• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт Кыргы істан. Жа- Да арт. Кыргыз-ночы халат. 2-я пал. стан. Вясельны 19 — пач. 20 ст.	жаночы касцюм.
    1970-я г.
    А.Гакамбаева (1958, рэж. І.Кобызеў). У 1960—70-я г. ствараліся фільмы павод-ле твораў пісьменнікаў: «Стрэл на пера-вале Караш» (паводле аповесці М.Аў-эзава «Стрэл на перавале»; 1970, рэж. Шамшыеў), «Пакланіся агню» (паводле Н.Байтэмірава; 1972), «Люты» (паводле аповесці М.Аўэзава «Шэры люты»; 1974, рэж. абодвух Т.Акееў) і інш. Шмат фільмаў пастаўлена паводле тво-раў Айтматава: «Першы настаўнік» (1965, рэж. А.Міхалкоў-Канчалоўскі), «Мацярынскае поле» (1968, рэж. Г.Ба-зараў), «Джаміля» (1969, рэж. І.Паплаў-ская), «Белы параход» (1976, рэж. Шам-шыеў; Дзярж. прэмія СССР 1977), «Улан» (1977, рэж. Акееў) і інш. У 1980-я г. створаны фільмы «Залатая во-сень» (1980), «Нашчадак Белага Барса» (1985; рэж. абодвух Акееў), «Воўчая яма» (1984), «Снайперы» (1985; рэж.
    Да арт. Кыргызстан. Л.ільіна. Мацярын-скае поле. 1971.
    Да арт Кыргызстан.
    Скульптурна-архітэк-турны ансамбль «Ма-нас» у Бішкеку. 1981.
    76 КЭДА
    абодвух Шамшыеў) і інш. 3 1977 ства-раюцца анімацыйныя фільмы (рэж. С.Ішэнаў, В.Бялоў і інш.). У развіццё кінамастацтва К. вял. ўклад зрабілі: рэж. М.Убукееў, Л.Турусбекава, Ш.Апылаў, К.Акматаліеў; сцэнарысты К.Амуркулаў, Б.Джакіеў, Э.Барбіеў, М.Байджыеў; аператары М.Мусаеў, К.Абдыкулаў, С.Давыдаў; мастакі Дж.Джумабаеў, Б.Джумаліеў; акцёры Б.Кадыкеева, М.Раскулаў, Д.Куюкава, Т.Турсунбаева, Ч.Думанаеў. У 1962 створаны Саюз кінематаграфістаў К.
    Літ:. П е т р о в К.й. К нсторнн двнження кнргнзов на Тянь-Шань н мх взанмоотноше-нмй с ойратамм в XIII—XV вв. Фрунзе, 1961; Я г о ж Очеркн феодальных отношеннй у кнргнзов в XV—XVIII вв. Фрунзе, 1961; Джамгерчннов Б.Д. Очеркн полнтн-ческой нсторнн Клргнзнн XIX в. Фрунзе, 1966; П л о с к н х В.М. Кнргнзы м Коканд-ское ханство. Фрунзе, 1977; Нсторня Клргмз-ской ССР с древнейшнх времен до нашнх
    Да арт. Кыргызстан. Т.К a -с ы м а ў. Дыван «Паляўнічы». 1975. Лямец, звальванне.
    дней: В 5 т. Т. 1—4. Фрунзе, 1984—90; Оз-м н т е л ь Е. Наследне класснкн н кнргнз-ская лкгература. Фрупзе, 1980; йстормя кнр-гпзской советской лнтературы М., 1970; Н у с о в В.Е. Архнтектура Кнргнзнн с древ-нейшнх времен до нашнх дней. Фрунзе, 1971; Горячева В.Д. Средневековые го-родскне центры н архптектурные ансамблп Клргмзпн (Бурана, Узген, Сафнд-Булан). Фрунзе, 1983; Уметаллнева Д.Т. йзоб-разнтельное нскусство Кпргнзлн. Фрунзе, 1978; Нсторпя кнргнзского нскусства. Фрун-зе, 1971; Дюшалнев К. Кнргнзская на-родная песня. М., 1982; Кшю Кнргнзнн. М., 1981; Артюхов О.Б. Клнематографнсты Советской Кнргнзпн: Справ. Фрунзе, 1981.
