• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    КУРАПАТКІ, птушкі сям. цецеруковых і фазанавых атр. курападобных. Пашы-раны ўсюды, ад тундры да трапічных лясоў і высакагор’яў. На Беларусі 2 ві-ды: К. белая (Lagopus lagopus) і К. шэ-рая (Perdix perdix). Жывуць на палях, балотах, лугах, у драбналессі. К. белая занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Даўж. да 46 см, маса да 900 г. Афарбоўка шэра-бурая, рыжа-бурая, у К. белай зімой белая. Кормяцца парасткамі, пупышкамі, на-сеннем траў, зернем, насякомымі (у т.л. ка-ларадскімі жукамі). Нясуць да 24 яец. Аб’ект палявання. Гл таксама Белыя курапаткі.
    КУРАІІАТКІН Аляксей Мікалаевіч (29.3.1848, б. маёнтак Шашурына, Та-ропецкі р-н Цвярской вобл., Расія — 16.1.1925), расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1901). Скончыў Акадэмію Генштаба (1874). Удзельнік рус.-тур. вайны 1877—78 і заваявання Сярэдняй Азіі, адзін з памочнікаў ген. М.Дз.Ско-белева. У 1890—97 нач. Закаспійскай вобл. У 1898—1904 ваен. міністр. У рус-ка-японскую вайну 1904—05 камандаваў Маньчжурскай арміяй і ўсімі рас. вой-скамі на Д. Усходзе; пасля няўдалай Мукдэнскай бітвы 1905 зняты з пасады і прызначаны камандуючым 1-й арміяй. Чл. Дзярж. савета (з 1906). У 1-ю сусв. вайну камандаваў корпусам, 5-й армі-яй, Паўн. фронтам; у 1916—17 туркес-танскі ген.-іубернатар. 3 1917 на радзі-ме, настаўнічаў у сярэдняй і заснаванай ім с.-г. школах. Аўтар прац «Алжырыя» (1877), «Дзеянні атрадаў генерала Ско-белева ў Руска-турэцкую вайну 1877— 78 гадоў. Лоўча і Плеўна» (ч. 1—2, 1885), дзённіка (1923) і інш.
    КУРАПАТЧЫНА ТРАВА, тое, што дры-яда.
    КУРАПАТЫ, урочышча пад Мінскам, за 200 м на ПнЗ ад мікрараёна Зялёны Луг, на тэр. Бараўлянскага с/с Мінскага р-на; месца масавых расстрэлаў. У крас. — маі 1988 у лясным масіве К.
    Крыж і камень на ўшанаванне памяці ахвяр рэпрэсій у Курапатах.
    былі знбйдзены астанкі людзей. У чэрв. 1988 створана ўрадавая камісія, Праку-ратурай БССР узбуджана крымінальная справа. У працэсе расследавання правя-раліся 2 версіі. Паводле адной, тут да вайны супрацоўнікі НКУС БССР рас-стрэльвалі рэпрэсіраваных жыхароў рэспублікі, паводле другой, у К. ляжаць ахвяры фаш. генацыду. У ходзе рассле-давання знойдзены шкілетныя астанкі людзей, рэчы загінуўшых. Вядзенне крымінальнай справы працягваецца. На ўшанаванне памяці ахвяр у К. пастаўле-ны крыжы, камень, шчыты з надпісамі, мемар. пліта.
    КУРАІІАЦЕНКА Фёдар Кузьміч (2.3.1903, в. Малыя Бялевічы Быхаўска-га р-на Магілёўскай вобл. — 16.5.1993), бел. вучоны ў галіне землеўпарадкаван-ня. Праф. (1961). Скончыў БСГА (1931), у 1939—91 працаваўу ёй. Навук. працы па землеўпарадкаванні, картагра-фіі і геадэзіі.
    Тв:. Землеустронтельное картографнрова-нне зон деятельностн МТС н адмнннстратнв-ных районов. Горкн, 1957; Проблемы совре-менного землеустройства. Мн., 1977 (у са-аўт.).
    КУРАПОЛЛЕ, вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Лучайка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад горада і чыг. ст. Паставы, 264 км ад Віцебска. 339 ж., 136 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія за-гінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КУРАРТАЛбГІЯ, медыцынская ды-сцыпліна, якая вывучае лячэбныя якас-ці прыродных фактараў: клімату, мінер. вод, лячэбных гразей і іх уздзеянне на арганізм чалавека. Уключае бальнеало-гію і бальнеатэрапію, мед. кліматало-гію, пелаялогію і пелоідатэрапію (гразе-лячэнне), таласатэрапію і інш.
    Звесткі пра лекавыя якасці прэснай і мі-нер. вады сустракаюцца ў працах Герадота і Гіпакрата (5—4 ст. да н.э.). У 16—18 ст. пры-родна-кліматычныя фактары для аздараўлен-ня арганізма апісвалі вучоныя і ўрачы Італіі, Германіі, Расіі, Вялікабрытаніі і інш. У 19 — пач. 20 ст. ствараліся т-вы, якія вывучалі ля-чэбныя якасці курортных фактараў.
