• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    мыжскага і «Сарочынскі кірмаш» Му-саргскага. Навук. працы па фартыфіка-цыі; стварыў курс фартыфікацыі, які чытаў у ваен. акадэміях.
    Літ. тв.: йзбр. статьн Л., 1952; йзбр. ста-тьн об нсполнягелях. М., 1957.
    Літ.: Назаров А Ц.АКюн. М.,1989.
    КЮЛЬ-ТЭПЁ, Кюльтэпе (цюрк. попельны ўзгорак), 1) стараж. горад бронзавага веку у Кападокіі (цэнтр. Турцыя) каля Кейзеры. Пры даследа-ванні выяўлена дзелавая перапіска асі-рыйскіх купцоў-каланістаў, якія ў 19 ст. да н.э. кантралявалі і пашыралі гандаль паміж Анатоліяй і Месапатаміяй, гліня-ныя таблічкі з асірыйскім клінапісам, шмат матэрыялаў з часоў, якія папярэд-нічалі ўзвышэнню хетаў. 2) Паселішча паўд.-закаўказскай групы энеаліту Каў-каза (4-е — пач. 1-га тыс. да н.э.). На-зву атрымала ад сяла за 8 км ад Нахічэ-вані (Азербайджан). Выяўлены 4 розна-часовыя кулы. пласты магутнасцю 22 м (энеаліт, кура-аракская культура, эпохі верхняй бронзы і ранняга жалеза).
    КЮНГЁЙ-АЛА-ТбО, Кунгей
    Алатау, хрыбет на Пн Цянь-Шаня, які абмяжоўвае з Пн Ісык-Кульскую катлавіну ў Казахстане і Кыргызстане. Даўж. каля 280 км. Выш. да 4771 (г. Чок-Тал). Складзены з гранітаў, слан-цаў, пясчанікаў. Пераважае высакагор-ны рэльеф. Ледавікі агульнай пл. 237 км2. На паўн. схілах і ў цяснінах — ля-сы з цянь-шаньскай елкі, на паўд. — горныя стэпы, вышэй — горныя лугі і лугастэпы. Ва ўсх. ч. перавал Сан-Таш.
    КЮРАСАО (Curayao), востраў у Карыб-скім м., у групе Падветраных астравоў (архіпелаг М. Антыльскія а-вы), каля паўн. берагоў Паўд. Амерыкі. Уладанне Нідэрландаў. Пл. 462 км2. Нас. 146,1 тыс. чал. (1990), у асн. негры. Паверхня ўзгорыстая (выш. да 372 м). Берагі на 3 і Пд акружаны каралавымі рыфамі, ма-юць зручныя гавані. Клімат субэквата-рыяльны. Ападкаў 500 мм за год. Ксе-рафільная хмызняковая расліннасць. Буйныя з-ды па перапрацоўцы нафты з Венесуэлы. Гал. горад — Вілемстад. К. адкрыты ў 1499 ісп. мараплаўцам А. дэ Ахедам.
    КЮРЫ, пазасістэмная адзінка актыў-насці радыеактыўных ізатопаў. Названа ў гонар П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры. Абазначаецца Ki. 1 Кі — актыўнасць ізатопу, у якім за 1 с адбываецца 3,710*° актаў распаду, 1 Кі = 3,7 Бк. Гл. таксама Бекерэль.
    КЮРЫ (Curie) П’ер (15.5.1859, Па-рыж — 19.4.1906), французскі фізік; адзін з заснавальнікаў вучэння аб ра-дыеактыўнасці. Чл. Парыжскай АН (1905). Скончыў Парыжскі ун-т (1877), дзе і працаваў у 1878—83 і з 1904 (праф.), у 1883—1904 у Школе фізікі і хіміі. Навук. працы па фізіцы крышта-лёў, магнетызме і радыеакіыўнасці. Ра-зам з братам Полем Жанам К. адкрыў з’яву п'езаэлектрычнасці (1880), у 1884—95 выканаў шэраг даследаванняў па сіметрыі крышталёў і магнітных
    уласцівасцях рэчываў (гл. Кюры—Вейса закон, Кюры закон, Кюры пункт). 3 жонкай М.Складоўскай-Кюры адкрыў хім. элементы палоній і радый (1888), даследаваў уласцівасці радыеактыўных рэчываў і дзеянне радыеакгыўнага вы-прамянення. У іх гонар названы адзінка актыўнасці радыеактыўных ізатопаў кю-ры і хім. элемент кюрый. Нобелеўская прэмія 1903 (разам з К.Бекерэлем).