    П.І.Рогач (прырода, насельнііггва, гаспадарка), Р.Ч.Лянькевіч (узброеныя сілы), А.Дз.Шапашнікава (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), Г.В.Ратнікаў (кіно).
    КЭДА ДЖЭКА ПАЎСТАННЕ 1450— 51, узброенае выступленне сялян, ра-меснікаў, часткі купцоў і дробных два-ран супраць самавольства (у т.л. падат-ковага прыгнёту) улад Англіі. У ліку прычын паўстання была таксама неза-даволенасць англічан паражэннямі кра-іны ў Стогадовай вайне 1337—1453 з Францыяй. Праходзіла пад лозунгамі зніжэння падаткаў, рэформы суда і ад-міністрацыі, адмены дыскрымінацый-нага «закону аб рабочых». Пачалося ў
    маі 1450 у раёне Грынвіча (графства Кент), у чэрв. ахапіла графствы Сусекс, Эсекс, Сурэй (каля 20 тыс. паўстанцаў). 18 чэрв. паўстанцы на чале з б. салда-там-ірландцам Джэкам (Джонам) Кэ-дам разбілі каралеўскія войскі каля Се-венакса, 2 ліп. занялі Лондан. Аднак 5 ліп. скліканае заможнымі купцамі апал-чэнне цэхаў пры падтрымцы гарнізона Таўэр'а выцесніла паўстанцаў з Лонда-на. 12 ліп. ў баі з урадавымі войскамі каля Льюіса (графства Сусекс) смярот-на паранены Кэд; паўстанцаў узначаліў У.Пармінтэр (загінуў у пач. 1451). Асоб-ныя паўстанцкія атрады супраціўляліся да 1454.
    КГ^КСТАН (Caxton) Уільям (1422— 1491), англійскі першадрукар. Перпіую друкаваную кнігу — раман Р.Лефеўра «Апавяданні з гісторыі Троі» — выдаў у Бруге ў 1475. У 1476 заснаваў друкарню ў Вестмінстэры, дзе надрукаваў каля 100 кніі’, сярод якіх — першая англ. да-таваная кн. «Выслоўі, або Выказванні
    філосафаў» (1477). У выданнях адсугш-чаюць тытульныя лісты, з 1487 кнігі аз-дабляліся яго друкарскай маркай.
    КЭЛЕХЕН (Callaghan) Морлі Эдуард (22.9.1903, г. Таронта, Канада — 1990), канадскі пісьменнік, пісаў на англ. mobs. Займаўся журналістыкай 3 канца 1920-х г. прафес. літаратар. У рэаліст. раманах «Дзіўны ўцякач» (1928), «Гэта ніколі не скончыцца» (1930), «Перапы-ненае падарожжа» (1932), «Такая мая каханая» (1934), «Каханая і страчаная» (1951), «Страснае каханне ў Рыме» (1961) і інш., зб-ках апавяд. «Родны ка-рабель» (1929), «Цяпер, калі надышоў красавік» (1936), «Апавяданні Морлі К.» (1959), «Цудоўнае і ўтульнае месца» (1975) і інш. натуралістычныя тэндэн-цыі і меладраматызм паступова змяня-юцца філасафічнасцю і рысамі хрысц. гуманізму. Аўтар зб. ўспамінаў і эсэ «Тое лета ў Парыжы» (1963).
    Те.-. Рус. пер — Любнмая н потерянная М., 1972; Радость на небесах. Тнхмй уголок. й снова к солнцу: Романы. М., 1982.
    Л.П.Баршчэўскі. КЙМПБЕЛ, мыс, на крайнім У Паўднё-вага вострава ў Новай Зеландыі.
