Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
В.І.Мялешка.
60 КУТОН
КУТОН (Couthon) Жорж Агюст (22.12.1755, Арсэ, каля г. Клермон-Фе-ран, Францыя — 28.7.1794), дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99, адзін з лідэраў якабінцаў. Адвакат. У 1789 стар-шыня трыбунала ў г. Клермон-Феран. 3 1791 член Заканад. сходу, з 1792 — Канвента, у 1793 і К-та грамадскага вы-ратавання Канвента. Разам з М.Рабес-п'ерам і Л.А.Сен-Жустам узначальваў урад якабінскай дыктатуры. У жн.— кастр. 1793 удзельнічаў у задушэнні ан-тыякабінскага паўстання ў г. Ліён. Пас-ля тэрмідарыянскага перавароту 1794 гільяцінаваны.
Тв.\ Рус. пер. — Мзбр. пронзв., 1793— 1791. М., 1994.
КУТОРЫ (Neomys), род млекакормя-чых сям. землярыйкавых. 2 віды: К. звычайная, або вадзяная (N. fodiens), і К. малая (N. anomalus). Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць каля вадаёмаў, добра плаваюць і ныраюць. На Беларусі — абодва віды, К. малая больш рэдкая, трашіяецца пераважна на Пд.
Даўж. цела да 10 см, хваста да 8 см, маса да 20 г. Поўсць чорная або бурая, на брушку белая або шараватая, кароткая, аксаміцістая. Пыска падоўжаная з вібрысамі. На задніх ла-пах плавальная аблямоўка з цвёрдых валас-коў. Кормяцца насякомымі, чарвямі, жабамі, ікрой, маляўкамі рыб. Гнёзды ў норах або на купінах у траве. Нараджаюць да 14 дзіцянят.
Э.Р. Самусенка.
Кутора чвычайная.
КУТРЎХІН Канстанцін Пракопавіч (1.2.1916, в. Удзельны Шумец Чэбак-сарскага р-на, Чувашская Рэспубліка, Расія — 27.6.1944), Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Камандзір ад-дзялення сяржант К. вызначыўся пры фарсіраванні Зах. Дзвіны ў Віцебскай вобл.: у баі за в. Хадакова Ушацкага р-на закрыў сваім целам амбразуру ва-рожага дзота. На месцы подзвігу мемар. знак.
КУТУЗАЎ Мікалай Васілевіч (н. 17.4.1926, Масква), расійскі харавы ды-рыжор, кампазітар, педагог. Нар. арт. Расіі (1975). Hap. apr. СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас У.Сакалова). 3 1950 хормай-стар, з 1954 маст. кіраўнік і гал. дыры-жор Акад. хору рус. песні Дзярж. тэле-бачання і радыё Расіі. 3 1975 выкладае ў Рас. акадэміі музыкі (з 1985 праф ). Аўтар песень і харавых твораў. Апраца-ваў для хору больш за 300 рус. нар. пе-сень. Дзярж. прэмія Расіі 1982.
КУТЎЗАЎ, Галянішчаў-Куту-заў Міхаіл Іларыёнавіч (16.9.1745, С.-Пецярбург — 28.4.1813), расійскі
палкаводзец, дыпламат. Ген.-фельдмар-шал (1812), святлейшьі князь Смален-скі (1812). Вучань А.В. Суворава. Скон-чыў артыл.-інж. школу ў Пецярбургу (1759). Удзельнік экспедыцый рас. войск у Рэч Паспалітую 1764—65, 1769 і 1792, рус.-тур. войнаў 1768—74 (у вы-ніку ранення страціў правае вока) і 1787—91. У 1776—79 памочнік Сувора-ва ў Крыме. У 1792—94 пасол у Кан-станцінопалі (Стамбуле). 3 1795 каман-дуючы рас. сухап. войскамі, флотам і крэпасцямі ў Фінляндыі. У 1799—1801 і
1809—11 літоўскі, у 1801—02 пецяр-бургскі ваен. губернатар, потым да жн. 1805 у адстаўцы. Галоўнакамандуючы рас. войскамі ў руск.а-аўстра-француз-скую вайну 1805 (гл. таксама Аўстэрліц-кая бітва), рус.-тур. вайну 1806—12 (з сак. 1811 дамогся заключэння Бухарэс-цкага мірнага дагавора 1812) і вайну 1812 (са жн., у т.л. правёў Барадзінскую бітву 1812). У час Бярэзінскай аперацыі 1812 быў у Копысі, потым у мяст. Кру-глае, Жукавец, Радашковічы і інш. мес-цах. У звароце да жыхароў ВКЛ (8 снеж. 1812), а таксама ў лісгах П.В.Чы-чагаву (9 снеж.) і АЛ.Гарчакову (28 снеж.) патрабаваў, каб рас. войскі не пакідалі жыхароў бел. губерняў без хар-чавання, не чынілі ім крыўды. 3 лют. 1813 галоўнакаманд. саюзнымі рас. і прускімі войскамі (гл. Замежныя паходы рускай арміі 1813—14), памёр у г. Бун-цлаў (цяпер Баляславец, Польшча). Па-хаваны ў Казанскім саборы ў Пецяр-бургу, каля якога яму пастаўлены пом-нік. 3 1942 вышэйшыя камандзіры Сав. Арміі ўзнагароджваліся ордэнамі К. трох ступеней (захаваўся ў арміі Рас. Федэрацыі).
