• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    «Ружы для чужога кахання» (1995), пуб-ліцыст. артыкулаў, эсэ. Т.Р.Ермаковіч.
    КУРГО Яўген Іванавіч (7.7.1924, в. Ра-чыборак Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 3.8.1993), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1949). У 1946—84 пра-цаваў у газетах, выдавентвах «Бела-русь», «Мастацкая літаратура». Друка-ваўся з 1946. Пісаў для дзяцей і юнац-тва (першы зб. «На начлезе», 1958). Ге-раізм школьнікаў у Вял. Айч. вайну, іх сучаснае жыццё — гал. тэмы кніг «Ён быў піянерам» (1960), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Над ярам» (1966), «Лясны ўрок» (1973), «Насустрач жыц-цю» (1974) і інш. На бел. мову пераклаў некат. творы К.Чапека, Э.Раўда, Ш.Бейшэналіева, Г.Цыруліса, А.Імер-маніса і інш.
    Тв:. Дарога бяжыць насустрач. Мн., 1964; Над ціхай Свідаўкай. Мн., 1972; Шумеў Ня-гневіцкі лес. Мн., 1984.
    КУРТУАЗНАЯ ЛІТАРАТУРА, прыдвор на-рыцарскі кірунак у еўрап. л-ры 12-— 14 ст.; прадстаўлена лірыкай трубадураў і трувераў у Францыі, мінезінгераў у Германіі і рыцарскімі раманамі. Пафас К.л. — ідэалы саслоўнага гонару і доб-лесці не ў імя рода ці краіны, як у гера-ічным эпасе, а асабістай славы і ма-ральнага ўдасканалення. Куртуазная лі-рыка ўзбагаціла паэзію новымі тэмамі, жанравымі формамі, вершаванымі па-мерамі, рыфмай; рыцарскі раман і на-вела распрацоўвалі ант. і візант. сюжэ-ты, тэматыку кельцкіх сказанняў аб ле-гендарным каралю Артуру. У К.л. вылу-чаецца фігура творцы, з чым звязана ўслаўленне індывід. якасцей, паглыб-ленне псіхал. харакгарыстык, больш тонкае ўспрыняцце прыроды, устаноўка на займальнасць, авантурнасць.
    КУРУЛТАЙ (цюрк.), 1) у мангольскіх і цюркскіх народаў сход, з’езд, канфе-рэнцыя, а таксама свята, баляванне. 2) У Бухарскай Народнай Савецкай Рэспуб-ліцы і Харэзмскай Народнай Савецкай Рэспубліцы (1920—24) — вышэйшы ор-ган дзярж. улады.
    КУРЎМЫ, к а р у м ы, значныя па плошчы скопішчы вял. глыб горных парод, птго залягаюць у выглядзе пла-цма на горных схілах і плоскіх вяршы-нях. Узнікаюць у выніку інтэнсіўнага фіз. выветрывання. Паступова спаўзаю-чы ўніз па схілах, утвараюць каменныя рэкі. Тэрмін пашыраны пераважна ў ра-ёнах Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Уваходзіпь у склад шэрагу геагр. назваў (напр., го-ры Каракарум).
    КУРУЦЫ (венг. kurucok ад позналац. cruciati крыжаносцы), 1) удзельнікі сял. паўстанняў у Венгрыі ў 16 ст. (з часу Дожы Дзьёрдзя паўстання 1514). 2) “У 17 — пач. 18 ст. ўдзельнікі (сяляне і дваране) рухаў за незалежнасць Венгрыі ад Габсбургаў пад кіраўніцтвам І.Цёкёя і Ф.Ракацы.
    54	курфюсты
    КУРФЮРСТЫ (ням. Kurfursten літар. князі-выбаршчыкі), у «Свяшчэннай Рымскай імперыі» князі, якія з 13 ст. мелі права выбіраць герм. караля (імпе-ратара). З’явіліся ва ўмовах тэр. раз-дробленасці сярэдневяковай Германіі і аслаблення тут цэнтр. улады. Правы і асаблівыя прывілеі К. былі аформлены паводле Залатой булы (1356). Яны мелі поўную паліт. самастойнасць у межах імперыі, дыктавалі імператару ўмовы, якія той павінен быў выконваць. У 13 ст. К. былі свецкія князі Саксоніі, Брандэнбурга, Пфальца, кароль Чэхіі, архіепіскапы гарадоў Трыр, Кёльн і Майнц. У 17 ст. правы курфюрства аг-рымала Баварыя, у 18 ст. — Гановер, у 19 ст. — Вюртэмберг, Бадэн, Гесен-Ка-сель, Зальцбург. Калегія К. перастала існаваць пасля ліквідацыі «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (1806).
