• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАЗАРАЎ Васіль Рыгоравіч (23.2.1928, с. Парошына Кытманаўскага р-на Ал-тайскага краю, Расія — 31.12.1990), са-вецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1973), лётчык-касманаўт СССР (1973), палкоўнік. Скончыў Саратаўскі мед. ін-т (1952), Чугуеўскае ваен. авіяц. вучылі-шча лётчыкаў (1954). 3 1966 у атрадзе касманаўтаў. 27—29.9.1973 з А.Р.Мака-равым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-12» (як камандзір); 5.4.1975 з Макаравым — субарбітальны палёт на касм. караблі «Саюз 18-1». У космасе правёў 2 сут.
    ЛАЗАРАЎ Віктар Мікітавіч (3.9.1897, Масква — 1.2.1976), расійскі мастац-твазнавец. Чл.-кар. AH СССР (1943). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1917— 20), з 1924 выкладаў у ім, прафесар. У 1924—36 працаваў у Музеі выяўл. мас-тацтваў у Маскве. Даследаваў еўрап. музеі, гісторыю стараж.-рус., візант. і рэнесансавага мастацтва.
    Те.: Портрет в европейском нскусстве XVII в. М.; Л., 1937; Пронсхожденне птальянского Возрождення. Т. 1—3. М., 1956—79; Андрей Рублев н его школа. М., 1966; Русская сред-невековая жнвоішсь: [Сб. ст.]. М., 1970; Ста-рые нтальянскме мастера. М., 1972; Нстормя внзантайской жнвопнсн. [Кн. 1—2], 2 нзд. М.,1986.
    ЛАЗАРАЎ Мікалай Аляксандравіч (25.8. 1905, г. Смаргонь Гродзенскай вобл. — 16.1.1980), бел. спявак (драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1954). На оперную сцэну прыйшоў з маст. самадзейнасці. У 1937—61 (з перапынкам) саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Прыроджаная музыкальнасць і артыс-тызм дазвалялі яму выконваць разнап-ланавыя партыі: Міхась, Сяргей («Мі-хась Падгорны», «Алеся» Я.Цікоцкага), Нупрэй («Яснае світанне» А.Туранко-ва), Мечыслаў («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Герман, Андрэй, Вакула («Пікавая дама», «Мазепа», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Князь («Русалка» АДаргамыжскага), Сабінін («Іван Суса-нін» М.Глінкі), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Стэ-фан («Страшны двор» С.Манюшкі), Ха-зэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Пінкертон («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні).
    Дз. М. Жураўлёў
    ЛАЗАРАЎ Міхаіл Васілевіч (н. 14.7.1946, г. Сімферопаль, Украіна), вучоны ў га-ліне ваен. навук. Ген.-лейт. (1994). Канд. ваен. н. (1996). Скончыў Казан-
    ЛАЗДУНСКАЕ	99
    скае танк. вучылішча (1966), Ваен. ака-дэмію бранятанк. войск (1978; Масква). 3 1999 начальнік Ваен. акадэміі Бела-русі. Навук. працы па праблемах уда-сканалення і павыпіэння ўстойлівасці кіравання злучэннямі і часцямі ў ар-мейскіх (карііусных) аперацыях.
    З.А.Валевач.
    ЛАЗАРАЎ Міхаіл Пятровіч (14.11.1788, г. Уладзімір, Расія — 23.4.1851), рускі мараплавец, даследчык Антаркгыкі. Ад-мірал (1843). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1803). Ажыццявіў тры круга-светныя плаванні: у 1813—16 на судне «Сувораў» (адкрыў атол Сувораў); у 1819—21 камандзірам шлюпа «Мірны» і памочнікам нач. экспедыцыі Ф.Ф.Бе-лінсгаўзена (удзельнічаў у адкрыцці Ан-тарктыды і шматлікіх астравоў); у 1822—25 камандзірам фрэгата «Крэй-
    М.П Лазараў.	М.АЛазарук.
    сер». Камандзір лінкора «Азоў», які вызначыўся ў Наварынскай бітве 1827. У 1833—50 гал. камандзір Чарнамор-скага флоту і партоў Чорнага мора. Імем Л. названы: атол у групе а-воў Ра-сіян у Ціхім ак., мысы ў Амурскім ліма-не і ў паўн. частцы в-ва Унімак, вос-траў у Аральскім м., мора каля берагоў Усх. Антарктыды і інш.
