• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Дж.Ф.Купер.	Л.Купер.
    КУПЕР (Cooper) Леон Нейл (н. 28.2.1930, г. Нью-Йорк, ЗША), амеры-канскі фізік-тэарэтык. Чл. Нац. АН ЗША (1975). Скончыў Калумбійскі ун-т (1951). 3 1958 ва ун-це Браўна ў г. Про-відэнс (з 1962 праф.), дырэктар Ін-та мозга і нейронных сістэм гэтага ун-та. Навук. працы па фізшы цвёрдага цела, звышправоднасці, нейронных сетках, біял. асновах памяці і навучання. У 1956 адкрыў з’яву ўтварэння электрон-ных пар у металах (Купера эфект). У 1957 разам з Дж.Бардзіным і Ду^.Р Шрыферам стварыў мікраскапіч-ную тэорыю звышправоднасці (тэорыя Бардзіна—Купера—Шрыфера). Нобе-леўская прэмія 1972.
    Тв:. Рус. пер. — Фнзмка дая всех. Т. 1—2. М., 1973—74. М.М.Касцюковіч.
    КУПЕРА ЭФЕКТ, утварэнне звязаных пар часціц у выраджанай сістэме фермі-ёнаў. Вядзе да звышцякучасці часціц, якая для зараджаных часціц выяўляецца як звышправоднасць. Прадказаны ў 1956 Л.НЖуперам. Пакладзены ў аснову су-часнай мікраскапічнай тэорыі звыш-праводнасці.
    Паводле тэорыі Купера, ферміёны з проці-легла накіраванымі імпульсамі пры адсутнас-пі знешніх палёў могуць аб'ядноўвацца ў па-ры (купераўскія пары) з-за ўзаемадзеяння шляхам абмену віртуальнымі фанонамі, якое мае характар прыцяжэння. Купераўскія пары маюць цэлалікавы спін і з’яўляюцца базонамі, што не абмяжоўвае лік часціц у пэўным энергетычным стане. Малая велічыня энергіі сувязі электронаў у парах абумоўлівае існа-ванне нізкатэмпературнай звышправоднасці металаў і звышцякучасці вадкага гелію-3.
    Л.І.Камароў.
    КЎПЕРС-КРЫК (Cooper’s Creek), рака ў цэнтральнай частцы Аўстраліі. Даўж. каля 1400 км, пл. басейна 285 тыс. км2. Пачынаецца на зах. схілах Вял. Водапа-дзельнага хр. пад назвай Барку, перася-кае паўпустынныя і пустынныя раўніны
    36 КУПЕРЭН
    Вял. Артэзіянскага Басейна. Жыўленне дажджавое і грунтавое. Пастаяннае ця-чэнне толькі ў вярхоўях. Сярэдні гада-вы расход вады 70 м3/с. Дасягае воз. Эйр толькі ў час летніх паводак.
    КУПЕРЙН (Couperin) Франсуа (10.11.1668, Парыж — 12.9.1733), фран-цузскі кампазітар, клавесініст і арганіст.
    3 сям’і патомных музыкантаў. У 1685— 1723 арганіст сабора Сен-Жэрве ў Па-рыжы, з 1693 прыдворны арганіст, з 1702 прыдворны клавесініст і настаўнік музыкі. Найб. значны прадстаўнік франц. клавесіннага мастацтва, развіваў яго як кампазітар (4 зборнікі п’ес пра-грамнага зместу — партрэты сучасні-каў, жанравыя сцэнкі, пейзажы), вірту-оз і тэарэтык (тракгат «Мастацтва ігры на клавесіне», 1716). Аўтар канцэртаў, трыо-санат, арганных п’ес, матэтаў.
    Літ:. Алексеев А.Д. Клавнрное нскус-ство. Вып. 1. М.; Л., 1952; Д р у с к н н М.С. Клавнрная музыка... XVI—XVIII вв. Л., 1960.
    Я.Купецкі Партрэт мужчьшы. 1700.
    КЎІІЕЦКІ (Kupezky) Ян [1667, Прага (?), або Пезінак каля г. Браціслава — 16.7.1740], чэшскі жывапісец-партрэ-тыст; прадстаўнік барока. У 1684—87 вучыўся ў Вене ў Б.Клаўса. 3 1687 пра-цаваў у Рыме, Венецыі, Балонні, Фла-рэнцыі, Мантуі. Зазнаў уплыў Г.Рэні. 3 1709 у Вене, прыдворны мастак, дзе па-водле густу заказчыкаў арыентаваўся на парадныя партрэты Г.Рыго і Н.Лар-жыльера, але захоўваў псіхалагізм воб-раза (партрэт К.Бруні, 1709; партрэт мужчыны, 1700; «Аўтапартрэт», 1711, і інш.). У 1712 у Карлавых Варах выка-наў партрэт Пятра I. Пасля 1723 у Нюрнбергу, пад уплывам паўн. май-строў у сваіх працах імкнуўся спасціг-нуць унутр. жыццё чалавека (партрэт М.Крэйсінгера, каля 1730; «Аўтапартрэт з сынам», 1728—29, і інш.).