    Тв : Рус. пер. — йзбр. труды. М.; Л.,1966.
    Літ.: Кюрн М. Пьер Кюрн: Пер. з фр.
    М., 1968; Старосельская-Ннкм-т н н a О. А йсторня радноакгнвностн н воз-ннкновення ядерной фнзнкп. М., 1963.
    А.І.Болсун.
    КЮРЫ ЗАКОН, тэмпературная залеж-насць удзельнай магнітнай успрыімлі-васці % некаторых парамагнетыкаў. Mae выгляд х = С/Т, дзе С — канстанта рэ-чыва (канстанта Кюры). Адкрыты ў 1895 П.Кюры. К.з. падпарадкоўваюцца газы, пара шчолачных металаў, разбаў-леныя растворы парамагн. солей і інш. Класічная тэорыя К.з. ірунтуецца на стат. разглядзе ўласцівасцей сістэмы («газу») слаба ўзаемадзейных атамаў, малекул ці іонаў, якія маюць магн. ды-польны момант. У знешнім магн. полі адбываецца арыентацыя гэтых моман-таў уздоўж поля, якой перашкаджае цеплавы рух часціц. Гл. таксама Кю-ры—Вейса закон.
    КЮРЫ ПУНКТ. тэмпература фазавага пераходу, звязаная са скачкападобнымі зменамі сіметрыі магн. або эл. уласці-васцей рэчыва. Пры т-рах, больш высо-кіх за К.п., ферамагнетыкі і сегнета-электрыкі страчваюць свае спецыфіч-ныя ўласцівасці і пераўгвараюцца ў па-рамагнетыкі і звычайныя дыэлектрыкі адпаведна (К.п. у антыферамагнетыкаў наз Нееля пунктам). Названы ў гонар П.Кюры, які вывучаў такі пераход у фе-рамагнетыках.
    КЮРЫ—ВЁЙСА ЗАКОН. тэмператур-ная залежнасць удзельнай магнітнай ус-прыімлівасці парамагнетыкаў; абагуль-ненне Кюры закона на выпадак узаема-дзеяння паміж лакалізаванымі магніт-нымі момантамі.
    Mae выгляд / = С/(Т - 0), дзе С — кан-станта рэчыва (канстанта Кюры), 0 — пара-магн. т-ра Кюры. Устаноўлены франц. фізі-кам П.Вейсам у 1907. К—В.з. падпарадкоўва-юцца фера- і антыферамагнетыкі ў парамагн. вобласці пры т-рах, больш высокіх за Кюры
    78	кюрый
    пункт і Нееля пункт адпаведна, а таксама сегнетаэлектрыкі: двіэлектрычная пранікаль-насць пры т-рах Т>0, дэе 0 — т-ра Кюры сегнетаэлектрыка; змяняецца па законе £= =В/(Т - 0), дзе В — канстанта рэчыва.
    КЮРЫЙ (лац. Curium), Cm, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 96, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядома 15 ізатопаў з масавымі лікамі 237—251; найб. устойлівы — 247Cm (перыяд паўраспаду 1,58107 гадоў) — а-выпраменьвальнік, знойдзены ў зям-ной кары ў некат. радыеактыўных міне-ралах. Адкрыты ў 1944 І .Т.Сібаргам з супрацоўнікамі, названы ў гонар П Юо-ры і М.Складоўскай-Кюры.
