Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
У старых кварталах з традыц. 2-павярховы-мі дамамі захавалася прамавугольная сетка вуліц. Сярод пабудоў у стылі барока: палацы 18 ст. —Дыес дэ Медына (1755, 3-павярховы з аркадамі і лесвіцамі ва ўнутр. дварах), Віль-явердэ і інш., цэрквы — Санта-Дамінга (1726), Сан-Франсіска (каля 1743—84, 3-ло-пасцевы партал з багатай разьбой), Сан-Пед-ра (1790, скляпенне нефа і купал з вапнава-пемзавай масы на трысняговым каркасе). У часткова рэканструяваным цэнтры — шмат-павярховыя жалезабетонныя будынкі сярэдзі-ны 20 ст., на ўскраіне — індзейскія кварта-лы.
ЛАПАТАНОПЯ (Scaphopoda), лод-к а н о г і я, клас марскіх малюскаў. 2 атр., 26 родаў, каля 1000 відаў. Вядомы
з ардовіку. Пашыраны ўсюды, найб. разнастайныя ў трапічных морах. Жы-вуць на дне да глыб. 7,5 км. Вядуць ры-ючы спосаб жыцця. Найб. вядомы прадстаўнік марскі зуб (Dentalium vulgaris).
Даўж. ад 0,15 да 15 см. Цела двухбакова-сі-метрычнае, размешчана ў трубчастай, злёгку выгнутай ракавіне, пярэдпяя адгуліна якой шырэйшая за заднюю. Праз яе Л. высоўва-юць галаву і нагу. Над галавой ёсць скурныя складкі з пучкамі ніткападобных вусікаў (каптакуламі), пры дапамозе якіх Л. выконва-юць функцыі дотыку і захопу корму. Кор-мяцца дробнымі доннымі арганізмамі і інш. Раздзел ьнапол ыя.
ЛАІІАТАЧНАЯ МАШЫНА, лопас-цевая машына, механічная кан-струкцыя для пераўгварэння энергіі па-току вадкасці або газу ў энергію вяр-чальнага вала (гідраўлічная турбіна, га-завая турбіна) ці наадварот (цэнтрабежная або восевая лопасцевая помпа, вентылятар).
Асн. рабочы орган Л.м. — рабочае кола, якое складаецца з лапатак, замацаваных на ўтулцы. Л.м. бываюць: адна- і шматступен-ныя; актыўныя і рэакгыўныя (напр., актыў-ная турбіна, рэактыўная турбінаў, восевыя, радыяльна-восевыя (дыяганальныя) і рады-яльныя. Прынцьш Л.м. вядомы са старажыт-насці (паравая турбіна Герона Александрый-скага, рымскія гідраўл. турбіны), здаўна вы-карыстоўваліся вадзяныя колы, еетрарухавікі. У канцы 19 ст. створаны восевы кампрэсар. Тэорыю Л.м. распрацоўвалі Л.Эйлер, М.Я.Жу-коўскі і С.А. Чаплыгін.
ЛАПАТКА, мыс, паўд. пункг паўвостра-ва Камчатка (Расія), каля 51° паўдн. ш. і 156° 40' усх. д. Выш. да 20 м.
ЛАПАТКА ўархітэктур ы, верты-кальны выступ на сцяне будынка без базы і капітэлі. Вядома ў архітэктуры Зах. і Усх. Еўропы. Звычайна ўспрымалі цяжар ад падпружных арак скляпенняў. Адначасова былі элементамі рытму і дэ-кору фасадаў, аздабляліся рустам, фі-лёнгамі і інш. У архітэктуры Беларусі вядомы з 11 ст. (Сафійскі сабор у По-лацку), у 17—19 ст. пашырьшіся ў архі-тэктуры стыляў рэнесансу, барока, кла-сіцызму, у 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. — у стылях псеўдарус., несапраўднай го-тыкі, мадэрн. У сучаснай архітэктуры Л. — важны элемент стварэння рытму фасадаў. Часам маюць выгляд пілонаў.
У драўляным дойлідстве ў выглядзе Л. ча-сам вырашалася шалёўка рэшткаў зрубаў, якую аздаблялі дэкар. разнымі накладкамі,
размалёўкай. У некат. збудаваннях 18—19 ст. пад уплывам мураванай архітэктуры Л. аздаб-ляліся канелюрамі або рустам. С.А. Сергачоў.
