• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Гісторыя. Першае ўпамінанне пра К. адно-сіцца да 12 ст. У пач. 16 ст. падзелены паміж Асманскай імперыяй і Іранам, улада якіх над К. заставалася намінальнай. Пасля 1-й сусв. вайны і распаду Асманскай імперыі раёны К., якія ёй належалі, увайшлі ў склад Турцыі, Сірыі і Ірака. Сеўрскі мірны дагавор 1920 пра-дугледжваў стварэнне курдскай дзяржавы, але гэта не было здзейснена. Буйныя паўстанні курдаў адбыліся ў 1931—32 і 1944—45 у Іра-ку. У 1945—46 на ПнЗ Ірана існавала курд-ская т. зв. Мехабадская рэспубліка. У 1961 на Пн Ірака пачалося паўстанне курдаў пад кі-раўніцтвам Дэмакр. партыі К. (ДПК) на чале
    з М.Барзані. У сак, 1970 урад Ірака стварыў курдскую аўтаномію, але яе абмежаванасць падштурхнула ДПК працягваць барацьбу да 1975, калі іранскі ўрад спыніў сваю дапамогу паўстанцам. У час ірана-іракскай вайны 1980—88 абодва бакі імкнуліся выкарыстаць курдаў у сваіх мэтах, падтрымліваючы курд-скіх паўстанцаў на тэрыторыі праціўніка. Пасля Кувейцкага крызісу 1990—91 курды па-чалі новае паўстанне супраць іракскага рэ-жыму. Пад націскам ЗІІІА і іх саюзнікаў на Пн Ірака была створана «зона бяспекі для курдаў». У Турцыі з 1983 Курдская рабочая партыя на чале з А.Аджаланам (у 1999 ары-штаваны турэцкімі уладамі) вядзе ўзбр. ба-рацьбу за незалежнасць турэцкага К.; у выні-ку ваен. дзеянняў загінула больш за 30 тыс чал., сотні тыс. засталіся без прытулку
    Літ:. Ментешашвнлн AM. Курды: Очеркм обіцеств.-экон. отношеннй, культуры н быта. М., 1984; Курдское двнженме в новое н новейшее время. М., 1987; Васнльева Е.Н. Юго-Восточный Курднстан в XVII — начале XIX вв.: Очеркм нсторнн эмнратов Арделан н Бабан. М., 1991.
    КУРДЫСТАНСКІЯ ГОРЫ. К у р д -с к і я г о р ы, горы паміж Армянскім і Іранскім нагор’ямі, у Турцыі, Іране і Іраку. Складаная сістэма хрыбтоў і ма-сіваў выш. да 4168 м (г. Джыло). Грабя-ні хрыбтоў вышэй за 3500 м альпійскага тыпу, менш высокія пераважна плоска-вяршынныя. Схілы моцна расчлянёныя вузкімі цяснінамі. Складзеныя з слан-цаў, кварцытаў, мармуру, мергелю Ле-давікі. Рэкі ў асн. ўгвараюць левыя прытокі р. Тыгр. Клімат субтрапічны. Ападкаў на паўд.-зах. схілах 1000—3000 мм, на паўн.-ўсх. — 400—700 мм за год. На паўд. схілах міжземнаморскія лясы, хмызняк (маквіс), фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі, на паўн. — горныя стэпы і фрыганападобная расліннасць; на плоскіх вяршынях — альпійскія лу-гі. Качавая жывёлагадоўля. Па далінах рэк — сады, пасевы пшаніцы, кукуру-зы, ячменю. Зах. частка К.г. наз. такса-ма Армянскім Таўрам.
    КУР’ЁР (франц. courrier ад лац. сшто бягу), 1) службовая асоба, якая разво-зіць спешныя даручэнні. Дыпламатыч-ны К. — супрацоўнік Міністэрства за-межных спраў, які перавозіць дыплама-тычную поіпту. 2) Пасыльны ва ўстано-ве, які разносіць службовыя паперы. Напр., К рэдакцыі.
    «КУР’ЁР ВІЛЁНЬСКІ» («Kuner Wileriski»), газета, гл. «Вйленскйй вес-тнйк».
