• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАНЬКАВА, Л а н ь к о ў, вёска ў Бя-лыніцкім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Няропля. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад г.п. Бялынічы, 51 км ад Магілёва, 47 км ад чыг. ст. Друць. 245 ж., 96 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Пом-нік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛАНЬЧЖбЎ, Г a а л а н ь, горад на Пн Кітая, у сярэднім цячэнні р. Хуанхэ. Адм. ц. прав. Ганьсу. Каля 1,5 млн. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог, адзін з галоўных прамысл. цэнтраў Кітая. Прам-сць: атамная (вытв-сць узбагача-нага урану), нафтахім., хім. (вытв-сць угнаенняў і сінт. каўчуку), маш.-буд. (нафтавае і хім. абсталяванне), тэкст. (шарсцяныя тканіны), эл.-тэхн., тыту-нёвая, запалкавая, мукамольная, цэм., шкляная. Ун-т. Паўн.-Зах. філіял АН Кітая.
    ЛАО, л а о с ц ы, група народаў, асн. насельніцтва Лаоса (2,95 млн. чал.). Жывуць таксама на Пн і ПнУ Тайланда (15 млн. чал.), у інш. краінах Індакітая.
    128
    ЛАОС
    Агульная колькасць 18 млн. чал. (1992). Гавораць на лаоскай мове. Вернікі — будысты.
    ЛАОС (Lao), Лаоская Н а р о д -на-Дэмакратычная Р э с -п у б л і к а (Сатхаланалат Пасатхіпатаі Пасасон Лао), дзяржава ў Паўд.-Усх. Азіі, у цэнтр. частцы п-ва Індакітай. Мяжуе на Пн з Кітаем, на У з В’етна-мам, на Пд з Камбоджай, на 3 з Тай-ландам і М’янмай. Пл. 236,8 тыс. км2. Нас. 5,1 млн. чал. (1997). Дзярж. мо-ва — лаоская (лаацянская). Сталіца — г. В'енцьян. Краіна падзяляецца на 16 правінцый (кхуэнгаў) і сталічную акру-гу. Нац. свята — Дзень абвяшчэння Рэспублікі (2 снежня).
    Дзяржаўны лад Л. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1991. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на сесіі парламента на 5 гадоў. Вышэй-шы прадстаўнічы і заканад. орган — Нар. сход, дэпутаты якога выбіраюцца насельніцтвам на 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць ураду, прызначанаму прэзідэнтам.
    Прырода. Каля 90% тэрыторыі занята сярэдневышыннымі гарамі. У цэн-тры — плато Сіянгкхуанг (выш. да 2820 м, г. Бія), на У — паўд.-зах. схілы хр. Чыангшон, на Пд — плато Балавен. Раўнінныя ўчасткі размешчаны на 3 уз-доўж р. Меконг. Карысныя выкапні: алавяныя, жал., медныя руды, каштоў-ныя камяні, золата, каменная соль, буд. матэрыялы. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Сярэдняя т-ра студз. ад 15 °C на Пн да 23 ®С на Пд. У ліп. т-ра 28— 30 °C. Ападкаў ад 1500—1700 мм на раўнінах да 3000 мм у гарах; дажджлівы сезон з чэрв. да кастрычніка. Рэкі мна-гаводныя, парожыстыя. Найб. рака — Меконг. Лясы займаюць каля 60% тэ-рыторыі. Пераважаюць лістападныя і вечназялёныя трапічныя лясы з каш-тоўнымі відамі дрэў (цік, сал, палісан-дравае, эбенавае, сандалавае, ружовае, жалезнае); у верхнім поясе гор — дубо-
    Герб і сцяг Лаоса
    выя і хваёвыя лясы. Участкі саваннаў. Жывёльны свет: слон, алені, малпы, фазаны, шмат змей. Лясныя рэзерваты Донгсіенгтхонг, Донгхыасау і інш.
    Насельніцтва Жыве больш за 60 на-роднасцей. Большая ч. насельніцтва ад-носіцца да тайскай моўнай групы: лао (больш за 60%), тай, горныя тай і інш. Да аўстраазіяцкай моўнай групы (каля 25%) належаць кхмеры і горныя мон-кхмерскія народы. Жывуць таксама кітайцы, в’етнамцы, індыйцы і інш. Вернікі пераважна будысты (85%) і прыхільнікі розных рода-племянных вераванняў. Сярэднегадавы прырост насельніцтва каля 2%. Сярэдняя шчыльн. 21,6 чал. на 1 км . У далінах шчыльн. дасягае 500 чал. на 1 км2, у га-рах месцамі каля 1 чал. на 1 км . У га-радах жыве 25% насельніцтва. Найб. го-рад — В’енцьян (каля 500 тыс. ж., 1995). Каля 100 тыс. ж. у гарадах Луан-гпрабанг, Паксе і Саванакхет. У сель-скай гаспадарцы занята каля 80% пра-цаздольнага насельніцтва, у прам-сці — каля 5%. Адзначаецца часовая эмігра-цыя працоўных у Тайланд пераважна на с.-г. работы.
