Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
кі за каўняром» (1989), «Вожык смяец-ца» (1992) І ІНШ. І.У.Саламевіч.
КУРБЕТ (Curbel) Уладзімір Козмавіч (н. 5.3.1930, с. Суслень Аргееўскага р-на, Малдова), малдаўскі балетмай-стар. Нар. арт. Малдовы (1967). Нар. арт. СССР (1981). 3 1950 кіраваў са-мадз. танц. калектывамі, з 1957 педагог-рэпетытар, з 1958 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар ансамбля нар. танца Мал-довы «Жок». Сярод пастановак: «Жок», «Сырба», «Мэрунцыка», «Бэтута», «Хо-ра», «Малдавеняска», «Кэлушарый», «Рэзэшаска», «Крэйцэле», «Цэрэняска» і інш., дзе па-майстэрску ўвасоблены пластычны каларыт з захаваннем аўгэн-тычнасці малд. танц. фальклору.
КЎРБСКІ Андрэй Міхайлавіч (1528— 83), расійскі ваен. і паліт. дзеяч, пісь-меннік-публіцыст. Князь. 3 смаленска-яраслаўскіх князёў, нашчадак Рурыкаві-чаў. У 1540—50-я г. прыбліжаны цара Івана IV Грознага, чл. Выбранай рады. Удзельнік Казанскіх паходаў 1545—52. У Лівонскую вайну 1558—83 з 1561 узна-чальваў рас. войскі ў Прыбалтыцы, у 1562 кіраваў паходам на Віцебск, потым ваявода ў г. Юр’еў (цяпер Тарту, Эсто-нія). Баючыся магчымых рэпрэсій (гл. Апрычніна), К. ў 1564 уцёк у ВКЛ. Ат-рымаў у часовае карыстанне вял. ма-ёнткі, у т.л. Крэўскае староства, г. Ко-вель і інш. Чл. каралеўскай рады Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у паходах Ста-фана Баторыя супраць рас. войск у 1576 і 1581. Быў двойчы жанаты з прад-стаўніцамі мясц. знаці Беларусі. Як праваслаўны выступаў супраць ідэй Рэ-фармацыі. Аўтар трох пасланняў да Іва-на IV (1564—79), у якіх асуджаў жор-сткасць і дэспатызм цара, антысама-ўладніцкага памфлета «Гісторыя пра вя-лікага князя Маскоўскага» (1573) і інш. твораў.
Тв.: Перепкска йвана Грозного с Андреем Курбскмм. Л., 1979.
КУРБЭ (Courbet) Жан Дэзірэ Гюстаў (10.6.1819, г. Арнан, Францыя —
46 КУРВІМЕТР
31.12.1877), французскі жывапісец; за-снавальнік рэалізму. 3 1837 вучыўся ў рысавальнай школе Ш.А.Флажуло ў Бе-зансоне, з 1839 у прыватных атэлье ў Парыжы. Зазнаў уплывы ісп. і галанд-скага жывапісу 17 ст. У ранні перыяд творчасці блізкі да рамантызму: «Лот з дочкамі», «Вальпургіева ноч» (абодва 1841), «Аўгапартрэт з чорным сабакам» (1842), «Закаханыя ў вёсцы» (1844) і інш. Пасля паездкі ў Галандыю ў 1846 супрацыіаставіў рамантызму і акад. кла-сіцызму мастацтва новага тыпу, якое сцвярджала матэрыяльную каштоўнасць свету і адвяргала маст. каштоўнасць Taro, што нельга ўвасобіць адчувальна-прадметна. Імкнуўся да перадачы нату-ральнай прыгажосці колераў, святлоце-нявых эфектаў, градацый тонаў, жыва-піснай пластыкі, да раскрыцця значнасці і паэтычнасці паўсядзённага жыцця, фіз. працы. У шматфігурных манум. палотнах «Пахаванне ў Арнане» (1849—50), «У майстэрні мастака» (1855) стварыў партрэт франц. грамад-ства. Сярод інш. твораў: «Каменячосы», «Вячэра ў Арнане» (абодва 1849), «Ку-пальшчыцы» (1853), «Сустрэча (Добры дзень, пан Курбэ!)» (1854), «Веяльшчы-цы» (1855), «Жанчыны на беразе Сены» (1857), «Каменяломня ў Аптэво» (каля 1865), «Хваля» (1870). У 1855 у сваім каталогу да Сусв. выстаўкі ў Парыжы апублікаваў «Маніфест рэалізму». Удзельнік Парыжскай камуны 1871, пасля яе падзення абвінавачаны ў раз-бурэнні Вандомскай ка.іоны і прыгавора-ны да выгнання. У 1873 эмігрыраваў у Швейцарыю, дзе яго творчасць прый-шла ў заняпад.
Літ.: Гюстав Курбе: Пнсьма, док., воспо-ммнанмя современняков: Пер. с фр. М., 1970; Ш у р м М. Здравствуйте, господюі Курбе!: Пер. с фр. М., 1977; Калнтнна Н. Г.Курбе: Очерк жнзнн н творчества. М., 1981. ВЯБуйвал.
