• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Рус. пер. — йзложенне смстемы мнра. Л., 1982.
    Літ:. Воронцов-Вельямннов Б.А Лаплас. 2 язд. М., 1985. А.І.Болсун.
    ЛАГІЛАСА АІІЕРАТАР, лінейны дыфе-рэнцыяльны аператар Д , які зададзенай функцыі u(x, у, z) ставіць у адпавед-насць функцыю A u(x, у, z)- У прамаву-гольных дэкартавых каардынатах мае д2й ^й &й „	.
    выгляд Д u =	+ -^. Для фун-
    кцыі адной пераменнай супадае з апе-ратарам 2-й вытворнай. Ураўненне Дм = 0 наз. Лапласа ўраўненнем (адсюль назва «Л.а.»). Абазначэнне Д увёў англ. фізік і матэматык Р.Мёрфі (1833).
    ЛАІІЛАСА ЗАКбН, залежнасць капі-лярнага ціску ад міжфазнага паверхне-вага нацяжэння і сярэдняй крывізны паверхні ў дадзеным пункце; адзін з асн. законаў капілярных з’яў. Устаноўле-ны П.С.Лапласам у 1806.
    Паводле Л.з., перапад гідрастатычнага ціс-ку ар (капілярны ціск) на паверхні падзелу дзвюх фаз (вадкасць — вадкасць, вадкасць — пара ці газ) стр=ст( 1/Rj-t-1/R2), дзе a — каэфі-цыент паверхневага нацяжэння; Rj і R2 — радыусы крывізны 2 узаемна перпендыкуляр-ных нармальных сячэнняў паверхні ў дадзе-ным пункце (Бр > 0, калі меніск выпуклы, Др < 0, калі меніск увагнуты).
    ЛАІІЛАСА ПЕРАЎТВАРбННЕ, ліней нае функцыянальнае пераўгварэнне, якое пераводзіць функцыю f(t) сапраў-днай пераменнай t (арыгінал) у фун-кцыю F(s) камплекснай пераменнай (вобраз). Цесна звязана з Фур’е пераў-тварэннем. Выкарыстоўваецца для ін-тэгравання дыферэнцыяльных ураўнен-няў у задачах элекгратэхнікі, гідрадына-мікі, механікі, тэорыі цеплаправоднасці.
    Дазваляе зводзіць рашэнне, напр., звычай-нага лінейнага дыферэнцыяльнага ўраўнення з пастаяннымі каэфіцыентамі да рашэння алг. ўраўнення l-й ступені. Аінабаковае Л.п. матэматычна выражаецца праз інтэграл Лап-
    ласа F(s)=J f(t)e s,dt (інтэгралы такога віду разглядаліся П.С.Лапласам у працах па тэо-рыі імавернасцей у 1812, адсюль назва). Пры пэўных абмежаваннях на функцыю F(s) фун-кцыя f(t) узнаўляеіша адназначна па форму-лах абарачэння. Л.п. разам з яго абарачэннем складае аснову аперацыйнага злічэння.
    А.А.Гусак.
    ЛАПЛАСА ТЭАРбіМА адна з лімітных тэарэм імавернасцей тэорыі, што адно-сіцца да размеркавання адхілення час-таты з’яўлення падзеі ад яе імавернасці пры незалежных выпрабаваннях.
    Паводле Л.т., калі пры кожным з п незалеж-ных вьшрабаванняў у т выпадках адбываецца некаторая выпадковая падзея, імавернасць з’яўлення якой роўная р(0<р< 1), то_імавер-насць няроўнасці z} < (т-пруЧпр(Ўр) < z2 блізкая пры вял. z да значэння інтэграла Лапласа. У а/ульным выглядзе даказана П.С.Лапласам (1812); асобны вынадак Л.т. быў вядомы АМуаўру (1730), таму яе часам наз. тэарэмай Муаўра—Лапласа.
    ЛАПЛАСА ЎРАЎНЕННЕ, дыферэнцы-яльнае ўраўненне з частковымі вытвор-нымі Дй(х, у, z)=0, дзе Д — Лапласа аператар, u(x, у, z) — шуканая фун-кцыя. Уведзена П.Лапласам (1782) у працах па нябеснай механіцы і тэорыі гравітацыйнага патэнцыялу.
    Да Л.ў. зводзіцца шэраг задач фізікі і тэх-нікі, напр., яго задавальняе т-ра пры стацыя-нарных працэсах, патэнцыял эл.-статычнага поля па-за межамі зарадаў, гравітацыймы па-гэнцыял па-за межамі прыцягальных мас. У прамавутольных дэкартавых каардьшатах яно
    Э2« Л Л „
    мае выгляд —; + —, + —у = 0, дзе х, у, z — а? а/ a?
    незалежныя пераменныя. Рашэнні Л.ў., якія маюць неперарыўныя частковыя вьпворныя да 2-га парадку ўключна, наз. гарманічнымі функцыямі.
    А.АГўсак.
