Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
КЫМГАНСАН (ад кар. кымган — ал-маз + сан — гара), Алмазныя
70
КЫНЕВА
горы, у паўночнай частцы Усх.-Ка-рэйскіх гор, у КНДР. Даўж. каля 80 км. Выш. да 1638 м. Шэраг паралельных моцна расчлянёных ланцугоў. Каля 12 тыс. пікаў, іголак, слупоў і вежаў, лабі-рынтападобная сетка каньёнаў і вузкіх цяснін з рэкамі, сотні вадаспадаў. Складзены пераважна з гранітаў. Радо-вішчы руд вальфраму, малібдэну, ніке-лю, медзі, жалеза. На схілах дубовыя і мяшаныя лясы. Курорты. Турызм. Помнікі даўніны (25 будыйскіх манас-тыроў і інш.).
КЫНЕВА Пенка Асенава (н. 15.9.1942, с. Дзімча Велікатырнаўскай акр., Балга-рыя), балгарская перакладчыца. Скон-чыла Кіеўскі ун-т (1965). На балг. мову пераклала творы І.Мележа «Подых на-вальніцы» (1974), В.Быкава «Яго ба-тальён» (1977) і «Пайсці і не вярнуцца» (1980), К.Чорнага «Млечны шлях», У. Караткевіча «Лісце каштанаў» (абодва 1978), «Чорны замак Альшанскі» (1983), апавяданне «Залаты бог» для яго адна-томніка «Паром на бурнай рацэ» (1982), І.Навуменкі «Развітанне ў Кавальцах», Б.Сачанкі «Аксана» (абодва 1978), В.Казько «Высакосны год» і «Цвіце на Палессі груша» (1980), апавяданні Я.Брыля і А.Марціновіча для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981), М.Страль-цова, Чорнага і інш., кн. А.Адамовіча, Брыля і У.Калесніка «Я — з вогненнай вёскі...» (1980).
КЫРГЫЗСТАН, Кыргызская Рэспубліка (Кыргыз Рэспубліка-сынын), дзяржава на ПнУ Сярэдняй Азіі. Мяжуе на Пн з Казахстанам, на 3 з Узбекістанам, на Пд з Таджыкістанам, на ПдУ і У з Кітаем. Падзяляецца на 6 абласцей. Пл. 198,5 тыс. км2. Нас. 4,6 млн. чал. (1997). Сталіца — г. Бішкек. Дзярж. мова — кіргізская, мова між-нац. зносін — руская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (31 жніўня).
Дзяржаўны лад. К. — дэмакр. рэс-публіка. Дзейнічае канстытуцыя 1993, мадыфікаваная ў 1994. Кіраўнік дзяржа-
вы — прэзідэнт, які выбіраецца насель-ніцтвам на 5 гадоў. Вышэйшы прад-стаўнічы і заканад. орган — аднапалат-ны парламент, 105 дэпутатаў якога вы-бірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць ураду, прэм’ер-міністра якога назначае прэзі-дэнт. Судовую сістэму краіны ўзначаль-вае Вярх. суд. Ніжэйшыя суд. звёны — абл. і раённыя суды. Суддзі выбіраюцца тэрмінам на 5 гадоў.
Прыродз. К. — адна з высакагорных краін свету. Размешчана ў межах Памі-ра-Алая на ПдЗ і Цянь-Шаня на ПнУ. Характарызуецца вышынямі больш за 500 м, каля 72 яе плошчы ляжыць на выш. ад 1000 да 3000 м, 73 — ад 3000 да 4000 м. Хрыбты распасціраюцца ад горнага вузла з пікамі Перамогі (най-выш. пункт краіны, 7439 м) і Хан-Тэн-іры (6995 м) трыма буйнымі дугамі. Паўн. дугу складаюць хрыбты Кюнгёй-Ала-Тоо, Кіргізскі, Таласкі Алатау, Чат-кальскі; сярэднюю — хрыбты Тэрскей-Ала-Тоо, Молда-Тоо, Суусамыр-Тоо, якія на 3 прылягаюць да Ферганскага
Герб і сцяг Кыргызстана.
