• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    94 лад
    меладычных (манадыйных) Л. змяня-ецца танальна-гарманічнай сістэмай (гл. Мажора-мінорная сістэма, Таналь-насць) — асновай еўрап. музыкі новага часу, што апіраецца на 2 Л. — мажор і мінор. Прафес. муз. мастацтва 20 ст. вызначаецца разнастайнасцю канкрэт-ных форм і прынцыпаў Л., спалучэн-нем вядомых раней і істотна новых з’яў, у т.л. і тых (у серыйнай тэхніцы, канкрэтнай музыцы, электроннай музы-цы, санорыцы), якія цяжка ці немагчы-ма аднесці да сферы Л.
    Першае навук. абгрунтаванне Л. ў еўрап. музыцы далі прадстаўнікі піфагарэйскай школы ў Стараж. Грэцыі ў 6—4 ст. да н.э. Сваю тэорыю Л. вылучыла еўрап. сярэдневя-коўе Ладавыя заканамернасці танальна-гар-манічнай сістэмы ўпершыню асэнсаваў і вы-тлумачыў Ж.Ф.Рамо, у рамках сістэмы якога паняцце «Л.» цесна сутыкаецца з паняццямі «гармонія» і «танальнасць». Пьгганні Л. ў практыцы ўсх.-слав. партэсных спеваў аба-гулыіены ў працах І.Шайдуры (1-я пал. 17 ст.) і М.Дылецкага («Граматыка мусікійская»), У 19—20 ст. вял. ўвагу ладаваму боку музыкі аддавалі рус. тэарэтыкі У.Адоеўскі, АСяроў, П.Сакальскі, Дз. Разумоўскі, А. Кастальскі, Б.Яворскі, Б.Асаф’еў, В.Бяляеў, К.Квітка, Ю.Цюлін, Х.Кушнароў, М.Бражнікаў, М.Ус-пенскі, АДалжанскі, Л.Мазель, ІО.Кон, Ю.Халопаў. На Беларусі да праблем Л. звяр-таліся музыказнаўцы АДрукт, Б.Златавярхоў-нікаў, Т.Мдывані, Р.Сергіенка, Н.Юдзеніч, В.Ялатаў і інш.
    Літ:. Елатов В.М. Ладовые основы бе-лорусской народной музыкн. Мн., 1964; Бершадская Т. Прннцнпы ладовой класснфнкацнв // Сов. музыка. 1971. № 8; Я е ж. Лекцнн по гармоннн. Л., 1978; К о н Ю.Г. Вопросы аналнза современной музыкм. Л., 1982. А.А.Друкт. ЛАД ДЗЕЯСЛбВА, іраматычная катэ-горыя, якая выражае адносіны дзеяння (або стану) да рэчаіснасці; грамат. спо-саб выражэння мадальнасці. Грамат. значэнне форм Л.дз. выводзіцца з іх моўнага ўжывання, што абумоўлівае прысутнасць суб’екта, які гаворыць (пі-ша) і маўленне якога перадае суб’ек-тыўныя адносіны таго, хто гаворыць да дзеяння (ацэнка дзеяння як жадаемага, магчымага, мяркуемага і г.д.). У залеж-насці ад уласцівых ім мадальных зна-чэнняў розныя мовы маюць розны на-бор парадыгматычных форм Л.дз. Ад-разніваюць 2 тыпы Л.дз.: прамы і ўскосны. Прамым з’яўляецца індыка-тыў (абвесны Л.дз.), які служыць для аб’ектыўнай канстатацыі факта ў яго адносінах да рэчаіснасці. Гэтым вызна-чаецца абавязковая наяўнасць індыка-тыва ў мовах розньк тыпаў. Ва ўскос-ных Л.дз. адлюстроўваюцца адносіны суб’екта маўлення да выказваемага, што і вызначае разнастайнасць парадыгмаў ускосных Л.дз. ў розных мовах.
    У бел. мове 3 Л.дз.: абвесны, загадны і ўмоўны. А б в е с н ы Л.дз. абазначае дзеян-не, якое рэальна існуе, сцвярджаецца або ад-маўляецца. Яму ўласцівы формы часу (цяпе-рашняга, прошлага, будучага), асобы (за вы-ключэннем безасабовых дзеясловаў) і ліку: «піша», «пісала», «будуць пісаць», «напішу», «не пісаў». 3 a г а д н ы Л.дз. выражае пабу-джэнне да дзеяння, якое яакіравана да інш.
    асобы (асоб), неадушаўлёных прадметаў або паняццяў, калі яны ўяўляюцца як адушаўлс-ныя (можа абазначаць заклік, загад, патраба-ванне, прапанову, просьбу, параду). Асн. яго формы — 2-я асоба адзіночнага («ідзі») або мн. л. («ідзіце»), 1-я асоба мн. л. («ідзём»), апісальныя формы 3-й асобы адзіночнага і мн. л. з загаднай часціцай «няхай» («хай»): «няхай ідзе», «хай ідуць». Умоўны Л.дз. абазначае дзеянне, якое можа ці магло б ад-быцна пры наяўнасці пэўных умоў. Выража-ецца формамі провілага часу дзеяслова ці ін-фінітыва з часціцай «бы» («б»): «спявалі б».