    ЛА-ПЛАТА (La Plata), заліў Атлантыч-нага ак. каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі; эстуарый рэк Парана і Уругвай. Даўж. 320 км, шыр. да 220 км, глыб. 10—20 м. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 1 м). Гарады і пар-ты — Буэнас-Айрэс, Ла-Плата (Арген-ціна) і Мантэвідэо (Уругвай).
    ЛА-ПЛАТА (La Plata), горад на У Ар-генціны. Адм. ц. прав. Буэнас-Айрэс. Засн. ў 1882. 543 тыс. ж. (1991). Порт на паўд. беразе зал. Ла-Плата. Чыг. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл. і прамысл. цэнтр. Прам-сць: нафтаперапр. і нафта-хім., металаапр., мясахаладабойная, му-камольная. 2 ун-ты. Астр. абсервато-рыя.
    ЛАПЛАЦКАЯ НІЗІНА, усходняя ч. Унутраных раўнін Паўд. Амерыкі ўздоўж рэк Парагвай і Парана. Даўж. з Пн на Пд каля 2300 км. Шыр. да 900 км. Ук-лючае прыродныя вобласці Пантанал, Гран-Чака, Пампа і Міжрэчча. Уяўляе сабой сінеклізу Паўд.-амер. платформы, якая запоўнена магугнай тоўшчай кан-тынентальных, пераважна кайназойскіх адкладаў. На Пн клімат трапічны, летам вільготны; рэдкалессі і вял. балоты ўздоўж рэк. На Пд клімат трапічны, раўнамерны, вільготны; светлыя лясы,
    прэрыі і стэп. Земляробства. жывёлага-доўля.
    ЛАІЮ Аркадзь Іванавіч (8.2.1904, в Жданоўка Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 5.1.1983), бел. вучоны ў галіне селекцыі і раслінаводства. Акад. ЛН Бе-ларусі (1950; чл.-кар. 1940), акад. Ака-дэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61). Скончыў БСГА (1927), у 1932—41 пра-цаваў у ёй. 3 1944 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі (з 1949 дырэкгар). 3 1953 акад.-сакратар Аддз. біял., с.-г. і мед. навук АН Бела-русі, з 1956 — Аддз. раслінаводства і гал. вучоны сакратар Акадэміі с.-г. на-вук Беларусі. У 1960—72 у Бел. ін-це земляробства. Навук. працы па біялогіі канюшыны, агратэхніцы насеннявод-ства збожжавых культур і лёну. Усгана-віў заканамернасці аптымальнай гу-шчыні пасеву збожжавых і лёну ў за-лежнасці ад змены агратэхн. і прырод-ных фактараў. Рэкамендаваў наборы найб. эфекгыўных культур для карма-вых севазваротаў, сістэмы іх чаргавання і выкарыстання ўгнаенняў.
    Тв:. Основные вопросы посева зерновых культур н льна. Мн., 1950; Кукуруза на полях Белорусснн. Мн., 1963 (у сааўт.); Снстема удобрення н чередованме культур в прнферм-скнх кормовых севооборотах с кукурузой (ра-зам з Б.С.Жагрыным) // Весці АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1969. № 4; 1970. № 1—2.
    ЛАПО Дзмітрый Еўдакімавіч (кастр. 1861, г. Беліца, цяпер у межах г. Го-мель — люты 1936), расійскі і бел. пісьменнік. Скончыў Казанскі ун-т (1898). У 1885 за ўдзел у кіеўскай арг-цыі «Народнай волі» высланы ў Сі-бір. У 1890—92 жыў у Гомелі, з 1892 у Чыстапалі Казанскай губ., Мінусінску, Краснаярску; працаваў юрыстам, вы-кладчыкам. Друкаваўся з 1888 (у газ. «Мннсклй лмсток», «Северо-Западном календаре на 1888 год»), У «Беларускіх апавяданнях» (1895) з дэмакр. пазіцый адлюстраваў жыццё бел. вёскі. Займаўся краязнаўствам, вывучаў побыт сіб. на-сельнііггва: «Горад Чыстапаль напярэ-дадні рэформы 17 чэрвеня 1870 г.» (1897), «Грамадскае кіраванне мінусін-скіх іншародцаў» (1904), «Злачынства і пакаранне паводле стэпавага права сі-бірскіх качавых іншародцаў» (1905), «Аб увядзенні ўсеагульнай адукацыі ў Крас-наярску» (1909).
    Літ:. Кузняева С. Судьба автора «Бе-лорусскнх рассказов» // Неман. 1986. № 12. ЛАПбіКА Ігнат Анатолевіч (27.6. 1899—-18.3.1968), бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Праф. (1940). Скончьгў мед. ф-т БДУ (1926). 3 1930 у Мінскім мед. ін-це (з 1932 заг. кафед-ры). 3 1937 дырэктар Ленінградскага НДІ вуха, горла, носа і маўлення. На-вук. працы па біял. уплыве прамянёвай энергіі на арганізм, рэнтгенадыягнос-тыцы рака і склеромы гартані, танзілі-це.
