Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
84 ЛАВА
Тв.: Окмсленне металлов н полупроводнн-ков в ннзкотемпературной кмслородмой плазме (разам з В.П.Пархуцікам) // Обзоры по электронной техннке. Сер. Мнкроэлек-троннка. 1978. Вып. 1; Формнрованне снлн-цндов вмпульсной термообработкой пленоч-ных струкгур (у сааўт.) // Зарубежная элек-тронная техннка. 1985. № 8.
ЛАВА (італьян. lava ад лац. labes абвал, падзенне) вулканічная, распале-ны (т-ра 690—1200 °C) сілікатны рас-плаў нетраў Зямлі, які выліўся або вы-ціснугы на зямную паверхню ў час вы-вяржэння вулкана. Адрозніваецца ад магмы адсугнасцю шэрагу лятучых кам-панентаў (вады, газаў і інш.) і некато-рымі фіз.-хім. ўласцівасцямі. Пры за-стыванні Л. ўтварае эфузіўныя горныя пароды. Пашырана Л. андэзітавая, ба-зальтавая, дацытавая, рыялітавая і інш. На Беларусі лававыя горныя пароды трапляюцца ў адкладах венду і дэвону.
УЯ.Бардон.
ЛАВА ў горнай справе, доўгая ачышчальная падземная горная выра-батка, у канцы якой (у забоі) адбыва-ецца здабыча (выманне) карысных вы-капняў (вугалю, каменнай солі і інш.). Даўжыня Л. — 25—350 м і болей (зале-жыць ад горна-геал. умоў і сістэмы рас-працоўкі радовішча).
ЛАВА, даўні від бел. нар. мэблі. Масіў-ная доўгая шырокая дошка, замацава-ная на калодках ці ножках. У хаце звы-чайна былі 2 нерухомыя Л. ўздоўж сцен, якія сыходзіліся на покуці. Л. маглі мець спінку (з адной дошкі ці на-борную), часам упрыгожаную разьбой. 3 канца 19 ст. Л. саступіла месца рухо-май мэблі (канапам, крэслам і інш.) 1 часта выкарыстоўвалася разам з ёй. У наш час амаль выйшла з ужытку.
ЛАВАЛЬ (Laval) П’ер (26.6.1883, Ша-тэльдон, Францыя — 15.10.1945), французскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпла-мат. Адвакат. Дэп. парламента (1914— 26), сенатар (1927—40). Міністр гра-мадскіх работ (1925), юстыцыі (1926), працы (1930, 1932), калоній (1934), за-межных спраў (1932, 1934—35, 1935— 36) і прэм’ер-міністр Францыі (1931 — 32, 1935—36). Ад імя Францыі падпісаў Лаваля—Мусаліні пагадненні 1935, пак-ты аб узаемадапамозе з СССР (2.5.1935) і Чэхаславакіяй (16.5.1935). У 2-ю сусв. вайну дзярж. міністр ва ўрадзе А.Ф.77е-тэна (чэрв.—ліп. 1940), нам. прэм’ер-міністра (ліп.—снеж. 1940), міністр за-межных спраў (кастр.—снеж. 1940) і прэм’ер-міністр урада «Вішы» (1942— 44). 3 канца 1944 у Германіі. У 1945 пе-рададзены амер. вайскоўцамі ўладам Францыі, засуджаны і пакараны смер-цю як галоўны франц. калабарацыяніст
ЛАВАЛЯ—МУСАЛІНІ ІІАІАДНЕННІ 1935, Рымскі п а к т. Падпісаны 7.1.1935 у Рыме міністрам замежных спраў Францыі П.Лавалем і фаш. дык-татарам Італіі Б.Мусаліні. Ініцыіраваны франц. урадам, каб скіраваць экспансію
Італіі з Балканаў і бас. Дуная ў бок Аф-рыкі. Прадугледжвалі ўступку Італіі часткі франц. калан. уладанняў у Аф-рыцы (114 тыс. км2 каля паўд. мяжы Лівіі, каля 800 км2 на мяжы Італьян. Эрытрэі, в-аў Думейра), перадачу ёй 20% акцый чыг. Джыбуці—Адыс-Абеба, згоду Францыі на эканам. перавагу Іта-ліі ў Эфіопіі (у сакрэтным парадку і ва-ен. ўварванне), спыненне Італіяй ан-тыфранц. дзейнасці ў Тунісе і інш. Са-дзейнічалі падрыхтоўцы італа-эфіоп-скай вайны 1935—36. Дэнансаваны Італіяй у снеж. 1938.
ЛАВАНДА (Lavandula), род кветкавых раслін сям. губакветных. Больш за 25 відаў. Пашырана пераважна ў Міжзем-намор’і. Культывуюць у Паўд. Еўропе, Сярэдняй Азіі. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукавана Л. каласовая (L. spica).
