• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    значэння Антонава; біял. мікразаказнікі мясц. значэння Казырскі і Паненская гара; помнікі прыроды мясц. значэння: парк у г. Лагойск, «Лагойская крьшіца» ў г. Лагойск, «Паграбішчанскія крыніцы» — абапал ручая Макаўза каля в. Паграбішча. Зоны адпачынку Верасы, Гайна, Лагойшчына, часткова Вілей-ка.
    Агульная пл. с.-г. угоддзяў 90,6 тыс. га, з іх асушаных 23,7 тыс. га. На 1.1.1998 у раёне 26 калгасаў, 18 фермер-скіх гаспадарак, птушкафабрыка, агра-фірма «Астрошыцы», прадпрыемства па вытв-сці свініны «Лагойскае». Асн. кі-рункі сельскай гаспадаркі — мяса-ма-лочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля (вытв-сць яец), развя-дзенне норак, ільнаводства. Вырошчва-юць збожжа, бульбу, кармавыя культу-ры. У раёне ветсанутыльзавод (вытв-сць мяса-касцявой мукі), малыя прадпры-емствы харч. (сыр, гарэлка), лёгкай (трыкат. вырабы) і буд. матэрыялаў (цэгла) прам-сці. Плешчаніцкая геафізіч-ная абсерваторыя. Асноўныя аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна, Вілейку. У раёне 24 сярэд-нія, 9 базавых, 8 пачатковых, 2 муз. школы, прафес.-тэхн. вучылішча, 33 дашкольныя ўстановы, 43 клубы і дамы культуры, 50 б-к, 3 бальніцы, 7 амбула-торый, 30 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: парк (1-я пал. 19 ст.) у г. Лагойск; касцёл (2-я пал. 19 ст.) у в. Амнішава; капліца (2-я пал. 19 ст. — пач. 20 ст.) у в. Жардзяжжа; цэрквы (19 ст.) у вёсках Ізбішча і Косіна. Мемар. комплексы Дальва (1973) і Хатынь (1969). Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы» ў в. Харужанцы. Радзіма К.ПТышкевіча і Я.ТІ.Тышкевіча. Выда-ецца газ. «Родны край».
    Г. С. Смалякоў. ЛАГбМЕТР (ад грэч. logos тут адносі-ны + ...метр), вымяральны механізм для вызначэння адносін дзвюх эл. велі-чынь (звычайна сіл току ў яго рухомай частцы). Бываюць магнгтаэлектрычныя, электра- і ферадынамічныя, электра-магнітныя. Дзеянне найб. пашыранага
    магнітаэл. Л. заснавана на тым, што на-кіраваныя насустрач адзін аднаму вяр-чальныя моманты, якія ўзніклі ад уздзе-яння вымяраемых велічынь на рухомую частку Л., ураўнаважваюцца пры адхі-ленні рухомай часткі на пэўны вугал. Л. выкарыстоўваюцца ў омметрах, фазо-метрах, частатамерах і інш.
    ЛАГбНЕ, Л а г о н (Logone), рака ў Цэнтр. Афрыцы, у Чадзе і Камеруне, левы прыток р. Шары (бас. воз. Чад). Даўж. 965 км (з р. Мберэ). Утвараецца ад сутокаў рэк Мберэ і Пендэ. Сярэдні расход вады каля г. Бангор (Чад) 540 м3/с. Пры моцных паводках частка сцё-ку паступае ў бас. Нігера (па сістэме праток у прыток Бенуэ р. Майо-Кебі). Суднаходная ў перыяд дажджоў (чэрв.—жн.) ніжэй г. Бангор.