КУРВІМЕТР (ад лац. curvus крывы + ...метр). прылада для вымярэння даў-жыні адрэзкаў крывых і звілістых ліній на тапагр. планах, картах і графіках. Для вымярэння даўжыні лініі кольца К. пракочваюць па пэўнай лініі і адлег-ласць за 1 абарот адпавядае даўжыні шкалы ў 100 см. Пагрэшнасць вымя-рэнняў ад 0,5% і менш. Вырабляюць К. з кругавымі і прамалінейнымі шкаламі,
Курвіметр.
з нерухомым цыферблатам і рухомай стрэлкай або індэксам, з рухомым цы-ферблатам і нерухомым індэксам.
КУРГАН. зямельны насып над стараж. пахаваннем, часам засыпанае зямлёй пахавальнае збудаванне. Звычай хаваць нябожчыкаў у К. склаўся на мяжы неа-літу і энеаліту, на Беларусі — на мяжы 3-га і 2-га тыс. да н.э. Выяўленыя на Беларусі асобныя К. і курганныя мо-гільнікі належаць усх.-слав. плямёнам. славяна-балцкаму насельніцтву, балтам, найб. стараж. — плямёнам сярэднедняп-роўскай культуры. Вядомы пад назвамі курганы, капцы, валатоўкі, сопкі, фран-цузскія або шведскія магілы. Адрозніва-юцца формай, памерамі, унутр. будо-вай, становішчам нябожчыка, абрадам пахавання, характарам пахавальнага ін-вентару. Найб. пашыраны круглыя (ды-ям. 3-—18 м, зрэдку да 25), доўгія курга-ны і падоўжаныя ў плане К. (даўж. 10— 110 м). Да канца 1-га тыс. н.э. паха-вальны абрад — трупаспаленне, у
Да арз Курган. Курганны могільнік каля в. Высачаны Лёзненскага раёна Віцебскай вобл.
11—13 ст. —трупапалажэнне. Найчас-цей у К. пахаваны адзін нябожчык, ра-дзей 2—3, зрэдку больш, бываюць паз-нейшыя падпахаванні. Больш ранняе трупаспаленне адбывалася па-за межамі К., пазней на месцы насыпу; рэшткі крэмацыі змяшчалі на падсыпцы, на га-рызонце, у гаршку ці інш. пасудзіне, у выкапанай ямцы. Трупапалажэнне ў за-лежнасці ад племяннога абраду адбыва-лася на гарызонце, у яме, у некат. К. выяўлены рэшткі драўляных трун. Ня-божчыка клалі на спіне або на баку, зрэдку ў сядзячым становішчы, галавой у пэўным напрамку свету (ва ўсх. сла-вян звычайна на 3). Пахавальны інвен-тар складаецца з керамічнага посуду (або яго рэштак), прылад працы і по-быту, упрыгожанняў. Сустракаюцца на-сыпы без пахаванняў — кенатафы. У 14 ст. курганныя пахаванні заменены грунтавымі пахаваннямі на могілках.
Г.В.Штыхаў.
КУРГАН, горад у Расіі, цэнтр Курган-скай вобл., на высокім левым беразе р. Габол (бас. р. Об). Засн. ў 1662 як ума-
цаваная слабада Царова Гарадзішча, да 1782 Царова Слабада. 362,7 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. (с.-г., трансп. і інш.), хім., харч., лёгкая (трыкатажная, швейная, абутковая); вытв-сць буд. матэрыялаў. Навук. цэнтр аднаўленчай траўматалогіі і артапедыі. Рэсп. цэнтр клапаннай гас-траэнтэралогіі. 3 ВНУ (ін-ты машына-буд., пед., с.-г.). 2 т-ры (драм., лялек). Краязнаўчы і маст. музеі. Дом-музей дзекабрыстаў.
КУРГАН Ілья Львовіч (н. 26.5.1926, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. акцёр, дыктар радыё, педагог. Засл. арт. Бела-русі (1968). Скончыў Бел. тэатр. ін-т (1949). 3 1949 дыктар (да 1987) і артыст Нац. тэлерадыёкампаніі Беларусі. 3 1959 выкладае ў Бел. AM (з 1992 праф ), з 1995 у Бел. ун-це культуры. Яго мастацтва выявілася ў радыёпаста-ноўках «Прымакі» Я.Купалы, «Паляўні-чае шчасце» Э.Самуйлёнка, «Сцяг бры-гады» А.Куляшова, «Незабыўныя дні» М.Лынькова і інш., у шматсерыйным радыёспектаклі «Доктар Русель» У.Дзю-бы. Сярод запісаў: на радыё — «Скіп’ёўскі лес» К.Чорнага (1995), «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча (1997), на грам-пласцінках — паэмы «Курган» Я.Купа-лы, «Новая зямля» і «Сымон-музыка» (урыўкі) Я.Коласа, «Мужнасць» і «Летні дзень» (урыўкі) П.Глебкі, «Дзесяты пад-мурак» ГІ.Труса, вершы М.Багдановіча, П.Броўкі і інш.
