Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛАКЦІЁНАЎ Аляксандр Іванавіч (29.5.1910, г. Растоў-на-Доне, Расія — 14.3.1972), расійскі жывапісец і графік, педагог. Нар. маст. Расіі (1969). Пра-вадз. чл. AM СССР (1958). Вучыўся ў AM у Ленінградзе (1932—38) у І.Брод-скага. Выкладаў у Ін-це жывапісу, скулыггуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1936—44) і Маскоўскім завочным пед. ін-це (1967—70, з 1968 праф ). Праца-ваў пераважна ў жанравай карціне і партрэце. Творам уласцівы высокае майстэрства і дакладнасць малюнка, ілюзорна-дакладная перадача прадмет-нага аблічча, часам натуралістычнасць. Сярод твораў: аўтапартрэт (1945), «Ліст з фронту» (1947), «Забяспечаная ста-расць» (1958—60), «Подзвіг навукоўца» («Пасля аперацыі», 1962—65); графіч-ныя партрэты В.Качалава, В.Кніпер-
Чэхавай (абодва 1940), І.В.Курчатава (1955) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1948. Дзярж. прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1971.
Тв: Технмка советской портретной жнво-пнсн. М., 1961 (разам з АУ.Вінерам).
ЛАКЦІЁНАЎ Анатоль Васілевіч (н. 12.5.1937, г. Тайга Кемераўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне машынабу-давання. Д-р тэхн. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Томскі політэхн. ін-т (1959). 3 1979 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па стварэнні тэа-рэт. асноў разліку кінематычных пара-метраў рабочых органаў праходчых кам-байнаў, распрацоўцы рацыянальнай канструкцыі рэжучых галовак парода-разбуральных інструменгаў.
Т«. Расчет н эффектнвность нсполннтель-ньгх органов проходческмх комбайнов. Мн , 1995 (разам з У.Б.Багданавым, Б.І.Яцковым).
ЛАКШМАНА, герой стараж.-інд. эпасу «Рамаяна», сын цара Дашаратхі, зводны брат і адданы сябар Рамы, якога часам падмяняе сабой. Лічыцца, што ў Л. ўва-собілася восьмая доля боскай прыроды Вішну Паводле аднаго з міфаў, ён па-мёр, ратуючы Раму.
ЛАКШМІ (стараж.-інд. — знак, добры знак, шчасце, прыгажосць), у стараж-інд. міфалогіі і ў індуізме багіня прыга-жосці, шчасця, кахання і багацця, жон-ка бога Вішну і маці бога кахання Камы.
Паводле аднаго з міфаў, Л. ўзнікла з вод першабытнага акіяна. Уяўлялася жанчынай, што сядзіць на лотасе, які лічыцца яе сімвалам. Разам з Вішну яна ўвасабляе асн. пачаткі і стыхіі быцця. Сваім нараджэннем з акіянскіх вод Л. нагадвае АфраВыту, здольнасцю да шчаслівых прадвызначэнняў — усход-небалцкую багіню шчасця і лёсу Лайму.
ЛАКШМІ-БАІ, Лакшмі-Бай (1835— 17.6.1858), адна з кіраўнікоў Індыйскага народнага паўстання 1857—59. У чэрв. 1857 абвясціла сябе правіцельніцай (ра-ні) княства Джхансі (з 1854 пад прамым брыт. кіраваннем), далучылася да паў-станцаў. У сак. 1858 узначальвала аба-рону Джхансі супраць брыт. войск на чале з ген. Х.Роўзам, потым кавалерыю паўстанцаў у войску Тантыя Топі. Загі-нула ў баі пад Гваліярам.
ЛАКШТАНАВА Ільза Канстанцінаўна (н. 31.1.1923, г. Камышын Валгаград-скай вобл., Расія), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1954). Скончыла Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя Луначарскага ў Маскве (1944). ГІрацавала ў Таганрог-скім т-ры. У 1952—90 у Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі. 3 1991 жыве ў Із-раілі. Выканаўца лірыка-драматычных і характарных роляў. Творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію ха-рактару, тонкі лірызм. Сярод лепшых роляў у рус. драм. т-ры Беларусі: Зоры-на («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Вера Малахава («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Зубрыч («Трывога» А.ГІетрашкевіча), Кардэлія («Кароль Лір» У.Шэкспіра), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Феніса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Алена, Ліза, Ганна («Мяшчане», «Дзеці сонца», «Варвары» М.Горкага), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта) і інш. Г.Г.Коваль.
ЛАКШТАНАЎ Іосіф Пятровіч (22.8. 1911, г. Сумы, Украіна — 11.9.1986), бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1970). Скончыў студыі т-ра імя Лесі Ўкраінкі ў Кіеве (1936), Т-ра імя Ста-ніслаўскага ў Маскве (1939). Працаваў у т-рах Расіі. 3 1952 у Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі. 3 1960 рэжысёр, у 1980—85 артыст Бел. філармоніі. Выка-наўца харакгарных роляў, спалучаў глы-бокі псіхалагізм з яркасцю формы, музыкальнасцю: у рус. драм. т-ры Бела-русі Пінчук, Мікалай II («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэ-віча), Першы афіцэр («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Міка Ставін-скі («Барабаншчыца» А.Салынскага), Люсінда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Кароль французскі («Кароль Лір» У.Шэкспіра). Сярод пастановак: «Не называючы прозвішчаў» В.Мінко і «Вясна ў Маскве» В.Гусева (1953), «Паўторны візіт» С.Дубравіна (1957), «Далёкая дарога» А.Арбузава (1958).
