• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАНДШАФТНАЯ ЭКАЛОПЯ. галіна экалогіі, якая вывучае ўзаемаадносіны прыродных з’яў і ўзаемадзеянне паміж з’явамі ў межах пэўнай экасістэмы. Тэрмін уведзены ням. географам К.Тролем (1939). Асновы Л.э. распраца-ваны рас. вучонымі В.В.Дакучаевым, V Ф Марозавым, Р.І.Аболіным у пач. 20 ст. Заканамерныя спалучэнні экасістэм у межах пэўнай тэр. ці акваторыі, ха-рактэрных у розных адносінах (напр., геамарфалагічных на сушы або гідрала-гічных у водным асяроддзі), утвараюць сістэму больш высокага ўзроўню — ландшафт. Экасістэмы, што ўтвараюць ландшафт, звязаны паміж сабой па-верхневым і грунтавым сцёкамі, з якімі адбываецца асн. перанос рэчываў ад аў-таномных (водападзельных) да акумуля-тыўных (падначаленых) экасістэм праз пераходныя (транзітныя); пераносам рэчываў паветраным шляхам (ветрам), a таксама актыўнай міграцыяй жывёл. Кожная з экасістэм злучана з інш. эка-сістэмамі сувязямі, якія вызначаюцца яе ўнутр. ўласціваснямі і становішчам у ландшафце. Экасістэмы кожнага лан-дшафту адчуваюць уздзеянне вонкавых па адносінах да іх фактараў: атм., літа-лапчных, гідрагеал. і антрапагенных. Задачы Л.э. вырашаюць таксама біягеа-цэналогія і ландшафтазнаўства.
    А. М.Петрыкаў.
    ЛАНДШАФТНЫ АНАЛІЗ, вывучэнне структуры і ўласцівасцей прыродных тэрытарыяльных комплексаў; адзін з метадаў ландшафтазнаўства. Разглядае марфал. структуры і прасторавую дыфе-рэнцыяцыю працэсаў, якія працякаюць у ландшафтах, гісторыю іх развіцця і сучаснай дынамікі, прыродныя і тэхна-генныя структуры, а таксама комплек-сныя ўласцівасці і функцыі ландшафту як адзінага цэлага, у тл. яго сац.-эка-нам. функцыі. На аснове Л.а. робяць прагназіраванне кірункаў, шляхоў і вы-нікаў развіцця ландшафтаў з улікам ацэнкі колькаснага і якаснага бакоў уз-
    Ландшафтная архітэктура
    122	ЛАНДШАФТНЫ
    дзеяння на іх прыродных і антрапаген-ных факгараў. Прагназіраванне ўклю-чае выпрацоўку рэкамендацый па агггы-мізацыі ландшафтаў і больш поўнай рэ-алізацыі іх сац.-эканам. функцый. Улічваецца пры распрацоўцы праектаў, звязаных з арх.-планіровачнымі, інж., аірапрамысл., меліярац., рэкрэацыйны-мі і інш. кірункамі пераўтварэння пры-родных ландшафтаў. А.М Петрыкаў.
    ЛАНДШАФТНЫ ДЫЗАЙН, галіна творчай дзейнасці, накіраваная на фар-міраванне прадметна-прасторавага ася-роддзя; маст. канструяванне дэталей культ. ландшафту. Аб’екты Л.д. — пластыка рэльефу (ландшафтная скуль-птура), дрэва-куставыя і кветкавыя кампазіцыі, малыя формы ў архітэкту-ры з насаджэннямі (пергалы, трэльяжы, вазы, кашпо і інш ), дэкар. скулытгура, фантаны, басейны, каскады, элементы візуальнай інфармацыі ў парку, садовая мэбля і інш.
