• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Лазерная тэхналогія А. Схема лазер-най рэзкі з тэлекантролем працэсу: 1 — дэ-таль, якая апрацоўваецца; 2 — прыстасаван-не факусіроўкі лазернага праменя; 3 —лазер; 4 — замкнёная тэлевізійная сісгэма; 5 — дысплей. Б. Схема станка з рубінавым лазе-рам для святлопрамянёвай апрацоўкі: 1 — імпульсная лямпа; 2 — кандэнсатар; 3 — па-ралельныя люстэркі; 4 — нпучны рубін; 5 — лінза; 6 — выраб, які апрацоўваешіа.
    літаграфіі Л.т. выкарыстоўваюцца для вырабу звышмініяцюрных друкарскіх плат, інтэг-ральных схем, відарысаў і інш. элементаў мікраэлектроннай тэхнікі; у хім. і мікрабіял. вытв-сці — для селектыўнага стымулявання хім. і біял. актыўнасці малекул; у медыцы-не — для лячэння скурных захворванняў, яз-ваў страўніка. кішэчніка і інш. Магутныя (ад 1 кВт і вышэй) лазеры выкарыстоўваюцца для рэзкі і зваркі тоўстых стальных лістоў, паверхневай загартоўкі, наплаўлення і легіра-вання буйнагабарытных дэталей, ачысткі бу-дынкаў ад паверхневых забруджванняў, рэзкі мармуру, граніту, раскрою тканіны, скуры і інш.
    На Беларусі распрацоўкі па Л.т. вя-дуцца ў ін-тах Нац. АН (фізікі, малеку-лярнай і атамнай фізікі, фізіка-тэхніч-ным, прыкладной фізікі, фотабіялогіі і інш.), Ін-це прыкладных фіз. праблем БДУ, Гомельскім ун-це, у шэрагу галі-новых НДІ.
    Літ:. Лазерная н электронно-лучевая обра-ботка матерналов. М., 1985; Д ь ю л я У. Ла-зерная технологня н аналнз матерналов: Пер. с англ. М., 1986; Промышленное прнмененне лазеров: Пер. с англ. М., 1988.
    В В.Валяўка, В К.Паўленка.
    ЛАЗЕРНАЯ ТЭХНІКА сукупнасць тэхн. сродкаў для генерацыі, пераўтва-рэння, перадачы, прыёму і выкарыстан-ня лазернага выпрамянення. Выкарыс-тоўваецца ў ваеннай тэхніцы (дальнаме-ры, цэлеўказальнікі, імітатары страль-бы), матэрыялаапрацоўцы (лазерныя зварка і рэзка цвёрдых і тугаплаўкіх ма-тэрыялаў, тэрмаапрацоўка і мадыфіка-цыя паверхні), сістэмах сувязі, інфар-мацыйных тэхналогіях (запіс і счытван-не інфармацыі, лазерныя прынтэры, сканеры), бытавой тэхніцы, метралогіі, навук. даследаваннях, фоталітаграфіі, медыцыне і інш.
    Л.т, ўключае ў сябе: уласна лазеры, іх эле-менты (выпрамяняльнікі, аптычныя рэзана-тары, крыніцы напампоўкі і сілкавання, бло-кі кіравання і інш ), прылады кіравання ла-зерным прамянём (мадулятары святла, дэф-лектары, пераўтваральнікі частаты і інш ). a таксама прылады, сістэмы і ўстаноўкі, дзе выкарыстанне лазера вызначае іх функцыя-нальнае прызначэнне. Выкарыстанне Л.т. грунтуецца на такіх прынцыповых адрознен-нях лазернага выпрамянення ад выпрамянен-ня інш. крыніц святла, як кагерэнтнасць, ма-нахраматычнасць, высокія накіраванасць і яркасць, магчымасць атрымання светлавых імпульсаў малой працягласці, недасягальных з дапамогай інш. тэхн. сродкаў. Напр., факу-сіроўкай лазернага выпрамянення ажыццяў-ляецца лакальнае ўздзеянне на матэрыялы з зонай апрацоўкі прыкладна 1—10 мкм. Пер-спектыўнымі з'яўляюцца лазеры на сапфіры, легіраваным тытанам (маюць плаўную пера-настройку частаты і генерыруюць фемтасе-кундныя імпульсы), а таксама цвердацелыя лазеры з дыёднай лазернай напампоўкай (пе-раўтвараюць выпрамяненне паўправадніко-вых лазераў у лазернае выпрамянснне высо-кай якасці). Гл. таксама Лазерная тэхналогія.
    Літ:. О ’ Ш н а Д., К о л л ен Р., Р о д с У. Лазерная техннка: Пер. с англ. М., 1980.
    Л.М.Арлоў.