Г.Р.Герштэйн.
ЛАЛАБРЬІДЖЫДА (LoUobrigida) Джы-на (н. 4.7.1927, г. Субіяка, Італія), італь-янская кінаакгрыса, рэжысёр, фато-граф. Вучылася на курсах спеваў, у тэ-
атр. вучылішчы. У кіно з 1946. Першая значная работа ў антыфаш. фільме «Не-бяспечна: бандыты!» (1951). Акгрыса адметная яркай знешнасцю, тэмпера-ментам, прыродным артыстызмам. Зня-лася ў фільмах: «Фанфан-Цюльпан» (1951), «Начныя прыгажуні» (1952), «Хлеб, каханне і фантазія», «Правін-цыялка» (абодва 1953), «Рымлянка», «Хлеб, каханне і рэўнасць» (абодва 1954), «Сабор Парыжскай Божай маці» (1956), «Саламон і царыца Саўская» (1959) і інш. Зняла дакумент. фільм пра Кубу (1976). Аўтар шматлікіх фотааль-бомаў.
ЛАЛАР, Л е й л a р (Lalor) Джэймс Фінтан (каля 1807, Тынакіл, Ірлан-дыя — 27.12.1849), дзеяч ірландскага нац.-вызв. руху. 3 1847 член левага крыла т-ва «Маладая Ірландыя», потым адзін з кіраўнікоў Ірландскай канфедэра-цыі. Выступаў з заклікамі да паліт. ба-рацьбы (разрыў англа-ірл. уніі 1801) і агр. рэвалюцыі (захоп зямлі ірл. сяля-намі-арандатарамі). У чэрв. 1848 арыш-таваны брыт. ўладамі.
ЛАЛАРДЫ [англ., адзіночны лік lollard ад сярэдненідэрл. lollaert(d) літар. той, хто мармыча (малітвы)], удзельнікі сял.-плебейскага руху 14 ст. ў Англіі і некаторых інш. зах.-еўрап. краінах, які набыў рысы антыкаталіцкай ерасі. Рух Л. узнік у г. Антверпен (Нідэрланды, цяпер Бельгія) каля 1300, у Англіі пашырыўся з пач. 1360-х г. (пропаведзі Дж. Бола і інш.). Яны выступалі як ву-лічныя прамоўцы, адвяргалі прывілеі каталіцкай царквы, патрабавалі секуля-рызацыі яе маёмасці, крытыкавалі не-справядлівасці феад. ладу (з хрысц. па-зіцый), настойвалі на адмене паншчы-ны, царк. дзесяціны і інш. Л. не заклі-калі непасрэдна да ўзбр. выступленняў, але адыгралі вял. ролю ў ідэалаг. пад-рыхтоўцы Уота Тайлера паўстання 1381 у Англіі, а Бол быў адным з яго права-дыроў. Пасля падаўлення паўстання і асабліва з 1401 пачаліся жорсткія пра-следаванні Л., хоць іх прыхільнікі за-ставаліся ў Англй да пач. 16 ст. і спры-ялі падрыхтоўцы Рэфармацыі.
ЛАЛІНІ Уладзімір Альбертавіч (н. 18.9.1947, г. Медычына, Італія), бел. ву-чоны ў галіне кардыялогіі. Д-р мед. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1970), Балонскі ун-т (1978, Італія). 3 1979 у Віцебскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па кардыялогіі, функцыян. дыягностыцы, матэм. мадэліраванні.
Тв.: О факторах, определяюшнх формяро-ванне реографнческой крявой (разам з ААНавуменкам, С.М.Собалевым) // Фязно-логня человека. 1987. Т. 13, № 6; Влмянме механяческнх свойств аорты на точность оп-ределеняя сердечного выброса реографнчес-шм методом // Кардаологня. 1990. № 1.
ЛАЛІТПЎР, П а т а н, горад у Непале, у даліне Катманду, на р. Багхаматы. Уваходзіць у агламерацыю г. Катманду. Засн. ў 3 ст. да н. э. Больш за 100 тыс. ж. (1995). Вытв-сць буд. матэрыялаў. Рэлігійны цэнтр будызму. Рамесніцкая вытв-сць прадметаў быту і рэлігійнага
культу. Музей бронзы. Каралеўскі па-лац (9—17 ст.). Будыйскія манастыры і храмы, у т.л. вежападобны храм Крыш-на Мандыр (15—17 ст.), «Залаты ма-настыр» (засн. ў 12 ст ). Быў моцна раз-бураны землетрасеннем 1934.