    Мяккі серабрыста-&лы метал, tOT 1358 °C, шчыльн. 13 510 кг/м3. Паводле хім. уласці-васцей падобны да лантаноідаў. Выкарвістоў-ваюць ізатопы 242Ст і 244Ст у ізатопных крыніцах току, для атрымання чыстага плуто-нію-238. Высокатаксічны, ГДК у паветры ра-бочых памяшканняў для 242Ст і 244Ст — 2,2-10 4 і 1,7'10 7 Бк/л адпаведна.
    КЮРЫТЭРАПІЯ, гл. ў арт. Прамянёвая тэрапія.
    КЮСЮ. востраў на Пд Японіі. Пл. ка-ля 42 тыс. км . Нас. 13,3 млн. чал. (1992). Абмываецца на У Ціхім ак., на ПнУ — Унутр. Японскім м., на 3 — Усх.-Кітайскім м. Усх. бераг прамалі-нейны, астатнія моцна парэзаныя бух-тамі, залівамі. Паверхня гарыстая, выш. да 1788 м (вулкан Кудзю). На 3 і ПнЗ нізінныя алювіяльныя раўніны. Горы складзены пераважна з гранітаў, слан-цаў, вулканічных парод; узгоркі і нізіны з пясчанікаў і кангламератаў. Радові-шчы каменнага вугалю. Актыўна дзею-чыя вулканы (Аса, Кірысіма і інш.). Шмат гарачых крышп. Частыя земле-трасенні (найб. моцныя ў 1909, 1961, 1968). Клімат субтрапічны, на Пд тра-пічны мусонны. Т-ра паветра ў гарах у студз. каля 0 °C, на прыбярэжных раў-нінах 10 °C, у ліп. адпаведна 15 і 28 °C. Ападкаў да 300 мм за год. Тайфуны. Рэ-кі выкарыстоўваюцца для арашэння. Вечназялёныя і лістападныя лясы, лугі. Вырошчваюць рыс, збожжавыя, цукр. трыснёг, цытрусавыя, тытунь. Гарады: Кітакюсю, Фукуока, Кагосіма, Кумамо-та, Нагасакі. Нац. паркі: Асо, Кірысі-ма—Яку, Сайкай і інш.
    КЮЎЕ (Cuvier) Жорж (23.8.1769, г. Манбельяр, Францыя — 13.5.1832),
    французскі прыродазнавец. Чл. Парыж-скай АН (1795). Франц. акадэміі (1818). Скончыў Каралінскую акадэмію ў Штутгарце (1788). Навук. працы па па-раўнальнай анатоміі, палеанталогіі, сіс-тэматыцы жывёл, гісторыі прырода-знаўчых навук. Вызначыў прынцып ка-рэляцыі органаў, на яго аснове распра-цаваў метад рэканструкцыі выкапнёвых жывёл. Прапанаваў метад вызначэння ўзросту геал. пластоў Зямлі па выкапнё-вых рэштках арганізмаў і наадварот. Ад-моўна ставіўся да эвалюц. ідэі ў біяло-гіі, прытрымліваўся поглядаў нязмен-насці відаў. Прапанаваў катастроф тэ-орыю.
