Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
КУШ. К а ш (Kusch) Полікарп (26.1.1911, г. Бланкенбург, Германія — 20.3.1993), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1956). Скончыў Тэхнал. ін-т Кейса (1931). 3 1937 у Калумбійскім (з 1949 праф.), з 1972 у Тэхаскім (г. Далас) ун-тах. Навук. працы па атамнай, мале-
кулярнай, ядз. і хім. фізіцы. Даследаваў атамныя, малекулярныя і ядз. ўласці-васці і з’явы метадам малекулярных пучкоў. 3 высокай дакладнасцю выме-рыў значэнне магн. моманту электрона (1949). Нобелеўская прэмія 1955.
М. М. Касцюковіч.
КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч (16.2.1895, в. Пяршаі Валожынскага р-на Мінскай вобл. — май 1968), вай-сковец, дзеяч бел. эмйрацыі. Муж НА.Арсенневай. Скончыў Віленскае пях. вучылішча (1916). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1919—21 чл. Беларускай вайсковай камісіі. 3 1922 у польск. арміі, удзельнік абарончых баёў на Заходнім фронце ў вер. 1939, камандзір батальё-на. 22.9.1939 інтэрніраваны ў СССР. У час акупацыі Беларусі супрацоўнічаў з ням.-фаш. ўладамі: са снеж. 1941 нач. падафіцэрскай бел. школы паліцыі ў Мінску, з ліп.—жн. 1942 кіраўнік кур-саў перападрыхтоўкі афіцэраў, гал. вайск. рэферэнт у Беларускім корпусе самааховы, са снеж. 1943 чл. Беларускай цэнтральнай рады, з сак. 1944 шэф гал. камандавання Беларускай крае'вай аба-роны. Удзельнічаў у выданні час. «Бела-рус на варце». 3 1944 у Германіі, потым ЗША. Заснаваў Аб’яднанне бел. ветэра-наў (1947, Германія). У 1947—54 узна-чальваў Беларуска-амерыканскае задзіно-чанне. Аўгар артыкулаў па пытаннях ва-ен. гісторыі Беларусі. А.М.Літвін.
КУШАНСКАЯ ДЗЯРЖАВА. К у ш а н -скае царства, старажытная дзяр-жава на тэр. сучасных Узбекістана, Та-джыкістана, Туркменіі, Афганістана, Пакістана і Паўн. Індыі ў 1—4 ст. н.э. Узнікла на рубяжы н.э. пасля разгрому Грэка-Бактрыйскага царства качэўніка-мі, якія стварылі на яго тэрыторыі шэ-раг асобных княстваў. Адно з іх у Бак-трыі на чале з племем або кланам ку-шан стала ядром К.дз. Значнага тэр. па-шырэння К.дз. дасягнула пры правіцелях Кадфізе I і Кадфізе II (1 ст. н.э.), найб. росквіту — пры правіцелях Канішку і Хувішку. Праз тэр. К.дз. праходзіў Вялікі шаўковы шлях, што спрыяла развіццю гандлю і рамяства. Значнае пашырэнне тут набылі будызм, зараастрызм, маніхейства і хрысціян-ства. Пры правіцелі Васудэве (сярэдзіна 3 ст.) пачаўся заняпад К.дз., якая ў 4 ст. распалася на дробныя княствы.
Літ.: 3 е й м а л ь Е.В. Кушанская хроно-логня: (Матерналы по проблеме). М., 1968; Дальверзмнтепе — кушанскнй город на юге Узбекнстана. Ташкент, 1978; III е р к о в a Т.А. Егмпет н Кушанское царство: (Торговые н культ. контакты). М., 1991.
КУШЛЯНЫ, вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на 3 ад г. Смаргонь, 232 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Со-лы. 354 ж., 134 двары (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувя-зі. Помнікі архітэктуры — сядзіба Ф.Багушэвіча, свіран (19 ст.).
КУШНЕР Васіль Фёдаравіч (н. 1.10.1947, в. Малыя Жухавічы Карэліц-кага р-на Гродзенскай вобл.), бел. гіс-
КУЮКАВА 67
торык. Канд. гіст. н. (1977). Скончыў БДУ (1971). 3 1976 выкладчык, дацэнт Бел. дзярж. пед. ун-та. У 1978—80 вы-кладчык Вышэйшага пед. ін-та імя Ха-сэ Марці (Камагуэй, Куба). У 1987—92 нач. аддзела Мін-ва адукацыі Беларусі. 3 1993 гал. рэдактар «Беларускага гіста-рычнага часопіса». Даследуе пытанні гіс-торыі і гістарыяграфіі Беларусі сав. пе-рыяду, сумежных дзяржаў, метадалогію і методыку выкладання гісторыі.
Тв:. Школа мужества н патрнотнзма: Крат-кнй очерк лсторнн ДОСААФ БССР. 2 нзд Мн., 1988 (у сааўт.); Молодежн о Программе КПСС. Мн., 1988 (разам з А.М.Мацко); Ме-тададагічныя праблемы гістарычнай навукі. Мн., 1993 (у сааўг.).