    Вылучыўся ў 1960-я г. Развіты ў.францыі, Германіі, Фінляндыі, Японіі і інш краінах. Сярод прыкладаў на Беларусі: у Мінску — добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач, каскады на Сляпянскай воднай сістэме, бульвар па вул. Пуліхава; добраўпарадкаванне плошчы і вуліц у г. Ліда Гродзенскай вобл., гіст. ч. Віцебска; дэкар. вадаём, газоны, квет-нікі на цэнтр. плошчах вёсак Домжарыцы Ле-пельскага р-на Віцебскай вобл. і Верцялішкі Гродзенскага р-на. Новым аб’ектам Л.д. сталі ўчасткі садова-дачнага і катэджавага буд-ва.
    Літ:. Сычева А.В., Тнтова Н.П. Ландшафтный днзайн: Эстетнка деталей го-родской среды. Мн., 1984. А.В.Сычова.
    ЛАНДШАФТНЫ ЗАКАЗНІК від заказ-ніка, тэрыторыя якога з’яўляецца аб’ек там аховы і аднаўлення асабліва каш-тоўных, рэдкіх прыродных маляўнічых ландшафтаў і комплексаў. На тэр. Л.з. абмежавана гасп. дзейнасць, у тл. заба-ронены суцэльная высечка лесу, пасьба жывёлы, гідрамеліярац. работы, узвя-дзенне будынкаў, скідванне сцёкавых
    Ландшафтны дызайн
    вод і быт. адходаў і інш. На Беларусі 16 Л.з. рэсп. значэння (агульная пл. каля 231 тыс. га): Бабінавіцкі, Міжазёрны, Сялява, Сіньша, Чырвоны Бор у Віцеб-скай, Лзёры, Навагрудскі, Сарачанскія азёры, Свіцязянскі ў Гродзенскай, Бла-кітныя азёры, Прылуцкі ў Мінскай, Ма-зырскія Яры ў Гомельскай, Альманскія балоты, Прастыр, Стронга ў Брэсцкай, Старыца ў Магілёўскай абласцях.
    ЛАНДШАФТНЫЯ КАРТЫ, паменша-нае адлюстраванне ландшафтаў геагра-фічных рознага рангу, іх струкгуры і размяшчэння. Адрозніваюць Л.к. агуль-
    нанавуковыя (размяшчэнне відаў лан-дшафтаў і асобных прыродных ком-плексаў), ацэначныя (ацэнка ландшаф-таў па відах дзейнасці чалавека), праг-нозныя (будучы стан ландшафту). На буйнамаштабных картах паказваюць фацыі, на сярэднемаштабных — урочы-шчы і мясцовасці, на дробнамаштаб-ных — тыпалагічныя комплексы лан-дшафтаў (тыпы, роды, віды). На прык-ладных Л.к. ацэньваецца патэнцыял прыдатнасці прыродных комплексаў для гасп. выкарыстання, неабходнасць іх аховы (інж.-геагр., ландшафтна-мелі-ярацыйныя, медыка-геагр. і інш.). На
    Ландшафтны льпайн
    Ландшафтная скулытгура
    ЛАНКАСТЭР
    123
    Беларусі складзена сярэднемаштабная Л.к. (1984). В.С.Аношка.
    ЛАНДШТАЙНЕР (Landsteiner) Карл (14.6.1868, Вена — 26.6.1943), аўстрый-скі вучоны, адзін з заснавальнікаў іму-нагематалогіі. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Венскі ун-т (1891). 3 1922 праф. паталогіі і бактэрыялогіі Ракфе-лераўскага ін-та ў Нью-Йорку. Навук. працы па імуналогіі і імунахіміі. Разам з Я.Янскім адкрыў групы крыві чалавека (1900), з Э.Поперам даказаў інфекц. прыроду поліяміэліту (1909), з А.Віне-рам выявіў рэзус-фактар (1940). Нобе-леўская прэмія 1930.
