• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАМБАРДЫЯ (Lombardia), гістарычная і адм. вобласць на Пн Італіі, самая вял. па плоіпчы і колькасці насельнііггва ў краіне. Уключае 9 правінцый: Бергама, Брэшыя, Варэсе, Крэмона, Кома, Ман-туя, Мілан, Павія, Сондрыо. Пл. 23,8
    тыс. км2. Нас. каля 9 млн. чал. (1995). Адм. і прамысл. цэнтр — г. Мілан. На Пн Ламбардскія Альпы (выш. да 4049 м) і Перадальпы, астатняя ч. Паданская раўніна. Клімат пераходны ад міжзем-наморскага да ўмеранага, у гарах умера-ны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Найб. эканамічна развітая вобласць Італіі. Прам-сць сканцэнтравана ў асн. у Мі-лане і яго прыгарадах: маш.-буд. (радыё-электронная, электратэхн., выпуск энергасілавога абсталявання, станкоў, прылад, аўтамабіляў, самалётаў і інш.), хім. (мінер. ўгнаенні, фарбавальнікі, сінт. каўчук. пластмасы і інш), тэкст., швейная, харчовая. Асноўны с.-г. раён краіны. Апрацоўваецца каля 1,5 млн. га, у т. л. каля 60% пад ворывам, каля 30% над лугамі і пашай, 10% пад садамі і вінаграднікамі. Вырошчваюць кукуру-зу, пшаніцу, рыс, кармавыя культуры, агародніну. Жывёлагадоўля пераважна малочнага кірунку. Транспарт аўтама-більны і чыгуначны. Развіты турызм. Шматлікія курорты, цэнтры зімовых і водных відаў спорту.
    Стараж. назва Л. — Інсубрыя (ад назвы кельцкага племя інсубраў). У 2 ст. да н.з. заваявана Рымам. У 5—7 ст. н.э. на Л. нападалі остготы, Візагггыя, лангабарды (адсюль назва Л.). 3 8 ст. ў складзе імперыі Каралінгаў, 3 10 ст. ў «Свяшчэннай Рымскай імперыі», у 11—13 ст. існавалі самакіравальныя гар. камуны, у 14—15 ст. усталяваліся тыра-нічныя рэжымы. Пазней належала ісп. і аўстр. Габсбургам, напалеонаўскай Фра-нцыі, з 1815 пад аўстр. панаваннем, уваходзіла ў склад Ламбарда-Венецыян-скага каралеўства. 3 1 859 у складзе Іта-ліі. І.Я.Афнагель. ЛАМБЕРТ, пазасістэмная адзінка яр-касці. Названа ў гонар І.Г. Ламберта Абазначаецца Лб. Выкарыстоўваецца для вызначэння яркасці паверхняў, якія свецяцца за кошт рассеянага святла. 1 Лб (стары) = 3,183-Ю3 Кд/м2 = 0,3183 сб (да 1948); 1 Лб (новы) = 3,199-Ю3 кд/м2 = 0,3199 сб. Гл. таксама Кандэла, Стыльб.
    ЛАМБЕРТ (Lambert) Іаган Генрых (26.8.1728 г. Мюльгаўзен, Германія — 25.9.1777), нямецкі вучоны, адзін са стваральнікаў фотаметрыі. Чл. Берлгн-скай АН (1765). Па паходжанні фран-цуз. Навук. працы па матэматыцы, фізі-цы, астраноміі і філасофіі. Даказаў іра-цыянальнасць ліку л, распрацаваў ла-гічнае злічэнне, чым прадугадаў многія ідэі алгебры логікі. У трактаце «Фота-метрыя, ці Аб вымярэннях і параўнан-нях святла, колераў і ценяў» (1760) ус-танавіў асн. фотаметрычныя заканамер-насці і закон паглынання святла (гл. Бугера—Ламберта—Бэра закон, Лам-берта закон). Развіў тэорыю іерархічнай будовы Сусвету і выказаў ідэю стварэн-ня універсальнай мовы знакаў. У яго гонар названа адзінка яркасці — лам-берт.
    Літ: Льоццн М. Нстормя фвзпкм: Пер. с нтал. М., 1970. С. 161—164; Голнн Г.М., Фнлоновнч С.Р Класснкн фмзн-ческой наукн (с древнейіпях времен до нача-ла XX в.). М.. 1989. С. 207—209.
    ЛАМБЕРТ Карл Восіпавіч (Lambert Marie Charles; 1771 або 1772, Фран-цыя — 11.6.1843), расійскі ваенны дзе-яч. Генерал ад кавалерыі (1823). Ваен. службу пачаў у франц. каралеўскай ар-міі. У час Франц. рэвалюцыі (1789—94) эмігрыраваў у Расію. Удзельнік заду-шэння паўстання 1794, перс. (1796) і швейц. (1799) паходаў, руска-пруска-франц. вайны 1806—07. Напярэдадні і ў час вайны 1812 камандзір кав. корпуса ў 3-й арміі; 25 ліп. авалодаў Брэстам, 27 лш. разбіў саксонцаў у Кобрынскім баі 1812, удзельнічаў у 1'арадзечанскай бітве 1812, восенню 1812 выбіў праціўніка з Нясвіжа, Навасвержаня, Мінска; пры штурме Барысава цяжка паранены. У сак. 1814 удзельнічаў у бітве пад Пары-жам. Пасля вайны на камандных паса-дах, сенатар (1826).
