• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    72	КЫРГЫЗСТАН
    шыня Вярх. Савета КССР) і прыняты закон аб дзярж. статусе кірг. мовы. Да 1990 узніклі апазіц. арг-цыі, найбуйней-шая з іх «Ашар». Яе дзеянні ў Ошскай вобл. прывялі да міжнац. сутыкненняў з узбекамі, у выніку якіх загінулі сотні людзей. Было ўведзена надзвычайнае становішча (скасавана ў вер. 1995). У 1990 Вярх. Савет выбраў першым прэзі-дэнтам \.Акаева. У снеж. 1990 КССР перайменавана ў Рэспубліку К. (з 1993 Кыргызская Рэспубліка). У жн. 1991 за-баронена КПК (адноўлена ў сярэдзіне 1992). 31.8.1991 абвешчана незалеж-насць К., 12.10.1991 на першых усенар. выбарах прэзідэнтам выбраны Акаеў (перавыбраны ў 1995). 13.12.1991 К. да-лучыўся да СНД. 5.5.1993 прынята кан-стытуцыя, якой К. абвешчаны парла-менцкай рэспублікай. Паводле вынікаў рэферэндуму (кастр. 1994) створаны двухпалатны парламент (Жагорку ке-неш), выбары ў які адбыліся ў лют. 1995. На рэферэндуме ў лют. 1996 боль-шасць насельніцтва выказалася за па-шырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта, на-данне рус. мове роўнага статуса з кірг., што зменшыла міграцыю рускамоўнага насельнііггва з К. (са 100 тыс. у 1994 да 20 тыс. у 1996). У сак. 1996 сумесна з Беларуссю, Расіяй і Казахстанам К. заключыў дагавор аб мытным саюзе. К. — член ААН (з 1992), Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, арг-цыі «Ісламская канферэнцыя», Сусв. ганда. арг-цыі (з 1998). Дыпла-мат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 21.1.1993.
    Палітычныя партыі і рухі. Грамадз. рух «Адзілет», Аір. партыя К., Партыя нац. адраджэння «Асаба», Сац.-паліт. рух «Ашар», Партыя «Ата-Мскен», Дэ-макр. партыя К., Кірг. камуніст. пар-тьм, Аб’яднаная партыя К., Сацыял-дэ-макр. партыя К. і інш.
    Гаспадарка. К. — аграрна-індустр. краіна. Валавы ўпутр. прадукт (ВУП) у 1996 склаў 5,4 млрд. дол. ЗША (1140 дол. на душу насельніцтва). На долю дзярж. прадпрыемстваў і арг-цый пры-падала 24%, на долю прыватнага секта-ра — 72% занятых. Сельская гаспадарка — аснова эканомікі краіны, яе доля ў ВУГІ складае 43%. С.-г. ўгоддзі займаюць 6,8 млн. га, у тл. ворныя землі 1,3 млн. га, сенажаці і па-шы 5,5 млн. га. Пл. арашальных угод-дзяў 1 млн. га. Гал. галіна сельскай гас-падаркі — жывёлагадоўля, якая дае 65% таварнай с.-г. прадукцыі. Вылуча-ецца танкарунная авечкагадоўля. Пага-лоўе (тыс. галоў, 1996): авечак і коз — 3716, буйн. par. жывёлы — 848, ко-ней — 314, свіней — 88, птушкі — 2122. Вытв-сць мяса (у забойнай вазе) 180,2 тыс. т, малака 882 тыс. т, яец 159,3 млн. штук. Настрыг воўны 12,2 тыс. т. Развіта шаўкаводства (на Пд), пчалярства, рыбалоўства (на воз. Ісык-Куль). Земляробства пераважпа ў далі-нах. Пасяўная пл. (тыс. га, 1996) 1193,6, у т.л. пад збожжавымі культурамі 616.2,
