• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАГІШЫНСКІ РАЁН адм.-тэр. адзіп-ка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. Цэнтр — г.п. Лагі-шын. Пл. раёна 1,1 тыс. км2 (1941). У 1940 падзелены на 11 сельсаветаў. 25.12.1962 Л.р. скасаваны, тэрыторыя далучана да Пінскага раёна.
    ЛАГОЖСКАЕ КНЯСТВА. удзельнае княства Полацкай зямлі ў 12—15 ст.
    Цэнтр — г. Лагожск (сучасны г. Ла-гойск Мінскай вобл.). Магчыма, 'пер-шым уладальнікам Л.к. ў 1127 быў кн. Брачыслаў. Непасрэдна лагожскімі кня-зямі Іпацьеўскі летапіс называе Усясла-ва Мікуліча (1180) і Васільку Валадара-віча. Верагодна, Л.к. было адным з удзелаў Мінскага княства. He пазней як у 1-й пал. 14 ст. княства ўвайшло ў ВКЛ. У сярэдзіне 14 ст. належала Вой-швілу (паводле адной з версій — сыну Кейстута). У 1387 вял. кн. Ягайла аддаў Л.к. разам з Трокскім і Полацкім княс-
    Лагішынская Спаса-Праабражэнская царква.
    Лагішьшскі Петрапаўлаўскі касцёл
    твамі свайму брату Скіргайлу, які фак-тычна быў яго намеснікам у ВКЛ. У 1392 Ягайла вымушаны быў перадаць уладу ў ВКЛ Вітаўту, які пачаў разда-ваць асобныя маёнткі Л.к.: Ганявічы і Корань у 1395 — віленскаму біскуп-ству, Гасцілавічы — віленскаму ваяводу Войцеху Манівіду (у 1407 пацверджаны навечна); Коцалі ў канцы 14 ст. — но-ваўгворанаму касцёлу ў Гайне. Маічы-ма, да Л.к. належала і Харэцкая воласць у вярхоўях р. Бярэзіна, раздача якой у прыватную уласнасць адбывалася адна-часова. He пазней як у 1-й пал. 15 ст. з Л.к. вылучыліся маёнткі Астрошыцы, Зазер’е і, верагодна, Смалявічы, якія належалі пану Судзімонту Доргевічу. Пасля смерці апошняга (1448) спад-чыннае права на гэтыя маёнткі пацвер-джана яго сыну Алехну. У сярэдзіне 15 ст. ад Л.к. заставалася невял. частка з Лагойскам і Гайнай, якая належала кі-еўскаму кн. Алельку Уладзіміравічу, а з 1455 — яго малодшаму брату Андрэю. Пасля смерці Андрэя ў 1457 Гайна на-кінута ва ўласнасці яго нашчадкаў, a Лагойск вернуты вял. князю і ў 1460 нанова падараваны кн. Аляксандру Чартарыйскаму на правах звычайнага маёнтка. В.Л.Насевіч. ЛАІ’бЙСК, горад, цэнтр Лагойскага р-на Мінскай вобл.. на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыг. ст. Смаля-вічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадаро-гамі алучаны з Мінскам, Лепелем, Сма-
    ЛАГОЙСКІ	91
    лявічамі, Барысавам, Маладзечна. 9,9 тыс. ж. (1998).
    Упершыню згадваецца ў крыніцах у 1078 як гррад-крэпасць Полацкай зямлі. 3 12 ст. цэнтр удзельнага Лагожскага княства. 3 14 ст. ў складзе ВКЛ, уладанне Ягайлы, Скір-гайлы, Вітаўга. Пазней належаў князям Чар-тарыйскім і Тышкевічам. У 19 ст мястэчка. У 1809—60 у Л. дзейнічала Лагойская палатня-на-папяровая мануфактура. У 1842 К.П./ыш кевіч і Я.П.Тышкевіч стварылі Лагойскі музей старажытнасцей. У 1897 — 2296 ж., цэнтр воласці Барысаўскага пав. 3 1924 цэнтр раё-на, з 27.9.1938 rap. пасёлак. 3 2.7.1941 да
    Горад Лагойск. Фрагмент забудовы.
    2.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі. якія ў Л. і раёне загубілі 3906 чал. У ноч на 23.12.1942 у выніку Лагойскага бою 1942 пар-тызаны разграмілі тут варожы гарнізон. У 1979 — 5,3 тыс. ж. 3 3.6.1998 горад.
    Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці. 2 сярэднія, базавая, муз. і дзі-цяча-юнацкая спарт. школы, дамы нар. і дзіцячай творчасці, 2 б-кі, бальніца, паліклініка, камбінат быт. абслугоўван-ня, аддз. сувязі. Брацкія могілкі сав. во-інаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі: архітэктуры — Мікалаеўская царква (1824); садова-паркавага мастац-тва — Лагойскі палацава-паркавы ан-самбль. Каля Л. 2 гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі і гарадзішча эпо-хі Кіеўскай Русі (дзядзінец стараж. Л.). Радзіма бел. археолагаў, гісторыкаў і эт-нографаў К.П. і Я.П. Тышкевічаў.