    ЛАМБЕРТА ЗАКОН, закон, паводле якога яркасць дыфузнай паверхні, што рассейвае святло. аднолькавая ва ўсіх напрамках. Сфармуляваны І.Г. Ламбер-там (1760).
    3	Л.з. вынікае, што сіла святла I , адбітага ці рассеянага ў напрамку, які ўтварае вугал ф з нармаллю да паверхні, звязана з сілай свят-ла Іо, адбітага ўздоўж нармалі, формулай /ф=/0со5<р. Для паверхняў, якія падпарадкоў-ваюцца Л.з., паміж свяцільнасцю Afi яркас-цю L існуе сувязь: M=nL. Л.з. строга вьгкон-ваецца толькі для абсалютна чорнага цела і прыблізна — для мутных асяроддзяў і моцна маціраваных паверхняў.
    ЛАМБЕРТА ЛЕДАВІК (Lambert Glacier), найбуйнешы ў свеце ледавік ва Усх. Антарктыдзе. Даўж. каля 450 км, шыр. ад 30—40 да 100—120 км. Пачы-наецца ў паўн. ч. Даліны Міжнар. геа-фіз. года. Жывіць шэльфавы ледавік Эймеры. Адкрыты аўстрал. экспедыцы-яй у 1957. Названы ў гонар кіраўніка картаграфічнай службы Аўстраліі Б.П. Ламберта.
    ЛАМБІН Мікалай Венядзіктавіч (6.5.1899, г. С.-Пецярбург — 28.12.1986), бел. матэ-матык. Д-р фіз.-матэм. н. (1965), праф. (1971). Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). 3 1930 працаваў у БПІ, БДУ, у 1965—73 у Ін-це тэхн. кгбернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі аналі-тычных функцый і яе дастасаваннях да рашэння прыкладных задач гідрамеха-нікі, тэорыі раскладаў t графаў.
    Тв.: Метод снмметрмн н его прнмененне к реіпенню краевых задач. Мн., 1960; О бес-контурной орнентацмя смешанных графов (разам з В.С. Танаевым) // Докл. АН БССР. 1970. Т. 14, № 9. М.П.Савік.
    ЛАМБбК (Lombok), востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэр. Інданезіі. Пл. каля 5 тыс. км2 На Пн горы з вул-канам Рынджані (выш. 3726 м), у ся-рэдняй ч. ўзгорыстыя раўніны, на Пд вапняковае плато выш. да 716 м. Клі-мат экватарыяльны мусонны, летам вільготны. Пераважаюць саванны і рэд-калессі. Лясы высока ў гарах. Выро-шчваюць какосавыя пальмы, каву, рыс, тытунь. Радовішчы свінцовых і цынка-вых руд. Гал. горад — Матарам.
    ЛАМЕТРЫ 1 15
    ЛАМБРАКІС (Lamprakes) Грыгорыс (3.4.1912, Керасіца, Грэцыя — 27.5.1963), дзеяч грэч. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Па прафесіі ўрач. Удзельнік грэч. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. 3 1961 дэп. парламента Грэцыі. Выступаў за мір і ўсеагульнае раззбраенне, супраць атамнага ўзбраен-ня. 3 1963 нам. старшыні Усягрэч. к-та барацьбы за аслабленне міжнар. напру-жанасці і за мір. 22.5.1963 смяротна па-ранены паліт. праціўнгкамі ў час сходу грэч. прыхільнікаў міру ў г. Салонікі. Сусв. Савет Міру засн. у 1963 Міжнар. прэмію Міру імя Г. Ламбракіса.
    ЛАМБРОЗА (Lombroso) Чззарэ (6.11.1835, г. Верона, Італія — 9.10.1909), італьян-скі судовы псіхіятр і крыміналіст, за-снавальнік антрапалагічнай школы пра-ва. Скончыў Павійскі ун-т (1858). 3 1862 праф. Павійскага, з 1896 Турын-скага ун-таў. Л. сцвярджаў, што зла-чынства звычайная з’ява, што існуе асобы тып «прыроджанага злачынцы», які не можа не рабіць злачынства; ён валодае асобымі фіз. прыкметамі («стыгматамі»), напр., у яго нізкі лоб, сплюшчаны нос, рэдкая барада і да т. п. Пазней Л. прызнаваў значэнне сац. прычын злачыннасці, што дало падста-ву лічыць яго тэорыю біясацыялагічнай. Паводле сваіх паліт. поглядаў Л. — прыхільнік расавай тэорыі.
    Тв„ Рус. пер. — Геннальность н помеша-тельство: [Сб. работ]. М., 1995.
