Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
На Беларусі лакі і фарбы пачалі вырабляць у 1920-я г., напачатку ў арцелях па вырабе хім. прадукцыі, потым на прамысл. прадпры-емствах. У 1960-х г. пабудаваны буйныя Мін-скі лакафарбавы завод і Лідскі лакафарбавы завод. Усяго на Беларусі каля 30 прадпрыем-стваў і вытв-сцей Л.п. У 1994 прадпрыемствы Беларусі вырабілі 16,1 тыс. т лакаў на кан-дэнсацыйнай аснове, 2,9 тыс. т алейных фар-баў, 3,9 тыс. т пакосту. Гл. таксама Лакафар-бавыя пакрыцці. Г. С. Смалякоў.
Да арт. Лакафарбавая прамысловасць У цэху прыгатавання эмалей на Мінскім лакафарба-вым заводзе.
ЛАКАФАРБАВЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, са-ставы (пераважна вадкія ці пастападоб-ныя), якія выкарыстоўваюць для атры-мання лакафарбавых пакрыццяў. Да Л.м. адносяцца лакі, фарбы, грунтоўкі, шпак-лёўкі.
ЛАКАФАРБАВЫЯ ПАКРЫЦЦІ, па-крыцці, якія ўтвараюцца пасля ацвяр-дзення (высыхання) лакафарбавых ма-тэрыялаў, нанесеных на цвёрдую па-верхню. Асн. прызначэнне Л.п. — ахо-ва матэрыялаў ад разбурэння (напр., металаў ад карозіі, драўніны ад гніення) і дэкаратыўная апрацоўка паверхні.
Паводле эксплуатацыйных уласцівасцей Л.п. падзяляюць на атмасфера-, тэрма-, вода-, масла- і бензаўстойлівыя, хімічна ўстойлівыя. электраізаляцыйныя, кансервацыйныя і спец. прызначэння. Звычайна Л.п. атрымліваюць нанясеннем на паверхню некалькіх слаёў ла-кафарбавых матэрыялаў, якія адрозніваюцца саставам і хім. прыродай плёнкаўтваральных рэчываў. Адрозніваюць слаі: ніжнія (грунто-вачныя, гл. Грунтоўкі), прамежкавыя (шпак-лёвачныя, гл. Шпаклёўкаў верхнія (покрыў-ныя), якія ўтвараюць фарбы і лакі. Агульная таўшчыня мнагаслойных Л.п. — 30—300 мкм. Асн. тэхнал. аперацыі атрымання Л.п.: падрыхтоўка паверхні для забеслячэння доб-рай адгезіі Л.п.; нанясенне лакафарбавых ма-тэрыялаў распыленнем (пнеўматычным, гід-раўлічным, аэразольным, у электрастатыч-ным полі высокага напружання), акунаннем, абліваннем, уручную; сушка пры пакаёвай т-ры тэрмапластычных Л.п. ці пры павыша-ных т-рах (80—160 °C) тэрмарэактыўных; прамежкавая апрацоўка — шліфаванне ніж-ніх і паліраванне верхніх слаёў для надання Л.п. люстранога бляску. Выкарыстоўваюць ва ўсіх галінах нар. гаспадаркі (найб. у машына-будаванні, буд. індустрыі) і ў быце.
ЛАКАЦЫЯ (ад лац. locatio размяшчэн-не, размеркаванне), вызначэнне лака-тарам месцазнаходжання і інш. харак-тарыстык аб’ектаў. Заснавана на аналізе адбітых аб’ектам сігналаў — гукавых або эл.-магн. хваль, якія генерыруе ла-катар (актыўная Л., пры якой выкарыс-тоўваюцца імпульсныя і неперарыўныя сігналы), і хваль, якія стварае сам аб’ект (пасіўная Л.).
У залежнасці ад фіз. прыроды сігналаў ад-розніваюць Л. гукавую (для назірання за аб'ектамі, што знаходзяцца на зямлі, у павет-ры і пад вадой; гл. Гідралакацыя), аптычную лакацыю, радыёлакацыю. Пры гукавой Л. ў імпульсным рэжыме адлегласць да аб’екта вызначаецца па часе спазнення адбітага рэха-сігнала, пры нёперарыўным рэжыме — па рознасці частот пасланага і адбітага частотна-мадуляваных сігналаў. Пасіўная Л. аб’ектаў, якія ствараюць шум, ажыццяўляецца з дапа-могай вузканакіраваных прыёмнікаў гуку або з дапамогай карэляцыйных метадаў прыёму. На гукавых і ультрагукавых частотах працу-юць гідралакатары, шумапеленгатары і рэха-лоты. Уласцівасці Л. маюць многія жывёлы: яны здольныя вызначаць становішча любога аб’екта адносна сябе або сваё становішча ў прасторы (гл. Біялакацыя).