    На Беларусі даследаванні па К. вя-дуцца ў Бел. НДІ неўралогіі, нейрахі-рургіі і фізіятэрапіі (з 1924) і інш. Вы-яўлены крыніцы мінер. вод, вызначаны іх хім. састаў, фізіка-хім. ўласцівасці і лек. эфекгыўнасць. Даследаваны радо-вішчы сапрапелевых і тарфяных гразей, выяўлены іх лек. ўплыў на абмен рэчы-ваў, сардэчна-сасудзістую сістэму. Вы-вучана станоўчае ўздзеянне лек. уласці-васцей мікракліматычных комплексаў на газаабмен лёгкіх, работу сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, тэрмарэгуля-вальныя механізмы, скурнае покрыва. Распрацаваны паказанні і проціпака-занні для выкарыстання лячэбных гра-зей, мінер. вод і кліматычных фактараў і інш.
    Літ.: Шалькевнч Б.В., X а с м н Л.Х. Курорты н места отдыха Белорусснн. Мн., 1984.
    КУРАР^, мышачна-паралітычныя яды, што атрымліваюцца пры згушчэнні вод-ных экстрактаў раслін сям. лунанасен-нікавых, стрыхнас (чылібуха) і інш. Пры пападанні ў кроў К. блакіруе пера-дачу нерв. імпульсаў і выклікае рас-слабленне мышцаў (рэлаксацыю). Дзе-ючы пачатак — алкалоід групы курары-наў. Выкарыстоўваўся індзейцамі Паўд. Амерыкі ў якасці яду для стрэл.
    КУРАСАВА Акіра (23.3.1910, Токіо — 6.9.1998), японскі кінарэжысёр, сцэна-рыст. Скончыў Акадэмію прыгожых мастацтваў у Токіо (1935). У кіно з 1936. Як рэжысёр дэбютаваў фільмам «Сугата Сансіра» (1943). Шырокую вя-домасць атрымаў фільм «Расёман» (1950, паводле апавядання Р.Акутагавы; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Ве-нецыі; прэмія «Оскар» 1951). Здымаў фільмы па творах Ф.Дастаеўскага («Іды-ёт», 1951), М.Горкага («На дне», 1957), У.Шэкспіра («Замак павуціны» паводле «Макбета», 1957; «Ран» паводле «Кара-
    КУРАЧКІН	43
    ля Ліра», 1985), у якіх дзеянне перано-сіў у Японію, захоўваючы дух і глыбіню першакрыніцы. Рэаліст. трактоўкай мі-нулага вылучаюцца фільмы «Сем саму-раяў» (1954, прэмія «Оскар» 1955), «Це-лаахоўнік» (1961), «Цень ваяра» (1980; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Ка-нах), у якіх абнавіў традыц. яп. жанр «кэнгэкі» (пра эпоху самураяў). У 1976 на кінастудыі «Масфільм» паставіў фільм «Дэрсу Узала» (паводле У.Ар-сеньева; гал. прыз Міжнар. кінафесты-валю ў Маскве, прэмія «Оскар»). Праб-лемы сучаснасці ўзняў у фільмах «Рай і пекла» (паводле Э.Мак-Бейна, 1963), «Дадэскадэн» (паводле С.Ямамота, 1970; першы каляровы фільм К.), «Сны» (1990), «Жніўная рапсодыя» (1991) і інш. Яго работы вылучаюцца вострым драм. канфлікгам, стылявой вытанчанасцю, эстэт. дасканаласцю, глыбокім гуманізмам. Пісаў сцэнарыі. Юбілейныя прызы на міжнар. кінафес-тывалях у Маскве (1979) і Венецыі (1982). Г.В.Ратнікаў.
    КУРАСІКІ, горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, у прэфекгуры Акаяма. 417 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел каля ўзбярэжжа Унутр. Японскага м. Прам-сць: тэкст., нафтаперапр., хім., авіяц., аўгамаб., ме-талургічная, электрамаш.-буд., палігра-фічная. Вытв-сць мед. абсталявання. Арх. помнік: забудова 16—18 ст. у стылі курасікі. Музеі. Турызм.
    КУРАСІО, Японскае цячэнне, цёплае паверхневае цячэнне Ціхага ак., каля паўд. і ўсх. берагоў Японіі, працяг Паўн. Пасатнага цячэння. Паўд. ч шыр. каля 170 км, глыб. пранікнення да 700 м. Т-ра вады на паверхні ад 12 да 28°С. Скорасць ад 0,9 да 2,9 км/гадз. Перанос вады каля Японіі 40—50 млн. м3/с, на Пд да 20—30 млн. м3/с. Утва-рае ў паўн. ч. Ціхага ак. сістэму цёплых цячэнняў. Каля 36° паўн. ш. і 150° усх. д. пераходзіць у Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне. Галілч К. пранікаюць у паўн. напрамку (вышэй за 40° паўн. ш.), сус-тракаюцца з халодным Курыльскім ця-чэннем і ўтвараюць шматлікія круіава-роты. На У яго працягам з’яўляецца цёплае Аляскінскае цячэнне. Аказвае вя-лікі ўплыў на клімат, гідралагічныя і бі-ял. ўмовы паўн. ч. Ціхага ак.