    ЛАМЕ (Lome), горад, сталіца Тога. Адм. ц. Прыморскай вобласці. Каля 500 тьгс. ж. (1995). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарог у глыб краіны. Гал. порт кра-іны ў Гвінейскім заліве. Міжнар. аэра-порт. Прам-сць: нафтаперапр., металур-гічная, цэм., бавоўнаачышчальная, тэкст., харч., абугковая. Апрацоўка мар-муру. Ун-т. Нац. музей. Манумент не-залежнасці (1960). Турыстычны цэнтр. Засн. ў 1904 на месцы паселішча народа эве Да 1-й сусв. вайны адм. ц. іерман-скага ўладання Тога, пазней — адм. ц. Франц. Тога, з 1960 сталіца незалежнай рэспублікі.
    ЛАМЕТРЬІ (Lamettrie, La Mettrie) Жу-льен Афрэ дэ (25.12.1709, г. Сен-Мало, Францыя — 11.11.1751), французскі фі-лосаф, асветнік. Урач па адукацыі. За матэрыяліст. і атэіст. погляды («Нату-ральная гісторыя душы», 1745) прасле-даваўся царкоўнікамг, эмігрыраваў у Га-ландыю, дзе выдаў твор «Чалавек-ма-шына» (1747), потым у Германію (вы-даў працы «Чалавек-расліна», 1748; «Сістэма Эпікура», 1751). Першым у Францыі даў паслядоўнае выкладанне сістэмы механістычнага матэрыялізму і сенсуалізму, абгрунтаваў існаванне адзі-най матэрыяльнай субстанцыі, вызна-чальнымі атрыбутамі якой лічыў пра-цягласць, здольнасць да руху і пачуццё-васць. Асн. ідэя Л. — тлумачэнне псі-хічных з’яў фізіял. працэсамі. Яго філас. ідэі паўплывалі на Д.Дзідро,
    116 ЛАМІЙСКАЯ
    П.Гольбаха, К.Гельвецыя. У Беларусі і Літве творы і вывучэнне Л. вядомы з канца XVIII ст. Напр., у перакладной ананімнай кн. «Жыццё і творы вядомых пісьменнікаў XVIII ст.» (1794) ёсць раз-дзел, прысвечаны Л.
    Тв.: Рус. пер. — Нзбр. соч. М.; Л., 1925; Соч. 2 нзд. М., 1983.
    ЛАМІЙСКАЯ ВАЙНА, вайна саюза стараж.-грэч. дзяржаў на чале з Афінамі супраць панавання Македоніі ў 323— 322 да н. э. Ініцыіравана афінянамі на чале з Дэмасфенам і Гіперыдам пасля атрымання звестак пра смерць Аляксан-дра Македонскага. Да Афін далучыліся некат. полісы Сярэдняй Грэцыі і Пела-панеса, асобныя ілірыйскія і фракійскія плямёны. У 323 да н.э. войска саюзні-каў на чале з Леасфенам у бітве пры Гераклеі разбіла сілы правіцеля Маке-доніі Антыпатра і прымусіла яго сха-вацца ў фесалійскай крэпасці Ламія (адсюль назва вайны). Скарыстаўшы раздробленасць антымакедонскага лаге-ра, Антыпатр дачакаўся падмацаванняў і ў Кранонскай бітве (322 да н.э.) разбіў саюзную армію. Панаванне Македоніі ў Грэцыі было адноўлена.
    ЛАМІНАРНАЕ ЦЯЧЭННЕ, упарадка-ванае цячэнне вадкасці (або газу), пры якім яе рух адбываецца слаямі, пара-лельнымі напрамку цячэння. Назіраец-ца ў вязкіх вадкасцях, пры малых ска-расцях цячэння, пры абцяканні цел ма-лых памераў. 3 павелічэннем скорасці ў пэўны момант пераходзіць у неўпарад-каванае турбулентнае цячэнне. Тэарэ-тычна Л.ц. вывучаюцца з дапамогай ураўненняў Наўе—Стокса. Вязкае Л.ц. вадкасці ў трубе вызначаецца Пуазёйля законам.
    ЛАМІНАРЫЯ, марская к а п у с-т a (Laminaria), род пласціністых бурых водарасцей сям. ламінарыевых. 30 відаў. Пашыраны ў халодных акіянах і морах абодвух паўшар’яў. Сустракаецца ад па-верхні да глыб. 200 м. Найб. вядомыя Л.: Гур’янавай (L. gurjanovae), пальчата-рассечаная (L. digitata), паўн. (L. hyperborea), цукрыстая (L. saccharina), японская (L. japonica).
    Слаявіна даўж. 0,5 — 50 м у выглядзе пласціны суцэльнай або рассечанай, гладкай ці маршчьшістай, складкаватай, з пузырамі або без іх. Прымацоўваецца да субстрату дыс-кападобнай падэшвай ці галінастымі рызоіда-мі. Размнажэнне бясполае (зааспоры) і пала-вое (аагамія). Каштоўны аб’екг прамысл. зда-бычы і штучнага развядзення з харч. мэтамі. Сыравіна для атрымання лек. сродкаў і хім. рэчываў. Выкарыстоўваецца ў тэкст. і папя-ровай прам-сці, ідзе на корм, упзаенне.