Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
КУЯЎСКА-ПАМОРСКАЕ ВАЯВбД-СТВА (Wojewddztwo Kujawsko-Pomorskie), адм.-тэр. адзінка ў цэнтр. ч. Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 17,7 тыс. км2. Нас. 2,1 млн. чал. (1999), га-радскога 61%. Адм. цэнтр — г. Быд-гашч. Найб. гарады: Торунь, Улацлавак, Грудзёндз, Інавроцлаў. Большая частка ваяводства размешчана ў межах Веліка-польска-Куяўскай нізіны. На Пн захо-дзіць частка Паморскага Паазер’я, на Пд — ускраіны Велікапольскага Па-азер’я. Пашыраны ледавіковьы і водна-ледавіковыя адклады і формы рэльефу. Карысныя выкапні: каменная соль, буд. матэрыялы, торф. Клімат пераходны ад марскога да каНтынентальнага. Сярэд-няя т-ра студз. -2 °C, ліп. 17 °C. Апад-каў 450—550 мм за год. Гал. рэкі Вісла (з прытокамі Брда, Вда, Оса, Дрвенца) і Нотаць (бас. Одры) злучаны Быдгашч-цкім каналам. Шмат азёр (Гопла, Кара-ноўскае і інш.). Глебы пераважна па-
дзолістыя і бурыя, на паніжэннях — тарфяныя, у далінах рэк — алювіяль-ныя. Пад лесам каля 24% тэрыторыі (дуб, граб, хвоя, елка). Гаспадарка аг-рарна-прамысловая. Развіты машына-будаванне (вытв-сць абсталявання для харч., дрэваапр. і цэм. прам-сці, веласі-педаў, паўправаднікоў, эл.-тэхн. пры-лад), хім. (вытв-сць пластмас, фарбаў, лакаў, гумавых вырабаў, мінер. угнаен-няў), дрэваапр. (цэлюлозна-папяровая, мэблевая), лёгкая (абутковая, швейная, шарсцяная), паліграф., харч. (цукр., мя-са-малочная, мукамольная, алейная, агароднінна-кансервавая) прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. Здабыча ка-меннай солі. Пад с.-г. ўгоддзямі 63% тэрыторыі, у т.л. пад ворнымі землямі 55%. Вырошчваюць жыта, пшаніцу, яч-мень, бульбу, цукр. буракі, тытунь, pane, кармавыя травы. Гадуюць свіней, буйн. par. жывёлу, авечак. Бальнеагра-зевы і кліматычны курорт Інавроцлаў. Турызм.
КХМЕРЫ (саманазва к х м е р, кхмаэ), камбаджыйцы, нацыя, асн. насельніцтва Камбоджы (8,6 млн. чал.). Агульная колькасць 10,35 млн. чал. (1992). Жывуць таксама ў В’етнаме (950 тыс.), Тайландзе (700 тыс.), ЗША (15 тыс.), Канадзе (15 тыс.), Аўстраліі (9 тыс ). Гавораць на кхмерскай мове. Вернікі — будысты (хінаяна).
КХУЛНА, горад на Пд Бангладэш. Адм. ц. вобл. Кхулна. 601 тыс. ж. (1991). Порт на р. Пусур (рукаў Ганга), за 45 км ад марскога порта Чална. Буйны эканам. цэнтр. Прам-сць: джутавая, тэкст., харч., металаапр., маш.-буд., дрэваапр., папяровая, хімічная. Верфі (буд-ва рачных суднаў). ЦЭС.
КШАСІНСКАЯ Мацільда (Марыя) Фе-ліксаўна (31.8.1872, С.-Пецярбург — 6.12.1971), артыстка балета, педагог. Засл. арт. імператарскіх т-раў (1904). Дачка Ф.І.Кшасінскага. Вучылася ў Пе-цярбургскім тэатр. вучылішчы. У 1890—1917 выступала ў Марыінскім т-ры ў С.-Пецярбургу, а таксама ў Монтэ-Карла, Варшаве, Вене, Парыжы, антрэпрызе СДзягілева. Яе выкананне вылучалася бравурнасцю, жыццярадас-насцю, пікантнасцю, класічнай завер-шанасцю. Сярод партый: Млада, Нікія («Млада», «Баядэрка» Л.Мінкуса), фея Дражэ, Адэта—Адылія, Аўрора («Шчаў-кунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Ліза («Марная засцярога» Ф.Герольда), Эсмеральда (аднайм. балет Ц.Пуні) і інш. 3 1920 у Францыі, адкрыла (1929) балетную сту-дыю ў Парыжы. Аўтар «Успамінаў» (1960).
Літ.: Красовская В.М. Русскнй ба-летный театр начала XX в. (Ч. ] 2. Танцовіцм-км. Л., 1972; Бобров В.Д., Кврнков Б.М. Особняк Кшесннской. СПб., 1996.