    КУРАСЛЁП, анемона (Anemone), род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 150 відаў. Пашыраны на ўсіх кан-тынентах. На Беларусі 3 віды К.: дуб-роўны (A. nemorosa, нар. назва белыя пералескі), казяльцовы (A. ranuncu-loides, нар. назва казарост жоўты), ляс-ны (A. sylvestris), занесены ў Чырв. кні-гу. Трапляецца на ўзгорках, схілах яроў і берагах рэк. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукаваны як дэкар. расліны К. японскі (A. japonica) з буй-нымі бела-ружовымі кветкамі, К. ка-рончаты (А. согопагіа) з белымі, ружо-вымі, простымі ці махрыстымі кветкамі, К. канадскі (A. canadensis) з бела-крэ-мавымі кветкамі.
    Шматгадовыя, пераважна карэнішчавыя, травяністыя расліны, зрэдку паўкусты. Лісце
    прыкараневае, доўгачаранковае, пальчата-рассечанае або раздзелвнае. Квегкі адзіноч-ныя. правільныя на кветаносных сцёблах з 3 кальчакова размешчанымі лісткамі Каля-кветнік просты, венчыкападобны з 5—20 ліс-цікамі. Тычынкі шматлікія. Плод — шмат-арэшак. Меданосныя, лек., дэкар. расліны; некат. віды ядавітыя.
    Кураслеп.
    КУРАТОЎСКІ (Kuratowski) Казімеж (2.2.1896, Варшава — 18.6.1980), польс-кі матэматык. Чл. Польскай АН (1952). Замежны чл. AH СССР (1966). У 1913—20 вучыўся ва ун-тах Глазга і Варшавы. Праф. Львоўскага політэхн. ін-та (у 1927—34) і Варшаўскага ун-та (у 1921—27 і з 1934), у 1948—67 дырэк-тар Матэм ін-та і віцэ-прэзідэнт (з 1957) Польскай АН. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі графаў, тэорыі мнос-тваў і тэорыі функцый рэчаіснай пера-меннай, гісторыі матэматЫкі. Дзярж. прэмія Польшчы 1951.
    Тв.: Рус. пер. — Топологня. Т. 1—2. М., 1966—69
    КУРАЎЛЁЎ Леанід Вячаслававіч (н. 8.10.1936, Масква), расійскі кінаакцёр. Нар. арт. Расіі (1977). Скончыў Усеса-юзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1960). Дэбютаваў у фільме «Мічман Панін» (1960). Талент камед., вострахаракгар-нага акцёра выявіўся ў фільмах «Зала-гое цяля» (1968), «Іван Васілевіч мяняе прафесію» (1973), «Самазабойца» (1991). Сярод інш. фільмаў: «Жыве такі хлопец» (1964), *Ваш сын і брат» (1966), «Вій», «Старэйшая сястра» (абодва 1967), «Пачатак» (1970), «Сем-наццаць імгненняў вясны» (1973), «Афоня» (1975), «Ты — мне, я — табе» (1977), «Мы, ніжэйпадпісаныя» (1980) і інш.
    КЎРАЎШЧЫНА, возера ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Аршыца,
    за 17 км на Пн ад Оршы. Пл. 0,21 км2, даўж. каля 2,1 км, найб. шыр. 230 м, найб. глыб. 1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору каля 4 км2. Створана плацінай на невял. ручаі ў пач. 20 ст. Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пераважна разараныя. Берагі выш. 0Д м, месцамі зліваюцца са схіламі, у паўд. заліве сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. Выцякае ручай у р. Міронаўка.
    КЎРАЧКІН Акім Рыгоравіч (н. 10.9.1912, г. Ветка Гомельскай вобл.), бел. скульптар. Засл. работнік кулы. Беларусі (1988). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1934). Працуе ў станковай і манум. скульптуры. Асн. тэма творчас-ці — гераізм народа ў Вял. Айч. вайне: кампазіцыі «Абаронцы Брэсцкай крэ-пасці» (1951), «У тыле ворага» (1958), «Рэйкавая вайна» (1974), партрэты Ге-роя Сав. Саюза А.М.Кіжаватава (1967), падпольшчыцы С.С.Панковай (1968). Аўтар помнікаў воінам Сав. Арміі і пар-гызанам ў Слоніме (1956), Паставах (1965), Полацку (1967), Вілейцы (1969), в. Грозаў Капыльскага (1973) і Маслакі Горацкага (1983) р-наў і інш. Сярод інш. работ: «Поўдзень» (1965), «Юнац-тва» (1973), «За волю, за долю» (1982),