Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛАБІЯЛІЗАЦЫЯ (позналац. labialis губны ад лац. labium губа), а г у б -л е н н е, артыкуляцыя гукаў мовы (га-лосных і зычных), якая суправаджаецца акругленнем выцягнутых уперад губ. Л. можа быць адрознівальнай прыкметай фанем (напр., у ням., франц., швед. мовах лабіялізаваныя галосныя фанема-тычна проціпастаўлены нелабіялізава-ным). Існуюць лабіялізаваныя галосныя пярэдняга, сярэдняга і задняга (часцей) рада. Лабіялізаваныя зычныя як асоб-ныя фанемы маюць паўн.-каўк. мовы. Л. з’яўляецца дадатковай артыкуляцы-яй, якая прыводзіць да ўзнікнення кам-бінаторных варыянтаў (алафонаў) фа-нем, калі яна абумоўлена толькі фанет. становішчам гуку (напр., Л. зычных пе-рад губнымі галоснымі, параўн.: бел. «сад» — «суд»). Для розных моў харак-тэрна розная ступень Л.
ЛАБКЙ Пётр Іосіфавіч (12.7.1929, в. Кухчыцы Клецкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне анатоміі. Д-р мед. н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1994). Скончыў Мін-скі мед. ін-т (1951), працуе ў ім (у
1989—96 заг. кафедры). Навук. працы па вегетатыўнай нерв. сістэме, ўплыве неспрыяльных факгараў навакольнага асяроддзя на будову нерв. сістэмы і ўнутр. органаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Чревное сплетенне н чувствнтельная нннервацня внутреннмх органов. Мн., 1976; Фнзнологнческая атрезня. Мн.,1983 (разам з Р.М.Пятровай, АМ.Чайкай).
ЛАБКОВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ФАС-ФАРЫТАУ. У Крычаўскім і Мсціслаў-скім р-нах Магілёўскай вобл., за 15 км на Пн ад г. Крычаў, на 3 ад в. Лабкові-чы. Пластавы паклад звязаны з кварца-ва-глаўканітавымі пяскамі сенаманскага яруса (верхні мел). Фасфарыты прад-стаўлены цёмна-шэрымі жаўлакамі, пясчана-жаўлачнымі пластамі і суцэль-най плітой. Папярэдне разведаныя за-пасы 18,6 млн. т, перспектыўныя — 227 млн. т. Магутнасць карыснай тоў-шчы да 3 м, ускрышы (пяскі, супескі, мергель, мел) 20—79 м. Фасфарыты прыдатныя на вытв-сць мінер. угнаен-няў. А.П.Шчураў.
ЛАБКОВІЧЫ вёска ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож, каля аўтадарогі Крычаў—Мсці-слаў. Цэнтр сельсавета. За 18 км на Пн ад горада і 13 км ад чыг. ст. Крычаў, 122 км ад Магілёва. 776 ж., 293 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. су-вязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі Лабковіцкае радовішча фасфарытаў.
ЛАБНОР, бяссцёкавае возера на У Та-рымскай раўніны, у Кітаі. Выш. ўзроў-ню каля 780 м. Месцазнаходжанне, па-меры, контуры і салёнасць вады моцна мяняюцца на працягу года або сезона, што абумоўлена зменамі расходу вады і міграцыямі вусцевых участкаў рэк Та-рым і Канчэдар’я. Макс. пл. сучаснага Л. дасягае 3 тыс. км2, даўж. больш за 100 км, сярэдняя глыб. каля 1 м. Акай-маваны багністымі саланчакамі і бало-тамі, у малаводныя перыяды распадаец-ца на некалькі плёсаў або перасыхае. Даследаваў рас. падарожнік ММ.Пржа-вальскі.
ЛАБОВІЧ Арсень Аляксандравіч (н. 28.9.1923, в. Студзянкі Падляскага ва-яв., Польшча), бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1965). Скончыў Бел. тэатр. ін-т (1949). Працаваў у культас-ветустановах Гродна, Стоўбцаў, Нава-грудка. 3 1959 у Ін-це мастацтвазнаў-ства, этнаграфіі і фальклору АН Бела-русі, з 1971 у Гал. рэдакцыі БелСЭ, з 1979 у Рэсп. ін-це павышэння кваліфі-кацыі работнікаў культуры, з 1988 у Мінскім ін-це культуры, з 1991 у Музеі гісторыі тэатр. і муз. культуры Беларусі. Даследуе бел.-польскія тэатр. сувязі, тэ-атр. жыццё Зах. Беларусі, творчасць нар. т-раў, праблемы ўвасаблення тво-раў А.Астроўскага і М.Горкага на бел. сцэне, выступае ў друку па пытаннях сучаснага тэатр. жыцця.