    Тв.: Острый н хронмческнй тонзнллнт. йх осложненмя н связь с другммм заболевання-мв. Л., 1963 (разам з В.Ю.Лакоткінай).
    ЛАПТА, руская нар. гульня з мячом. У інш. краінах да Л. падобныя гульні:
    ЛАПЦЕЎ 135
    бейсбол, крыкет, ойна (Румынія), песа пало (Фінляндыя). На Беларусі Л. на-гадвае гульня апука.
    Гуляюць у Л. 2 каманды па 7—9 чал. на роўнай пляцоўцы даўж. 50—60 і шыр. 20—30 м. Інвентар: мяч дыяметрам 6—7 см, масай 50—70 г і біта — «лапта» (палка даўж. 80— 120 см). Адна каманда «б'е», другая «водзіць». Мэта гульні — ударам біты паслаць мяч як мага далей і прабегчы па чарзе да процілегла-га боку і назад, за што каманда атрымлівае ачко. Калі гульца з каманды, якая «б'е» «асаляць» (зачэпяць) злоўленым мячом, ка-манды мяняюцца месцамі. Выйграе каманда, якая за 60 мін набярэ больш ачкоў.
    ЛАПЎН, у беларусаў печыва з квашана-га цеста ў выглядзе тоўстага бліна. Ка-мяк цеста расплясквалі на патэльні, па-сыпалі соллю, кменам, макам. Пяклі на гарачым вуголлі пры адкрытым агні. Спажывалі за снеданнем, бралі ў поле. Часам намазвалі слоем тварагу, смята-най, цёртым макам. Такія Л. пасылалі сваякам у якасці гасцінца, бралі з сабой у адведкі да парадзіхі. Вядомы пераваж-на на Віцебшчыне. Падобны да скава-родніка, праснака. Г.Ф.Вештарт. ЛАІІУНОЎ Анатоль Максімавіч (н. 15.9.1940, г. Гомель), бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1998). Скончыў Бел. кансерваторыю па спецыяльнасцях ігра на нар. інструментах (1964) і опер-на-сімф. дырыжыраванне (1973, клас Я.Вашчака). 3 1974 у Дзярж. т-ры опе-ры і балета Беларусі, у Вял. т-ры ў Маскве, у Дзярж. сімф. аркестры Бела-русі. У 1975—87 (з перапынкам) гал. дырыжор, з 1991 дырыжор Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. 3 1993 мдст. кі-раўнік і гал. дырыжор Сімфанічнага ар-кестра Беларускага тэлебачання і радыё'. Пад яго муз. кіраўніцтвам у Дзярж. т-ры муз. камедыі пастаўлены аперэты бел. кампазітараў «Тыдзень вечнага ка-хання» Ю.Семянякі (1975), «Судны час» Р.Суруса (1984), «Джулія» У.Кан-друсевіча (1991), класічныя «Вясёлая ўдава» Ф.Легара (1978), «Д’ябальскі на-езнік» (1983), «Сільва» (1986) і «Мары-ца» (1992) І.Кальмана і інш., творы су-часных айч. і замежных аўтараў; з Сімф. аркестрам Дзяржтэлерадыёкам-паніі Беларусі ажыццявіў шэраг фонда-вых запісаў (оперы «Агатка, ці Прыезд пана» Я.Д.Голанда, «Фауст» А.Радзівіла, музыка да драмы «Фінгал» і скрыпічны канцэрт В.Казлоўскага, прэм’еры буй-ных твораў сучасных бел. кампазітараў).
    Н.А.Юўчанка.
    ЛАПУХбЎ Фёдар Васілевіч (20.10.1886, С.-Пецярбург — 28.1.1973), рускі ар-тыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. Расіі (1956). Скончыў Пецяр-бургскае тэатр. вучылішча (1905, педа-гог М.Легат). У 1905—22 саліст Мары-інскага т-ра (у 1910—11 гастраліраваў у ЗША). У 1922—56 (з перапынкамі) маст. кіраўнік трупы Т-ра імя Кірава, з 1931 арганізатар і кіраўнік балетнай трупы Ленінградскага Малога т-ра опе-ры і балета, у 1936—41 маст. кіраўнік Ленінградскага харэаграфічнага вучьші-шча. Арганізатар і кіраўнік балетмай-старскага аддзялення Ленінградскай
    кансерваторыі (1962, з 1965 праф ). Ад-ным з першых сярод сав. балетмайстраў пачаў аднаўляць балеты класічнай спад-чыны. Стварыў бессюжэтны праграмны «балет-сшфонію» (танцсімфонія «Веліч сусвету» на муз. Л.Бетховена, 1923), сінт. спекгаклі (уводзіў спевы, слова, эксцэнтрыку, буфанаду, элементы цыр-ка, т-ра лялек і іяш.). Сярод пастановак у Т-ры імя Кірава: «Веліч сусвету»; «Пульчынела» І.Стравінскага (1926), «Ледзяная дзева» на муз. Э.Грыга (1927), «Вясновая казка» на муз. П Чай-