ЛАПАТО Георгій Паўлавіч (н. 23.8.1924, в. Азершчына Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі. Чл-кар. Нац. АН Беларусі (1995), чл.-кар. Pac. АН (1979). Д-р тэхн. н. (1976), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі энер-гет. ін-т (1952). 3 1959 на Мінскім з-дзе ЭВМ. У 1969—72 дырэктар Мінскага філіяла Н.-д. цэнтра электроннай вы-
ліч.тэхнікі. 3 1972 у НДІ ЭВМ (у 1972—87 дырэктар), адначасова ў Мін-скім радыётэхнічным ін-це. У 1992—95 дырэктар навук.-інж. цэнтра «Нейра-камп’ютэр», з 1995 у Ін-це сучасных ве-даў. Навук. працы па распрацоўцы і вытв-сці ЭВМ сям’і «Мінск», ЭВМ Адзінай сістэмы, выліч. комплексаў, сістэм і сетак, аўтаматызацыі праекта-вання ЭВМ. Гал. канструктар ЭВМ «Мінск-1», шматмашынных сістэм «Мінск-222», сістэмы калект. карыстан-ня «Нарач», шэрагу рухомых (бартавых ЭВМ), спец. выліч. комплексаў. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Лапатка на фасадзе Пакроўскай царквы ў Гродне.
132 ЛАПАЎ
Тв.: Вычнслнтельная техннка в Белорусснн // Мнформацнонные технологнн н вычнслн-тельные снстемы. 1997. № 1. М.П.Савік
ЛАПАЎ Барыс Сцяпанавіч (28.9.1925, Мінск — 13.8.1967), бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1955). Скончыў БДУ (1951). Працаваў у друку, з 1955 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1964 у Мінскім пед. ін-це. Даследаваў прабле-мы бел. сінтаксісу, стылістыкі і ўзаема-дзеянне бел. мовы з інш. мовамі. Вы-ступаў у друку з рэцэнзіямі на працы па бел. мовазнаўстве і творы бел. маст. л-ры. Сааўтар «Нарысаў па гісторыі бе-ларускай мовы» (1957), «Курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Сінтак-сіс» (1959), «Граматыкі беларускай мо-вы» (т. 1—2, 1962—66). І.К.Германовіч.
ЛАПАЦІН, вёска ў Пінскім р-не Брэс-цкай вобл., на левым беразе р. Стыр, каля аўгадарогі Пінск—Столін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУ ад горада і 25 км ад чыг. ст. Пінск, 196 км ад Брэста. 428 ж., 149 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У Доме культуры музей рус. паэта КЛ.Блока. Каля вёскі стаянка эпохі неаліту і бронз. веку.
.ІАІІАЦІН Антон Іванавіч (18.1.1897, в. Каменная Брэсцкага р-на — 9.4.1965), генерал-лейтэнант (1942), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдаскана-лення камсаставу (1925, 1947), Вышэй-шыя акад. курсы (1947). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. 3 1941 камандую-чы арміямі на Паўд.-Зах., Сталінград-скім, Паўн.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах. Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вы-зваленні Беларусі, Прыбалтыкі, правя-дзенні Усх.-Прускай аперацыі. У час Беларускай аперацыі 1944 нам. каманду-ючага 43-й арміяй, удзельнічаў у акру-жэнні віцебскай групоўкі праціўніка і вызваленні Віцебска (гл. Віцебскі «ка-цёл»), Вызначыўся пры авалоданні г. Кёнігсберг. Удзельнік вайны з Японіяй на Д. Усходзе. Да 1954 у Сав. Арміі.
ЛАПАЦІН Герман Аляксандравіч (25.1.1845, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 26.12.1918), дзеяч рас. рэв. руху. Скон-чыў Пецярбургскі ун-т (1866). У сту-дэнцкія гады далучыўся да народніцка-га руху, чл. Ішуцінскага гуртка. Быў арынггаваны ў 1866 (вызвалены); у 1868 высланы ў г. Стаўрапаль. У пач. 1870 тайна выехаў у Парыж (дзе пачаў nep-mu рус. пераклад «Капіталу» К.Мар-кса), потым у Лондан. 3 вер. 1870 чл. Ген. савета Інтэрнацыянала 1-га. У кан-цы 1870 выехаў у Сібір, каб вызваліць з ссылкі М.Г.Чарнышэўскага, але ў лют. 1871 арыштаваны ў Іркуцку, адкуль у 1873 уцёк у Парыж, Лондан; штогод тайна наведваў Расію. У 1879 арышта-ваны ў Пецярбургу і сасланы ў Сярэд-нюю Азію, потым у Волагду, адкуль у 1883 уцёк за граніцу. 3 сак. 1884 зноў у
Расіі, аднавіў дзейнасць «Народнай волі» і фактычна ўзначаліў яе. 18.10.1884 арыштаваны, у 1887 прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага па-жыццёвым зняволеннем у Шлісельбур-гскай крэпасці. Вызвалены ў 1905, ад паліт. дзейнасці адышоў.