    ЛАІ’бЎСКАЯ Алена Іванаўна (25.12.1904, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 29.8.1981), бел. акгрыса. Засл. арт. Беларусі (1952). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—70 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выканаўца вострахарактар-ных роляў, майстар эпізода. Глыбокая народнасць нац. вобразаў найб. ярка выявілася ў бел. рэпертуары: Марыля, Альжбета («Раскіданае гняздо», «Паў-лінка» Я.Купалы), бабка Мар’я («На-вальніца будзе» паводле Я.Коласа), Аў-доцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Наста («Над Бярозай-ра-кой» П.Глебкі), Агата («Цэнтральны ход» К.Губарэвіча і І.Дорскага). Сярод роляў у класічным рэпертуары: Паш-лёпкіна («Рэвізор» М.Гогаля), Фяона («Мінулася кату масленіца» А.Астроў-скага), Варвара і Квашня («Ягор Булы-чоў і іншыя» і «На дне» М.Горкага), Карміцелька («Марыя Сцюарт» Ф.Шы-лера). В.А.Ракіцкі.
    ЛАІ ОЦА (Lagozza), неалітычнае паселі-шча на воз. Лагоца ў Беснаце каля Мі-лана ў паўн. Італіі. З'яўляецца эпанім-ным помнікам культуры заходняга неа-літу (2850—1600 да н.э.). Харакгэрны цёмныя паліраваныя кругладонныя па-судзіны і місы. Арнамент сустракаецца рэдка і складаецца з радыяльных ліній у прыдоннай частцы, а таксама прадра-паных заштрыхаваных трохвугольнікаў. Пасудзіпы мелі некалькі ручак з адтулі-намі для падвешвання. Сустракаюцца крамянёвыя мікраліты, прасліцы і гру-зікі.
    ЛАГРАНЖ (Lagrange) Жазеф Луі (25.1. 1736, г. Турын, Італія — 10.4.1813), французскі матэматык і механік, адзін са стваральнікаў аналітычнай механікі і варыяцыйнага злічэння. Чл. Берлінскай АН (1759) і яе прэзідэнт (1766—87), чл. Парыжскай АН (1772), замежны гана-ровы чл. Пецярбургскай АН (1776). Ву-чыўся ў Турынскім ун-це. Праф. Артыл. школы (з 1754) у Турыне, Вышэйшай
    Схема магнітаэлектрычнага лагометра 1 — рухомыя шлулі; 2 — стрэлка, прымацаваная да рухомай часткі прылады; 3 — асяродак, які стварае неаднароднае па зазоры магнітнае поле; 4 — пастаянны магніт; Мь М2 — вяр-чальныя моманты.
    лдд 93
    нармальнай школы (з 1795) і Політэхн. школы (з 1797) у Парыжы. Навук. пра-цы па механіцы, геаметрыі, тэорыі ды-ферэнцыяльных ураўненняў, матэм. аналізе, тэорыі лікаў, алгебры, астрано-міі. Сфармуляваў асн. варыяцыйныя прынцыпы механікі, увёў абагульненыя каардынаты, надаў ураўненням руху форму, названую яго імем (гл. Лагран-жа ўраўненні), прапанаваў тэорыю ліб-рацыі Месяца і тэорыю руху спадарож-нікаў Юпітэра, выканаў шэраг грунтоў-ных даследаванняў па розных раздзелах матэматыкі, матэм. картаграфіі і тэарэт. астраноміі.
    Тв:. Рус. пер. — Аналмтнческая механнка Т. 1—2. 2 мзд. М.; Л., 1950.
    Літ.: Жозеф Лун Лагранж, 1736—1936: Сб. ст.: К 200-летню co дня рождення М.; Л., 1937. А.І.Болсун.
    ААЛагуноў.
    Ж Лагранж
    ЛАГРАНЖА ЎРАЎНЕННІ ў меха-н і ц ы, ураўненні руху мех. сістэмы, у якіх яе стан вызначаецца незалежнымі параметрамі, т. зв. абагульненымі каар-дынатамі. Атрыманы ЖЛ.Лагранжам (1760).
    Для галаномных сістэм (гл. Сувязі меха-нічныя) Л.ў. 2-га роду маюць выгляд
    = б, , дзе 1 = T(q, q) - U(q) —
    d Г —] О^ dt\sq\ dq-
    функцыя Лагранжа, T(q, q) — кінетычная і U(q) — патэнцыяльная энергіі сістэмы, q{ — d4i
    абагульненыя каардынаты і ? j = -^- — а°а' гульненыя імпульсы сістэмы, Q1 — абагуль-неныя сілы, і = 1, 2, .... n, п — лік ступеней свабоды мех. сістэмы. Л.ў. выкарыстоўваюцца для вывучэння мех. руху і інш. працэсаў у фі-зіцы, электратэхніцы, аўтаматыцы і інш. Гл. таксама Аналітычная механіка.