В. С.іваноўскі.
КУРГАН СЛАВЫ САВЕЦКАЙ АР-MI1 — ВЫЗВАЛІЦЕЛЬНІЦЫ БЕЛА-РУСІ, помнік у гонар подзвігу воінаў 1, 2, 3-га Бел. і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай аперацыі 1944. Знаходзіцца на 21-м км шашы Мінск— Масква. Закладзены 30.9.1966, адкрыты 5.7.1969. Аўтары: скулытт. А.Бембель, арх. А.Стаховіч (Дзярж. прэмія Беларусі 1970), скульпт. А.Арцімовіч, арх. Л.Міцкевіч, інж. В.Лапцэвіч. Выш. кур-гана 35 м, на яго вяршыні 4 штыкі-абе-ліскі (выш. кожнага 35,6 м), якія сімва-лізуюць франты, што ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. У іх ніжняй ч. ма-заічныя выявы ордэнаў Айч. вайны і Славы. Аснову штыкоў абкружае шыро-кае кальцо, унутры якога мазаічны над-піс «Арміі Савецкай, Арміі-вызвалі-цельніцы — слава!» На вонкавай па-верхні кальца абліцаваныя залацістай смальтай барэльефныя выявы твараў воінаў усіх родаў войск і партызан. Да агляднай пляцоўкі на вяршыні кургана вядуць 2 лесвіцы. Каля падножжа і на схіле гранітныя пліты з інфарм. тэк-стам. Вакол помніка мемар. парк са штучным басейнам Філіял Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны.
А.Г.Ванькевіч.
КУРГАННЕ, 2 курганныя могільнікі 11—12 ст. паміж в. Курганне Жлобін-скага р-на Гомельскай вобл. і р. Дабас-на. У адным могільніку пахавальны аб-рад — трупапалажэнне на спіне гала-вой на 3, трапляецца трупаспаленне. Знойдзены ганчарная кераміка, пяр-
курганы 47
сцёнкападобныя і сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы; шкляныя, сердалі-кавыя, бурштынавыя і металічныя па-церкі; металічныя прылады працы і інш. Могільнік належаў радзімічам. У другім могільніку пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце і ў яме. Знойдзены ганчарная кераміка, жал. нож, шкляныя залачоныя і сердаліка-выя, буйназярністыя яйкападобныя па-церкі. Належаў дрыгавічам.
У. У. Багамольнікаў.
КУРГАННЕ, вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на У ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 89 км ад Гомеля. 630 ж., 241 двор (1998). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувя-зі. Брацкая магіла сав. воінаў і парты-зан. Каля вёскі курганны могільнік ра-дзімічаў.
КУРГАННЕ, вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Смаля-
Вюртэмберг, Чэхія і Маравія; паступова яна пашыралася на тэр. Германіі на Пн і 3 (да Эльзаса). Яе элементы сустрака-юцца на тэр. Венгрыі, Румыніі і Юга-славіі. У канцы сярэднебронзавага веку саступіла месца культуры палёў паха-вальных урнаў.
КУРГАНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ У Рас Федэрацыі, на ПдЗ Зах. Сібіры. Утвора-на 6.2.1943. Пл. 71 тыс. км7 Нас. 1106 тыс. чал. (1997), гарадскога 55%. Цэнтр — г. Курган. Найб. гарады: Шадрынск, Шуміха, Куртамыш, Дал-матава, Катайск.
П р ы р о д а. К.в. займае паўд.-зах. ч. Зах.-Сібірскай раўніны (выш. да 193 м). Паверхня шіоская, на водападзелах пясчана-гліністыя грывы і шматлікія западзіны, занятыя азёрамі ці забалоча-ныя. Карысныя выкапні: буд. матэрыя-лы, торф, рапа і лек. гразі салёных азёр. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэд-няя т-ра студз. -18 °C, ліп. 19 °C. Апад-
галін харч. прам-сці найб. развіты мяс-ная, мукамольная, малочная. Мясакан-сервавыя і птушкакамбінаты. Буйныя элеватары, малочныя, мяса- і сырароб-ныя з-ды. Прадпрыемствы камбікорма-вай прам-сці. 3-ды па вытв-сці цэглы, жалезабетонных вырабаў і канструк-цый. Развіта лёгкая прам-сць (трыкат., швейная, абутковая, скургалантарэй-ная). Дрэваапр. і мэблевая прам-сць. Завод мед. прэпаратаў. Сельская гаспа-дарка збожжава-жывёлагадоўчага кірун-ку. С.-г. ўгоддзі займаюць 4473 тыс. га, у т.л. пасяўная пл. 2095 тыс. га. Выро-шчваюць збожжавыя культуры (яравая пшаніца, ячмень, авёс), кармавыя, тэхн., бульбу і агародніну. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз. ІІтушкагадоўля. Пчалярства. Даўж. чы-гунак 748 км, аўтадарог з цвёрдым па-крыццём 7,1 тыс. км. Па тэр. вобласці