Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ВА.Рэшта.
ЛАЕЛЬ, Лаел (Lyell) Чарлз (14.11. 1797, Кінардзі, Вялікабрытанія — 22.2.1875), англійскі геолаг, прырода-знавец. Замежны чл.-кар. Пецярбург-скай АН (1871). Скончыў Оксфардскі ун-т (1819). У гал. навук. працы «Асно-вы геалогіі» (т. 1—3, 1830—33) у проці-вагу пануючай у той час тэорыі катас-троф (гл. Катастроф тэорыя) распраца-ваў вучэнне (актуалізм) аб павольных і бесперапынных зменах зямной паверхні пад уздзеяннем пастаянных геал. фак-тараў (атм. ападкі, цякучыя воды, вы-вяржэнне вулканаў і інш.). Актыўна падгрымліваў эвалюц. тэорыю Ч.Дарві-на.
ЛАЁЛА (Loyola) Ігнацій (сапр. Іньіга Лопес дэ Ракальдэ; Lopez de Racalde; 23.10.1491 7, замак Лаёла, каля г. Аспейтыя, Іспанія — 31.7.1556), іс-панскі тэолаг, заснавальнік ордэна езуі-таў. Першапачаткова афіцэр на службе віцэ-караля Навары. Стаўшы інвалідам у выніку ранення (1521) у час вайны з Францыяй, адмовіўся ад ваен кар’еры. У 1522—23 як пустэльнік жыў у гроце Манрэса ля падножжа гор Мантсерат, у гэты час стварыў «Духоўныя практыка-ванні» (у 1548 ухвалены папам Паўлам III). Пасля паломніцтва ў Іерусалім (1523—24) вывучаў тэалогію ў Барсело-не, Алькале, Саламанцы, з 1528 — ў Сарбонскім ун-це ў Парыжы. 15.8.1534 разам з аднадумцамі заснаваў ордэн езуітаў, зацверджаны папам Паўлам III у 1540; стаў яго першым генералам (з 1541). Распрацаваў «Правілы сціпласці», якія рэгламентавалі паводзіны членаў ордэна. У 1622 кананізаваны каталіцкай царквой.
Літ.: Б ы к о в А Н.Лойола: Его жтнь н обіцественная деятельность: Бногр. очерк. 2 нзд СПб., 1894. НКМазоўка. ЛАЖЭЧНІКАЎ Іван Іванавіч (25.9.1792, г. Каломна Маскоўскай вобл. — 8.7.1869), рускі пісьменнік. Удзельнік Айч. вайны 1812 і замежных паходаў рус. арміі 1813—15. У 1820-—37 (з пера-пынкамі) дырэкгар навуч. устаноў Пен-зенскай, Казанскай, Цвярской губ. 3 1843 віцэ-губернатар у Цверы, у 1853— 54 — у Віцебску. У 1856—58 цэнзар у Пецярбургу. 3 1858 у Маскве. Друка-ваўся з 1807. Адзін з пачынальнікаў рус. гіст. рамана («Апошні Навік», ч. 1—4, 1831—33; рамантызаваная версія пер-шых перамог Расіі ў Паўн. вайне 1700—21). Лепшы гіст. раман — «Ле-дзяны дом» (1835), у якім праўдзіва ўзнавіў эпоху царавання Ганны Іванаў-ны і «біронаўшчыны». Суровы каларыт часоў стварэння цэнтралізаванай Мас-коўскай дзяржавы ў 15 ст. апісаў у pa-Mane «Басурман» (1838). Пісаў вершава-ныя трагедыі («Апрычнік», нап. 1842, забаронена цэнзурай, выд. 1859; павод-ле яе аднайм. опера П.Чайкоўскага),
вадэвілі. Аўтар раманаў «Вядзьмар на Сухаравай вежы» (1840, незавершаны), «Няшмат гадоў таму» (ч. 1—4, 1862), «Унучка панцырнага баярына» (1868; напісаны па матэрыялах, сабраных ім у Віцебску, дзе з кансерватыўных пазі-цый паказана паўстанне 1863—64), ме-муарнай аповесці «Беленькія, чорнень-кія і шэранькія» (1856), нарысаў-успа-мінаў пра А.Пушкіна, В.Бялінскага, вайну 1812. У «Паходных запісках рус-кага афіцэра» (1820) акрамя сваіх ваен. уражанняў змясціў запісы пра бел. гара-ды. Эпісталярная спадчына часоў служ-бы ў Віцебску адлюстроўвае спачуваль-нае стаўленне аўтара да бел. сялян.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. Можайск, 1994.
Літ:. Петров С.М. Русскмй нсторнчес-кмй роман XIX в. 2 нзд. М., 1984. С. 95—142; Воробьева Т. Лажечннков в Внтебске // Немам. 1970. № 9; Снмановнч Д. Сквозь даль времен. Мн., 1984.