КЎШНЕР Юрый Захаравіч (н. 18.4.1936, г. Пугачоў Саратаўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў гапіне педагогікі. Д-р пед. н. (1995), праф. (1998). Скон-чыў Гур’еўскі пед. ін-т (1959). 3 1981 у Магілёўскім пед. ін-це. Навук. працы па праблемах выхавання і вьпв. наву-чання ў сістэме прафес.-тэхн. адукацыі.
Тв.: Снстема воспнтательной деятельностн мастера проязводственного обучення проф-техучнлшца М., 1992; Мастер н лнчность учаіцегося: гуманнст. аспект. М., 1994 (у са-аўт.); Воспмтательная деятельность мастера промзводственного обучення профтехучплн-іца: (вопросы теорнн н практякн). Мн., 1998.
КУШНЕРСТВА, народны промысел па апрацоўцы аўчын і шкурак пушных звяроў. У бел. нар. К. гал. месца займаў выраб аўчын для пашыву зімовага адзення — кажухоў, паўкажушкоў, ша-пак. Апрацоўка шкурак упаляваных пушных звяроў (зайца, вавёркі, ліса, куніцы, тхара і інш.) мела другараднае значэнне; іх футра выкарыстоўвалася пераважна на шапкі і каўняры. Тэхнал.
Да арт. Кушнерства. Традыцыйны кажух. Вёс-ка Асаўніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. Канец 19 ст.
працэс традыц. К. ўключае некалькі паслядоўных аперацый. Адмочаную ў вадзе авечую шкуру ачышчалі ад мяз-дры на нахіленай паўкруглай дошцы на 2 ножках (калодзе) звычайнай касой, выкарыстоўвалі і скоблю (струг). Каб шкуру размякчыць і засцерагчы ад гні-ення пасля прасушвання яе заквашвалі ў «квасе» — кіслым растворы жытняй ці аўсянай мукі з соллю. Шкуры мяк-чылі спец. драўляным або жал. крукам, якім вадзілі па мяздры ўверх-уніз, па-куль уся паверхня не рабілася мяккай і белай. 3 1830-х г. пачало практыкавац-ца дубленне аўчын. Да пач. 20 ст. побач з дубленымі кажухамі светла-карычне-вага колеру былі пашыраны 1 белыя ня-дубленыя. У пач. 20 ст. аўчыны пачалі фарбаваць хім. рэчывамі ў карычневы ці чорны колер. Падобным чынам ап-рацоўвалі і шкуркі пушных звяроў. Для іх сушкі і расцягвання выкарыстоўвала-ся дошка-канёк. 3 1920-х г. кушнерская вьгтв-сць бытавала ў выглядзе хатняга промыслу, арцеляў і дзярж. прадпрыем-
Менш устойлівыя пароды
Напрамак даліны галоўнай ракі
Папярочны профіль куэстаў.
стваў. У пасляваенны час кушнерскае рамяство заняпала. У наш час у некат. раёнах аўчыны і футры вырабляюцца на асабістыя патрэбы (гл. таксама Фут-ра, Футравая прамысловасць).
Н.І.Буракоўская.
КУШЧ^ННЕ, адна з форм галінаван-ня, што прыводзіць да ўтварэння куста. Пры К. з пупышак, якія знаходзяцца на цесна збліжаных вузлах каля асновы матчынага парастка, фарміруюцца пры-земныя і падземныя бакавыя парасткі (часта на іх утвараюцца прыдатачныя карані). Бывае ў многіх злакаў, асок, некат. кустоў і кусцікаў. У аднагадовых збожжавых злакаў К. пачынаецца рана (фаза К.) і спыняецца пасля выхаду ў трубку. Забяспечвае павышэнне пра-дукцыйнасці. У кулы. раслін залежыць
ад сорту, умоў вырошчвання, агратэхн. прыёмаў.
КУЙНКА (Cuenca), горад на Пд Эква-дора, у міжгорнай даліне Андаў, на выш. 2600 м. Адм. ц. прав. Асуай. Засн. ў 1557. 196 тыс. ж. (1990). Аэра-порт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна на Пана мерыканскай шашы. Прам-Сць тэкст. і харчовая. Выраб на экспарт капелю-шоў-панам. Ун-т. Акадэмія выяўл. мас-тацтваў. Арх. помнікі 16—17 ст.
КУЭНЬ-ЛЎНЬ, горы ў Кітаі, тое, што Куньлунь.
КУЭСТЫ (ад ісп. cuesta адхон, схіл га-ры), асіметрычныя грады і ўступы ў рэльефе, часам горныя хрыбты, утвора-ныя ў выніку размыву і дэнудацыі мо-наклінальна залягаючых горных парод, складзеных з пластоў рознай трывалас-ці. Спусцісты схіл супадае з нахілам
пластоў, стромкі абрываецца ў бок іх падзення. Часам К. размяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў, утвараюць куэставы тып рэльефу, які трапляецца на паўн. схілах Вял. Каўказа (Скалісты хр ), у Сярэдняй Азіі, Крымскіх гарах і інш. месцах.