    «КУР’ЁР ЛІТЭЎСКІ» («Кйгіег Litewski», «Літоўскі веснік»), 1) інфар-мацыйная штотыднёвая газета, якая выдавалася ў 1760—64 у Вільні на польскай мове. Рэдактары Ф.ГІапроцкі (1760—62) і А.Янушкевіч (1763—64). 2) Інфармацыйная газета, што выдавалася ў 1796—1840, да 1797 у Гродне, потым у Вільні, да 1833 на польск., з 1834 на рус. (пад назвай «Ллтовсклй вестннк») і польск. мовах. Выдавец Т.Влодэк. 3 пач. 19 ст. перададзена ў арэнду Вілен-скаму ун-ту, у 1800—32 яе рэдагавалі Я.Ясінскі, К.Даніловіч, Э.Славацкі, А.Марціноўскі; з 1834 — орган мясц. улад. Мела дадатак «Wiadomosci
    literackie» («Літаратурныя навіны»). 3 1841 яе працягам стала газ. «Вйленскйй вестнйк». Змяшчала матэрыялы з пе-цярбургскіх выданняў, артыкулы бел. тэматыкі. 3) Прыватная штодзённая га-зета, якая выдавалася ў 1905—15 у Вільні. Выдаўцы: І.Корвін Мілеўскі, Ф.Завадскі, В.Бараноўскі. Э.Навіцкі, Т.Дэмбоўскі; у 1906—09 фактычным уладальнікам газеты быў віленскі біскуп Э.Роп. Орган кансерватыўнай плыні «краёвага кірунку» польскага руху ў Літве і Беларусі. Супрацоўнічала з аб’яднаннямі польскіх дэпутатаў ад Бе-ларусі і Літвы ў I—IV Дзярж. думах. У 1905 — пач. 1906 бел. нац. рух разгля-дала як «антыпольскую інтрыгу» цар-скай адміністрацыі, бел. мову называла «мовай цемры і невуцтва». 3 сярэдзіны 1906 стаўленне да беларусаў стала больш прыхільным, выказвалася за не-абходнасць дапамогі бел. нац. адра-джэнню. Станоўча ацэньвала дзейнасць газеты «Наша ніва». Але патрабаванні бел. нац. руху, якія закраналі інтарэсы палякаў (радыкальная аграрная рэфор-ма, увядзенне бел. мовы ў богаслужэн-ні), не падтрымлівала, самастойнае нац. і паліт. жыццё беларусаў лічыла малаве-рагодным. У вер. 1910 газета забароне-на. У кастр. 1910 пачала выходзіць пад назвай «Kuner Wileriski» («Віленскі вес-нік»). 1(14).6.1911 рэдакцыя газеты аб’ядналася з рэдакцыяй газ. «Goniec codzienny» («Штодзённы веснік»), 31.12.1911 (13.1.1912) газета вярнула назву «К.Л.», паступова стала перахо-дзшь на пазіцыі польскай партыі нац. дэмакратаў. На апопінім этапе свайго існавання выступала супраць бел. і літ. нац. рухаў. У 1906—09 мела дадатак «Zycie ilustrowane» («Ілюстраванае жыц-цё», штотыднёвы ілюстраваны часопіс).
    Ю А.Вашкевіч, А Ф Смалянчук.
    КУР’ЁЗ (ад франц. curieux, curieuse за-баўны, цікавы), недарэчны выпадак, смешнае здарэнне.
    КЎРЗЕМЕ (Kurzeme), латышская назва Курляндыі.
    КУРКЁВІЧ Карл Станіслававіч (н. 17.10.1926, г. Мазыр), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну ў пар-тызанах. разведчык, з 1944 на фронце. Радавы К. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Германіі: 4 лютага на подступах да г. Франкфурт-на-Одэры, 26 лютага з яго ўдзелам захоплены 2 «языкі», 19— 20 крас. на левым беразе Одэра падняў байцоў у атаку.
    КУРКОЎ Аляксандр Валер’евіч (н. 21.4.1958, Баку), бел. і расійскі артыст балета. Засл. арт. Расіі (1995). Скончыў Бакінскае харэаі'рафічнае вучылішча (1976). 3 1976 саліст Азерб. і-ра оперы і балета імя М.Ф.Ахундава, у 1980—87 Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1989 — Марыінскага т-ра. Творчасці ўласцівы дасканалая тэхніка танца, вы-разнасць і чысціня пластычнага малюн-ка, лірычная пранікнёнасць. Сярод
    50 курловіч
    партый на бел. сцэне: Зігфрыд і Прынц («Лебядзінае возера» і «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» ААдана), Вацлаў («Бахчысарайскі фан-тан» Б.Асаф’ева), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Тарэра («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Юнак («Балеро» М.Равеля) і інш. Лаўрэат V Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1984). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986.
    Літ.: Ч ур ко Ю.М. Белорусскнй балет в лнцах. Мн., 1988. С. 140—144.
    Т.М Мушынская.
    КУРЛбВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.7.1961, г. Гродна), бел. спартсмен (цяжкая атлетыка, вагавая катэгорыя болыіі за 110 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Засл. работнік фіз. куль-туры і спорту Беларусі (1992). Скончыў Гродзенскі ун-т (1983). 3 1997 трэнер абл. школы вышэйшага спарт. майстэр-ства. Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і XXV (1992, г. Барселона, Іспанія) Алімп. гульняў. Чэмпіён (1987, г. Острава, Чэ-хаславакія; 1989, Афіны; 1991, г. Донаў-эшынген, Германія; 1994, г. Стамбул, Турцыя) і сярэбраны прызёр (1983, Масква) чэмпіянатаў свету. Чэмпіён Еўропы (1989—90). Чэмпіён СССР (1983, 1989, 1991—92). 12-разовы рэ-кардсмен свету (1983—84, 1987, 1994).