    тэхн. — 126, кармавымі — 363,9, буль-бай і агароднінна-бахчавымі — 87,5. Збор (тыс. т) пшаніцы —964, ячме-ню — 166, кукурузы — 182, рысу — 9, цукр. буракоў — 189,8, бавоўны — 73,1, тытуню — 17,9, бульбы — 662,4 агародніны і бахчавых — 368,5. Сеюць эфіраалейныя культуры, лек. мак. Са-доўніцтва, вінаірадарства і субтрапічнае пладаводства (персікі, гранаты, хурма). Насенняводства (цукр. буракі, люцэр-на). На долю прамысловасці прыпадае каля 13% ВУП. Вядучая галі-на — машынабудаванне (27% прамысл. прадукцыі). Вытв-сць с.-г. машын, ме-таларэзных станкоў, электрарухавікоў, фіз. прылад, ЭВМ (Бішкек), электра-лямпаў (Майлуу-Суу), аўтаагрэгатаў (Джалал-Абад), электратэхнікі (Кара-кол), помпаў (Ош). Суднабудаванне і суднарамонт у г. Балыкчы. Здабыча і абагачэнне ртутных, сур.мяных і свінцо-ва-цынкавых руд, вытв-сць сурмы (Ка-рамджай) і ртуці (Хайдаркан). Паліўна-энергет. комплекс уключае здабычу ка-
    Да арт. Кыргызстан. На схілах Цянь-Шаня.
    меннага і бурага вугалю (Кызыл-Кія, Таш-Кумыр, Сулюкта, Кок-Янгак), нафты і прыроднага газу (Майлуу-Суу). У 1996 здабыта 432 тыс. т вугалю, 84 тыс. т нафты, 25,6 млн. м прыроднага газу. Нафтаперапрацоўчы з-д у г. Джа-лал-Абад. Вытв-сць электраэнергіі пе-раважна на ГЭС (Курпсайская, Такта-гульская, Учкурганская, Таш-Кумыр-ская) і буйных ЦЭС (Бішкек, Ош). У 1996 выпрацавана 13,7 млрд. кВт гадз электраэнергіі. 3 галін лёгкай прам-сці вылучаецца першасная апрацоўка ба-воўны і воўны (Ош, Такмак, Джалал-Абад, Кара-Суу). Развіты баваўняная, шаўковая (Ош), камвольна-суконная (Бішкек), гарбарна-абутковая (Бішкек, Ош, Каракол, Джалал-Абад), валюшна лямцавая (Такмак), трыкат. і швейная прам-сць. Вытв-сць дываноў (Кара-Балта, Узген). 3 галін харч. прам-сці развіты мяса-малочная (Бішкек, Ош,
    Балыкчы), цукр. (6 з-даў у Чуйскай да-ліне), кансервавая, алейнаэкстракцый-ная, тьпунёвая, кандьпарская Вытв-сць буд. матэрыялаў (цэмент, цэгла, шкло, жалезабетонныя вырабы і канструкцыі, вырабы з мармуру і граніту). Хім. і хімі-ка-фармацэўтычная прам-сць у Бішке-ку. Дрэваапр. прам-сць, у т.л. мэблевая, у гарадах Бішкек, Ош, Джалал-Абад. Нар. маст. промыслы (Ош). Асн. від транспарту — аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 19,3 тыс. км, у тл. з цвёрдым пакрыццём 17,3 тыс. км. Гал. аўгадарогі: Бішкек—Нарын—Кёк-Ай-гыр, Бішкек—Алматы, Бішкек—Ош, кальцавая дарога вакол воз. Ісык-Куль. Даўж. чыгункі 371 км. Суднаходства па воз. Ісык-Куль. 2 аэрапорты. Праз тэр. К. праходзіць газаправод Бухара—Таш-кент—Бішкек—Алматы, дзейнічае га-заправод Майлуу-Суу—Джалал-Абад— Ош. Ісык-Кульская курортная зона (Чалпон-Ата, Джэргалан, Ак-Суу, Джэ-ты-Агуз, Тамга), курорты Джалал-Абад, Ісык-Ата, Кызыл-Булак. Экспарт (580
    Да арт. Кыргызстан. Горная рэчка.