    ЛАЗАРАЎ Пётр Пятровіч (13.4.1878, Масква — 24.4.1942), расійскі фізік і бія-геафізік. Акад. AH СССР (1917). Скончьгў Маскоўскі ун-т (1903). У 1912—25 праф. Маскоўскага вышэйша-га тэхн. вучылішча. 3 1920 дырэктар ар-ганізаванага ім Дзярж. біяфіз. ін-та. 3 1931 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны, з 1938 — дырэктар біяфіз. лабараторыі AH СССР. Заснавальнік і рэдактар (1918—24) час. «Успехн фнзн-ческмх наук». Навук. працы па фізіцы, фіз. хіміі, біягеафізіцы, гісторыі даклад-ных навук. Стварыў іонную тэорыю ўзбуджэння, даследаваў працэсы фізіял. адаптацыі, распрацаваў методыку пры-мянення законаў тэрмадынамікі да бі-ял. працэсаў. Кіраваў даследаваннямі Курскай магнітнай анамаліі.
    Тв.: Соч. Т. 1—3. М.; Л., 1950—57.
    Літ.: Шулейкнн В.В. П.П.Лазарев // Основателн советской фнзнкм. М., 1970.
    А.У.Астапенка.
    ЛАЗАРУК Міхаіл Арсенавіч (н. 5.7. 1926, в. Ушаловічы Слуцкага р-на Мін-скай вобл.), бел. літ.-знавец, педагог. Акад. АПН СССР (1982, чл.-кар. 1979), акад. Нац. АН Беларусі (1995), чл. Рас.
    акадэміі адукацыі (1995), д-р філал. н. (1970), праф. (1971). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1951). 3 1954 выкладаў у ім (з 1971 прарэктар). 3 1978 у НДІ педагогі-кі (да 1990 дырэктар). Друкуецца з 1949. Пісаў байкі. Даследуе бел. паэму («Ста-наўленне беларускай паэмы», 1968; «Беларуская паэма ў другой палавіне XIX — пачатку XX ст.», 1970), пытанні гісторыі, тэорыі і методыкі выкладання л-ры («Тэорыя літаратуры ў школе», 1967; «Уводзіны ў літаратуразнаўства», 1970, 2-е выд. 1982, з А.Я.Ленсу; «Тэо-рыя літаратуры», 1971; «Слоўнік літара-туразнаўчых тэрмінаў», 1983, 2-е выд. 1996, з Ленсу). Адзін з аўтараў падруч-нікаў для сярэдняй школы і ВНУ.
    Тв.: Пімен Панчанка. Мн., 1959; Часу не-падуладнае. Мн., 1981; Нзученне русской лн-тературы во взанмосвязн с белорусской. Мн., 1988 (разам з В.У.Івашыным, АЯ.Ленсу); На-вучанне і выхаванне творчасцю: Пед. розду-мы і пошукі. Мн., 1994. І.У.Саламевіч.
    ЛАЗАРЭВІЧ Анатоль Аркадзьевіч (н. 7.3.1958, в. Вакары Сенненскага р-на Віцебскай вобл.), бел. філосаф. Канд. філас. н. (1988). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1980). 3 1988 у Ін-це філасофіі і права Нац. АН Беларусі (з 1997 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі навук. пазнання, уздзеяння інфармацыі і ведаў на стан сучаснага грамадства.
    Тв:. Знанме. Компьютер. Обіцество. Мн., 1992 (разам з У.АГераіменкам, Л.Р.Цітарэн-ка); Научное знанне в мнформацнонном об-шестве. Мн., 1993; Фнлософня уннверсалнз-ма н современный полятнческкй процесс // Власть н жнзнь. Мн. 1998.
    ЛАЗАРбвіЧ Уладзімір Саламонавіч (14.9 1882, в. Астроўка Сакольскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 20.6. 1938), савецкі ваен. дзеяч, камдыў. Скончыў Акадэмію Генштаба (1912). Удзельнік 1-й сусв. вайны, падпалкоў-нік. У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну нач. штаба арміі і штаба Паўд. групы войск Усх. фронту, з 1919 каман-дуючы 3-й, 4-й арміямі, нач. штаба Зах. фронту. У 1921—22 камандуючы Тур-кестанскім фронтам. 3 1922 нам. нач. Гал. ўпраўлення ваенна-навуч. устаноў РСЧА, з 1925 нач. Ваенна-паветр. ака-дэміі, з 1934 нач. кафедры Ваенна-трансп. акадэміі.
    ЛАЗАРЭВІЧ Эдуард Георгіевіч (н. 23.2.1939, Мінск), бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-р тэхн. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Мінскае вышэй-шае інж. радыётэхн. вучылішча (1961). 3 1963 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па ацэнцы эфектыўнасці фун-кцыянавання ЭВМ, распрацоўцы высо-капрадукцыйных працэсараў.
    Тв.: Параллельная обработка ннформацнн. Т. 1, 5. Кнев, 1985, 1990 (у сааўт.); Аппара-турные н программные средства профессно-нальных персональных ЭВМ: Справ. посо-бне. Мн.. 1991 (разам з Г.Ф.Харашавінай).