Тв:. Героі Горкага на сцэне тэатра імя Янкі
ЛАБУНОЎ
83
Купалы // Максім Горкі і Беларусь. Мн., 1968; Тэатр змагання. Мн., 1969; Пьесы АН.Островского на белорусской сцене. Мн.,1971.
ЛАБОЙКА Іван 'Мікалаевіч (2.7.1786, г.п.Золачаў Харкаўскай вобл., Украі-на — 27.6.1861), гісторык, літаратура-знавец, лінгвіст. Скончыў Харкаўскі ун-т (1810). У 1815 чыноўнік па асобых даручэннях у прэзідэнта Дзярж. савета Царства Польскага Вялшскага, потым на дзярж. службе ў Пенярбургу. У 1822—40 праф. Віленскага ун-та, Мед,-хірургічнай і Духоўнай рымска-каталіц-кай акадэмій у Вільні. У 1820—30-я г. садзейнічаў пашырэнню рус.-бел.-польскіх культ. сувязей, прапанаваў ідэю комплекснага вывучэння Беларусі і Літвы. Цікавіўся бел. фальклорам. Як «вучоны карэспандэнт» графа М.П.Ру-мянцава быў ініцыятарам шэрагу гіст,-археал. экспедыцый па зах. Беларусі, у выніку якіх з’явіліся працы «Апісанне польскіх і літоўскіх гарадоў» і «Даследа-ванне аб Літве». Аўтар публікацый «Аб важнейшых выданнях Герберштэйна запісак аб Расіі» (СПб., 1818), «Збор ра-сійскіх вершаў» (Вільня, 1827) і інш.
Д.У.Караў.
ЛАБРАДАРЫГ. поўнакрышталічная магматычная горная парода, анартазіт-лейкакратавая разнавіднасць габра. Складзена ў асноўным з лабрадору, a таксама піраксену, аўгіту, тытанамагне-тыту, ільменіту і інш. Струкгура буйна-зярністая, тэкстура масіўная. Колер шэ-ры да чорнага. Ірызацыя ў блакітна-сі-ніх, радзей залацістых тонах. Шчыльн. 2,7—2,9 г/см3. Магматычнага пахо-джання. Выкарыстоўваецца як дэкара-тыўна-абліцовачны камень. Радовішчы ў Канадзе (п-аў Лабрадор), на Украіне, у Фінляндыі, ЗША. УЯ.Бардон
ЛАБРАДОР (Labrador ад партуг. lavrador земляроб), паўвостраў на ПнУ Паўн. Амерыкі, у Канадзе. Пл. больш за 1,6 млн. км2. Абмываецца водамі мо-ра Лабрадор, зал. Св. Лаўрэнція, Гудзо-нава прал. і Гудзонава зал. Берагі на У высокія, фіёрдавыя, на Пд прамаліней-ныя, на Пн і 3 нізкія, месцамі шхер-ныя. Паверхіія пераважна ўзгорыстая (Лаўрэнційскае ўзв.); на ПнУ — горы Торнгат (выш. да 1676 м). цэнтр ч — Азёрнае плато выш. 500—800 м. У геал. адносінах Л. — частка Канадскага шчыта. Складзены з дакембрыйскіх па-род (граніты, гнейсы, габра). 3 Пн на Пд цягнецца адна з найб. у свеце руда-носных зон (гл. Лабрадора жалезарудны пояс). Клімат субарктычны і ўмераны, пад моцным уплывам Паўн. Ледавітага ак. і халоднага Лабрадорскага цячэння. Сярэдняя т-ра студз. на Пд -12 °C, на Пн -28 °C; ліп. адпаведна 18 і 7 °C. Ападкаў ад 250 мм на Пн да 1200 мм за год на Пд. На б.ч. паўвострава шматга-довая мерзлата. Рэкі парожыстыя. шмат азёр і балот. Лесатундра і рэдкастойныя хвойныя лясы. Населена ў асн. узбя-рэжжа. Пушны (куніца, ліс, рысь, ан-датра) і рыбны промысел. Здабыча жал. руды. Гарады: Сет-Іль, Шэфервіл, Куу-джуак, Лабрадор-Сіці.
ЛАБРАДОР (назва ад п-ва Лабрадор у Канадзе), мінерал класа сілікатаў, пад-групы плагіяклазаў, алюмасілікат каль-цыю і натрыю, (Са, Na)[(Al, Si)AlSi2O8|. Крышталвуецца ў трыкліннай сінганіі. Зярністыя агрэгаты або правільныя пласціністыя крышталі, часта з падвое-нымі зросткамі. Колер шэрых адценняў да чорнага, часам бясколерны. Харак-тэрна ірызацыя ў ярка-блакітных, чыр-вона-карычневых, жоўтых, зялёных ко-лерах. Бляск шкляны да перламуграва-га. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 2,7 г/см3. Паходжанне магматычнае. Пародаўтваральны міне-рал, амаль поўнасцю складае лабрада-рыт. На Беларусі трапляецца ў крышт. фундаменце ў складзе габра, дыябазаў, базальтаў валынскай серыі верхняга да-кембрыю (Брэсцкая ўпадзіна). Выка-рыстоўваецца як дэкар.-абліцовачны матэрыял, ірызуючыя «вочкі» — юве-лірны матэрыял. У.Я.Бардон.