КШАСІНСКІ (сапр. Кійасінскі-Н е ч у й) Фелікс (Адам-Валезіуш) Іва-навіч (Янавіч; 17.11.1823, Варшава — 16.7.1905), расійскі артыст балета, ба-
летмайстар. Засл. арт. імператарскіх т-раў (1898). Вучыўся ў Варшаўскай ба-летнай школе (1831—38, педагог М.Пі-ён). У 1844—52 танцоўшчык балетнай трупы «Варшаўскіх урадавых тэатраў». 3 1853 саліст Пецярбургскай балетнай трупы. Асабліва па-заліхвацку выконваў польск., цыганскія, венг. танцы ў бале-тах і операх; першы ў Расіі «мазурыст». Сярод партый: Ініга («Пахіта» Э.Дэль-дэвеза), Бірбанта («Карсар» А.Адана), цар Нубійскі, Кандаўл, Клод Фрола («Дачка фараона», «Цар Кандаўл», «Эс-меральда» Ц.Пуні), Брамін («Баядэрка» Л.Мінкуса). Наватар у пошуках «рэа-ліст. грыму» ў балетным т-ры. Паставіў балеты «Сялянскае вяселле» («Вяселле ў Айцове») Я.Стэфані, «Роберт і Бер-трам, або Два злодзеі» І.Шміта і Пуні і інш.
Літ:. Кшесннская М. Воспоммна-ння. М., 1992.
КШАТРЫІ (ад санскр. кшатра — ула-да), раджаны, раджанья, са-слоўе (варна) у Стараж. Індыі Варна К. склалася на рубяжы 2—1-га тыс. да н.э. ў плямёнах арыяў (гл. Арыйцы) у ходзе заваявання імі Індыі і фарміравання класавага грамадства. У стараж.-інд. дзяржавах складалі ваен.-плем. арыс-такратыю, займалі пануючае паліт. і эканам. становішча. К. былі кіраўнікамі дзяржаў, службовымі асобамі. рабаўла-дальніцкай знаццю, воінамі. Да сярэдзі-ны 1-га тыс. н.э. перасталі вызначаць склад кіруючага класа, паняцце К. за-хавалася толькі як традыц. ўяўленне.
КШЙНЕК, К р ш э н е к (Krenek) Эрнст (23.8.1900, Вена — 22.12.1991), аўстрыйска-амерыканскі кампазітар, педагог. Вучыўся ў Акадэміі музыкі і сцэн. мастацтва ў Вене (з 1916), у Вы-шэйшай школе музыкі ў Берліне (1920—23). 3 1937 у ЗША, нраф. шэра-гу ун-таў і каледжаў. У 1920-я г. зазнаў уплыў Б.Бартака, І.Стравінскага, П.Хін-дэміта, як оперны кампазітар быў пад уплывам жспрэсіянізму: оперы «Скачок праз цень» (паст. 1924), «Джоні найгра-вае» (паст. 1927) з элементамі джаза і атанальнай муз. структурай. 3 1930-х г. шырока выкарыстоўваў даджафонію, серыяльнасць (гумарыстычная тэлеопера «Разлічана і прайграна», 1961). 3 1950-х г. адзін з вядучых прадстаўнікоў муз. авангарда (тэлеопера «Чароўнае люстэр-ка», 1966). Пісаў электронную музыку, карыстаўся алеаторыкай. Аўтар 17 опер. 3 балетаў, аперэт, 5 сімфоній (1923 — 50), канцэртаў для інструментаў з ар-кестрам і інш.; кніг «Аб новай музыцы» (1937), «Эцюды аб кантрапункце» (1940), аўтабіяграфіі (1948) і інш.
Л.А. Сівалобчык.
КЫДЫКЕЕВА Бакен (20.10.1923, с. Ак-цябр Канцкага р-на, Кыргызстан — 1994), кіргізская актрыса. Нар. арт. СССР (1970). 3 1936 працавала ў Кірг. т-ры юнага гледача, з 1944 у драм. т-ры (абодва ў г. Фрунзе). Сярод лепшых ро-ляў: Айганыш («Курманбек» К.Джанто-шава), Жамал («Жывая вада» Дыйкам-баева), Айканыш («Зерне бессмярот-насці» АТакамбаева), Сейдэ («Твар у
твар» паводле Ч.Айтматава), Джэсі («Рускае пытанне» К.Сіманава), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), Кацярына («Навальніца» А.Астроўска-га), Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбае-дава), Ганна («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Дэздэмона («Агэла» У.Шэкспіра) і інш. Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Такта-гула 1970.
КЫЗЫЛ, горад, сталіца Рэспублікі Ты-ва ў Рас. Федэрацыі, каля сутокаў рэк Вял. Енісей і М. Енісей, якія даюць па-чатак Верхняму Енісею (р. Улуг-Хем). Канцавы пункт Усінскага трапу. Засн. ў 1914, да 1918 наз. Белацарск, да 1926 — Хем-Белдыр. 95,4 тыс. ж. (1996). Прыстань. Аэрапорт. 3-д аўта-спецабсталявання, прадпрыемствы харч., лёгкай, дрэваапр., буд. матэрыя-лаў прам-сці. У раёне К. здабыча вуга-лю. Тывінскі НДІ мовы, гісторыі мовы і л-ры. Філіял Сіб. аддзялення Pac. АН. Пед. ін-т, філіялы краснаярскіх агр.