Л. каласовая — шматгадовы паўхмызняк выш. 20—100 см са шматлікімі разгалінава-нымі прыўзнягымі сцёбламі. Лісце супраціў-нае, прадаўгавата-лінейнае. Кветкі фіялета-
Лаванла сапраўдная.
выя ў коласападобных суквеццях, маюць у сабе 1,2—2,3% эфірнага алею. Плод — арэ-шак. Дэкар. і меданосная расліна. Асн. кры-ніца лавандавага алею. У.П.Пярэднеў. ЛАВАНДАВЫ АЛЕЙ. эфірны алей з суквеццяў лаванды. Бясколерная ці жаў-таватая вадкасць з пахам лаванды, шчыльн. 885—897 кг/м3. He раствара-ецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле. Асн. кампаненты — гераніёл, ліналаол, ліналілацэтат, лавандулол. Выкарыстоў-ваюць пераважна як пахучае рэчыва ў парфумерыі, а таксама як сыравіну ў вытв-сці ліналілацэтату.
ЛАВАЧКІН Сямён Аляксеевіч (11.9.1900, Смаленск, Расія —9.6.1960), савецкі авіяканструктар. Чл.-кар. АН СССР (1958). Ген.-маёр інж.-тэхн. службы (1944). Двойчы Герой Сац. Працы (1943, 1956). Скончыў Маскоў-скае вышэйшае тэхн. вучылііпча (1927). 3 1929 працаваў у розных авіяц. КБ, з 1935 гал. канструктар па самалётабуда-ванні, з 1939 узначаліў КБ. Пад яго кі-раўніцтвам створаны самалёты-зні-шчальнікі Ла-5, -7, -9, -11, -15, -176, -190, -200, ЛаГГ-1, -3 (разам з В.П.Гар-буновым і М.І.Гудковым) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1948.
ЛАВЕЛЕ (Laveleye) Эміль Луі Віктор дэ (5.4.1822 — 2.1.1892), бельгійскі экана-міст і сацыёлаг. Вучыўся ў Лёвенскім і Генцкім ун-тах. 3 1864 праф. палітэка-номіі ў Льежскім ун-це. Падзяляў по-гляды аўстрыйскай школы і лічыў, што вартасць тавараў вызначаецца каштоў-насцю і рэдкасцю, а цана — попьггам і прапанаваннем; цэнтр. месца адводзіў паліт. ладу, выступаў за ўмяшанне дзяр-жавы ў паліт. жыццё, але супраць сацы-яліст. ідэі ўсебаковага рэгулявання гас-падаркі. Ідэалам грамадскага жыцця лі-чыў саюз «свабодных» «самакіраваль-ных абшчын», дэцэнтралізацыю. У сваёй асн. працы «Уласнасць і яе пер-шабытныя формы» (1874) даў гіст.-эт-налагічны аналіз прыватнай уласнасці.
ЛА-ВЕНТА (La Venta). буйнейшы цы-рыманіяльны цэнтр альмекаў на востра-ве ў вусці р. Танала (цяпер у штаце Та-баска, Мексіка). Асн. збудаванні — пі-раміды з гліны (выш. да 35 м) і дапа-можныя пабудовы, платформа і палацы, славутыя базальтавай скульптурай (5 велізарных чалавечых галоў па 10—13 т кожная), рытуальнымі вымасткамі з серпенцінавых блокаў, ахвярамі з раз-нога гагату. Выяўлена шмат дробнай пластыкі з нефрыту, жадэіту і гліны. Асн. пабудовы ўзведзены за 1000 г. да н.э. і разбураны праз 500—600 гадоў.
ЛАВЕРАН, (Laveran) Шарль Луі Аль-фонс (18.6.1845, Парыж — 18.5.1922), французскі ўрач, пратыстолаг і эпідэ-міёлаг. Чл. Парыжскай АН (1901), Франц. мед. акадэміі (1893), замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Стасбурскі ун-т (1867). 3 1884 праф. Ваен.-мед. школы ў Валь-дэ-Грас, з 1897 у Пастэраўскім ін-це ў Па-рыжы (з 1907 заг. лабараторыі трапіч-ных хвароб). Навук. працы па вывучэн-ні малярыі, лейшманіёзу, трыпанасамо-зу, спірылёзу. Адкрыў узбуджальніка малярыі. Нобелеўская прэмія 1907.
ЛАВІНА (ням. Lawine ад позналац. labina апоўзень), абвал снегу або лёду, што саслізгвае са стромкіх горных схі-лаў і захоплівае на сваім шляху снеж-ныя масы. Сярэдняя скорасць Л. 20— 30 м/сек, аб’ём знесенага матэрыялу ад соцень тысяч да мільёнаў кубаметраў. Найб. часта бываюць у Альпах, Кар-дыльерах, на Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі; утвараюць моцныя разбурэнні.
лаг 85
ЛАВІНСКІ Хрыстафор Хрыстафоравіч (н. 3.5.1940, г. Нясвіж Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р мед. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1964), з 1994 заг. кафедры ў ім. Навук. працы па прафілакгычнай і клінічнай нутрыцыялогіі, вывучэнні статуса харчавання розных груп насель-нііггва Беларусі.