    Я. Ф.Шунейка.
    КУПЁЦТВА, сацыяльны пласт, які зай-маўся прадпрымальніцтвам пераважна ў
    галіне гандлю. Атрымлівала прыбытак за кошт перапродажу па больш высокай цане тавараў, што былі куплены ў іх вытворцаў (уладальнікаў). Вядома з глыбокай старажытнасці, у т.л. ў Кар-фагене, Стараж. Грэцыі, Рыме, элініс-тычных дзяржавах. У раннім сярэдневя-коўі К. найб. інтэнсіўна развівалася ў араб. краінах, Індыі, Кітаі; быў пашы-раны тып вандроўнага купца. У сувязі з аддзяленнем рамяства ад сельскай гас-падаркі і ростам гарадоў у 11—12 ст. пашырылася ў Зах. Еўропе, асабліва ў Венецыі, Генуі, гарадах Ганзы. Напа-чатку К. дзейнічала пераважна ў сферы знешняга, а з 16 ст. і ўнутр. гандлю. Для абароны сваіх інтарэсаў сярэдневя-ковае К. аб’ядноўвалася ў асобныя кар-парацыі — гільдыі, сотні і інш., увахо-дзіла ў склад гар. патрыцыяту. Разам з гандлем К. займалася ліхвярствам і вод-купам. Пасля Вялікіх геагр. адкрыццяў яго гандл. дзейнасць пашырылася на краіны Амерыкі, Азіі, Афрыкі; стваралі-ся вял. гандл. кампаніі, што імкнуліся ўстанавіць гандл. манаполію і нават ва-енна-паліт. панаванне ў цэлых краінах і раёнах свету: брыт. (1600—1858) і ні-дэрл. (1602—1798) Ост-Індскія, Рас-Амерыканская (1799—1868). У 16—18 ст. К. спалучала гандл. і крэдытна-па-зыковыя аперацыі з прадпрымальніц-твам у прам-сці. У развітым капіталіст. (рыначным) грамадстве купецкі (ган-длёвы) капітал паступова страціў са-маст. ролю і ператварыўся ў адасобле-ную частку прамысл. капіталу, a К. ста-.ла часткай прадпрымальнікаў. Купцы традыц. тыпу, што вядуць самаст. ган-даль, захаваліся пераважна ў рознічным гандлі, аднак самі тэрміны «К.» і «ку-пец» цяпер у бел. мове амаль не ўжыва-юцца.
    Ва ўсх. славян К. пачало фарміравац-ца ў 9—10 ст. пераважна з княжацкіх дружыннікаў, якія ўдзельнічалі ў зборы даніны і яе збыце на знешніх рынках. Плаванне купецкіх караванаў са ста-раж.-рус. цэнтраў, у т.л. Полацка, у Ві-зантыю апісана ў творы Канстанціна VII Багранароднага «Аб кіраванні імпе-рыяй» (сярэдзіна 10 ст.). Гандаль Кіеў-скай Русі з Візантыяй рэгуляваўся дага-ворамі 911, 944, 971. Фарміраванню К значна спрыялі міжнар. гандлёвыя ка-мунікацыі: шлях «з варагаў у грэкі», за-ходнядзвінскі, дняпроўска-бугскі шляхі. 3 11 ст. К. папаўнялася з гар. і сельскіх рамеснікаў. Гандлем займаліся таксама манахі, вольныя сяляне, пазней і за-лежныя ад феадалаў людзі і нават хало-пы, якія выконвалі даручэнні сваіх ула-дальнікаў. 3 бел. гарадоў у пісьмовых крыніцах 12—14 ст. найлепш асветлена дзейнасць К. Полацка і Віцебска. Па-водле дагавора 1229 і інш. дагавораў по-лацкіх князёў К. Полацка і Віцебска магло свабодна гандляваць у Рызе, Лю-беку, на Готландзе. Дзейнасці К. спры-яла ўвядзенне з канца 14 ст. ў бел. гара-дах магдэбургскага права. К. адыгрывала вядучую ролю ў сац. жыцці гарадоў, яго прадстаўнікі ўваходзілі ў органы гар. са-макіравання. У 16—17 ст. бел. К. пад-трымлівала ганда. сувязі з Рыгай, Кра-
    ляўцом (Кёнігсбергам), Канстанцінопа-лем, гарадамі Польшчы, Расіі, Украіны, Венгрыі і інш. На Захад бел. купцы вы-возілі пераважна вял. партыі футра, воску, сырых і вырабленых скур, пянь-кі, хмелю; прывозілі дарагую тканіну, метал. і шкляныя вырабы, паперу, га-лантарэю, спецыі. Пашыраным занят-кам было і ліхвярства. Пасля далучэння зямель Беларусі да Рас. імперыі ў кан-цы 18 ст. гандл. дзейнасць купцоў Бела-русі заняпала. У Расіі К. як гандл.-пра-мысл. гар. саслоўе аформлена ў 1775 і 1785. У адпаведнасці з Даравальнай гра-матай гарадам 1785 К. падзялялася на 3 гільдыі. Большасць бел. купцоў была аднесена да самых бедных — у 3-ю гільдыю. Купцы карысталіся асабістымі і гасп. прывілеямі (асабліва 1-я і 2-я гільдыі), плацілі падаткі ў казну, да 1898 карысталіся пераважным правам на заняткі прадпрымальніцтвам. У 1863 скасавана 3-я гільдыя і доступ у К. стаў адкрытым прадстаўнікам інш. саслоўяў. У 1840 у Беларусі гільдзейскіх купцоў было 1078 чал., у 1860 — 1650 чал., у 1897 — 18 282 чал. (у Рас. імперыі — 225,6 тыс. чал.). Як саслоўе К. скасава-на 23.11.1917.