Літ:. С а й к н н О.А Первый русскнй пе-реводчнк «Капмтала». М., 1983.
ЛАПАЦІН Ігар Канстанцінавіч (н. 13.11.1923, г. Палтава, Украіна), бел. вучоны ў галіне заалогіі і зоагеаграфіі. Д-р біял. н. (1965), праф. (1965). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончьгў Харкаўскі ун-т (1946). 3 1970 у БДУ (да 1998 заг. кафедры). Навук. працы па таксаноміі насякомых, зоагеа-графіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.: Жукм-лнстоеды фауны Белорусснн м Прнбалтнкн: Определнтель. Мн., 1986; Зоо-географня. 2 кід Мн., 1989; Каталог жест-кокрылых (Coleoptera, Insecta) Беларусн. Мн , 1996 (у сааўт.).
П.Р.Лапацін
ЛАПАЦІН Пётр Рыгоравіч (5.1.1907, в. Ізлягошча Усманскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 9.7.1974), адзін з кіраў-нікоў партыз. руху ў Мінскай і Віцеб-скай абл. у Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1929. 3 1934 у органах НКУС, з 1936 на чыг. ст. Мінск. У 1941 камандзір аддзялення, узвода партыз. атрада спец. прызначэн-ня «Міця», які дзейнічаў на тэр. Магі-лёўскай, Смаленскай і Арлоўскай абл. 3 сак. 1942 кіраўнік партыз. спец. развед,-дыверсійнай групы НКДБ СССР «Бы-валыя», са жн. 1942 — камандзір пар-тыз.брыгады «Дзядзькі Колі». 3 1944 на сав. і гасп. рабоце ў Барысаве.
ЛАПАЦІНА Таццяна Карнееўна (15.8.1891, в. Азершчына Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 22.3.1980), бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазі-тар-аматар. Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Працавала ў калгасе. загадвала сельскай б-кай, навучала спевам у ся-рэдняй школе на радзіме. На аснове ся-мейнага гурту Лапаціных арганізавала і ў 1936—54 узначальвала Азершчынскі нар. хор — адзін з лепшых бел. самадз. калектываў. Пры яе ўдзеле ў хоры ство-раны найб. папулярныя песні «Наша сяло», «Кучаравая вішня», «Дождж ідзе», «Падзяка». «Прыязджайце да нас у калгас», «Дняпро», «За Азершчынай палі залатыя», а таксама песня Л. «Марфута».
Літ.: Есакоў А., Смольскі Б. Кал-гасны хор сяла Азершчына. Мн., 1953; Ннсневнч Н Татьяна Лопатнна. М, 1962. Г/.Цітовіч.
ЛАГІАЦІНА I АРА. найбольш высокая горная вяршыня в-ва Сахалін, у паўн. ч. Усходне-Сахалінскіх гор, у Сахалін-скай вобл. Расіі. Выш. 1609 м. Складзе-на з метамарфічных парод. Схілы пад тайгой, прыграбянёвыя часткі пад кед-равым сланікам. Названа ў гонар рус. геолага і географа І.А.Лапаціна, даслед-чыка Сібіры, Д. Усходу і в-ва Сахалін.
ЛАПАЦІЧЫ, вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Раста, на аўгадарозе Магілёў — Слаўгарад. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад г. Слаўгарад, 50 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Чавусы. 504 ж., 182 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувя-зі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну.
ЛАПЕРЎЗ (La Perouse) Жан Франсуа дэ Гало (Galaup; 22.8.1741, г. Альбі, Францыя — 1788), французскі мара-плавец. На ваенным флоце з 1756. У 1785—88 узначальваў кругасветнае па-дарожжа на фрэгатах «Астралябія» і «Бусоль». Экспедыцыя ўдакладніла контуры часткі ўзбярэжжа Паўн. Аме-рыкі, Усх. Азіі, адкрыла праліў паміж а-вамі Сахалін і Хакайда (гл. Лаперуза праліў), а-вы Манерон, Савайі.' 3 Сід-нея экспедыцыя накіравалася на Пн і прапала без вестак. У 1826 англ. капітан П.Дзілан і ў 1828 франц. мараплавец Ж.Дзюмон-Дзюрвіль знайшлі на в-ве Ванікора (з групы Санта-Крус) і рыфах каля яго некаторыя рэчы экспедыцыі, a ў 1964 франц. экспедыцыя Брасара — рэшткі затанулага фрэгата.