    млн. дол. ЗША, 1996) канцэнтратаў ка-ляровых металаў, ртуці, сурмы, прадук-цыі сельскай гаспадаркі, машынабуда-вання і лёгкай прам-сці. Імпарт (680 млн. дол. ЗША, 1996) машын і абсталя-вання, харч. прадуктаў. На краіны СНД прыпадае каля 60% гандл. сувязей. Асн. гандл. партнёры: Расія, Узбекістан, Ка-захстан, Кітай, 3I1IA, Афганістан. Знешнегандлёвы абарот К. з Рэспублі-кай Беларусь у 1997 склаў 17,5 млн. дол. ЗША. Грашовая адзінка — сом.
    Узброеныя сілы. Складаюцца з рэгу-лярных узбр. сіл, унутр. войск і нац. гвардыі. Агульная колькасць (1996) каля 14 тыс. чал. Вярх. галоўнакамандую-чы — прэзідэнт. Камплектаванне — па прызыве. У рэгулярных узбр. сілах 1 дывізія, 9 тыс. чал. асабовага складу. Ва ўнутр. войсках 3,5 тыс. чал. У нац. гвардыі 1 тыс. чал. На ўзбраенні розная баявая тэхніка і стралк. зброя.
    КЫРГЫЗСТАН	73
    Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 59,3, жанчын 68,9 года. Смяротнасць — 9 на 1 тыс. чал. Забес-пячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 95 чал., урачамі — 1 на 319 чал. Узро-вень нараджальнасці — 26 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост 1,7%. Дзіця-чая смяротнасць — 77 на 1 тыс. нова-народжаных (1997).
    Друк, радыё, тэлебачанне. Перыядыч-ныя выданні К. выходзяць на кірг., рус., дунганскай і англ. мовах. У 1990-я г. выдаецца каля 140 газет і часопісаў, з іх каля 80 на кірг. мове. Найб. тыраж і папулярнасць маюць: штодзённыя гра-мадска-паліт. газеты «Эркін Тоо» («Вольныя горы», з 1924), «Асаба» («Сцяг»), «Кыргыз Туусу» («Сцяг Кіргі-зіі», з 1924), ліг.-маст. газ. «Кыргыз ма-даніяты» («Кіргізская кулыура»), на кірг. і рус. мовах — «Республнка», на рус. мове — «Слово Кыргызстана», «Вечерннй Бншкек», «Утро Бншкека», грамадска-паліт. незалежная — «Де-ло — номер», на англ. мове — «The Chronicle of Kyrgyzstan» («Хроніка Кыр-гызстана») і інш. Працуе Кіргізскае тэ-легр. агенцтва (Кыргызкабар, з 1936). Радыёвяшчанне з 1931 (2 праграмы, на кірг., рус., ням., дунганскай мовах). Рэтрансліруюцца таксама перадачы з Масквы, Алматы, Ташкента. Тэлеба-чанне з 1956 (на кірг. і рус. мовах).
    Асвета. Сістэма адукацыі К. ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школу, прафес.-тэхн., сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Агульна-адук. школа ўключае асн. (1—9 кл.) і сярэднюю (10—11 кл.) школы. Пра-фес.-тэхн. адукацыю даюць прафес. ву-чылішчы, сярэднюю спецыяльную — тэхнікумы. У сістэме вышэйшай адука-цыі тэрмін навучання 4—6 гадоў (1996). Пасля 4 гадоў навучання выпускнікі ат-рымліваюць дыплом бакалаўра без пра-ва паступлення ў аспірантуру, пасля 5 гадоў навучання — дыплом з правам паступлення, пасля 6 — дыплом магіс-тра. Буйнейшыя ВНУ: Кыргызскі дзярж. нац. ун-т (з 1951, больш за 13 тыс. студэнтаў) і Кыргызскі тэхн. ун-т (каля 14 тыс. студэнтаў) у Бішкеку. Вя-дучы навук. цэнтр, які ажыццяўляе і каардынуе асн. аб’ём навук. даследа-ванняў — Нац. АН Кыргызскай Рэс-пўблікі (з 1954). Н.-д. работу вядуць таксама ВНУ і галіновыя н.-д. ўстано-вы. У Бішкеку буйнейшая Нац. б-ка Кыргызскай Рэспублікі, Дзярж. гіст. музей і Нац. музей выяўл. мастацтваў імя Г.Айтыева.