хр.; паўд. — хрыбты Ат-Башы, Какша-ал-Тоо. На ПдЗ — хрыбты Алайскі, Туркестанскі, Заалайскі. Горныя хрыб-ты чаргуюцца з далінамі і катлавінамі, найб. з іх Чуйская, Ісык-Кульская, Та-лаская, Нарынская, Алайская, частка Ферганскай. Тэр. К. характарызуецца высокай сейсмічнасцю. Карысныя вы-капні: ртуць (Хайдарканскае, Чаўвай-скае радовішчы), сурма (Кадамджай-скае, Тэрэк-Сайскае), свінцова-цынка-выя і жал. руды, нефелінавыя сіяніты, малібдэн, вальфрам, кобальт, волава, мыш’як, золата, медзь. Ёсць радовішчы каменнага і бурага вугалю, нафты і газу, солі, серы, барытаў. Вял. запасы буд. матэрыялаў (гліны, вапнякі, мармур, іраніт). Кашгоўныя і вырабныя камяні. Крыніцы мінер. вод. Клімат кантынен-тальны. Сярэдняя т-ра студз. ў Ферган-скай даліне (Джалал-Абад) -1,5 °C, у паўн. далінах -5,3 °C, у высакагорных далінах -17,5 °C, ліп. адпаведна 25,7 °C, 22,9 °C, 9,2 °C. Ападкаў за год 100—200 мм на ўнутр. схілах гор, 400—500 мм у ніжніх зонах зах. і паўн. схілаў, 800— 1000 мм на сярэдніх вышынях. На выш. больш за 5000 м клімат арктычны, лет-нія т-ры ніжэй 0 °C. Снегавая лінія на выш. 3 500—4600 м. Пашыраны ледаві-кі, найб. з іх Паўд. Іныльчэк (даўж. 59,5 км), Паўн. Іныльчэк (38,2 км), Каінды (29 км). Агульная пл. зледзянення 6578 км2. Гал. рэкі: Нарын, Чу, Талас, Кы-зыл-Суу, Сары-Джаз, Чаткал, іх жыў-ленне пераважна ледавіковае і снегавое. Каля 3 тыс. азёр; буйныя — Ісык-Куль (салёнае), Сонг-Кёль (прэснае), Чатыр-Кёль (саленаватае). Глебы пераважна горныя, у перадгор’ях да выш. 1200 м шэразёмы, у міжгорных упадзінах і на горных схілах да выш. 3000 м светла- і цёмна-каштанавыя, вышэй — горна-лугавыя; у Ісык-Кульскай катлавіне горныя чарназёмы, высока ў гарах вы-сакагорна-пустынныя глебы. У перад-гор’ях палыновыя, злакавыя і палыно-ва-злакавыя стэпы, вышэй у гарах раз-натраўна-злакавыя лугі. Вышэй зоны лугоў пачынаецца зона лясоў з грэцкага арэху, клёну, елкі, піхты, потым — вы-сакагорныя лугі. У далінах і катлавінах
Да арт. Кыргызстан. Чумышскі гідравузел.
Да арт. Кыргызстан. На горнай пашы.
КЫРГЫЗСТАН 71
Унугр. Цянь-Шаня камяністыя пусты-ні, сухія стэпы і паўпустыні. Жывёльны свет багаты і разнастайны: каля 80 відаў млекакормячых, 336 відаў птушак, каля 35 відаў паўзуноў і земнаводных, больш за 30 відаў рыб. Запаведнікі: Ісык-Кульскі, Сары-Чэлекскі, Беш-Аральскі, Сонг-Кёльскі, Нарынскі. Нац. парк Ала-Арча.
Насельніцтва. Большасць насельніц-тва — кіргізы (60,8%). Жывуць рускія (15,3%), узбекі (14,3%), украінцы (1,5%), немцы, татары, казахі, карэйцы, уйгуры, таджыкі, дунгане і інш. Паную-чая рэлігія — іслам суніцкага толку, ёсць хрысціяне (праваслаўныя). Сярэд-няя шчыльн. 23 чал. на 1 км2. Найб. шчыльна заселены даліны і міжгорныя катлавіны. У гарадах жыве 34% насель-ніцтва. Найб. гарады (тыс. ж., 1996): Бішкек — 595,3, Оіп — 239, Джалал-Абад — 80, Такмак — 72, Балыкчы — 65, Кара-Балта — 55. У эканоміцы кра-іны занята (1996) 1650 тыс. чал., у т.л. ў сельскай і лясной гаспадарцы 49%, у прам-сці і буд-ве 16%.
ская культура) плямёны. 3 пашырэннем жал. прылад працы (6—7 ст. да н.э.) склаліся 2 формы гаспадаркі — качавая жывёлагадоўля і земляробства. Паўн. раёны К. ўваходзілі ў саюзы качавых плямён: сакскі (7—3 ст. да н.э.) і усуньскі (2 ст. да н.э. — 1 ст. н.э ), паўднёвыя — у дзяржаву Паркан (2—1 ст. да н.э.) і Кушанскую дзяржаву (1—4 ст. н.э.). У 6—7 ст. тэр. К. ўваходзіла у склад Зах-Цюркскага каганата (гл. Цюркскі каганат), сталіца якога (г. Суяб) знаходзілася ў Чуй-скай даліне. У пач. 8 ст. тут усталявалася ўла-да плямён цюргешаў. У сярэдзіне 8 ст. з зах. Адтая на Цянь-Шань перасяліліся карлукі, якія стварылі Карлукскі каганат. Яго насель-ніцтва трымалася шаманізму, зараастрызму і хрысціянства. з 8 ст. пачалося пашырэнне іс-ламу. 3 сярэдзіны 10 да сярэдзіны 12 ст. К. з’яўляўся асн. удзелам Караханідаў дзяржавы. Толькі ў Чуйскай даліне было больш за 10 га-радоў — цэнтраў рамяства і гандлю. значнага развіцця дасягнула архітэктура (маўзалей ва Узгене, мінарэт Буран і інш ). У сярэдзіне 12 ст. большая частка К. заваявана кіданямі. У пач. 13 ст. сюды ўварваліся манголы, боль-шая частка тэр. К. ўвайшла ў Джагатайскі (ЧагатайскІ) улус. У выніку манг. нашэсця былі зруйнаваны і разбураны гарады, спусто-шаны земляробчыя аазісы. Пануючай галіной гаспадаркі стала экстэнсіўная качавая і паў-
1917 у Туркестанскім ген.-губернатарстве, тэр. К. была падзелена паміж Сямірэчанскай, Сырдар'інскай, Ферганскай і Самаркандскай абласцямі. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы прыцягвалі сюды і рус. сялян-перасяленцаў, колькасць якіх асабліва павялічылася ў час Сталыпінскай аграрнай рэформы. У вьшіку ў К. склаўся значны асяродак рускамоўнага на-сельніцтва. Пад яго ўплывам пачаўся пераход кіргізаў да аселасці. З'явіліся першыя пра-мысл. прадпрыемсгвы, у т.л. па здабычы ву-галю ў Кызыл-Кіі і Сулюкце, нафты ў Май-лі-Саі. Летам 1916 большая частка тэр. К. была ахоплена Сярэднеазіяцкім паістаннем 1916.
Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 ў Расіі ў К. створаны Саветы рабочых і сял. дэ-путатаў, узніклі першыя нац. аб’яднан-ні. 1.1.1918 сав. ўлада ўсталявана ў Пішпеку, а ў маі—чэрв. 1918 — на ўсёй тэр. К. 3 крас. 1918 К. у складзе Тур-кестанскай аўт. сав. сацыяліст. рэспуб-лікі. У 1921 праведзена зямельна-вод-ная рэформа на Пн, а ў 1927 і на Пд К. 2.10.1920 адбылася Джэтысайская му-
Гісторыя. Людзі на тэр. К. пасяліліся больш за 300 тыс. гадоў назад. У далінах рэк Он-Арча (Цэнтр. Цянь-Шань) і Хаджа-Бакір-гансай (бас. р. Сырдар’я) знойдзены прылады працы эпохі ніжняга палеаліту, у далінах рэк Ісфара, Капчыгай і Ахна — сярэдняга палеа-літу (мусцьерская культура). У Чуйскай далі-не, на берагах воз. Ісык-Куль і ў Цэнтр. Цянь-Шані выяўлены рэшткі неалітычных стаянак, з іх найб. вядомая пячора Ак-Чун-кур у даліне р. Сары-Джаз. Акрамя прылад працы і гліняных пасудзін туг захаваліся на-скальныя выявы людзей і жывёл (3—4-е тыс. да н.э.). Да 5—3-га тыс. да н.э. адносіцца ўзнікненне жывёлагадоўлі і земляробства. У канцы 3 — пач. 2-га тыс. да н.э. тут пашы-рыліся медныя, потым бронзавыя прылады працы. У сярэдзіне 2 — пач. 1-га тыс. на Пд К. жылі земляробчыя (чусцкая культура), a на Пн пастухоўска-земляробчыя (адронаў-
качавая жывёлагадоўля. У 13—15 ст. з вяр-хоўяў р. 06 на тэр. К. перасяліліся кімакска-кірг. плямёны, што сталі ядром аб'яднання разнастайных цюркскіх этнасаў у адзіную кірг. народнасць. Да канца 15 ст. склалася самаст. кірг. ханства. У 16—17 ст. яно вяло барацьбу за незалежнасць з Айрацкім хан-ствам, у канцы 17 ст. было ім заваявана. Пасля разгрому Айрацкага ханства маньчжу-рамі ў 1758—59 К. увайшоў у склад Цынскай імперыі, але яе ўлада была намінальнай. У 1830—40-я r. К. заваяваны Какандскім хан-ствам. Какандцы пабудавалі шэраг крэпас-цей, на месцы іх выраслі гарады Пішпек (Бішкек), Такмак і інш. Грамадска-эканам. лад кіргізаў меў патрыярхальна-феад. харак-тар, плямёнамі кіравала феад. знаць — мана-пы і баі. У 1860-я г. паўночны, а пасля лікві-дацыі ў 1876 Какандскага ханства і паўд. К. увайшоў у склад Расійскай імперыі. У 1867—
сульм. парт. канферэнцыя, з якой па-чаўся ўдзел кірг. насельніцтва ў сацыя-ліст. будаўнііітве. 14.10.1924 створана Кара-Кірг. (з 25.5.1925 Кірг.) аўг. воб-ласць, якая 1.2.1926 ператворана ў Кірг. аўт. сав. сацыяліст. рэспубліку. 5.12.1936 абвешчана Кірг. Сав. Сацыя-ліст. Рэспубліка (КССР), 23.3.1937 пры-нята канстытуцыя К., a 23.4.1937 ство-рана камуніст. партыя (бальшавікоў) К., пазней — Камуніст. партыя К. (КПК). У час існавання КССР (1936—91) ад-быўся пераход кіргізаў да аселасці, была ліквідавана непісьменнасць, сфарміра-вана нац. інтэлігенцыя. У пач. перабудо-вы 1-м сакратаром ЦК КПК выбраны А.Масаліеў (у крас.—снеж. 1990 Стар-