    Літ.: Преображенскнй АА., Перхавко В.Б. Купечество Русм, IX— XVII вв. Екатеранбург, 1997; Копыс-с к н й З.Ю. Экономнческое развнтне горо-дов Белорусспм в XVI — первой половмне XVII в. Мн., 1966; Грнцкевнч А.П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVIII вв.: (Соц.-экон. нсслед. нсторнн городов). Мн., 1975; Ш в е д В.В. Торговля в Беларусн в пернод крнзнса феодалнзма (1830—1850-е гг.). Гродно, 1995; Торговля, промышленность н город в Росснн XVII — начала XIX в.: Сб. ст. М., 1987.
    КУПІДбн (ад лац. cupido моцнае за-хапленне, палкасць), у старажытнарым-скай міфалогіі бог кахання; тое, што Амур.
    КУПІСКІЯ ЬАІ 1944, баі партыз. бры-гад Першамайскай і імя Суворава па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў в. Ку-піск Любчанскага р-на (цяпер у Нава-грудскім р-не Гродзенскай вобл.). Гар-нізон быў буйным абарончым вузлом, які блакіраваў партызанам выхад цераз Нёман у Любчанскі р-н. 17 чэрвеня 3 штурмавыя групы партызан раптоўна атакавалі гарнізон, пашкодзілі 2 дзоты, захапілі 2 станковыя I 2 ручныя кулямё-ты, 22 вінтоўкі. У час бою партызан МЛ.Белуш закрыў сваім целам амбразу-ру варожага дзота. Неўзабаве фашысты аднавілі дзоты і ўмацавалі абарончыя збудаванні. У ноч на 2 ліп. партызаны фарсіравалі Нёман і акружылі Купіск. Пасля непрацяглага бою гарнізон здаў-ся ў палон.
    КЎПКА (Kupka) Францішак [франц. псеўд. Р э н ь я р Поль (Paul Regnard); 23.9.1871, Опачна, Чэхія — 21.6.1957], чэшскі жывапісец; адзін з заснавальні-каў абстрактнага мастацтва. Праф. AM у Празе (з 1919). Вучыўся ў AM у Празе (1888—91) і Вене (1891—95). 3 1895 у Парыжы, з 1906 у Пюто (Фран-цыя). Чл. аб’яднання «Абстракцыя — творчасць» (з 1931). У ранні перыяд пі-
    купрын	37
    саў карціны ў духу імпрэсіянізму («Біб-ліяфіл»), сімвалізму («Недавер, або Чорны ідал», 1903), экспрэсіянізму («Архаічная», 1910). Пазней звярнуўся да абстрактных кампазіцый і т.зв. ар-фізму (тэрмін уведзены V Апалінэрам для абазначэння жывапісу, які перадае дынаміку рухаў і муз. рытмаў праз спа-лучэнні чыстых моцных тонаў і перася-чэнне крывалінейных паверхняў). Ся-род твораў: «Клавішы раяля — возера», «Першы крок» (абодва 1909), «Жонка мастака сярод вертыкаляў» (1910—11), «Чырвоныя і сінія дыскі» (1911), «Аморфа, двухколерная фуга» і «Дыскі Ньютана. Эцюд да двухкаляровай фугі (абодва 1911—12), «Вертыкальныя чыр-воныя і сінія планы», «Філасофская ар-хітэктура» (абодва 1913), «Тры сінія, тры чырвоныя» (1913—57), «Механізм» (1920), «Абстрактны жывапіс» (1931), «Аўтаномны белы» (1951—52) і інш. Аўтар ілюстрацый да «Чалавека і зямлі» Э.Рэклю (1904—06), «Гімна гімнаў» і «Эрынеяў» Л. дэ Ліля (1905—09), «Лі-
    Ф.Купка, Дыскі Ньютана. Эцюд да двухкаля-ровай фугі. 1911—12.
    сістраты» Арыстафана (1906), «Праме-тэя» Эсхіла (1911), шэрагу малюнкаў, тэарэт. працы «Творчасць у пластычных мастантвах» (1923). Я.Ф.Шунейка. КУПКбЎКА (Dactylis), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 5 відаў. Па-шырана ў субтрапічным і ўмераным па-ясах Еўразіі, у Паўн. Амерыцы і Паўд. Афрыцы. На Беларусі 2 віды: К. збор-ная (D. glomerata, нар. назва псіўлюй) і К шматшлюбная (D. polygatna). Трап-ляецца на лугах, лясных палянах, уз-доўж дарог.