    З.А.Валевач.
    ЛАЗАРЙВІЧ-ШАПЯЛЕВІЧ (Ш а п я -левіч) Леў Юльянавіч (13.10.1863, г. Віцебск — 10.2.1909), бел. археолаг, гіс-торык літаратуры. Магістр усеагульнай л-ры (1892), д-р філалогіі (1896), праф.
    Харкаўскага ун-та. Вучыўся ў Новара-сійскім (Адэса) і Харкаўскім ун-тах (1882—87). Аўтар даследаванняў па зах.-еўрап. л-ры: «Дантаўская трылогія» (1892), «Нарысы з гісторыі сярэдневя-ковай літаратуры і культуры» (1900), «Жыццё Сервантэса» (1901) і інш. Пад уплывам М.Ф.Кусцінскага і А.П.Сапу-нова пачаў вывучаць матэрыяльную і духоўную культуру Беларусі, займаўся праблемай крывічоў. 3 1900 вёў раскоп-кі курганоў у Гарадоцкім, Невельскім і Себежскім паветах Віцебскай губ. Каш-тоўныя знаходкі з крывіцкіх курганоў перадаваў у Пецярбургскі Эрмітаж, Маскоўскі і Харкаўскі гіст. музеі, музей Віцебскага стат. к-та.
    ЛАЗАРЭНКА Іван Сідаравіч (8.10.1895, г.п. Валаконаўка Белгародскай вобл., Расія — 25.6.1944), удзельнік вызвален-ня Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.-ма-ёр (1940), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. 3 1941 на Зах., Бранскім, 2-м Бел. франтах. Ка-мандзір стралк. дывізіі Л. вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка ў Магілёўскай вобл. Дывізія з баямі 23—25 чэрв. фарсіравала рэкі Проня і Бася, адбіла некалькі контратак каля в. Халмы Чавускага р-на; Л. з гарматы падбіў некалькі варожых танкаў, загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў Магілёве. Яго імем названы вуліца і сквер у Магілёве, плошча ў Крычаве.
    ЛАЗАРЭНКАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 26.7.1946, в. Шаравічы Смаленскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне ахо-вы працы. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1995). Скончыў БПІ (1968), працуе ў БПА. Навук. даследаванні па ацэнцы ўмоў працы ў ліцейнай вытв-сці, іх уп-лыву на працуючых і навакольнае ася-роддзе.
    Тв.: Проблемы безопасностн жнзнедея-тельностн. М., 1997 (у сааут.).
    ЛАЗАРЭЎСКІ Аляксандр Мацвеевіч (20.6.1834, с. Гірэўка, цяпер Шаўчэнка-ва Канатопскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 13.4.1902), украінскі гісто-рык. Скончыў ГІецярбургскі ун-т (1858). Служыў у суд. установах на Ук-раіне. Аўтар даследаванняў па гісторыі сялянства і агр. адносін на Левабярэж-най Украіне ў 17—18 ст. [«Маларасій-скія паспалітыя сяляне (1648—1783)», 1866; «Людзі старой Маларосіі», 1882— 88; «Апісанне старой Маларосіі», 1888—1902, і інш.], пра ўкр. гетманаў («Павел Палуботак», 1880; «Нататкі пра Мазепу», 1898) і інш. Увёў у навук. ўжытак шэраг каштоўных гіст. крыніц, у т.л. «Генеральнае апісанне Маларосіі» 1765—69.
    ЛАЗДЎНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА У Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Лаздуны. Створана плацінай на р. Гарача ў 1973. Пл. 0,61 км2, даўж. 2,2 км, найб. шыр. 680 м, найб. глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,04 млн м3. Ваганні
    100 ЛАЗДУНЫ
    ўзроўню на працягу года да 2 м. Выка-рыстоўваецца для арашэння і рыбага-Доўлі.
    ЛАЗДУНЫ, вёска ў Іўеўскім р-не Гро-дзенскай вобл., каля Лаздунскага вада-сховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на У ад г.п. Іўе, 176 км ад Грод-на, 12 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 899 ж., 350 двароў (1998). Буд. прадпрыемства меліярац. сістэм. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэкту-ры — Сямёнаўскі касцёл (1904).
    ЛАЗЕБНІКАУ Мікалай Селівёрставіч (н. 22.7.1914, г. Магілёў), генерал-лей-тэнант (1967). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1956). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Карэльскім, Цэнтр., 1-м Бел. франтах: камандзір роты, батальёна, нач. штаба, камандзір палка. Удзельнік абароны сав. Запаляр’я, вызвалення Гомельскай вобл., Польшчы, штурму Берліна. Да 1975 у Сав. Арміі.