    Літаратура К. ўзнікла на аснове тра-дыцый вуснай нар. творчасці. Жанры кірг. фальклору разнастайныя: пасту-хоўскія, працоўныя, абрадавыя, лірыч-ныя песні, галашэнні-кашокі, казкі, сказы, легенды, паданні і інш. Найб. значны фальклорны твор — гераічны эпас «Манас». Вядомы таксама і т.зв. малыя эпасы. Папулярызацыі фалькло-ру садзейнічалі акыны Тактагул Са-тылганаў, Тагалок Малдо, казачнік-ма-насчы С.Каралаеў. Запісы фалькл. тво-раў упершыню зрабіў у 1856 каз. вучо-ны Ч.Валіханаў. Пісь.мовая л-ра К. за-
    радзілася ў 1920-я г. (паэт А. Такамбаеў, празаік К.Баяйнаўў Найб. плённа ў га-ды станаўлення нац. л-ры развівалася паэзія (Такамбаеў, К.Малікаў, Т.Сыдык-бекаў, Дж.Баканбаеў, Дж.Турусбекаў, М.Элебаеў і інш.). У 1930—40-я г. ўзніклі літ. жанры: паэма (Малікаў, У.Абдукаімаў), драма (Турусбекаў, К.Джантошаў, Баканбаеў), раман (Джантошаў, Сыдыкбекаў) і інш. Паэзія вызначалася навізной вобразаў, гра-мадз. пафасам, публіцыстычнасцю, проза — маштабнасцю, пераканаўчас-цю характараў. Патрыятычным гучан-нем прасякнута паэзія Вял. Айч. вайны (Элебаеў, Т .Уметаліеў, Такамбаеў). Вя-дучае месца ў л-ры К. займае проза: ра-маны «Кен-Су» (кн. 1—2, 1937—38), «Тэмір» (1939—40), «Людзі нашых дзён» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), трылогія «Жанчыны» (кн. 1—2, 1962— 66) Сыдыкбекава, «Каныбек» (кн. 1—3, 1939—48), «Чабан нябесных гор» (1963) Джантошава, «Шлях да шчасця» (кн. 1—2, 1957—62), «Голас напічадкаў»
    (1969), «Стальное пяро» (1981) Ш.Бей-шэналіева, «Майдан» (ч. 1—2, 1961 — 66) Абдукаімава і інш. У пасляваен. час развіваецца проза т.зв. малых жанраў, якой уласцівы вастрыня маральна-псі-хал. калізій, сучасная інтэрпрэтацыя фалькл. матываў: аповесці Ч.Айтмата-ва, творчасць якога паўплывала на раз-віццё кірг. прозы ў цэлым. апавяданні (Абдукаімаў, Т.Абдумамунаў, М.Бай-джыеў), нарысы (Абдумамунаў). На-дзённасцю тэматыкі і праблематыкі, складанасцю канфліктаў вылучаецца драматургія (п'есы Малікава, Байджые-ва, Абдумамупава і інш.). Сучасная л-ра К. тэматычна і жанрава разнастайная, адметная ўвядзеннем новых форм і воб-разаў, прадстаўлена пісьменнікамі роз-ных пакаленняў (М.Абылкасымава, Ай-тматаў, Байджыеў, Бейшэналіеў, М.Джангазіеў, С.Джусуеў, С.Эраліеў і інш.). У 1934 засн. Саюз пісьменнікаў К.