    КУРЦІНА (франц. courtine), 1) асобны ўчастак лесу, парку, сквера; група дрэў, кустоў ці травяністых раслін у ланд-шафтным парку. 2) Група драўнінна-хмызняковых раслін аднаго віду ў мя-шаным лесанасаджэнні ці група эліт-ных дрэў, пакінугых пасля высечкі лесу ў якасці крыніц аднаўлення расліннас-ці; штучныя насаджэнні для замацаван-ня грунту на горных схілах, каля кры-ніц, па берагах рэк і інш. 3) Частка кра-паснога вала паміж двума бастыёнамі.
    КУРЧАТАЎ Ігар Васілевіч (12.1.1903, г. Сім Чэлябінскай вобл., Расія — 7.2.1960), расійскі фізік, арганізатар і кіраўнік работ па атамнай навуцы і тэх-ніцы ў СССР. Акад. AH СССР (1943), тройчы Герой Сац. Працы (1949, 1951, 1954). Скончыў Крымскі ун-т (1923). У 1925—42 у Ленінградскім фізіка-тэхн. ін-це AH СССР. Разам з інш. адкрыў з’яву сегнетаэлектрычнасці (1929), вы-явіў ядз. ізамерыю (1935). Пад яго кі-раўніцтвам пабудаваны першы ў СССР цыклатрон (1939), адкрыта спантаннае дзяленне ядраў урану (1940), распраца-вана процімінная ахова ваен. караблёў (1941), створаны першы ў Еўропе ядз. рэактар (1946), першая ў СССР атамная бомба (1949), першая ў свеце тэрмаядз. бомба (1953) і АЭС (1954), пачаліся даследаванні па праблеме кіравальнага тэрмаядз. сінтэзу. Яго імем названы хім. элемент курчатовій. Ленінская прэ-мія 1957, Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949, 1951, 1954.
    Літ: Основателн советской фнзлкн. М., 1970. С. 200—223; Советскне ученые: Очеркн н воспомннання. М , 1983. С. 92—150.
    КУРЧАІОВІЙ (лац. Kurchatovium), Ku, штучны радыеактыўны элемент IV гру-пы перыяд. сістэмы, ат. н. 104. Стабіль-ных ізатопаў не мае. Вядомы 10 ізато-паў з масавымі лікамі 253—262; найб. устойлівы — 261Ku (перыяд паўраспаду 70 с). Атрыманы ў 1964 Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі. Назва «К.» (у гонар \ \З Курчатава) прапанавана ў СССР, у ЗША гэты элемент наз. рэзерфордзій
    (сімвал Rf); назва 104-га элемента кан-чаткова не прынята.
    КУРЧ5ЎСКІ (Kurczewski) Ян (1854, в. Данюшава Смаргонскага р-на Гродзен-скай вобл. — 30.7.1917), бел. гісторык рымска-каталіцкай царквы, рэліг. дзе-яч. Магістр тэалогіі (1881). Скончыў Ві-ленскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю. Пецярбургскую рымска-ка-таліцкую духоўную акадэмію (1881). Выкладаў у 2-й Віленскай гімназіі, з 1886 настаяцель касцёла ў в. Кемелішкі (Астравецкі р-н), з 1889 у касцёле св. Якуба ў Вільні, займаў духоўныя паса-ды ў курыі Віленскага біскупства. Аўтар кніг пропаведзей, гіст. прац «Замкавы касцёл, або Віленская кафедра ў яе гіс-тарычным, літургічным, архітэктаніч-ным і эканамічным развіцці» (т. 1—3, 1908—16), «Віленскае біскупства ад яго залажэння да сённяшняга дня» (1912), дзе выкарыстаны багаты архіўны матэ-рыял, шмат звестак па гісторыі каталіц-тва ў Беларусі.
    КЎРШСКАЯ КАСА. К у р ш ы - Н е -р ы я, пясчаны паўвостраў на паўд.-ўсх. узбярэжжы Балтыйскага м., у Літве (паўн.-ўсх. ч.) і Калінінградскай вобл. Расіі (паўд.-зах. ч.). Даўж. 98 км. Шыр. 0,4—3,8 км. Характэрны дзюны (выш. да 70 м), б. ч. парослыя лесам (з хвоі, чорнай вольхі, з дамешкамі дуба, ліпы, вяза і інш ). Прыродны нац. парк. На К.к. — г. Нерынга (Літва).
    - КЎРШСКІ ЗАЛІЎ, лагуна каля паўд,-ўсх. ўзбярэжжа Балтыйскага м., у Літве і Калінінградскай вобл. Расіі. Аддзеле-ны ад мора Куршскай касой, злучаецца з ім Клайпедскім пралівам (шыр. 390 м). Пл. 1610 км2. Даўж. 93 км, сярэдняя шыр. 17,3 км. Глыб. да 7 м. Упадае р. Нёман (Нямунас). Зімой замярзае (ле-дастаў каля 80 сут). Рыбалоўства. На беразе К.з. — гарады Клайпеда і Не-рынга (Літва).