    ЛАЗЕРНАЯ ФІЗІКА. раздзел фізікі, у якім вывучаюцца працэсы генерацыі, узмацнення і распаўсюджвання лазерна-га выпрамянення, яго ўзаемадзеяння з
    102 ЛАЗЕРНЫ
    рознымі асяроддзямі і аб’ектамі; фіз. асновы стварэння і выкарыстання лазе-раў частка квантавай электронікі.
    Узнікла ў 1960-я г. на мяжы оптыкі, ра-дыёфізікі, электронікі і матэрыялазнаўства. Атрымала хуткае развіццё з прычыны асаблі-вых якасцей лазернага промня: яго надзвы-чай высокіх кагерэнтнасці, монахраматыч-насці, накіравальнасці распаўсюджвання, прасторавай і часавай шчыльнасці энергіі, вельмі малой працягласці асобных імпульсаў. Гэтыя якасці, іх спалучэнні і камбінацыі абу-мовілі развіццё лазернай тэхнікі — лазерных сродкаў даследавання розных асяроддзяў і аб’ектаў, выканання разнастайных лазерных тэхналогій, у т.л. тонкіх, стварэння аптычнай сувязі, апрацоўкі, запісу і счытвання інфарма-цыі (гл. Аптычны запіс). Выкарыстанне лазер-нага вьшрамянення выклікала змены шэрагу паняццяў і ўяўленняў оптыкі і інш. галін ве-даў. У выніку выкарыстання лазераў выяўле-ны і даследаваны такія нелінейна-аптычныя з’явы, як генерацыя гармонік, складанне і адыманне частот, вымушанае камбінацыйнае рассеянне, самафакусіроўка і тунэляванне ла-зернага пучка, чатырохфатоннае змешванне, двухфатоннае паглынанне, амплітудна-фаза-вая канверсія мадуляцыі, угварэнне салітонаў і інш. Нелінейна-аптычныя з'явы знайпілі шырокае выкарыстанне для кіравання харак-гарыстыкамі лазернага выпрамянення (пры ято генерацыі і распаўсюджванні), вывучэння структуры рэчыва (гл. Лазерная спектраска-пія) і дынамікі розных працэсаў у асяроддзях. У імпульсах лазернага выпрамянення фемта-секунднай (Ю’1 с) працягласці дасягнугы шчыльнасці магутнасці парадку 102 Вт/см . Сілы ўздзеяння такіх імпульсаў на электроны і ядры атамаў істотна перавышаюць сілы іх узаемадзеяння ў ядрах, што дае магчымасць кіроўнага ўздзеяння на структуру атамаў і ма-лекул. Лазерныя крыніцы выпрамянення вы-карыстоўваюцца ў звычайных аптычных пры-ладах, што значна паляпшае іх характарысты-кі і пашырае магчымасці, і для стварэння прынцыпова новых прылад і метадаў дасле-давання, новых тэхн. сродкаў (аптычныя дыс-кі. лазерныя прынтэры, аудыё- і відэапрай-гравальнікі, лініі валаконна-аптычнай сувязі, галаграфічныя і кантрольна-вымяральныя прылады). Дасягненні Л.ф. шырока выкарыс-тоўваюцца ў розных галінах навукі, прамысл. тэхналогіях, у ваен. тэхніцы, касманаўгыцы, медыцыне.
    На БеларуСі даследаванні па Л.ф. па-чаліся ў 1961 у Ін-це фізікі АН пад кі-раўніцтвам БА Сцяпанава. Праводзяцца ў ін-тах фіз. і фізіка-тэхн. профілю Нац. АН Беларусі, установах адукацыі і прамысл. арг-цыях. Прадказана і атры-мана генерацыя на растворах складаных малекул, створана серыя лазераў з плаўнай перастройкай частаты ў шыро-кім дыяпазоне; прапанаваны метады разліку і кіравання энергет., часавымі, частотнымі, палярызацыйнымі і вугла-вымі характарыстыкамі лазераў і лазер-нага выпрамянення; створаны новыя тыпы лазерных крыніц святла агульнага і спец. прызначэння. Распрацаваны фіз. асновы дынамічнай галаграфіі, вывучаны заканамернасці ўзнікнення і працякан-ня многіх нелінейна аптычных з’яў і распаўсюджвання святла ў нелінейна-аптычных асяроддзях.
    Літ.: Апанасевмч П.А Основы тео-рнм взанмодействня света с веіцеством. Мн., 1977; Коротеев Н.Н., Шумай Н.Л. Фнзмка мошного лазерного нзлучення. М.,
    1991; Я р н в А Введенне в оптмческую электроннку: Пер. с англ. М., 1983; Ахма -нов С.А, Выслоух ВА, Чнркмн AC. Оптлка фемтосекундных лазерных нм-пульсов. М., 1988. ПА.Апанасевіч.
    ЛАЗЕРНЫ ГІРАСКбП, гл. ў арт. Кван-тавы гіраскоп.