Те.: Пнсьма, запнскн. М., 1989.
Літ:. Ж н л н н П.А Фельдмаршал М.Й.Кугузов: Жнзнь н полководческая дея-тельность. 3 нзд. М., 1987. У.Я.Калаткоў.
КУТШЭБА (Kutizeba) Станіслаў (15.11.1876, г. Кракаў, Польшча — 7.1.1946), польскі гісторык. Чл. Поль-скай АН у Кракаве (1918). Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1898), з 1908 праф. гісторыі права ў ім . У 1926—39 ген. сакратар, у 1939 прэзідэнт Поль-скай АН у Кракаве. У 2-ю сусв. вайну вязень канцлагера Заксенгаўзен (1939— 40), арганізатар падп. ун-та ў Кракаве (1942). Чл. Краё'вай Рады Нарадовай (1945), удзельнік міжнар. канферэнцыі ў Маскве, у выніку якой створаны Ча-совы ўрад нац. адзінства. Даследаваў гісторыю дзяржавы і права Польшчы і Рэчы Паспалітай. Аўгар прац: «Суды
земскія і гродскія ў сярэднія вякі» (1901—02), «Нарыс гісторыі дзяржаўна-га і грамадскага ладу Польшчы» (т. 1— 4, 1905—17), «Старажьпнае польскае судовае права» (т. 1—2, 1921), «Гісто-рыя крыніц старажытнага польскага права» (т. 1—2, 1925—26). Выдаў зб. дакументаў: «Акты уніі Польшчы з Літ-вой 1385—1791» (1932, з У.Сямковічам), «Польскія вайсковыя палажэнні і арты-кулы з XV да XVIII ст.» (1937) і інш. КУТЫКУЛА (ад лац. cuticula скурка), 1)у жывёл — шчыльнае няклетач-
К.П.Кутрухін.
М.І.Куіузаў.
П.Куусберг.
нае ўтварэнне на паверхні клетак эпітэ-ліяльнай тканкі. У беспазваноч-н ы х К. — вытворнае клетак адна-слойнага покрыўнага эпітэлію; выкон-вае пераважна ахоўную і апорную фун-кцыі. Можа цвярдзець (напр., у членіс-таногіх), таму на працягу росту арганіз-ма час ад часу скідаецца (гл. Лінька). Складаецца з хіціну, які разам з мінер. рэчывамі і бялкамі надае мех. трыва-ласць, і ліпідаў, што спрыяюць яе вода-непранікальнасці. У пазваноч-н ы х К. — сукупнасць мікраварсінак на паверхні эпітэліяльных клетак, што высцілаюць унутр. органы (напр., кі-шэчнік, ч. мачавых канальцаў нырак і інш.). Удзельнічае ў функцыянаванні органа. 2)У раслін — слой тлу-шчавага рэчыва (кутыну), што пакры-вае суцэльнай плеўкай паверхню на-дземных (пераважна лісця, сцёблаў, не-кат. нладоў) органаў многіх раслін. Ма-лапранікальная для водных раствораў, газаў, патаіенных арганізмаў. Будова К. вызначае ахоўныя ўласцівасці эпідэрмы і залежыць а;і умоў асяроддзя і ўзросту расліны. Напр., гладкая і бліскучая К. лісця трашчных раслін ахоўвае іх ад празмернаіа выпарэння вады і перагрэ-ву. Моцная К — характэрная прыкме-та ксерафітн у
КУТЫН, восканалобнае рэчыва, што выдзяляецца к істкамі эпідэрмісу раслін і адкладваецца (раіам з воскам) у вы-глядзе плеўкі кутыкулы на вонкавай паверхні клетачнай абалонкі. Па хім. будове — сумесь вышэйшых карбона-вых оксікіслот і іх эфіраў. Устойлівы да знешніх уздзеяннях ахоўвае расліны ад страты вады і пашкоджання мікраарга-нізмамі.