    ЛАГбЙСКАЕ ЎЗВЬІШША, частка Мінскага ўзвышша на Пн Мінскай вобл. Абмежавана на ПнУ скразной далінай Ілія—Гайна, на Пн і ПнЗ Нарачана-Ві-лейскай нізінай, на ПдУ Верхнебярэзін-скай нізінай, на ПдЗ змыкаецца з Ра-дашковіцкім узвышшам, на Пд паступова пераходзіць у цэнтр. ч. Мінскага ўзв. Сярэдняя выш. да 250 м, найвыш. пункт 342 м (Лысая гара). Л.ў. — ч. во-дападзела паміж рэкамі бас. Балтыйска-га і Чорнага мораў.
    У тэктанічных адносінах Л.ў. прымеркава-на да Вілейскага пахаванага выступу Бел. ан-тэклізы. Асадкавы чахол складзены з глініс-та-мергельных парод сярэдняга дэвону, на Пд невял. ўчасткі альб-сенаманскіх адкладаў мелавой сістэмы. Антрапагенавая тоўшча (магутнасць да 200—280 м) складзена ледаві-ковымі (у асноўным сожскага зледзянення) адкладамі, сярод іх пераважаюць валунныя суілінкі і супескі; на схілах перакрыта лёса-падобнымі пародамі (магутнасць 3—5 м).
    У рэльефе вылучаецца шэраг дугапа-добных канцова-напорных град з група-мі буйных купалападобных узгоркаў
    (адносныя выш. 30—35 м); сярэднеў-згорысты і ўвалісты рэльеф на выш. 250—280 м, паблізу рачных далін парэ-заны глыбокімі ярамі і лапынамі. Уз-доўж далін невял. ўчасткі плоскаўвагну-тых зандравых раўнін. На ўзвышшы па-чынаюцца рэкі бас. Дняпра — Гайна з прытокам Усяжа, Вяча; бас. Нёмана — Ілія з прытокам Рыбчанка. Пашыраны дзярновыя моцна- і сярэднеападзоле-ныя глебы. На вяршынях град і ўзгор-каў змытыя валунныя і друзаватыя гле-бы Мяшаныя і ялова-хваёвыя лясы за-
    Лагойскае ўзвышша каля в. Дуброва Смаля-віцкага раёна.
    хаваліся невял. ўчасткамі. Пад ворывам да 40% тэрыторыі. В.П.Якушка.
    ЛАГОЙСКАЯ АСТРАБЛЕМА, стара-жытны метэарытны кратэр паблізу г. Лагойск у вярхоўі р. Гайна. Пахаваны пад антрапагенавымі адкладамі. Адкры-ты ў 1975 пры бурэнні свідравіны ў ра-ёне в. Кузевічы як структура з анамаль-най геал. будовай. Дыяметр Л.а. каля 15 км, глыбіня каля 500 м. Складзена з т. зв. брэкчыі — абломкаў, глыб, друзу парод рознага ўзросту; частка іх дэфар-маваная, сплаўленая; уся маса кавалкаў сцэментаваная ў больш позні час. Ме-тэарытнае паходжанне Л.а. абгрунтавалі бел. вучоныя А.С.Махнач, М.В.Вера-ценнікаў, Г.І.Ількевіч.
    Літ.: Логойская астроблема. М., 1991.
    У.Я.Бардон.
    ЛАГбЙСКАЯ ІІАЛАТНЯНА-ПАНЯ РОВАЯ МАНУФАКТЎРА Дзейнічала ў 1809—60 у мяст. Лагойск (цяпер г. Ла-гойск Мінскай вобл.). Выііускала па-латно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 працавала каля 50 чал. Выітускала да 50 і больш тыс. аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збы-валася ў Мінску і Рызе.
    ЛАГбЙСКІ БОЙ 1942, бой партыз брыгады «Штурмавая» (камандзір Б.М. Лунін) па разгроме фаш. гарнізона (ка-ля 240 гітлераўцаў) у г. Лагойск Мін-скай вобл. ў ноч на 23 снеж. ў Вял. Айч. вайну. Напярэдадні аперацыі ла-гойскія падпольшчыкі склалі схему ўмацаванняў ворага, перадалі партыза-нам звесткі пра размяшчэнне яго агня-вых пунктаў і пастоў аховы. У выніку 3-гадзіннага бою партызаны разграмілі памяшканні паліцэйскай управы, жан-дармерыі і камендатуры, спалілі склады
    з харчаваннем і фуражом, захапілі вял. трафеі.