    ЛАНДШТЎРМ (ад ням. Land зямля, краіна + Sturm атака), катэгорыя ваен-наабавязаных запасу 3-й чаргі ў дапа-можных вайск. фарміраваннях, якія ствараліся з іх у Прусіі, Германіі, Аў-стра-Венгрыі і інш. дзяржавах у 19 — 1-й пал. 20 ст. Выкарыстоўваліся пера-важна для аховы дзярж. граніц, камуні-кацый, складоў і інш. У фаш. Германіі ў 1944 Л. быў заменены фольксштур-мам.
    ЛАНДЫ (франц. landes ад гальскага landa пустка), ландшафт пустак у пры-морскіх абласцях Зах. Еўропы з вільгот-ным атл. кліматам. У складзе раслін-насці пераважаюць вечназялёныя хмыз-някі і травы. У вузкім разуменні — пясчаныя алювіяльныя нізіны на ПдЗ Францыі, уздоўж узбярэжжа Біскайска-га заліва. Даўж. 230 км, аддзелены ад мора паласой дзюн шыр. 7—8 км.
    ЛАНДЫЧЙНКА Віктар Фёдаравіч (12.2. 1922, в. Міхайлова Лёзненскага р-на Ві-цебскай вобл. — 31.3.1980), поўны ка-валер ордэна Славы. Скончыў Ташкен-цкае пях. вучылішча (1943). 3 1943 на Варонежскім, Зах., Бранскім, 1-м Пры-балт. франтах. Удзельнік Курскай біт-вы, вызвалення Віцебскай вобл. Вызна-чыўся ў баях на тэр. Літвы і Латвіі ў 1944: 11 жн. першы фарсіраваў р. Ме-меле і знішчыў 2 агнявыя пункты Bopara; 18 вер. з ірупай разведчыкаў разгра-міў апорны пункт гітлераўцаў; у кастр. вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка.
    ЛАНДЫШ (ConvaBaria), род кветкавых раслін сям. спаржавых. І від —Л. май-скі, або звычайны (С. majalis), некалькі падвідаў. Пашыраны ва ўмераным поя-се Еўразіі і Паўн. Амерыкі, на Белару-сі — усюды. Нар. назвы краспак, кам-валея лесавая. Трапляецца ў хваёвых і хвойна-шыракалістых лясах і хмызня-ках. Як дэкар. кветка культывуецца з сярэдзіны 16 ст. Садовыя формы Л. буйныя, шматкветкавыя, з ружаватымі і махровымі кветкамі, ёсць стракаталіс-тыя.
    Шматгадовыя травяністыя расліны з гары-зантальным карэнішчам. Лісты (2—3) доўга-чаранковыя, прыкаранёвыя, з дугападобным жылкаваннем. Кветанос выш. да 20 см. Квет-кі белыя, духмяныя з шарападобна-званочка-вым вякочкам, на павіслых кветаножках, па 6—12 у' доўтай рыхлай аднабокай гронцы. ГІлод — чырв. ягада. Выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Лек., дэкар. раслі-ны. Ядавітыя.
    ЛАНДЭ МНбЖНІК, каэфіцыент у формуле для вызначэння расшчаплення ўзроўняў энергіі ў магн. полі (гл. Зеема-на з’ява). Вызначае маштаб расшчап-лення ў адзінках магнетона Бора, а так-сама адносную велічыню гірамагнітных адносін. Уведзены ў 1921 ням. фізікам А.Ландэ. Значэнні Л.м. залежаць ад ар-бітальных і спінавых момантаў асобных электронаў, напр., для чыста арбіталь-нага моманту Л.м. роўны 1, для чыста спінавага — 2.