ЛАЛб (Lalo) Эдуар Віктор Антуан (27.1.1823, г. Ліль, Францыя — 22.4.1892), французскі кампазітар, адзін з папярэднікаў імпрэсіянізму ў музыцы. Сын выхадца з Іспаніі. Вучыўся ў Па-рыжскай кансерваторыі ў Ф. Хабенека (з 1839, скрыпка), у Ю. Шульгафа (кампазіцыя). Удзельнічаў як альтыст у камерна-інстр. ансамблях. Відны май-стар франц. інструментальнай музыкі 2-й пал. 19 ст.: стварыў новы тып кан-цэрта — «канцэрт-сюіту» (у т.л. «Іспан-ская сімфонія» для скрыпкі з арк., 1875). Адным з першых сярод франц. кампазітараў звярнуўся да ісп. муз. фальклору. Асн. творы: опера «Кароль горада Іс» (паст. 1888), балет «Намуна» (паст. 1882); сімфонія (1889) і інш. тво-ры для арк.; канцэрты для фп. (1889), 3 для скрыпкі, у т.л. «Рускі канцэрт» (1883), з арк.; камерна-інстр. ансамблі; рамансы, песні і інш.
ЛАМА (тыбецкае, літар. вышэйшы), бу-дыйскі манах у краінах, дзе пашыраны ламаізм. Тэрмін з’явіўся ў 8 ст. ў Тыбе-це, напачатку толькі як тытул манахаў, што мелі вышэйшую вучоную ступень.
ЛАМАВІЦКІ БОЙ 1942, бой партызан злучэння Мінскай і Палескай абл. па разгроме апорнага пункта ням.-фаш. захопнікаў у в. Ламавічы Акцябрскага р-на 25 ліст. ў Вял. Айч. вайну. План аперацыі распрацаваў ііггаб партыз. злу-чэння. Атрады М.П. Бумажкова і «Чыр-воны Кастрычнік» арі'анізавалі засады на пад’язных дарогах да вёскі; атрады А.І. Далідовіча, М.М. Розава, Дз.Ц. Гу-ляева, імя М.Ф. Гастэлы, узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі апорным пунктам, У ходзе бою падаўлена 12 дзо-таў праціўніка. У баі была смяротна па-ранена сувязная Р.І. Шаршнёва.
ЛАМАВІЧЫ, вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Няслаўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г.п. Акцябрскі, 222 км ад Гомеля, 26 км ад чыг. ст. Рабкор. 513 ж., 192 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа. Дом нар. творчасці, б-ка, аддз. сувязі. У Вял. Айч. вайну ў Л. адбыўся Ламавіцкі бой 1942. Помнік партызанцы Р.І. Шаршнёвай.
ЛАМАІЗМ, адна з плыняў будызму. Уз-нік у 7 ст. ў Тыбеце, куды будызм пра-нік з Індыі ў форме махаяны. Да канца 8 ст. будыз.м стаў дзярж. рэлігіяй Тыбе-та. Тут пабудаваны першы манастыр Сам’е, з’явіліся манахі-тыбетцы, узнік-ла манастырскае землеўладанне; у пач. 9 ст. склалася духоўная іерархія. У пе-рыяд т. зв. позпяга распаўсюджвання будызму ў Тыбеце (10—14 ст.) узнікла мноства ламаісцкіх сеісг, сярод якіх найб. значнымі былі Кадампа, Сак’япа, Каджупа, Кармапа; у канцы 14 — пач. 15 ст. угварылася найб. буйная ламаіс-
ЛАМАІСЦКІЯ Ш
цкая секта Гэлуг-ба, заснаваная Цзан-кабам (1357—1419). 3 16 ст. кіраўнікі гэтай секты сталі насіць тытул Далай-ламы. Да сярэдзіны 17 ст. 5-му далай-ламе Агван Лабзан Джамцо (1617—82) удалося падпарадкаваць сваёй уладзе (духоўнай і свецкай) усе асн. раёны Ты-бета, які т. ч. ператварыўся ў тэакра-тычную дзяржаву; узнік ін-т панчэн-лам—другіх (пасля далай-лам) іерархаў ламаісцкай царквы. У 16—17 ст. Л. стаў пануючай рэлігіяй у Манголіі, атрымаў пашырэнне ў Тыве, Бураціі, сярод кал-мыкаў Паволжа. Асн. ідэі Л. выкладзе-ны ў свяшчэнных тэкстах «Ганджур» (пераклад адкравенняў, 108 тамоў), «Танджур» (пераклад тлумачэнняў, 225 тамоў). Важнае месца ў Л. займаюць магія, вера ў шматлікія мясц. божаствы, развіты рытуальнасць і поўнае падпа-радкаванне вучігя настаўніку—ламе. Састаўной часткай Л. з’яўляецца тэо-рыя ўвасабленняў буд, бадхісатваў, бо-жастваў у пэўных асоб — «трулку», якія лічацца зямнымі вобразамі Буды і Бад-хісатвы. Цэнтрамі культавай дзейнасці прыхільнікаў Л. з’яўляюцца манастыры (дацаны), дзе адбываюцца богаслужэн-ні, якія складаюцца з малітваў, ахвя-рапрынашэнняў, музыкі (выконваецца на традыц. інструментах). Пры манас-тырах існавалі ламаісцкія школы.