    ЛАГОЙСКІ МУЗЁЙ СТАРАЖЫТНАС-ЦЕЙ. адзін з першых на Беларусі гісто-рыка-археал. музеяў. Засн. ў 1842 брата-мі К.П.Тышкевічам і Я.П.Тышкевічам у родавым маёнтку ў Лагойску. Размя-шчаўся ў іх двухпавярховым палацы. Яго аснову склалі археал. знаходкі Тышкевічаў пры даследаванні курганоў, гарадзішчаў, замчышчаў Мінскай губ. У музеі былі багатыя калекцыі зброі, ма-нет, медалёў; захоўваліся таксама крыж з серабра і золата, 2 мячы з мініяцюр-нымі партрэтамі Стафана Баторыя (16 ст.), шведскія сцягі, адваяваныя С.Чар-нецкім у 1656 у шведскага караля Гус-тава, шпага Пятра I і многае інш. Па-водле звестак Г\.М. Шпілеўскага, у ну-мізматычнай калекцыі музея было больш за 1 тыс. манет і медалёў, 3 тыс. кніг, з якіх каля 500 — помнікі айч. кнігадрукавання. Захоўваліся стараж. рукапісы, карты. У 1855 на базе экспа-натаў Л.м.с. заснаваны Віленскі музей старажытнасцей. С.А.Акуліч.
    ЛАГбЙСКІ ГІАЛАЦАВА-ІІАРКАВЫ
    АНСАМБЛЬ. Створаны ў 1-й пал. 19 ст. ў г. Лагойск Мінскай вобл. П a -л а ц узведзены ў 1815 у стылі ампір графам П.Тышкевічам на месцы ста-раж. замчышча і драўлянага замка Чар-тарыйскіх (знішчаны татарамі ў 1505), потым — мураванага замка Тышкевічаў (разбураны шведамі ў 1706). Уяўляў са-бой 1-павярховы прамавугольны ў пла-не выцягнуты па фронце аб’ём, вылуча-ны па цэнтры гал. фасада на выш. 2 паверхаў 12-калонным порцікам са сту-пеньчатым атыкам. Па баках фланкіра-ваўся 2-павярховымі 1-восевымі павіль-ёнамі, завершанымі трохвугольнымі франгонамі. Па цэнтры тыльнага фаса-да выступаў 2-павярховы паўкрутлы 6-калонны эркер, накрыты сферычным купалам. У 2 залах палаца размяшчаўся музейны археал.-маст. збор братоў К. і Я.Тышкевічаў, асобная зала была адве-дзена пад б-ку (каля 10 тыс. тамоў). Разбураны ў Вял. Айч. вайну, засталіся руіны. Парк пейзажнага тыпу высаджа-ны ўздоўж правага берага р. Гайна. Пл. 10 га. Перад палацам быў створаны
    Лагойскі палаііава-паркавы ансамбль 3 ма-люнка Н.Орды. Сярэдзіна 19 ст.
    92 ЛАГОЙСКІ
    круглы партэр з кветкавымі клумбамі і рабатамі, пасаджаны пладовы сад. 3 тыльнай тэрасы палаца адкрываўся від на больш нізкую пейзажную частку парку з сажалкай і «зялёнай» тапалёвай альтанкай каля яе, рэшткі замкавых умацаванняў. Праз парк працякаў ручай з мураваным арачным мастком, каля якога быў дом вартаўніка. Курціны фарміраваліся таполяй белай, ясенем, дубам і інш. дрэвамі мясц. парод.
    А.М.Кулагін.
    ЛАГбЙСКІ РАЁН На Пн Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924, канчаткова сфарміраваны 14.8.1979. Пл. 2,4 тыс. км2. Нас. 43,5 тыс. чал. (1998), гарад-скога 41%. Сярэдняя шчыльн. 18 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Лагойск. Уключае г.п. Плешчаніцы, 323 сельскія населеныя пункты. Падзяляецца на 16 сельсаветаў: Акалоўскі, Акцябрскі, Ас-трошыцкі, Бяларуцкі, Гайненскі, За-дор’еўскі, Зарэчанскі, Знаменкаўскі, Із-бішчанскі, Каменскі, Крайскі, Лагазін-скі, Лагойскі, Нястанавіцкі, Чырвана-швабаўскі, Янушкавідкі і Плешчаніцкі пасялковы Савет.
    Раён размешчаны пераважна на Лагойскім узвышійы і ІІлешчаніцкім узвышшы, паўн.-зах. ўскраіна — на Нарачана-Вілейскай нізіне. Па-верхня ўзгорыстая. Пераважаюць выш. 200— 250 м, на выш. больш за 250 м — 25% тэры-торыі. найвыш пункт 333 м (каля в. Вял. Бя-сяды). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, мел. Сярэдняя т-ра студз. -7,1 °C, ліп. 17,6 °C. Ападкаў 631 мм за год. Вегетац. перыад 188 сутак. Найб. рэкі: Вілія (на мяжы з Вілейскім р-нам) з прытокамі Дзвінаса і Ілія; Гайна з прытокамі Цна і Ла-газінка; на Пд вярхоўі р. Вяча. Плешчаніцкае еадасховішча на р. Дзвінаса. Азёры Дзікае і Церахава. Пашыраны глебы дзярнова-падзо-лістыя (48,2%), дзярнова-падзолістыя забало-чаныя (29%), тарфяна-балотныя (16,1%). Пад лесам 54,4%тэр. раёна, з іх 18,2% — штучныя насаджэнні, пераважаюць хваёвыя і яловыя лясы. Найб. лясістасць на У. Балоты займа-юць 1% тэр. раёна, найб. з іх Чысцік, Крамя-нец, Антонаўскае балота. Біял. заказнік рэсп.