    КЭМП-ДЭВІДСКІЯ ІІАГАДНЕННІ 1978. комплекс пагадненняў паміж Із-
    раілем і Егіптам пры пасрэднііггве ЗША аб мірным урэгуляванні Блізкаўсходняга канфлікту. Падпісаны 17 вер. ў загарад-най рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША Лж.Картэра ў Кэмп-Дэвідзе (адсюль назва) прэзідэнтам Егіпта А..Садатам, прэм’ер-міністрам Ізраіля М.Бегінам і Картэрам (сведка). Прадугледжвалі на-данне абмежаванага самакіравання ара-бам-палесцінцам з Зах. берага р. Іардан і сектара Газа, заключэнне егіпецка-із-раільскага сепаратнага мірнага дагавора (падпісаны ў Вашынгтоне 26.3.1979 на ўмовах вываду ізраільскіх войск з Сі-найскага п-ва, куды часова ўводзіліся войскі ЗША і краін НАТО). За гэтыя пагадненні Садату і Бегіну прысуджана Нобелеўская прэмія міру 1978. К.-д.п., падпісаныя без удзелу Арганізацыі Выз-валення Палесціны, не былі прызнаны ААН, большасцю араб. краін, тагачас-ным кіраўніцтвам СССР і ў Палесціне фактычна не выконваліся, аднак палеп-шылі егіпецка-ізраільскія адносіны.
    КЭМПО (яп., літар. вучэнне кулака, праведны закон кулака), сістэма баявых і спартыўных адзінаборстваў, псіхафі-зічны культурны комплекс, рэлігійна-філасофскае вучэнне. Паходзіць з Індыі (больш за 5 тыс. гадоў назад), развіццё атрымала ў Кітаі (з 1 ст.) пад уплывам будызму і інш. рэлігій. Сучаснае К. раз-віваецца з канца 1940-х г. (Японія). Сусв. арганізацыя К. заснавана ў 1974.
    У сучасным К. 5 асн. кірункаў: самаабаро-на; спарт. адзінаборствы (айкідо, дзюдо, джыу-джыйу, каратэ, кунг-фу, таэквандо і інш.); мастацтва сцэнічнага бою і трукаў; прафілактыка і лячэнне розных захворванняў (напр., кіт. сістэма тайцзі-цюапь); разнавід-насць рэліг. прахтыкі (напр., яп. сёрындзі-кэмпо, кар. хварандо). Mae 4 раздзелы тэхн. норм: кіхон, ката, кумітэ і сівары. Баявое К. ўгрымлівае больш за 600 тэхн. прыёмаў, ук-лючае 3 катэгорыі: гохо — жорсткая тэхніка ўдараў рукамі і нагамі, блакіроўкі; джухо — мяккая тэхніка выпадаў, кідкоў, заломаў; сейхо — тэхніка нарошчвання фіз. патэнцы-ялу, самаабарона з падручнымі сродкамі. Практыканты падзяляюцца на 2 катэгорыі; кю — «малодшыя» і дан — «старэйшыя», якія ўтрымліваюць 6, 9 або 10 ступеняў і па-ясы (па меры ўзрастання майстэрства): белы, карычневы, чорны і чырвоны.
    КбРАЛ (Carroll) Льюіс (сапр. Д о д ж -с а н (Dodgson) Чарлз Латуідж; 27.1.1832, Дэрсберы, каля г. Уорынгтан, Вялікабрытанія — 14.1.1898], англійскі пісьменнік, матэматык. Скончыў ка-ледж у Оксфардзе. У 1855—81 праф. матэматыкі Оксфардскага ун-та. У 1861 прыняў сан дыякана. У 1867 наведаў Расію, напісаў «Рускі дзённік». Найб. вядомы яго казачныя аповесці «Аліса ў краіне цудаў» (1865) і «Праз люстэрка» (1871). У паэтыцы аповесцяў, пабудава-ных на снах Алісы, дамінуюць прынцы-пы «бяссэнсіцы» і інтэлеісгуальнай гульні; для іх характэрна спалучэнне іратэску, гумару з літ. алюзіямі і запа-зычаннямі. Аўтар паэт. кн. «Паляванне буркуна» (1876), рамана «Сільві і Бру-на» (ч. 1—2, 1889—93), зб-каў вершаў, загадак, шматлікіх прац па матэматыцы і логіцы. Пакінуў багатую эпісталярную спадчыну (98 721 ліст).