    Літ.'. Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985; Шуба П.П. Сучасная беларуская мо-ва: Марфаналогія Марфалогія. Мн., 1987; Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 3 выд. Мн., 1989.
    «ЛАДА», прыватнаўласніцкі герб, якім у Полыйчы, Літве, Беларусі і на Украіне карысталася больш за 100 родаў, у т.л. Валіцкія, Заблоцкія, Завістоўскія, Клад-ніцкія, Ліпскія, Наскоўскія. Mae ў чырв. полі выяву сярэбранай падковы рагамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, па баках сярэбраныя стрэлы на-канечнікамі ўніз. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова каранава-нага льва з мячом у правай лапе. Існу-юць варыянты герба з блакітным по-лем, з павернутымі ўверх стрэламі і інш. Вядомы з пач. 15 ст.
    «ЛАДА», марка легкавых аўтамабіляў Волжскага аўтамаб. з-да (г. Тальяці, Ра-сія), якія ідуць на экспарт. Гл. ў арт. ВАЗ.
    ЛАДА (Lada) Іосеф (17.12.1887, Грусі-цы, Чэхія — 14.12.1957), чэШскі графік, жывапісец, тэатр. мастак, пісьменнік. Прадстаўнік нац.-дэмакр. кірунку ў чэш. мастацтве 1-й пал. 20 ст. Нар. мастак Чэхаславакіі (1947). Вучыўся ў Маст.-прамысл. школе ў Празе (1906— 07). Зазнаў уплыў М.Алеша. Творчасць вызначаецца блізкасцю да традыцый нар. мастаіггва. Сярод твораў: ілюстра-
    цыі да кн. «Казкі пра Гонзіка і залата-валосую Ізолю» Я.Гаўлічака (1906), «Прыгоды бравага салдата Швейка» Я.Гашака (выд. 1926), «Байкі» Эзопа (1931); да ўласных кн. «Мая азбука» (1911), «Каламайка» (1913), «Вясёлае прыродазнаўства Лады» (1917), «Вершы Эрбена і народныя» (1920), «Хроніка майго жыцця» (1942); малюнкі «Вадзя-нік» (1937), «Раство» (1938), «Чэшская вёска» (1942), «Вясна» (1954) і інш. Працаваў як пейзажыст («Трыпціх з чэшскім пейзажам», 1935, і інш). Афармляў тэатр. спектаклі.
    Літ: Йозеф Лада: Кянга о художннке. Л., 1971.
    ЛАДАВА БАЛОТА. На ПнЗ Хойніцкаіа р-на Гомельскай вобл., абапал берагоў р. Віць. Нізіннага тыпу. Пл. 12 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 9,9 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м. На балоце радові-шча сапрапелю. Здабычу торфу на 0,6 тыс. га вядзе торфабрыкетны з-д «Хой-ніцкі». Астатняя частка выкарыстоўва-ецца пад ворыва і сенажаць.
    ЛАДАВАЯ ІІЕРАМЕННАСЦЬ тыповае для народнай музыкі ўзаемадзеянне ды-ятанічных манадыйных (меладычных) ладоў. Можа выяўляцца ў пераходзе з аднаго ладу ў іншы (падобна мадуляцыі) або, значна радзей, у іх узаемапранік-ненні ў рамках адзінай структуры. Засн. на пераасэнсаванні тонаў меладычнага ладу. Вылучаюць 3 тыпы Л.п.: пара-лельную, аднайменную і складаную.
    Пры першай узаемадзейнічаюць т. зв. паралельныя лады з агульным дыята-нічным гукарадам, але рознымі ўстоямі (меладычнымі тонікамі); у традыц. муз. фальклоры ўсх.-слав. народаў, у т.л. бе-ларусаў, найб. пашырана секундавая, квартавая, тэрцавая пераменнасць. Дру-гая ўтвараецца ў выніку ўзаемадзеяння т.зв. аднайменных ладоў з агульным ус-тоем, але рознымі гукарадамі, нязмен-насць устоя цягне за сабой вышынную варыянтнасць пабочных ступеней гука-рада. Складаная Л .п. вызначаецца ўзае-мадзеяннем ладоў з рознымі ўстоямі і неаднолькавымі гукарадамі, звычайна ўтвараецца пры спалучэнні ў адным на-певе меладычных фраз рознай ладавай структуры; у бел. нар. музыцы харак-тэрна пазаабрадавай лірыцы познакла-січнай традыцыі. Л.п. шырока адлюс-травана ў творчасці бел. кампазітараў.
    Літ:. Кастальскнй АД. Особеннос-тн народно-русской музыкальной снстемы. М., 1961; Дубкова Т.А. Натуральналада-выя сродкі ў творчасці беларускіх кампазіта-раў // Весці All БССР. Сер. грамад. навук. 1964. № 4; Юденнч Н.Н. Народная ладо-вая гармоння в творчестве белорусскнх ком-познторов // Музыка н жнзнь. Л.; М., 1973. Вып. 2. А.АДрукт.