Лабрадор.
ЛАБРАДбРА ЖАЛЕЗАРЎДНЫ ПОЯС. жалезарудны басейн у Канадзе. Цяг-нецца праз п-аў Лабрадор на 1300 км. Прымеркаваны да пратэразойскай вул-канагенна-асадкавай тоўшчы Лабрадор-скага прагіну. Радовішчы па паходжанні метамарфізаваныя (руды — магнетыт-гематытавыя кварцыты). Разведаныя за-пасы больш за 21 млрд. т руды, у якой жалеза 30—40%, багатай руды болып за 700 млн. т., у якой жалеза 51—66%. Эксплуатуецца з 1954. Цэнтры здабы-чы — гарады Шэфервіл, Уобуш, Маўнт-Райт, Ганьёнвіл.
ЛАБРАДОРСКАЕ ЦЯЧ&ННЕ, халод-нае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі. Руха-ецца на Пд з м. Бафіна да Вял. Ныо-фаўндлендскай банкі, дзе сустракаецца з цёплым цячэннем Гальфстрым і апус-каецца на прамежкавыя глыбіні. Т-ра вады зімой ад 5 °C да -1 °C, летам 2— 10 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/галз. Рас-ход мяняецца кожны год ад 3,4 млн. м3/с да 5,4 млн. м3/с. Нясе шматлікія льды і айсбергі, што перашкаджае суд-находству.
ЛАБРЫЁЛА (Labriola) Антоніо (2.7.1843, г. Касіна, Італія — 2.2.1904), італьянскі філосаф, публіцыст, дзеяч сацыяліст. руху. Скончыў ун-т у Неапа-
лі. 3 1874 праф. Рымскага ун-та. Спа-чатку падзяляў погляды младагегельян-цаў, у 1889—90 перайшоў на пазіцыі марксізму, стаў першым тэарэтыкам і прапагандыстам гэтага вучэння ў Італіі. Адзін з заснавальнікаў Італьян. рабочай партыі (1892, потым Італьян. сацыяліст. партыя). У рамках гіст. матэрыялізму даследаваў праблемы прычыннай абу-моўленасці (дэтэрмінізму) грамадскіх з’яў і працэсаў, даваў матэрыяліст. ін-тэрпрэтацыю форм грамадскай свядо-масці, аналізаваў адносіны гіст. матэры-ялізму да т.зв. фактараў тэорыі Высту-паў супраць тракгоўкі марксізму як замкнутай сістэмы, падкрэсліваў неаб-ходнасць яго развіцця і канкрэтызацыі.
Тв.: Рус. пер. — Очеркн матермалястнчес-кого поннмання нсторнм. М., 1960.
Літ.: Ннкятяч Л.А Лабрнола. М., 1980. Т.І.Адула.
ЛАБУ, у акадскай міфалогіі леў-пачва-ра. Паводле міфа Л., якога намаляваў на небе бог Энліль, ажыў і пачаў люта-ваць на зямлі, але быў пераможаны бо-гам-воінам Цішпакам.
ЛАБЎДА Антон Антонавіч (н. 9.4.1923, в. Бакуны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1989), праф. (1992). Засл. работнік нар. адукацыі (1992). Скончыў БДУ (1954), дзе працуе з 1957. Навук. працы па дыягностыцы нізкатэмпературнай плаз-мы і яе выкарыстанні ў электроніцы і мікраэлектроніцы, па метадах кантролю і аўтам. кіравання ў плазменнай тэхна-логіі.
Тв.: Радаофязнка н электроннка: Сб. науч. тр. Вып. 2. Мн., 1996 (у сааўт.).
ЛАБУНОЎ Уладзімір Архіпавіч (н. 16.3.1939, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі.
У.А.Лабуноў.
Акад. Нац. АН Беларусі (1986, чл.-кар. 1980), д-р тэхн. навук (1975), праф. (1977). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1961). 3 1966 у Мінскім радыётэхн. ін-це, адначасова ў 1987—89 акад.-сак-ратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН Беларусі. 3 1994 над-звычайны і паўнамоцны пасол Рэспуб-лікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. Навук. працы ў галіне ўзаемадзеяння зараджаных часціц і аптычнага выпра-мянення з цвёрдым целам. Распрацаваў тэхнал. асновы стварэння паўправадні-ковых і гібрыдных інтэгральных схем. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.