    КЎРШЫ, балцкае племя, якое жыло на 3 сучаснай Латвіі; лацінізаваная на-зва — куроны, у рус. летапісах — к о р с ь. У 7—8 ст. адбілі напады скан-дынаваў (вікінгаў). Да пач. 17 ст. зліліся з інш. лат. плямёнамі (земгаламі і лат-галамі) у адзіную лат. народнасць. Ад К. паходзіць назва гіст. вобласці Курземе (гл. Курляндыя).
    КЎРШЫНАВІЧЫ, вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Свідроўка. Цэнтр. сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г. Ляхавічы, 220 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Буды. 531 ж., 214 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    КЎРШЫ-НЁРЫЯ, адна з назваў Курш-скай касы.
    КЎРЫ СВОЙСКІЯ (Gallus), птушкі атр. курападобных. Паходзяць ад дзіка-га банкіўскага пеўня, прыручаны каля 4 тыс. гадоў назад у Індыі. Пароды К.с. падзяляюць на яйцаноскія, мясныя і мяса-яечныя. На Беларусі з.яйцаноскіх
    парод гадуюць легорнаў, з мясных — карнуэльскіх курэй і плімутрокаў, з мя-са-яечных — нью-гемпшыраў і аўстра-лорпаў. У асабістых гаспадарках гаду-юць таксама пароды першамайскую, род-айленд, сусекс.
    Маса яйцаноскіх парод да 2,2—3 кг, мяс-ных — да 3,5—5, мяса-яечных — да 3—4 кі К.с. нясуцца да 10 гадоў. Куры яйцаноскіх парод нясуцца 11—12 мес, мясных парод — да 9 мес у год. Маса яйца 55—65 г. Мяса бройлераў — дыетычны прадукт. На прамысл. лтушкафабрыках курэй кормяць сухімі камбі -кармамі, зернем (кукуруза, ячмень і інш), рыбнай, мяса-касцяной, травяной мукой і інш.
    КУРЫЛАВІЧЫ, вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Масты—Слонім. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Масты, 86 км ад Гродна. 496 ж., 179 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбула-торыя, аптэка, камбінат быт. абслугоў-вання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КУРЬІЛА-КАМЧАЦКІ ЖОЛАБ (да 1950-х г упадзіна Тускарора), глыбака-водны жолаб у Ціхім ак. каля ўсх. пад-водных схілаў Курыльскіх а-воў і паўд. ч. п-ва Камчатка. Даўж. 2170 км, сярэд-няя шыр. 59 км, глыб. да 9717 м. Ся-рэдняя стромкасць схілаў 7°. На схілах шматлікія ўступы, тэрасы, даліны. Да-следаваны ў 1950-х г. сав. экспедыцыя-мі на судне «Віцязь».
    КУРЫЛЁНКА Таццяна Мацвееўна (н. 25.5.1919, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд. пед. н. (1955), праф. (1973). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыла Віль-нюскі пед. ін-т (1950). 3 1960 у Бел. пед. ун-це (да 1973 заг. кафедры). На-вук. працы па праблемах педагогікі, арг-цыі навуч.-выхаваўчага працэсу, тэ-орыі, методыкі і метадалогіі выхавання ў сярэдняй і вышэйшай школе.
    7в.: Задачн н упражнення по педагогнке. 2 нзд. Мн., 1978; Основы учебно-воспмтатель-ной работы co студентамм младшнх курсов Мн., 1978; Воспнтанне нравственноста: Зада-ння я упражнення 3 нзд. Мн., 1983; Управ-ленне школой: Задачн н деловые мгры. Мн., 1988.
    КУРЫЛЁНКА Уладзімір Цімафеевіч (25.12.1924, в. Бабінічы Віцебскага _р-на — 13.5.1942), Герой Сав. Саюза (1942). У Вял. Айч. вайну з 1941 партьі-зан — падрыўнік атрада І.Р.Шлапакова
    І.В.Курчатаў.	У.Ц.Курыленка.
    ў Смаленскай вобл. За 10 месяцаў па-дарваў некалькі аўтамашын, 2 гарматы, пусціў пад адхон 4 эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага. Вяртаючыся з баявога задання, трапіў у засаду, быў цяжка паранены, памёр ад ран. У Сма-ленску К. пастаўлены помнік.
    КУРЫЛЁВА Святлана Леанідаўна (н. 25.4.1928, г. Жытомір, Украіна), бел. пісьменніца. Скончыла Харкаўскі ун-т (1950). Настаўнічала ў г. Камянец Брэсцкай вобл. (1950—82). Друкуецца з 1952. Піша на рус. мове. Аўтар зб-каў апавяданняў «Жаўрукі на вуліцы» (1965), «I нялёгка і няпроста» (1975), зб. нарысаў «Формула поспеху» (1979), аповесцей «Дні старшыні» (1980), «Даб-рыня» (1983) і інш. пра жыццё вёскі, унутр. свет вяскоўцаў, іх імкненні.