    ЛАНДЭР, Л а н е р (Lander) Гаральд [сапр. Стэўнсборг (Stevnsborg) Альфрэд Бернхарт; 25.2.1905, Капенга-ген — 14.9.1971], дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог. 3 1913 вучыўся ў школе Каралеўскага дацкага балета (у 1932—51 яе кіраўнік), у 1927—29 у ЗША у М.Фокіна. Вывучаў рус. і мексі-канскія нар. танцы. 3 1923 харапарны танцоўшчык, з 1929 саліст, у 1931—51 кіраўнік Каралеўскага дацкага балета. Паставіў больш за 30 балетаў на муз. Ф.Пуленка, К.Рысагера, Ж.Ф.Рамо і інш. 3 1953 выкладчык, у 1956—63 кі-раўнік школы Парыжскай оперы. Адна-часова працаваў у інш. краінах. У 1964 стварыў студыю ў Парыжы. Яго спек-таклі на нац. сюжэты былі насычаны нар. танцамі. У лепшым з пастаўленых ім балетаў — «Эцюды» на муз. К.Чэрні (1948) па-новаму выкарыстаў выразныя сродкі класічнага танца.
    ЛАНЖЭВЭН (Langevin) ГІоль (23.1.1872, Парыж — 19.12.1946), французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1934). Замежны чл.-кар. Pac. АН (1924) і ганаровы чл.
    Ландыш
    AH СССР (1929). Скончыў Школу фізі-кі і хіміі (1891) і Нармальную школу (1897) у Парыжы. 3 1902 у Калеж дэ Франс (з 1902 праф.), адначасова з 1905 у Школе фізікі і хіміі (з 1925 дырэктар). Навук. працы па іанізацыі газаў, кван-тавай тэорыі, тэорыі адноснасці, магне-тызме і ультраакустыцы. Стварыў ста-гыстычную тэорыю дыя- і парамагне-тызму (1903—05). Незалежна ад А.Эйн-штэйна ўстанавіў сувязь паміж масай і энергіяй (1906) і выявіў існаванне дэ-фекту масы (1913). Распрацаваў асновы гідралакацыі, першым выкарыстаў ульт-рагук для падводнай сігналізацыі і вы-
    П.Ланжэвэн.
    яўлення падводных лодак (1916). Ак-тыўны антыфашыст і прыхільнік На-роднага фронту Францыі.
    Тв:. Рус. пер. — йзбр. труды. М., 1960.
    Літ.: Старосельская-Ннкнтп-на О.А. Поль Ланжевен. М., 1962.
    ЛАНЖЭРбН (франц. longeron ад longer ісці ўздоўж), асноўны сілавы элемент канструкцый многіх інж. збудаванняў (самалётаў, аўтамабіляў, вагонаў, мастоў і інш ), які размяшчаецца па даўжыні канструкцыі. У самалётаў Л. разам са стрынгерамі ўтварае падоўжны набор крыла, фюзеляжа і інш.; у аўтамабіляў і вагонаў 2 Л., злучаныя папярочнымі элементамі, утвараюць раму (шасі), якая нясе кузаў, колы і рухавік.
    ЛАНКАСГЭР (Lancaster) Бёрт (сапр. імя Бёртан Стывен; 2.11.1913, Нью-Йорк — 1994), амерыканскі кінаакцёр. У кіно з 1946. Ствараў вобразы валя-вых, моцных духам людзей, здольных супрацьстаяць неспрыяльным абставі-нам. Сярод яго работ вострахаракгар-ныя («Элмер Гантры», 1960, прэмія Ос-кар 1961; «Буфала Біл і індзейцы», 1976), тонкапсіхал. («Леапард», 1962; «Сямейны партрэт у інтэр’еры», 1975) і трагічныя («Нюрнбергскі працэс», 1961) ролі. Зняўся ў фільмах: «Птушкалоў з Алькатраса» (1962; прэмія Міжнар. кі-нафестывалю ў Венецыі), «Сем дзён у маі» (1964), «Дваццатае стагоддзе» (1976), «Шкура» (1980), «Мясцовы ге-рой» (1983) і інш. Вядучы каментатар створанай сав. дакументалістамі кіна-эпапеі «Вялікая Айчынная» (1979), у пракаце ЗША наз. «Невядомая вайна».