Кызыл. Ману-мент — «Цэнтр Азіі».
ун-та і політэхн. ін-та. Муз.-драм. т-р. Філармонія. Краязнаўчы музей. У К. — геагр. цэнтр Азіі, на беразе р. Улуг-Хем — манумент «Цэнтр Азіі» (1964).
КЫЗЫЛ-ІРМАК (тур. Kizilirmak чыр-воная рака; ант. назва — Галіс), рака на Пн Турцыі. Даўж. 1151 км, пл. ба-сейна 77,1 тыс. км’. Вытокі ў гарах Кы-зылдаг. Перасякае Анаталійскае пласка-гор’е і Пантыйскія горы, упадае ў Чор-нае м. Веснавое разводдзе, летняя ме-жань, асеннія паводкі ад дажджоў. Сярэдні гадавы расход вады каля 170 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. У сярэднім цячэнні — гідравузел Хыр-фанлар (ГЭС, вадасховішча даўж. 75 км). У даліне К. гарады Сівас, Бафра.
КЫЗЫЛКУМ (цюрк. чырвоныя пяскі), пясчаная пустыня ў міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і, на тэр. Узбекістана, Казах-
КЫМГАНСАН 69
стана і Туркменістана. Абмежавана на ПнЗ Аральскім м., на ПнУ р. Сырдар’я, на У адгор’ямі Цянь-Шаня і Паміра-Алая, на ПдЗ р. Амудар’я. Пл. 300 тыс. км2. З’яўляецца раўнінай з агульным нахілам на ПнЗ (выш. ад 300 м на ПдУ да 53 м на ПнЗ), мае замкнёныя ўпадзі-ны і ізаляваныя моцна расчлянёныя ас-танцовыя горы — Букантау (764 м), Кульджукгау (785 м), Тамдытау (922 м) і інш., складзеныя з моцна дыслацыра-ваных і метамарфізаваных палеазойскіх сланцаў, рагавікоў, вапнякоў, гранітаў. Горы пустынныя з выраўнаванымі вяр-шынямі, скалістымі схіламі. Радовішчы карысных выкапняў: золата (Мурын-тау), газ (Газлі). Раўнінныя ўчасткі складзены пераважна з кайназойскіх глін і пяскоў, шмат такыраў. Пераваж-ную ч. пустыні займаюць градавыя паў-замацаваныя масівы пяскоў, трапляюц-ца барханы. К. размешчана ў асноўным у сярэдняй падзоне пустынь умеранага пояса, а на Пд — на пераходзе да суб-трапічных пустынь. Клімат рэзка кан-тынентальны. Сярэдняя т-ра студз. 0— -9 °C, ліп. 26—29 °C. Ападкаў 100—200 мм за год. Рэк няма, але знойдзены ар-тэзіянскія басейны. Глебы шэра-бурыя, пясчаныя; ёсць саланчакі, саланцы. У раслінным покрыве пераважаюць эфе-меры, саксаул, кандым, пясчаная ака-цыя, палын. Характэрныя прадстаўнікі жывёльнага свету: антылопа-джэйран, воўк, грызуны, паўзуны; саксаульная сойка, чубаты жаваранак, драфа. У ме-жах К. — Каракульскі, Кьізылкумскі, Бадай-Тугай і Варданзінскі запаведнікі. Паліўное земляробства, гадоўля коз і авечак.
КЫЗЫЛ-ТАЙГА, найбольш высокая горная вяршыня Зах. Саяна ў Рэсп. Ты-ва, Расія. Выш. 3121 м. Складзена з ме-тамарфізаваных пясчанікаў, алеўралітаў і кангламератаў. На схілах — кары, трогі; на вяршыні — каменныя россы-пы. Расліннасць горнай тундры.
КЫЗЫЛУЗЕН. рака ў Іранс. Даўж. 720 км, пл. басейна 56,2 тыс. км2 Вытокі ў паўн.-зах. адгор’ях Загроса. Перасякае зах. частку Іранскага нагор’я, у нізоўях лрарывае зах. край хр. Эльбурс, пасля зліцця з р. Шахруд утварае р. Сефідруд, упадае ў Каспійскае м. Сярэдні гадавы расход вады каля 170 м3/с. У сутоках К. і р. Шахруд — гідравузел. Выкарыстоў-ваецца ддя арашэння. Ў дэльце — г. Рэшт.
КЫМГАН, рака ў Рэспубліцы Карэя. Даўж. 401 км, пл. басейна каля 10 тыс. км . Вытокі на зах. схілах гор Сабэк. Цячэ па Зах.-Карэйскай раўніне, упадае ў Жоўтае м., утварае эстуарый. Сярэдні гадавы расход вады каля 160 м3/с. Вы-карыстоўваецца для арашэння (пера-важна рысавых палёў). Суднаходная ў ніжнім цячэнні (100 км). У вусці К. — марскі порт Кунсан.