    КЮХЕЛЬБЕКЕР Вільгельм Карлавіч (21.6.1797, С.-Пецярбург — 23.8.1846), рускі паэт, дзекабрыст. Скончыў Цар-скасельскі ліцэй (1817). Служыў у Ка-легіі замежных спраў; выкладаў рус. і лац. мовы. 3 1820 падарожнічаў па Еў-ропе, служыў на Каўказе пры А.П.ф-молаве. 3 1825 у Пецярбургу, чл. «Паў-ночнага таварыства дзекабрыстаў». Пасля паражэння паўстання дзекабрыс-таў пакінуў Пецярбург з мэтай выехаць за мяжу. Імкнуўся наладзіць сувязь з кі-раўніком т-ва «Ваенныя сябры» К.Г.Ігельстромам. 3 пачаткам Літоўска-га піянернага батальё'на выступлення 1825 выбраў свой шлях праз Беларусь, дзе стаялі часці Літоўскага асобнага корпуса (Мінск, Нясвіж, Слонім, Пру-жаны. Камянец). У Варшаве арыштава-ны. Прыгавораны да смяротнага пака-рання, замененага зняволеннем у крэ-пасці. 3 1836 на пасяленні ў Сібіры. Друкаваўся з 1815. Прыхільнік «высокіх жанраў»: гёраічная паэма, грамадз. ода, трагедыя. 3 У.Ф.Адоеўскім выдаваў аль-манах «Мнемознна» (1824—25), у якім друкаваў свае вершы, аповесці, праг-ра.мныя крьпычныя артыкулы. Аўтар паэм «Касандра» (нап. 1822—23), «Да-від» (нап. 1826—29), «Юрый і Ксенія» (1832—35), «Агасфер» («Вечны жыд», 1832—46; апубл. 1878), трагедый «Аргі-вяне» (1822—25), «Пракофій Ляпуноў» (1834, апубл. 1938), містэрыі «Іжорскі» (1827—41, апубл. 1939), казкі «Пахом Сцяпанаў» (1832), драм. казкі «Іван, Купецкі сын» (1832—42), рамант. апо-весці «Апошні Калона» (1832—43, апубл. 1937), цыкла артыкулаў і нары-саў «Еўрапейскія лісты» (1820), «Пада-рожжа» (1822), «Дзённіка» (апубл. 1929) і інш.
    Тв.: Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М.; Л., 1967; Соч. Л., 1989; Путешествне. Дневннк. Ста-іьн Л..1979.
    Літ:. Архмпова А.В. Лнтературное де-ло декабрнстов. Л.. 1987; Горбунова Л.Г. Творчество Кюхельбекера: Пробл. фан-тастнкн н мнфолоінм... Саратов, 1991; Бук -ч к н С. ...Народ, яздревле нам родноіі. Мн.. 1984.
    КЮЧЎК-КАЙНАРДЖЫЙСКІ МІР 1774 Заключаны паміж Расіяй і Турцы-яй 21.7.1774 у в. Кючук-Кайнарджа (ка-ля г. Сілістра, Балгарыя). Завяршыў рус.-тур. вайну 1768—74. Ануляваў Бял-градскі мірны дагавор 1739. Устанавіў граніцу Расіі на Паўн.-Зах. Каўказе па р. Кубань, прызнаў незалежнасць Крымскага ханства ад Асманскай імпе-рыі, права рас. гандл. караблёў беспе-рашкодна плаваць па Чорным м. і пра-ходзіць праз пралівы Басфор і Дардане-лы, далучэнне да Рас. імперыі чарна-морскага ўзбярэжжа з крэпасцямі Керч, Енікале (побач з Керчу), Кінбурн, заха-ванне ў складзе Расіі Вял. і Малой Ка-барды, аўганомію княстваў Малдовы і Валахіі і пераход іх пад апеку Расіі. Па-водле сакрэтнага дадатку да дагавора Турцыя абавязалася выплапіць Расіі 4,5 млн. руб. кантрыбуцыі.
    КЯРНЕР (Кагпег) Яан (27.5.1891, Тар-тускі р-н, Эстонія — 3.4.1958), эстонскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Эстоніі (1946). Вучыўся ў нар. ун-це АЛ.Ша-няўскага ў Маскве (1911—12). Друка-ваўся з 1906. Першы зб. вершаў — «Це-ні зорак» (1913). У 1930-я г. выступаў як паэт-антыфашыст (кн. «Запальваю-чы словам», 1936). Аўтар кніг пейзаж-най, інтымнай і грамадз. лірыкі «Песні часоў» (1921), «Месяц жніва» (1925), «3 пройдзеных дарог» (1939), «Загад Радзі-мы» (1943), «Нянавісць, толькі няна-вісць» (1944), вершаванага рамана «Бі-янка і Руф» (1923) і інш. Найб. значныя раманы: сац.-псіхал. «Жанчына з бедна-га свету» (1930), гіст. «Народ, які ўзды-маецца» (кн. 1—2, 1936—37), аўтабіягр. «Гарады мільгаюць па начах» (ч. 1, 1939) і інш. Пісаў п’есы, літ.-крытыч-ныя артыкулы.