    ЛАДАГА, старажытнарускі горад на р. Волхаў (цяпер с. Старая Л. Волхаўскага р-на Ленінградскай вобл ). Згадваецца ў рус. летапісах і скандынаўскіх сагах. Да 10 ст. апорны пункт на шляху «з варагаў у грэкі», у 11—15 ст. крэпасць і рамес-на-гандл. цэнтр Наўгародскай феадаль-най рэспублікі, з 1478 — Маскоўскага вялікага княства. Эканам. значэнне
    ЛАДЗЕНІКІ	95
    страціла пасля буд-ва паўн. порта ў Ар-хангельску, ваеннае захоўвала да 17 ст. У 1703 Пётр I перанёс горад у вусце Волхава (Новая Л.). На месцы стараж. Л. захаваліся рэшткі землянога вала, каменнай крэпасці, тры царквы 12—15 ст. з фрагментамі фрэсак. Раскопкі вя-дуцца з 1880-х г.
    ЛАДАЖСКАЕ ВОЗЕРА Л а д а г а, Н я в о. Найбуйнейшае прэснаводнае возера ў Еўропе; на ПнЗ еўрап. часткі Рас. Федэрацыі, у Карэліі і Ленінірад-скай вобл. Пл. 17,7 тыс. км2 (з астрава-мі 18,1 тыс. км2). Даўж. 219 км, сярэд-няя шыр. 83 км, сярэдняя глыб. 51 м, найб. 230 м. Аб’ём вады 908 км3. Катла-віна тэктанічна-ледавіковага паходжан-ня. Дно складанай будовы, у паўн. і цэнтр. частках выслана ілам. Паўн. і паўн.-зах. берагі высокія, скалістыя, глыбока парэзаны фіёрдападобнымі за-лівамі. Шматлікія лясістыя астравы ўтвараюць шхеры. Паўд. берагі пера-важна невысокія, спадзістыя, слабапа-рэзаныя, з берагавымі валамі і дзюнамі. У многіх месцах прыбярэжжа нагрува-шчанне валуноў. На возеры каля 660 астравоў, з іх каля 500 у паўн.-зах. яго частцы. каля 65 — у цэнтральнай, у т.л. Валаамскія астравы і Зах. архіпелаг. Ва-
    Ладажскае возера
    дазборны басейн (пл. 276 тыс. км2) уключае каля 50 тыс. азёр (найб. Анеж-скае, Ільмень, Сайма) і 3,5 тыс. рэк даўж. больш за 10 км; упадаюць 35 рэк, найб. з іх Свір, Волхаў, Вуокса; выця-кае р. Нява, якая звязвае возера з Фін-скім зал. 3 бас. Волгі — звязана Волга-Балтыйскім водным шляхам, Вышнева-лоцкай і Ціхвінскай сістэмамі, з Белым морам — праз р. Свір, Анежскае воз. і Беламорска-Балтыйскі канал. Клімат умерана халодны. Сярэдняя т-ра павет-ра ў лют. ад -8 да -10 °C, у ліп. 16—17 °C; т-ра вады — на паверхні ў жн. каля 16 °C (найб. 25 °C), у глыбінных плас-тах летам 4—4,5, зімой 2—2,5 °C. Ападкаў каля 550 мм за год. Возера ха-ладнаводнае, з запаволенымі біял. пра-цэсамі. Характэрны згонна-нагонныя з’явы, сейшы, штормы. Прыбярэжная частка замярзае ў ліст.— снеж., цэнтр. частка — у снеж.— сак., крыгалом у цэнтр. частцы ў 2-й пал. сак., у паўн. частцы ў 1-й пал. мая. Празрыстасць вады ў цэнтр. частцы 4,5 м. каля бера-
    гоў 1—2,5 м. на 3 ад вострава Валаам да 8—10 м. Вада прэсная, гідракарба-натна-кальцыевая, з мінералізацыяй 56 мг/л. Каля 58 відаў рыб, у т.л. прамыс-ловыя: асетр, вугор, ласось, стронга, су-дак, лешч, акунь, корушка, плотка, шчупак. Трапляецца цюлень. Рыбалоў-ства. Суднаходства. Рэкрэацыя. Выка-рыстоўваецца для водазабеспячэння. У 9—12 ст. праз Л.в. праходзіў водны шлях «з варагаў у грэкі». 3 ліст. 1941 да студз. 1944 па Л.в праходзіла «Дарога жыцця» ў блакіраваны ням. фашыстамі Ленінград. У сувязі з індустрыялізацыяй рэгіёна Л.в. падпала пад значнае антра-пагеннае ўздзеянне (забруджванне, эў-трафаванне). На берагах Л.в. гарады Прыазёрск, Петракрэпасць, Сортавала, Новая Ладага, Шлісельбург і інш.