    Гісторыя. Найбольш стараж. сляды чалаве-ка на тэр. Л. адносяцца да верхняга палеалі-ту. 3 9 ст. даліну р. Меконг засялілі лао, якія да 11—13 ст. стварылі тут некалькі княстваў. У 1353 кароль Фа Нгун аб’яднаў іх у дзяржа-ву Лансанг, якая дасягнула найб. росквіту ў 17 ст. Пануючай рэлігіяй стаў будызм. У пач 18 ст. Лансанг распаўся на залежныя ад Сія-ма (гл. Тайланд) і В’етнама княствы Луанг-прабанг, В’енцьян і Цямпатсак. У 19 ст. ў выніку войнаў частка лаоскіх тэрыторый адышла да Сіяма і В’етнама. У 1893 Л. захоп-лены Францыяй і ў 1898 уключаны ў Франц. Індакітай (Луангпрабанг абвешчаны каралеў-ствам пад франц. пратэктаратам). У 2-ю сусв. вайну Л. акупіраваны Японіяй (1941—45). У гэты час узнік нац.-вызв. рух Лао Ісара (Выз-валенне Лаоса) на чале з прьшцамі Суеана Фумам і Суфанувонгам. Пасля капітуляцыі Японіі 12.10.1945 абвешчана незалежная Па-тэт-Лао (краіна Лао). Аднак Францыя пры-знала незалежнасць Л. толькі 22.10 1953 у вы-
    ніку нац.-вызв. барацьбы, якая вялася пад кі-раўніцтвам Фронту вызвалення Л. (з 1956 Патрыятычны фронт Л., ПФЛ). Гал. ролю ў фронце адыгрывала Нар. партыя Л. (вылучы-лася ў 1955 з Камуніст. партыі Індакітая, з 1972 Нар.-рэв. партыя Л., НРПЛ).
    Паводле Жэнеўскіх пагадненняў 1954 (гл. Жэнеўскія нарады 1954—59) Л. аб-вешчаны нейтральным каралеўствам, створаны ўрад на чале з Сувана Фумам (з 1957 — кааліцыйны з удзелам прад-стаўнікоў ПФЛ, нейтралістаў і правых). Спробы правых сіл у 1958—62 захапіць усю ўладу ў Л. прывялі да грамадз. вай-ны. Пасля Жэнеўскай нарады па ўрэгуля-ванні лаоскага пытання ў 1962 створаны ўрад на чале з Сувана Фумам, які ўклю-чаў усе паліт. сілы Л. У выніку моцных унутр. супярэчнасцей у крас 1963 ПФЛ выйшаў з яго і разгарнуў на У Л. ўзбр. барацьбу. Ён атрымаў дапамогу ад Дэ-макр. Рэспублікі В’етнам, якая ў час В’етнамскай вайны 1964—73 выкарыс-тоўвала тэр. Л. для забеспячэння сваіх войскаў у Паўд. В’етнаме ў абход дэ-маркацыйнай лініі. Са жн. 1964 ЗША пачалі бамбардзіроўкі тэрыторыі, што кантраляваў ПФЛ. 21.2.1973 у В’енцья-не падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нац. згоды ў Л. 5.4.1974 створаны Часовы ўрад нац. адзінства і Нац. паліт. савет з усіх паліт. сіл Л. Да лета 1975 войскі ПФЛ усталя-валі свой кантроль над усёй тэр. Л. 29.11.1975 кароль Саванг Ватхана [1959— 75] адрокся ад прастола. 2.12.1975 абве-шчана Лаоская Нар.-Дэмакр. рэспублі-ка (ЛНДР) на чале з прэзідэнтам Суфа-нувонгам (1975—86) і прэм’ер-міністрам К.Фамвіханам (1975—91), узяты курс на пабудову ў Л. сацыялізму. 14.8.1991 прынята канстытуцыя ЛНДР, якая, за-хоўваючы кіруючую ролю НДПЛ, даз-валяла прыватную маёмасць. Прэзідэн-там Л. быў выбраны Фамвіхан (да ліст. 1992, з 1992 Н.Фумсаван), прэм’ер-мі-ністрам — ген К.Сіфандон. Л. — чл. ААН (з 1955), Apr-цыі дзяржаў Паўд-Усх. Азіі (АСЕАН, з 1998). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь уста-ноўлены ў лют. 1994
    Дзейнічаюць Нар.-рэв. паргыя Л., Фронт за нац будаўніцтва Л.
    Гаспадарка. Л. — слабаразвітая агр краіна са шматукладнай эканомікай.
    Да арт. Лаос. Даліна р. Меконг.