    ЛАГЎН Сяргей Раманавіч (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1947). 3 1946 на парт. рабоце ў Мінску (нрапагандыст, ін-структар, кіраўнік лектарскай групы). 3 1952 выкладчык Ін-та нар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механіза-цыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаіра-фій «Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павы-шэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыяліз-му» (1970).	В.Г.Маскалёў.
    ЛАГЎН Уладзімір Апдрэевіч (н. 10.4. 1922, в. Азломль Любанскага р-на Мін-
    скай вобл.), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творы «Магіла невядомага салдата» (1957), «Вярнуўся» (1966), «Маці» (1969), «Да сына» (1973), «Парад Перамогі ў Маскве» (1984), «Маці ў блакаду» (1987) і інш. прысвечаны Вял. Айч. вайне. Вобраз чалавека-працаўніка ўвасоблены ў партрэтах «Даярка» (1951), «Стары з Лепельшчыны» (1963), «Настаўніца» (1973), карцінах «Будаўні-кі» (1960), «Раніца ў калгасе» (1965), «Нафгаправод «Дружба» (1980), «Дарога да храма» (1999). Лірызмам і цеплынёй прасякнуты пейзажы «Беларускі пей-заж» (1949), «Далеч» (1955), «Стагі» (1965), «Вілія» (1969), «Мой горад» (1972), «Вясна на Палессі» (1979), «Ме-сяцовая ноч» (1985), «Бярэзіна. Вёска Галынька» (1997), «Прытіяць» (1998).
    Л.Ф.Салавей.
    ЛАГЎНА (італьян. laguna ад лац. lacus возера), мелкаводная частка акіяна (мо-ра), аддзеленая ад яго барам або касой і злучаная з ім вузкім адным ці некалькі-мі пралівамі. Ад слабай сувязі з морам або ад поўнага адасаблення Л. маюць большую ці меншую салёнасць і спецы-фічныя лагунныя адклады. Трапляюцца на ўзбярэжжах Чорнага, Каспійскага і інш. мораў. Таксама Л. наз. ўчастак мо-ра паміж каралавым рыфам і берагам або ў сярэдзіне атола.
    ЛАГУНЙВІЧ-ЧАР^ПКА Сяргсй Аляк-сандравіч (н. 27.12.1952, Мінск), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ш-т (1977). 3 1979 выкладае ў Бел. AM. Творам характэрны выразная кампазі-цыйная пабудова твора, дакладны ма-люнак, тонкі каларыт і рэалістычная форма выяўлення: трыпціхі «Батлейка» (1971) і «Мядзведжая забава» (1977), карціна «Натхненне. Прысвячэнне Еф-расінні Полацкай» (1993), партрэты фі-зіка-тэарэтыка А.Вялічкі (1979), рэстаў-ратара А.Ліпскага (1983), сына Піліпа (1994). Аўтар нацюрмортаў «Нацюрморт з ружовым гарбузом» (1981), «Начная госця» (1987), «Касачы» (1990), «На-цюрморт з вазай-гідрыяй» (1992), «Лі-леі» (1997) і інш. ЛФ.Салавей.
    ЛАГУНОЎ Анатоль Аляксеевіч (н. 30.12.1926, в. Абшараўка Прыволжскага р-на Самарскай вобл., Расія), расійскі фізік-тэарэтык. Акад. Pac. АН (1972; чл.-кар. з 1968). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). 3 1963 дырэктар Ін-та фізікі высокіх энергій (г. Серпухаў), адначасова ў 1974—91 віцэ-прэзідэнт AH СССР, у 1977—92 рэкгар Маскоўскага ун-та. Навук. працы па квантавай тэорыі по-ля, фізіцы элементарных часціц, фізіцы высокіх энергій, тэорыі гравітацыі. Рас-працаваў агульныя тэарэтычныя метады для вывучэння шырокага класа працэ-саў з удзелам адронаў, прымаў удзел у распрацоўцы і ўводзе ў дзеянне пратон-нага сінхратрона на энергію 70 ГэВ. Ле-нінская прэмія 1970, Дзярж. прэміі СССР 1973, 1984. А.АЛеановіч.