ЛАКАЦЫЯ ў жывёл і ч а л a -в е к а, здольнасць вызначаць напрамак на крыніцу гуку ў выніку бінаўральнага эфекту; вызначэнне месцазнаходжання аб’екта ў адносінах да сябе або свайго становішча ў прасторы. Некат. жывёлы эвалюц. шляхам набылі здольнасць да актыўнай Л., напр.. дэльфіны, кіты, ка-
жаны, некат. віды птушак. Яны могуць выдаваць і ўспрымаць гукавыя імпуль-сы з інтэрваламі 0,2—5 мілісекунд, за-поўненыя высокачастотнымі ваганнямі 4—200 кГц. Чалавеку ў пэўнай ступені ўласціва здольнасць выяўлення пераш-код па гукавым рэху (напр., сляпыя ад-чуваюць набліжэнне да перашкоды па адбіццю гуку). Гл. таксама Біяакустыка, Біялакацыя. А.М.Петрыкаў.
ЛАКВ’ЕТЫ, старажытны народ, продкі сучасных в’етнамцаў (гл. В ёты). У 3 ст. да н.э. — 2 ст. н.э. насялялі паўн. і цэнтр. раёны В’етнама. Асн. занятак — паліўное земляробства, часткова рыба-лоўства. У 3 ст. да н.э. Л. стварылі дзяр-жаву Аўлак, на кулыуру якой зрабіў уп-лыў інд. будызм. У 1 ст. н.э. Аўлак за-ваяваны войскамі кіт. імперыі Хань. 3 3 ст. на аснове Л. пачалося складванне в’етн. народнасці.
ЛАКЕДЭМОН (Lakedaimon), тое, што Спарта.
ЛАКЕРБАЙ Міхаіл Аляксандравіч (19.1. 1901, с. Мерхеулі, Абхазія — 15.10. 1965), абхазскі пісьменнік; адзін з па-чынальнікаў абх. л-ры. Засл. дз. маст. Абхазіі (1961). Скончыў Тбіліскі полі-тэхн. ін-т (1929), Вышэйшыя сцэнар-ныя курсы ў Маскве (1937). Друкаваўся з 1919. У кнігах «Абхазскія навелы» (1957) і «Аламыс» (1961), напісаных ла-канічна, з гумарам, на фальклорнай ас-нове, адлюстравана жыццё абх. народа. Аўтар камедыі «У яры Сабыды» (паст. 1941), гіст. драмы «Данакай» (паст. 1956), сцэнарыяў кінафільмаў, лібрэта оперы «Мзія» (1951), аперэты «Шчасце» (1961, абедзве муз. А.Баланчывадзе), даследаванняў па абх. тэатры, фалькло-ры і інш.
Тв:. Очеркн нз нсторнн абхазского теат-рального нскусства. Сухумн, 1962; Тот, кто убнл лань. Сухумл, 1982.
Літ.: Аншба А.А., Дарсалня В.В. М.Лакербай. Сухумн, 1979.
ЛАКІ (ням. Lack), растворы плё'нка-ўтваральных рэчываў у арган. раства-ральніках. Тонкія слаі Л., нанесеныя на паверхню, высыхаюць з утварэннем цвёрдых, бліскучых, празрыстых пак-рыццяў (гл. Лакафарбавыя пакрыцці). У састаў Л. звычайна ўваходзяць пласты-фікатары, сікатывы, ацвярджальнікі і інш. спец. дабаўкі. Класіфіцыруюць Л. паводле хім. прыроды плёнкаўтвараль-ніка, напр., алкідныя лакі (гл. Алкідныя смолы), поліэфірныя лакі, эфірацэлюлоз-ныя лакі, а таксама паводле галін выка-рыстання (напр., мэблевыя, кансерва-выя, электраізаляцыйныя). Выкарыс-тоўваюць як аснову пры атрыманні эмаляў, грунтовак, шпаклёвак, для ап-рацоўкі драўніны, металу, пластмасы, паперы, тканін.
ЛАКІ МАСТАЦКІЯ. вырабы з дрэва, пап’е-машэ ці металу, апрацаваныя ла-кам, адпаліраваныя, аздобленыя разма-лёўкай, часам разьбой, інкрустацыяй, гравіроўкай; від дэкаратыўна-прыклад-нога мастацтва.