    ЛАЗІКА, Лазскае царства, дзяр-жава на тэр. Зах. Грузіі ў 2-—6 ст. Спа-чатку залежала ад рымскіх, потым ві-зант. імператараў, якія прызначалі ў Л. правіцелей. Сталіца Л. — г. Археаполіс (сучасны Накалакеві). У 4 ст. правіцелі Л. падпарадкавалі насельніцтва Паўн. Калхіды (сванаў, абазгаў, апсілаў). 3 523 афіц. рэлігія — хрысціянства. У 6 ст. за валоданне Л. змагаліся Візантыя і Іран. Паводле дагавора 562 Л. засталася ў за-лежнасці ад Візантыі. У канцы 6 ст. пазбаўлена аўтаноміі. 3 8 ст. ў складзе Абхазскага царства.
    ЛАЗІНСКІ Міхаіл Леанідавіч (20.7.1886, г. Гатчына Ленінградскай вобл. — 1.2.1955), расійскі паэт, перакладчык. Скончыў юрыд. (1909) і гіст.-філал. (1914) ф-ты Пецярбургскага ун-та. Чл. аб’яднання акмеістаў «Цэх паэтаў», рэ-дактар-выдавец час. «Гшіерборей» (1912— 13), сакратар час. «Аполлон» (1913— 17). У 1914—37 працаваў у Рас. публіч-най б-цы, з 1918 адначасова ў выд-ве «Сусветная літаратура». Друкаваўся з 1912. У паэт. зб. «Горная крыніца» (1916) абвостраная ўвага да тэм вечнас-ці і гармоніі. 3 1920-х г. друкаваўся толькі як перакладчык: «Гамлет» У.Шэкспіра, «Дон Кіхот» М.Сервантэ-са, «Кала Бруньён» Р.Ралана, творы Мальера, Лопэ дэ Вэгі, Р.Кіплінга, Р.Шэрыдана, Фірдаўсі і інш., перакла-ды якіх захоўваюць нац. асаблівасці і індывід. стыль аўтараў. Найб. значная праца — пераклад «Боскай камедыі» Дантэ (1939—45; Дзярж. прэмія СССР 1946). На рус. мову пераклаў бел. паэму «Тарас на Парнасе».
    Тв:. Багровое светяло. М., 1974.
    С.Ф.Кузычіна.
    ЛАЗНЯ. памяшканне, абсгаляванае для мыцця цела, а таксама паляпшэння функцыянальнага стану арганізма пры некат. захворваннях (рэўматызм, падаг-ра, хваробы нырак, неўрозы і інш.). Аз-дараўленчае ўздзеянне Л. шырока выка-рыстоўвалася многімі народамі са ста-ражытнасці. Першыя звесткі пра Л. ў Стараж. Русі адносяцца да 10 ст. (Кіеў). На Беларусі з ранняга сярэдневякоўя Л. былі пашыраны ў гарадах, мястэчках і вёсках (часцей у заможных сялян). Да пач. 20 ст. на вёсцы пераважалі курныя Л. з печкай-каменкай без дымаходу, з маленькім аконцам. Трапляліся і Л.-паўзямлянкі. Да Л. звычайна прыбудоў-валі прылазнік (прымыльнік). Уздоўж сцяны рабілі палок, на якім парыліся з венікам. Падлогу масцілі плашкамі, ра-дзей дошкамі. Часам будавалі Л. з ды-маходамі, з умураванымі ў печ катламі.
    У наш час найчасцей карыстаюцца Л. з па-рыльняй: рускага тыпу (з вільготным павет-рам) ці фінскага — сауны (з сухім, гарачым паветрам), у некат. Л. ёсць плквальныя ба-сейны, памяшканні для фізіятэрапеўтычных працэдур, дэзінфекцыйныя камеры.
    ЛАЗб Сяргей Георгіевіч (7.3.1894, с. Пятры, цяпер Лазо Аргееўскага р-на, Малдова — май 1920), адзін з кіраўні-коў сав. партыз. руху ў Сібіры і Пры-мор’і ў грамадз. вайну. Вучыўся ў Пе-цярбургскім тэхнал. ін-це, Маскоўскім ун-це. 3 1916 у арміі, скончыў Аляксе-еўскае ііяхотнае вучылішча. У снеж. 1917 нач. ваен. гарнізона і ваен. камен-дант Іркуцка. У 1918 чл. Цэнтрасібіры, каманд. войскамі Забайкальскага фрон-ту. 3 вясны 1919 камандаваў партыз. ат-радамі Прымор’я. У маі 1920 захоплены і вывезены яп. інтэрвентамі з Уладзі-вастока, спалены ў паравознай топцы.
    ЛАЗОВІЦА, вёска ў Клімавіцкім р- не Магілёўскай вобл., каля р. Лабжанка, на аўтадарозе Клімавічы—Касцюкові-чы. Цэнтр сельсавета. За 6 км на ПдУ ад г. Клімавічы, 130 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Асмолавічы. 141 ж., 61 двор (1998).