    ЛАГЧЫНА. лінейна выцягнутае эразій-нае паніжэнне рэльефу са спадзістымі (15—45°) схіламі, якія плаўна перахо-дзяць да дніпіча і водападзелу. Утвара-юцца пераважна ад размыву глебы і грунтоў снегавой вадою і ліўневымі дажджамі. Глыбіня Л. 3—.15 м і больш, шыр. ад дзесяткаў да 150—200 метраў. Форма папярочнага сячэння Л. карыта-падобная, днішча плоскае ці слабаўваг-нугае. Звычайна задзернаваныя, нахіле-ныя ў адным напрамку. Пры далейшым развіцці могуць ператварацца ў яр. На Беларусі Л. трапляюцца найчасцей у цэнтр. і паўн. раёнах.
    ЛАД у м у з ы ц ы, абстрактна-лагічная сістэма, якая арганізуе гукавышынны бок музыкі на аснове кол ькасных (гука-радных) і якасных (функцыянальных) паказчыкаў і рэалізуе сябе ў працэсе ін-танавання. Гукарад Л.— мелодыкаін-тэрвальная схема, што прадстаўляе яго гукі ў паступенным парадку; функцыя-нальнасць заключаецца ў падзеле эле-ментаў Л. на ўстойлівыя (цэнтр сістэ-мы) і няўстойлівыя (падпарадкаваныя ім). На падставе гэтых гал. характарыс-тык вылучаюць канкрэтныя віды Л.— т. зв. лады. Вызначальнымі з’яўляюцца тып гукарада (ангемітоніка, дыятоніка, храматыка, прамежкавыя формы), бу-дова ўстойлівага (танічнага) цэнтра (ме-ладычны тон, кансананс-урохгучча, су-гучча-дысананс) і размяшчэнне гэтага цэнтра на пэўнай ступені гукарада (на аснове аднаго гукарада магчымы роз-ныя лады). Ступень абагульнення рэ-альнага працэсу інтанавання неадноль-кавая на розных узроўнях праяўлення Л. Ладаінтанацыйны ўзровень, што ўпа-радкоўвае вышынныя суадносіны ў не-пасрэдным разгортванні музыкі ў рам-ках дробных пабудоў (папевак, асобных меладычных зваротаў), найб. блізкі да пачуццёвай канкрэтнасці інтанацыі. На ладафункцыянальным узроўні ладавая інтанацыйнасць рэтраспектыўна аба-гульняецца, гукарадны ж узровень найб. абстрактны. Эвалюцыя Л. адлюс-троўвае развіццё муз. мыслення і звяза-на з колькасным павелічэннем аб’ёму і гукавога матэрыялу і якасным усклад-неннем прынцыпаў яго арганізацыі. Пачатковыя этапы эвалюцыі прасочва-юцца ў муз. фальклоры многіх народаў: вылучэнне апорных тонаў у першабыт-ным экмелічным (без замацаванай вы-шыні гукаў) глісандаванні; манадыйны Л. у межах вузкааб’ёмных гукарадоў (алігатонікі); манадыйны Л. на аснове развітой гукараднай сістэмы ангемітоні-кі і дыятонікі. Гіст. формы Л .: апяванне цэнтр. тона (устою) блізкімі па вышыні гукамі, мадальныя (манадыйныя) Л., звязаныя з прынцыпамі мелодыі-мадэлі (модуса, папеўкі). Прафес. еўрап. музы-ка напачатку апіралася на традыцыі фалькл. ладаўтварэння (з харакгэрнай для яго ладавай пераменнасцю), аднак у сувязі з ускладненнем характару шмат-галосся актыўна развіваюцца і новыя прынцыпы Л Шматгалосае раскрыццё