лакі 107
Вядомы з 2-га тыс. да н.э. ў Кітаі, пазней і ў інш. краінах Усходу. У якасці пакрыцця выкарыстоўваўся сок лакавага дрэва. У Кітаі вырабы Л.м. (кубкі, вазы, шкатулкі, мэблю, арх. элементы) рабілі з пап'е-машэ, дрэва, абклейвалі тканінай або паперай, грунтавалі, лакіравалі, сушылі, паліравалі і інш., чым да-сягалася іх вял. трываласць і воданепрані-кальнасць. Былі пашыраны размалёўка палі-хромнымі і залатымі лакамі па чорным або каляровым фоне, разьба, інкрустацыя перла-муграм, волавам, серабром. Блізкія да кіт. Л.м. Карэі, Японіі, Індакітая. У В’етнаме і Лаосе разам з дэкар. пашыраны станковы ла-кавы жывапіс. Ў Іране, Індыі, Цэнтр. Азіі вя-домы лакавыя мініяцюры, выкананыя тэм-пернымі фарбамі на вырабах з пап’е-машэ. У Зах. Еўропе ўсх. лакі вядомы з 15 ст., уласная вытв-сць пачалася з 17—18 ст. (дэкор пала-цавых інтэр’ераў, мэбля, быт. вырабы). Тэх-налогія вырабу была спрошчана: уведзена га-рачая сушка ў печах, выкарыстоўваліся алей-ныя лакі і фарбы. У 18 ст. вял. тэхн. і маст. майстэрствам вызначаліся вырабы франц. фірмы «Мартэн» і ням. ф-кі І.Штобвасера. У Расіі вытв-сць лакавых вырабаў развіваецца з канца 18 ст. Рабілі мэблю, элементы дэкору палацавых інтэр'ераў, шкатулкі, табакеркі, падносы, размаляваныя алейнымі фарбамі. 3 пач. 19 ст. пачалі ўзнікаць нар. промыслы (гл. Жостаўская размалёўка, Фядоскінская мі-ніяцюра). На пач. 20 ст. на аснове б. іканапіс-ных промыслаў з’явіліся цэнтры Л.м. у сёлах Палех і Холуй Іванаўскай, Мсцёра Уладзімір-скай абласцей, дзе створаны арыгінальны від мініяцюрнай размалёўкі тэмперай і золатам па чорных лакіраваных шкатулках (гл. Палех-ская мініяцюра, Холуйская мініяцюра, Мсцёр-ская мініяцюра).
На Беларусі ў тэхніцы Л.м. працуюць А. і Г. Осіпавы, В. і А. Ражковы, якія развіваюць традыцыі палехскай школы. У творах, якія вызначаюцца вытанча-насцю малюнка і кампазіцыйным май-стэрствам, распрацоўваюць сюжэты нар. казак, бел. і рус. літаратуры, гісто-рыі, сучаснай тэматыкі: мініяцюры па-водле бел. нар. казкі «Іван — удовін сын» (1962—63), кампазіцыі «Рэчыцкая лірычная» (1969), «Беларусь» (1978), «Адпачынак» (1984) Осіпавых; трыпціх «Русь волатаўская» (1966), пласціны «Дзмітрый Данскі» (1980), «Канёк-гар-бунок», «Казка пра цара Салтана». «Ца-рэўна-жаба» (усе 1984), «Царэўна-лебе-
Да арт Лакі мастацкія. Скрыня разнога лаку Кітай. 1735—96.
108 ЛАКІЁР
дзь» (1990), «Руслан і Людміла» (1995), «Русь-тройка» (1996), «Лукамор’е» (1998) Ражковых. Л.Ф.Салавей.
ЛАКІЁР Аляксандр Барысавіч (28.5. 1824, г. Таганрог, Расія —9.2.1870), ра-сійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1845). Служыў у Мін-ве юстыцыі, супрацоўнічаў у часопісах «Современ-нпк», «Отечественные запнскн», «Рус-скнй вестннк» і інш. Працы па гісторыі рас. знешняй палітыкі і землеўладання, геральдыцы і інш. Асн. твор — «Руская геральдыка» (1855, Дзямідаўская прэмія 1856)— першае падобнае навук. дасле-даванне ў рас. гістарыяграфіі, у якім таксама даецца першы нарыс рас. сфра-гістыкі (навукі аб пячатках).
Тв.: Русская геральднка. М., 1990.
ЛАКЛАН (Lachlan), рака на ПдУ Аў-страліі, правы прыток р. Марамбіджы (бас. Мурэя). Даўж. каля 1500 км, пл. басейна 85 тыс. км2. Пачынаецца на зах. схілах Вял. Водападзельнага хр., у вярхоўі цячэ ў глыбокай даліне, паро-жыстая, у ніжнім цячэнні — па раўні-не. Сярэдні расход вады 42 м3/с. У сухі зімовы сезон перасыхае. Сцёк зарэгуля-ваны сістэмай вадасховішчаў. Судна-ходная ў ніжнім цячэнні ў перыяд лет-ніх дажджоў.
ЛАКЛб (Laclos) П’ер Амбруаз Франсуа Шадэрло дэ (Choderlos de; 18.10. 1741, г. Ам’ен, Францыя — 5.9.1803), французскі пісьменнік. Вядомасць Л. прынёс адзіны раман у пісьмах «Небяс-печныя сувязі» (т. 1—4. 1782), у якім адлюстравана разлажэнне арыстакра-тычнага грамадства напярэдадні франц. рэвалюцыі канца 18 ст. Твор — адна са значных з’яў л-ры позняга ракако; вы-лучаецца тонкім псіхалагізмам, перака-наўчасцю вобразаў, удалай кампазійы-яй, адмысловым густам. Аўтар публі-цыстычных і гіст. прац, пед. трактатаў.