КЎУЗІК (Kuusik) Ційт (Дзітрых; 11.9.1911, г. Пярну. Эстонія — 15.8.1990), эстонскі спявак (барытон), педагог. Нар. арт. СССР (1954). Скон-чыў Талінскую кансерваюрыю (1938). Да 1940 салісі Венскай оперы. У 1944—
КУФАР 61
88 (з перапынкам) саліст т-ра оперы і балета «Эстонія» (Талін). 3 1940 выкла-даў у Талінскай кансерваторыі (з 1947 праф.). Валодаў голасам вял. дыяпазону з багатай тэмбравай афарбоўкай. Вы-конваў партыі высокага баса і лірычна-га барытона: Раю і Вамба («Пясняр сва-боды» і «Агні помсты» Э.Капа), Яўген Анегін (аднайм. опера П.Чайкоўскага), Дэман («Дэман» АРубінштэйна), Князь Ігар (аднайм. опера АБарадзіна), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргска-га), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно). 1-я прэмія Міжнар. конкурсу вакалістаў у Вене (1938). Ся-род вучняў Г.Отс. Дзярж. прэміі Эсто-ніі 1949, 1959, 1967. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952.
КЎУСБЕРГ (Kuusberg) Пауль (н. 30.4.1916, Талін), эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1972). Герой Сац. Працы (1984). Дэбютаваў у 1948 як літ. крытык. Першы раман «Каменныя сцены» (1956) пра жыццё рабочых Эс-тоніі напярэдадні падзей 1940. У рама-нах «Другое «я» Энна Кальма» (1960), «У разгары лета» (1966), «Адна ноч» (1972) асэнсаванне падзей Вял. Айч. вайны, іх уплыву на духоўнае станаў-ленне асобы. Актуальныя сац. і мараль-на-этычныя праблемы сучаснасці — у раманах «Здарэнне з Андрэсам Лапетэ-усам» (1963), «Кроплі дажджу» (1976), аўтабіягр. рамане ў навелах «Бульвар свабоды» (1971), зб-ках апавяданняў «Усмешка» (1971), «Хто яны былі?» (1986) і інш. Проза К. адметная публі-цыстычнай завостранасцю, разнастай-насцю маст- форм і прыёмаў апавядан-ня, іроніяй, гратэскавасцю і гумарам. Аўтар кніг літ.-крытычных артыкулаў «Устаўляю слова» (1959), «Пра час, гра-мадзяніна свету і іншае» (1967). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.Клышка, А.Кулакоўскі, Б.Сачанка. Дзярж. прэміі Эстоніі 1965, 1975.
Тв.: Рус. пер. —Нзбранное. М., 1978.
КЎУСІНЕН Ота Вільгельмавіч (4.10.1881, г. Лаўка, Фінляндыя —
17.5.1964), фінляндскі і савецкі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч міжнар. камуніст. руху. Акад. AH СССР (1958). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Гельсінг-форскі (Хельсінкскі) ун-т (1905). 3 1904 лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі, рэдактар яе тэарэт. органаў «Sosialistinen aikakauslehti» («Сацыяліс-тычны часопіс», 1906—08) і «Tyomies» («Работнік», 1907—16). У 1908—17 дэп. фінл. сейма. Адзін з кіраўнікоў Фінлянд-скай рэвалюцыі 1918 і заснавальнікаў Камуніст. партыі Фінляндыі. Дэлегат 1-га, 3—7-га кангрэсаў Камінтэрна (гл. Камуністычны Інтэрнацыянал), у 1921 — 39 чл. Прэзідыума і сакратар яго Вы-канкома. 3 1922 у СССР. У 1940—56 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Ка-рэла-Фінскай ССР і нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. 3 1941 чл. ЦК КПСС, у 1952—53 і 1957—64 чл. Прэзідыума і сакратар ЦК КПСС. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1940. Працы па гісторыі рэв. руху ў Фінляндыі, пы-таннях міжнар. камуніст. і рабочага ру-ХУ-
КУЎШЫНАЎ Вячаслаў Іванавіч (н. 6.11.1946, г. Хмяльніцкі, Украіна), бел. фізік-тэарэтык. Д-р фіз.-матэм. навук (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). 3 1968 у Ін-це фізікі (у 1974—87 вучоны сакратар Аддз. фіз.-матэм. на-вук) Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц і высо-кіх энергій. Прапанаваў мадэлі для апі-сання ўласцівасцей інстантонаў, сцісну-тых станаў глюонаў у квантавай хрома-дынаміцы і фазавых пераходаў у кварк-глюоннай плазме. Распрацаваў метады разліку універсальных кубічных тэарэ-тыка-палявых форм і дыферэнцыяль-ных форм Картана.
Тв:. Локальные вектор-параметры групп, формы Картана н прнложенмя к теормям ка-лнбровочных н кнральных полей (разам з Нгуен В’ен Тхо) // Фнзнка элементарных частнц н атомного ядра. 1994. Т. 25, вып. 3; Generalized bunching parameters and multiplicity fluctuations in restricted phase-space bins (разам з С.У.Чаканавым, В.Кітэлем) // Zeitschrift fur Physik C. 1997. Vol. 74.