Л.В.Календа. ЛАЖЙЧНІКАЎ Яўген Барысавіч (н. 9.7.1932, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання і апрацоўкі матэрыялаў ціскам. Д-р тэхн. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПІ (1955). У 1968—69 нам. гал. рэдак-тара Бел. Сав. Энцыклапедыі, з 1969 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі апрацоўкі матэ-рыялаў ціскам, распрацоўцы канструк-цый тэхнал. абсталявання.
Тв.: Самоходпые погрузчнкм. М., 1963 (ра-зам з Я.АВолчакам, М.Д.Бернштэйнам); Но-вые матермалы в технмке. Мн., 1971 (разам з Я.І.Бельскім, АМ.Дзмітровічам); Прокатка в порошковой металлургнм. М., 1987.
ЛАЗ, марка аўтобусаў. Выпускаюцца Львоўскім аўтобусным з-дам (Украіна) з 1957. Вырабляюцца гарадскія, прыга-радныя, міжгароднія і турыстычныя аў-тобусы з дызельнымі рухавікамі Мін-скага маторнага з-да (з 1995), а таксама тралейбусы (з 1977).
ЛАЗАВбЙ Аляксандр Мікалаевіч (30.8. 1890, с. Баромля Трасцянецкага р-на Сумскай вобл., Украіна — 25.2.1954), вучоны-эканаміст. Чл.-кар. АН БССР (1929), праф. (1925). Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1917), Ін-т чырвонай прафесуры (1924). 3 1926 у Харкаўскім с.-г. ін-це, з 1931 у Дзяржплане СССР. У 1935—54 праф. маскоўскіх ВНУ. Да-следаваў праблемы спецыялізацыі і ролі кааперацыі ў рэканструкцыі сельскай гаспадаркі, сац. складу насельніцтва, эканомікі с.-г. вытв-сці.
ЛАЗАКОВІЧ Тамара Васілеўна (11.3. 1954, в. Сеўскае Праўдзінскага р-на Ка-лінінградскай вобл., Расія — 1.11.1992), бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1972). 3 1976 дзярж. трэнер СССР па Віцебскай вобл. Чэмпіёнка XX Апмп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія) у каман-дным першынстве, сярэбраны прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бер-вяне, бронз. — у асабістым першын-стве і вольных практыкаваннях. Чэмпі-ёнка свету (1970, г. Любляна, Югасла-вія) у камандным першынстве. Чэмпі-ёнка Еўропы (1971, Мінск) у асабістым першынстве (мнагабор’е), у практыка-ваннях на бервяне і брусах, уладальніца Кубка Еўропы (1971) у праюыкаваннях на бервяне.
ЛАЗАНА (Lausanne), горад на ПдЗ Швейцарыі. Адм. ц. кантона Во. 123 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтада-рог. Порт на Жэнеўскім возеры. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., палі-граф., швейная, харчасмакавая, у тл. тьггунёвая, вінаробчая. Ун-т. Штаб-ква-тэра Міжнар. Алімпійскага к-та. Музеі: алімпійскі, выяўл. мастацтваў, археало-гіі і гісторыі, дэкар. мастацтваў і інш. Арх. помнікі 12—18 ст. Шматлікія мас-ты і фунікулёры. Турызм. Курорт.
У старажьггнасці паселішча, якое рымляне наз. Лаўзоніум. 3 590 цэнтр епіскапства (ула-
Да арт. ЛАЗ: гарадскі аўтобус ЛАЗ-52523.
да належала сеньёру-епіскапу), якое ў 1536 скасавана ў выніку Рэфармацыі. У 13—14 ст. горад залежаў ад Савойскага графства, у 1536—1798 — ад Берна. У 1537 засн. пратэс-танцкая акадэмія (з 1891 ун-т). У 1798 сталіца Леманскай рэспублікі. 3 1803 у складзе Швей-царыі, сталіца кантона Во (Ваат). У Л. знахо-дзіцца федэральны трыбунал (з 1874), право-дзяцца шматлікія міжнар. канферэнцыі, у т.л Лазанская канферэнцыя 1922—2.1. Сусветна вядомы курорт.
ЛАЗАНІЦА (Lysimachia), род кветкавых раслін сям. першакветных. Каля 200 ві-даў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях, асабліва ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 дзікарослыя віды: Л. звычайная (L. vulgaris, нар. назвы жаўточнік, жывотнік, мятнушка), Л манетчатая, або лугавы чай (L. nummularia, нар. назвы лазоўка, падбя-рэжнік) і 2 інтрадукаваныя: Л. ланды-шавая (L. clethroides) і кальчаковая (L.
4. Зак. 456.
98 ЛАЗАНКІ
verticillaris). Трапляецца на вільготных мясцінах, берагах рэк, балотах, сярод хмызняку.
Шматгадовыя травы, радзей паўкусты з аб-лісцелымі прамастойнымі або сцелістымі сцёбламі. Лісце супраціўнае ці кальчаковае, суцэльнакрайняе. Кветкі глыбокапяціраз-дзельныя ў суквеццях, іншы раз адзіночныя або па 1—2 у пазухах лісця. Плод — каро-бачка. Лек., фарбавальныя і дэкар. расліны.