    лдос 129
    Да арт. Лаос. Ус-тупленне войск На-родна-вызваленчай арміі ў г. Саванак-хет. 1975.
    Штогадовы даход на 1 чал. каля 200— 300 дол. Дзяржаве належаць дзяржгасы, многія прамысл. прадпрыемствы, тран-спарт. У сельскай гаспадарцы перава-жаюць кааператывы. С.-г. угоддзяў каля 2 млн. га, палавіна іх пад ворывам, па-лавіна пад пашай і лугамі. Найб. развіта земляробства. У далінах і на раўнінах пераважае арашальнае земляробства, здымаюць 2 ураджаі за год. У горных раёнах пашырана лядна-агнявое земля-робства. Каля 90% пасяўных плошчаў займае рыс, штогадовы яго збор да 2 млн. т. Вырошчваюць таксама кукурузу (горныя раёны на Пн), проса, бульбу, батат, маніёк, сою і інш. бабовыя, алей-ныя, агародніну, бавоўнік, тытунь, рамі, цукр. трыснёг. Экспартныя культуры: кава, опіумны мак, чай, каўчуканосы, кардамон, перац. Трапічнае садоўніцтва (цытрусавыя, бананы, ананасы, манга). Жывёлагадоўля мае другараднае зна-чэнне. Буйн. par. жывёлы і буйвалаў ка-ля 2,1 млн. галоў, выкарыстоўваюцца як цяглавая сіла. Коней каля 50 тыс. га-лоў, свіней 1,7 млн. галоў, авечак і коз 1,1 млн. гал. У лясной гаспадарцы вы-карыстоўваюць каля 1 тыс. прыручаных сланоў. Птушкагадоўля. Рыбалоўства (каля 30—50 тыс. т рыбы штогод), па-ляўніцтва. Лясныя промыслы: нарых-тоўка драўніны каштоўных парод, гумі-лаку, бензойнай смалы, сыравіны для атрымання бетэлю і інш. У прам-сці вылучаецца здабыча алавянай руды (ка-ля 5 тыс. т штогод), каменнай солі, гіп-су, золата, каштоўных камянёў (сапфі-ры, чырвоная шпінель). У энергетыцы пераважаюць невял. ЦЭС на імпартным паліве. Працуе ГЭС Нам Нгум (магут-насць 150 тыс. кВт) на р. Нгум, пастаў-ляе электраэнергію на экспарт у Тай-ланд. Агульная вьпв-сць электраэнергіі 900 млн. кВт гадз. (1995). Аснову ап-рацоўчай прам-сці складаюць лесапіла-ванне і рысаачыстка, вытв-сць буд. ма-тэрыялаў; ёсць невял. цукр., алейныя, вінна-гарэлачныя, піваварныя, тытунё-выя, керамічныя, тэкст. (у т.л. шаўка-ткацкія), швейныя, трыкат., гарбарна-абугковыя, металаапр., мэблевыя прад-прыемствы. Шырока развіты маст. ра-мёствы, у т.л. ювелірныя вырабы з
    золата і серабра, слановай косці, каш-тоўных камянёў. Горад В’енцьян — асн. прамысл. цэнтр, вылучаецца такса-ма вырабам лакавых маст. прадметаў хатняга ўжытку; г. Саванакхет — цэнтр суднабудавання (дробныя рачныя суд-ны) і суднарамонту; гарады Луангпра-банг і Кхонг — цэнтры саматужна-ра-месніцкіх промыслаў. Транспарт унутр. водны і аўтамабільны. Рака Меконг і яе асн. прытокі на асобных участках дас-тупныя для невял. суднаў. Унутр. вод-ных шляхоў 4,6 тыс. км. Аўтадарог 27,5 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 2 тыс. км. У краіне 20 тыс. аўтамашын (1997). Авіятранспарт выкарыстоўвае 10 аэрапортаў, у т.л. міжнар. аэрапорт каля В’енцьяна. У 1995 экспарт склаў 348 млн. дол., імпарт — 628 млн. долараў. У экспарце пераважаюць драўніна і пі-ламатэрыялы (33%), электраэнергія (14%), волава, кава, гіпс, натуральныя смолы і інш. У імпарце гал. роля нале-жыць нафтапрадукгам, прамысл. і харч. таварам. Гал. гандл. партнёры: Тайланд
    (41% экспарту, 45% імпарту), В’етнам (25% экспарту), Японія (11% імпарту), Кітай, Сінгапур. Дадатковыя крыніцы даходаў — замежны турызм (штогод Л. наведвае каля 120—150 тыс. турыстаў пераважна з Тайланда) і грашовыя пе-раводы грамадзян краіны, якія працу-юць за мяжой. Л. штогод атрымлівае замежную дапамогу ў памеры 180—240 млн. долараў. Знешні доўг зах. краінам перавышае 1,2 млрд. долараў. Грашовая адзінка — кіп.