КУЮКАВА Даркуль (н. 15.5.1919, с. Акцябрскае Сузакскага р-на Джалал-Абадскай вобл., Кыргызстан), кіргіз-ская актрыса. Нар. арт. СССР (1967). 3 1936 працавала ў кірг. т-рах юнага гле-дача, з 1941 у драматычным (абодва ў г. Фрунзе). Стварыла вобразы моцных ду-хам жанчын, вострыя сатыр. партрэты, уладарныя характары: Акчаім («Сарын-жы» К.Эшмамбетава), Талганай («Ма-цярынскае поле» паводле Ч.Айтматава), Джаныл («Джаныл» К.Малікава і Куту-
68 КУЮКАЎ
баева), Айганыш («Курманбек» К.Джантошава), Кабаніха («Навальні-ца» А.Астроўскага), Ганерылья («Ка-роль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Здымала-ся ў кіно: «Салтанат» (1955), «Спёка» (1963), «Першы настаўнік» (1965), «Бе-лы параход» (1976).
КУЙКАЎ Міхаіл Міхайлавіч (5.11.1924, с. Отара-Абашава Кемераўскай вобл.,
Расія — 30.9.1943), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з 1942 на Цэнтр. фронце. Кулямётчык радавы К. вызначыўся пры вызваленні Го-мельскага р-на: 30.9.1943 у баі за пас. Скіток адбіў 3 контратакі ворага, цяжка паранены адстрэльваўся да апошняга патрона.
КУЮНДЖЫК, гарадзішча на левым беразе р. Тыгр насупраць г. Масул (Ірак), руіны сталіцы Асірыі — Ніневіі. Археал. раскопкамі выяўлены рэшткі палацаў, храмаў, б-ка цара Ашурбаніпа-ла і інш. (гл. Ніневія).
КУЯБА (Cuiaba), горад на 3 Бразіліі. Адм. ц. штата Мату-Гросу. Засн. ў 1719. Больш за 300 тыс. ж. (1995). Вузел аўта-дарог. Пачатковы пункг суднаходства на р. Куяба (прыток р. Парагвай). Гандл.-іірамысл. цэнтр раёна экстэнсіў-най жывёлагадоўлі, вырошчвання цукр. трыснягу, збору каўчуку, здабычы зола-та, алмазаў і інш. Прам-сць: харчасма-кавая, дрэваапр., буд. матэрыялаў. Ун-т. Філалагічная акадэмія.
КУЯВІЯ, Куябія, Куяба, адзін з трох цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Згадваецца араб., перс. і сярэднеазіяц-кімі географамі 9—10 ст. разам з Арта-ніяй і Славіяй. Большасць даследчыкаў лічаць К. паліт. аб’яднанне ўсх. славян на тэр. Сярэдняга Прыдняпроўя з цэн-трам у г. Кіеў, а таксама Стараж. Кіеў.
КУЯВІЯ (Kujawy), гістарычная воб-ласць у Польшчы паміж сярэднім ця-чэннем р. Вісла і верхнім цячэннем р. Нотаць. У старажытнасці была населена зах.-слав. гілемем куяваў. 3 1139 асобны ўдзел, з 1231 ваяводства, з 1247 удзель-нае княства. 3 пач. 14 ст. частка тэр. К., а з 1388 уся К. — у складзе каронных зямель. Паводле 1-га і 2-га падзелаў Польшчы (1772, 1793) адышла да Пру-сіі. У складзе адноўленай Польшчы з 1918.
КУЯЛЬНІЦКІ КУРЙРТ, К у я л ь н і к, бальнеагразевы курорт на Украіне. У складзе Адэскай групы курортаў, за 10 км ад г. Адэса, на беразе Куяльніцкага лімана. Адзін са старэйшых гразевых курортаў (першыя ўстановы пабудаваны ў 1833). Асн. лек. прыродныя фактары: глеевыя сульфідныя гразі (запасы каля 20 млн. мо, ліманная рапа (мінераліза-цыя да 190 г/л, мае ў сабе серавадарод, бром, жалеза і інш.), хларыдна-гідра-карбанатна-натрыевыя воды мясц. Mi-Hep. крыніц (пітныя лячэбна-сталовыя і для ваннаў, наладжаны прамысл. раз-ліў). Гразе-, бальнеа-, аэрагелія- і тала-сатэрапія хвароб суставаў, нерв. сістэ-мы, гінекалагічных, некат. страўнікава-кішачных. Санаторыі, пансіянаты, бальнеа- і гразелячэбніцы, установы для амбулаторна-курсовачнага лячэння. КУЙЛЬНІЦКІ ЛІМАН. На паўночна-заходнім узбярэжжы Чорнага м. каля г. Адэса (Украіна). Даўж. 28 км. Сярэдняя глыб. каля 3 м. Ад мора аддзелены пяс-чаным перасыпам шыр. да 3 км. Упадае р. Вял. Куяльнік. На дне — ілавыя ад-клады, якія змяшчаюць серавадарод. Летам т-ра вады да 28—30 °C. Салё-насць да 74,3%О. На беразе — бальнеа-гразевы Куяльніцкі курорт.