ЛАЗАНКІ, у беларусаў даўняя мучная страва. Крута замешанае цеста з пша-нічнай, жытняй або грэцкай мукі тонка раскачвалі, рэзалі на кавалкі (квадраты, трохвугольнікі), варылі, адцэджвалі, за-лівалі салам, алеем з цыбуляй ці смята-най, у пост — цёртым макам, тоўчаным семем, размятымі ягадамі. Шырока вя-домы ў Браслаўскім р-не Віцебскай,
Мядзельскім р-не Мінскай, Ваўкавыс-кім р-не Гродзенскай абласцей, частко-ва на Магілёўшчыне, Цэнтр. і Усх. Па-лессі. У некаторых раёнах зах. і цэнтр. частках Беларусі, на Магілёўшчыне Л. пяклі з пшанічнай мукі («праснаком») у форме «кантовых» кавалачкаў (іх назы-валі ламанцамі). Елі з цёртым ма-кам, семем, звычайна на посную куц-ЦЮ. Г.Ф.Вештарт.
ЛАЗАНСКАЯ КАНФЕРгШЦЫЯ 1922— 23. Адбылася 20.11.1922—24.7.1923 у г. Лазана (Швейцарыя). Склікана па іні-цыятыве Вялікабрытаніі, Францыі і Іта-ліі пасля грэка-турэцкай вайны 1919— 22, удзельнічалі прадстаўнікі Вялікаб-рытаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Румы-ніі, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, Японіі, Турцыі, ЗША (апошнія прадстаўляў назіральнік). Быў падпісаны Лазанскі мірны дагавор 1923, прынята канвенцыя аб чарнаморскіх пралівах (у абмеркаванні ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі СССР і Балгарыі), якая прадугледжвала дэмілггарызацыю праліваў, дапускала праход праз Басфор і Дарданелы гандл. і ваен. (з некаторы-мі абмежаваннямі) суднаў любой краі-ны. Канвенцыя не была ратыфікавана ў СССР, яна перагледжана на Мантро канферэнцыі 1936. Астатнія 15 дакумен-таў, падпісаных на канферэнцыі, тычы-ліся больш прыватных пытанняў, у т.л. вяртання палонных, узаемнага абмену грэч. і тур. насельніцтва.
ЛАЗАНСКІ МІРНЫ ДАГАВОР 1923 Падпісаны 24.7.1923 на заключным па-сяджэнні Лазанскай канферэнцыі 1922— 23 прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Японіі, Грэцыі, Румы-ніі, Каралеўства сербаў, харватаў і сла-венцаў, з аднаго боку, і Турцыі — з другога. Замяніў Сеўрскі мірны дагавор 1920. Устанавіў сучасныя межы Турцыі (акрамя яе мяжы з Іракам з-за спрэчкі вакол тэрыторыі, прылеглай да г. Ма-сул), адмяніў рэжым капітуляцый, эка-нам. і паліт. Прывілеі іншаземцаў у кра-іне, міжнар. фінансавы кантроль над Турцыяй. Замацаваў вынікі Кемалісцкай рэвалюцыі ў Турцыі і грэка-турэцкай вайны 1919—22. He быў ратыфікаваны Каралеўствам сербаў, харватаў і славен-цаў.
ЛАЗАРАВА мбРА ускраіннае мора Атлантычнага ак. каля берагоў Усх. Ан-таркгыды, паміж 0° і 14° усх. д. Пл. 929 тыс. км2. Глыбіні пераважна больш за 3000 м, найб. глыб. больш за 4500 м. Берагі ўтвораны стромкімі ледзянымі абрывамі шэльфавых ледавікоў. Боль-шую частку года ўкрыта дрэйфуючымі крыгамі, шмат айсбергаў. У канцы лета і восенню дрэйфуючыя крыгі захоўва-юцца толькі каля ўзбярэжжа. Л.м. вылу-чана ўдзельнікамі сав. антарктычнай экспедыцыі ў 1962 і названа ў гонар М.П.Лазарава.
ЛАЗАРАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 3.1.1938, С.-Пецярбург), расійскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1977). Скончыў школу-студыю МХАТа (1959), працуе ў т-ры
імя Маякоўскага (Масква). Творчасць адметная майстэрствам псіхал. і сац. аб-малёўкі персанажа. У рэпертуары драм., камедыйныя, вострахарактарныя ролі: Звяздзінскі («Плады асветы» Л.Талсто-га), Хлудаў («Бег» М.Булгакава), Ясон («Медэя» Эўрыпіда), Георгій Абашвілі, Давід («Каўказскі 'мелавы круг» Б.Брэх-та), Віктар («Іркуцкая гісторыя» А.Ар-бузава), Жорж Піту («Смех лангусты» Дж. Марэла). Зняўся ў кіна- і тэлефіль-мах: «Яшчэ раз пра каханне», «Праз церні да зорак», «Кветкі запозненыя», «Казка, расказаная ноччу», «Дзяміда-вы», «Вар’яцкі дзень інжынера Баркаса-ва» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1977.