ЛАВІС (Lavisse) Эрнест (17.12.1842, Ле-Нув’ён-ан-Цьераш, Францыя — 18.8.1922), французскі гісторык. Чл. Франц. акадэміі (1892), праф. Сарбоны (1888). Скончыў Вышэйшую нармаль-ную школу (1865), у 1904—19 яе ды-рэктар. Пасля паражэння Францыі ў франка-прускай вайне 1870—7] вывучаў гісторыю Германіі, пераважна Прусіі, спрабуючы знайсці тлумачэнне яе ваен. і паліт. поспехам. Адзін з рэдактараў (з А.Рамбо) і аўтараў калекг. прац «Сус-ветная гісторыя з IV ст. да нашага часу» (т. 1—12, 1893—1901), «Гісторыя Фран-цыі са старажытнасці да рэвалюцыі» (т. 1—9, 1903—11) і «Гісторыя сучаснай Францыі ад рэвалюцыі да міру 1919» (т. 1—10, 1920—22).
ЛАВІЦКІ Генадзь Міхайлавіч (н. 28.8.1942, в. Нова-Беліца Сенненскага р-на Віцеб-скай вобл.), бел. дзярж. дзеяч, дыпла-мат. Ген.-лейтэнант (1994). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1970), Вышэйшыя курсы КДБ пры CM СССР (1971). 3 1970 у органах КДБ БССР. 3 1984 у цэнтр. апараце КДБ СССР. У 1986—94 нам. старшыні, у 1994 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. 3 1995 Надзвычай-ны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Бе-ларусь у Ізраілі.
ЛАВІЦКІ Мацвей' Восіпавіч (1816, в. Вашкі каля г. Гайнаўка, Полыпча — 1900), філосаф-дэмакрат, асветнік і публіцыст. Вучыўся ў Віленскай меды-ка-хірургічнай акадэміі, працаваў лека-рам у Каўнасе і Беластоку. За ўдзел у рэв.-дэмакр. руху і ў дзейнасці звязаных з ім тайных т-ваў і арг-цый, у т.л. «Дэ-макратычным таварыстве», у 1840 арыштаваны і высланы ў Сібір. Амніс-ціраваны ў 1858. Супрацоўнічаў у час. «Gwiazda» («Звязда») і «Pamiftnik naukowo-literacki» («Навукова-літаратур-ны дзённік»), У сваіх працах «Нарыс духу Віленскай медыка-хірургічнай ака-дэміі» , «Погляд на хрысціянскі свет» і «Варыяцыі», напісаных у гады вучобы ў акадэміі, паказваў дыялект. ўзаемасу-вязь прыроды (матэрыі) і духу, розуму і ведаў, сцвярджаў ідэі сац. справядлівас-ці, свабоды, гуманізму і самакапггоў-насці чалавечай асобы. Зыходным пун-ктам яго філас. сістэмы быў прынцып «натуральнага права» і «натуральнай роўнасці» людзей, які служыў і абірун-таваннем права прыгнечаных народаў на нац. самастойнасць, свабоднае і не-залежнае развіццё у супольнасці інш. народаў. На думку Л., высокія мараль-ныя якасці набываюць сапраўдную каштоўнасць толькі ў самаахвярнай працы чалавека на карысць грамадства, а ўмовамі дасягнення сапраўднай сва-боды і шчасця людзей з’яўляюцца зні-
шчэнне саслоўных адрозненняў і ўсякіх прывілеяў арыстакратыі. Лічыў, іпто сац. ісціны не могуць здзейсніцца без пэўных ахвяр, і ў той жа час рашуча не прымаў крывавыя перавароты і рэвалю-цыі тьшу якабінскай дыісгатуры за іх жорсткі, антыгуманны характар, заклі-каў вярнуцца да ідэалаў «чыстага» (сап-раўднага) хрысціянства. С.ФДубянецкі.
ЛАВЎА, Л у в у a (Lovua, Luvua), рака ў Замбіі (верхняе цячэнне) і Дэмакр. Рэс-публіцы Конга, правы прыток р. Луа-лаба (бас. р. Конга). Некаторыя даслед-чыкі лічаць яе гал. вытокам р. Конга. Даўж. больш за 1500 км, пл. бас. 265,3 тыс. ш2 Пачынаецца (пад назвай Чам-бешы) на плато на Пд ад воз. Тангань-іка, працякае праз балота на Пд ад воз. Бангвеулу, ніжэй (на мяжы Замбіі і Дэ-макр. Рэспублікі Конга) наз. Луапула, утварае парогі і вадаспады. Упадае ў воз. Мверу, ніжэй якога наз. ўласна Л. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні больш за 600 м3/с. ГЭС. Суднаходная на 145 км ад вусця і вышэй воз. Мверу.