    Те.. Рус. пер. — Алнса в Стране чудес;
    КЮРЫ
    77
    Алнса в Зазеркалье. М., 1991; Логнческая нгра. М., 1991.
    Літ:. Демурова Н.М. Льюнс Кэрролл. М 1979; П а д н м Дж. Льюнс Кэрролл н его’ мпр Пер. с англ. М., 1982. Е.А.Лявонава.
    КЭРЫ (Carey) Генры Чарлз (15.12.1793—13.10.1879), амерыканскі эканаміст, адзін з аўтараў гармоніі інта-рэсаў тэорыі. Выступаў супраць эканам. лібералізму, абгрунтоўваў неабходнасць ажыццяўлення палітыкі пратэкцыяніз-му, якая забяспечвае магчымасць кож-най краіне дасягнуць эканам. самадас-татковасці. Лічыў, што законы прыроды ў стане забяспечваць пастаянны эка-нам. прагрэс і што паліт. эканомія па-вінна вывучаць адносіны чалавека да прыроды. Адмаўляў тэорыю вартасці і тэорыю рэнты Д.Рыкарда, атаясамліваў рэнту з працэнтамі на ўкладзены капі-тал. Асн. працы: «Прынцыпы палітыч-най эканоміі» (т. 1—3, 1837—40), «Гар-монія ійтарэсаў...» (1851).
    КЭРЫ (Cary) Артур Джойс Люнел (7.12.1888, г. Ландандэры, Вялікабрыта-нія — 29.3.1957), англійскі пісьменнік. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. Асн. тэ-мы раманаў «Містэр Джонсан» (1939), «Радасць і страх» (1949) і інш., трылогій «Сама сабе здзіўляюся» (1941), «Шля-хам паломніка» (1942), «3 першых рук» (1944), «3 любові да бліжняга» (1952), «Акрамя Госпада» (1953), «Не палюбі я гонар вышэй за ўсё» (1954) — імкненне асобы да самарэалізацыі, сувязь інды-від. лёсу з паліт., маральнымі і рэліг. аспектамі, шырокім сац. фонам. Аўтар зб-ка апавяд. «Вясенняя песня» (1960), аўтабіягр. кнігі пра дзяцінства. Пісаў вершы, кінасцэнарыі, публіцыстыку.
    КЮВЕТ (франц. cuvette літар. чан, та-зік), элемент сістэмы дарожнага водаад-вода. Робіцца ўздоўж невысокіх насы-паў, выемак і калянулявых адзнак зем-лянога палатна ў выглядзе адкрытых ка-наў для збору і адводу паверхневых вод ад дарогі ў паніжаныя месцы або да во-дапрапускных збудаванняў. Папярочнае сячэнне К. трохвугольнае або трапеца-ідальнае.
    КЮІ Цэзар Антонавіч (18.1.1835, Віль-ня — 26.3.1918), рускі кампазітар і муз. крытык, ваен. інжынер і вучоны. Інжы-нер-ген. (1904). Чл. Ін-та Францыі (1894). Скончыў Ваен.-інж. акадэмію ў Пецярбургу (1857) і выкладаў у ёй (з 1880 праф., з 1891 засл. праф ). Кампа-зіцыяй займаўся ў С.Манюшкі ў Вільні. У 1864—1900 выступаў як муз. крытык, супрацоўнічаў у газетах і часопісах. Чл. «Магутнай кучкі». Садзейнічаў рас-крыццю гіст. значэння творчасці М.Глінкі, А.Даргамыжскага, прапаган-даваў музыку А.Барадзіна, М.Мусарг-скага, М.Рымскага-Корсакава. Як кам-пазітар найб. вызначыўся ў жанры ра-манса (больш за 300). Аўтар 14 опер, у т.л. «Вільям Раткліф» паводле Г.Гейнэ (паст. 1869), «Анджэла» паводле В.Гюго (паст. 1876), музыкі для дзяцей, у тл. першых у рус. музыцы дзіцячых опер («Снежны асілак», 1906, і інш ). Закон-чыў оперы «Каменны госць» Дарга-