    КУРЛОВІЧ Вікгар Іванавіч (н. 30.12.1950, г. Курэссаарэ, Эстонія), бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-р тэхн. навук (1991), праф. (1993). Скон-чыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча (1973). 3 1975 у Ва ен. акадэміі Беларусі. Навук. даследа-ванні па адаптыўнай апрацоўцы сігна-лаў, распрацоўцы прынцыпаў, спосабаў і высокаэфектыўных алгарытмаў рас-пазнавання.
    Тв:. Фмльтры с самонастранваюшейся по-лосой // Нзв. вузов. Радноэлектроннка. 1991. Т. 34, № 5; Днскретаый метод аналмза харак-тернстнк обнаруженмя-распознавання корре-лнрованных смгналов на коррелнрованном фоне (разам з С.Р.Гейстэрам) // Раднотехнм-ка н электроннка. 1991. Т. 37, № 6.
    КУРЛбЎСКІ РАССТРбЛ 1905, рас-стрэл царскімі войскамі і паліцыяй мі-тынгу ў Мінску 31.10.1905. У гэты дзень да гараджан дайшлі звесткі пра Мані-
    Курлоўекі расстрэл. 3 карціны І.АДавідовіча. 1939. Нац. мастацкі музей Рэспублікі Бела-РУСЬ.
    фест 17 кастрычніка 1905, які абвясціў у краіне дэмакр. свабоды, надаваў зака-над. паўнамоцтвы Дзярж. думе, але за-хаваў у Расіі манархію. Жыхары выхо-дзілі на вуліцы. Натоўпы людзей пера-твараліся ў мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх з чырв. сцягамі і рэв. песнямі накіроўваліся да Віленскага вакзала Лібава-Роменскай чыгункі (за-раз вакзал Мінск-Пасажырскі). Па пат-рабаванні ўдзельнікаў мітынгу губерна-тар П.Р.Курлоў вызваліў палітвязняў. Пад вечар на плошчы перад вакзалам сабралася каля 20 тыс. чал. Каб раза-гнаць мітынг, жандарскі палкоўнік Вільдэман-Клопман са згоды Курлова распарадзіўся адкрыць стральбу па яго ўдзельніках. Ахвярамі сталі каля 100 чал., каля 300 чал. былі паранены. У адказ на гэта злачынства Мінская арг-цыя РСДРП звярнулася да жыхароў горада з адозвай, у якой патрабавала: неадкладна аддаць пад суд Курлова і інш. асоб, вінаватых у расстрэле, рас-пусціць паліцыю, выдаліць з горада ка-закоў, забяспечыць сем’і ахвяр за кошт дзяржавы, адміністрацыі горада і ўзбр. сілам не ўмешвацца ў сходы грамадзян. Мінскі кааліцыйны савет у знак пратэс-ту аднавіў усеагульную стачку, якая працягвалася да 6.11.1905. Пачалося афіцыйнае расследаванне. Аднак зла-чынцаў да адказнасці не прыцягнулі. Курлоў не прызнаў сваёй віны і пера-юіаў яе на вайск. камандаванне.
    УГ.Філякоў.
    КУРЛЯНДСКАЕ ГЁРЦАІ СТВА, К у р -ляндскае і Земгальскае герцагства, васальная Рэчы Пас-палітай (да 1569 ВКЛ) дзяржава на тэр. Латвіі (гіст. вобласці Курляндыя і Земга-ле) у 16—18 ст. Сталіца — г. Мітава (цяпер Елгава). Утворана ў 1561—62 пасля распаду Лівонскага ордэна апош-нім яго магістрам Г.Кетлерам, які прызнаў сюзерэнітэт вял. князя ВКЛ Жыгімонта III (гл. Жыгімонт II). Да 1737 тут правілі нашчадкі Кетлера, по-тым — дынастыя Біронаў (гл. таксама Біронаўшчына, Ганна Іванаўна). У 1617—1795 дзярж. лад герцагства вы-значалі Курляндскія статуты. Найб. магугнасці дасягнула пры герцагу Якабе [1640—82], калі герцагства мела значны ваен. і гандл. флот, валодала калоніямі ў Вест-Індыі (Табага; 1645—65) і Зах. Афрыцы (Гамбія: 1651—65). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) далуча-на да Рас. імперыі, у 1796—1917 яго тэ-рыторыя ўваходзіла ў Курляндскую губ.