• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАНЎС (Lands), горад у Аргенціне, ува-ходзіць у Вял. Буэнас-Айрэс. Больш за 500 тыс. ж. (1995). Трансп. вузел. Прам-сць: аўтамаб., хім., папяровая, лёгкая, хар-човая.
    М.Ланца.
    ЛАНЦА (Lanza) Марыо. [сапр. К а к о -ца (Cocozza) Альфрэда; 31.1.1921, г. Філадэльфія, ЗША — 7.10.1959], аме-рыканскі спявак (тэнар); прадстаўнік школы бельканта. Па нацыянальнасці італьянец. Валодаў голасам рэдкай сілы і прыгажосці. Дэбютаваў у 1942 у пар-тыі Фентана («Віндзорскія кумачкі» О.Нікалаі) у пастаноўцы С.Кусявіцкага на Танглвудскім фестывалі (каля г. Бостан). 3 1946 гастраліраваў як кан-цэртны спявак, выступаў у опернай трупе Новага Арлеана. Сярод партый: Каварадосі, Пінкертон («Тоска», «Чыо-
    126 ЛАНЦУГ
    Чыо-сан» Дж.Пучыні), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі). Зняўся ў муз. фільмах «Вялікі Каруза», «Серэнада», «Улюбёнец Нькз-Йорка» і інш.
    ЛАНЦЎГ, 1) гнуткі выраб, які склада-ецца з асобных шарнірна злучаных жорсткіх звёнаў. Бываюць Л. грузавыя (для падвешвання і пад’ёму грузаў), ця-гавыя (для перамяшчэння грузаў) і прыводныя (для перадачы руху; гл. Ланцуговая перадача). Выкарыстоўваюц-ца таксама проціслізготныя Л., якія на-дзяваюць на вядучыя колы аўтамабіля для павышэння яго праходнасці па зле-дзянелых дарогах ці бездарожжы. 2) Л. уэлектратэхніцы — гл. Маг-нітны ланцуг, Электрычны ланцуг.
    Ланцугі: 1, 2 —грузавыя (круглазвённы звар-ны і пласціністы з расклёпкай); 3, 4 — цяга-выя (пласціністы ўзулачна-ролікавы і кардан-ны з лігымі звёнамі); 5, 6 —лрывадныя (ро-лікавы двухрадны і ііласціністы зубчасты).
    «ЛАНЦУГ», бел народны танец. Муз. памер 2/4, 4/4. Тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага. Выканаўцы (мужчыны і жанчыны) бяруцца за паднятыя ўгору рукі і становяцца кругам, паўкругам ці лініяй. Той, хто водзіць, не разрываючы ланцуг з рук, праходзіць (за ім астатнія танцоры) праз «вароты» пад рукамі апошняй пары. Алошні выканаўца, калі ўсе праходзяць пад яго рукой, павароч-ваецца на месцы, а сваю правую руку, сагнутую ў локці і злучаную з рукой лартнёра, кладзе далонню на сваё пра-вае плячо. Ланцужок тым часам па чар-
    зе праходзіць пад рукамі наступных пар, і кожны выканаўца прымае падоб-ную позу. Калі ўсе танцоры перапля-туцца рукамі і выстраяцца ў адну лінію, той, хто водзіць, пачынае рухацца ў ад-варотным парадку і «расплятае» ланцуг, пакуль не выведзе ўсіх на зыходную па-зіцыю. Вядомы таксама як адна з фііур кадрылі. Бытуе ў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях.
    Ю.М Чурко. ЛАНЦУГЙВАЯ КАМПАЗІЦЫЯ, струк-тура вершаванага твора, калі наступныя вершаваныя радкі развіваюць думку асобных папярэдніх радкоў:
    Растуць на радзіме маёй неабсяжныя дрэ-вы.
    Кожнае з іх мае крону з шумлівых галінаў.
    Кожная з гэтых галінаў — зялёны пра-мень.
    Кожны прамень — гэта некалькі звонкіх жалеек.
    3 кожнай жалейкі, калі заіграеш,
    To салаўі вылятаюць,
    то кнігаўкі, то жаўрукі.
    О, не сячыце дрэў гэтых пявучых, Калі свае любіце песні.
    (М.Танк. «Тапор»),
    У асобных цвёрдых формах верша су-седнія строфы яднаюцца рыфмамі або настунныя строфы часам поўнасцю ўключаюць у сябе асобныя радкі папя-рэдніх (гл. ў арт. Тэрцыны, Вянок cane-may). У некаторых творах з Л.к. трапля-ецца ланцугоеая рыфма. Л.к. — харак-тэрная рыса некаторых бел. нар. пе-сень.	В.П.Рагойша.
    ЛАНЦУГОВАЯ ЛІНІЯ, плоская транс-цэндэнтная крывая, форму якой набы-вае пад уздзеяннем сілы цяжару гнуткая аднародная і нерасцягвальная важкая нітка з замацаванымі канцамі. Яе ўраў-ненне y=ach(x/a), дзе ch(x/a) — гіпер-балічны косінус (гл. Гіпербалічныя фун-кцыі). Выкарыстоўваецца ў разліках, звязаных з правісаннем правадоў, тро-саў і інш. Паверхня, утвораная вярчэн-нем дугі Л.л. вакол восі Ох, наз. катэ-ноідам.
    ЛАНЦУІОВАЯ ПЕРАДАЧА, механізм для перадачы вярчэння паміж пара-лельнымі валамі пры дапамозе двух жорстка замацаваных на іх зубчастых колаў, праз якія перакінуты бясконцы ланцуг. Гарантавана ад праслізгання, мае даволі высокі (да 0,96—0,97) ккдз. Выкарыстоўваецца ў транспартных, ’сельскагаспадарчых і інш. машынах.
    ЛАНЦУГОВАЯ ШЛА. піла для грубага папярочнага рэзання драўніны з дапа-могай бясконцага пілавальнага ланцуга з рэжучымі зубамі.
    Mae бензінавы матор або электрарухавік, муфту счапленяя, рэдуктар і кансольны рэ-жучы механізм у выглядзе накіравальнай шы-ны, па якой рухаецца пілавальны ланцуг. Бы-ваюць спецыяльныя (для валкі дрэў, абрэзкі сучкоў) і універсальныя; цяжкага, сярэдняга, лёгкага і асабліва лёгкага класаў. Найб. па-шыраны Л.п. з карбюратарным рухавіком (тыпу «Дружба») і электрапілы (для папяроч-нага раскрою леса- і піламатэрыялаў).
    ЛАНЦУГбВАЯ РЫФМА, рыфма, што спалучае радкі вершаванага твора, пас-
    тупова пераходзячы з адной страфы ў другую. Трапляецца ў некаторых цвёр-дых формах верша, у прыватнасці ў тэрцынах, віланелі. Характэрна і для твораў з ланцуговай кампазіцыяй, у якіх асобныя радкі папярэдніх строф пачы-наюць сабой строфы наступныя:
    Ішла Купалка сялом, сялом,
    Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
    Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
    Вітала хлопцаў чалом, чалом,
    Вітала хлопцаў чалом, чалом, Святліла ночкі агнём, агнём
    (Бел. народаая песня)
    Ужываецца ў класічным санеце, дзе яднае 2 катрэны (чатырохрадкоўе) і 2 тэрцэты (трохрадкоўе), у вянках санетаў (пераходзіць з аднаго санета ў другі) і інш.	В.П.Рагойша.
    ЛАНЦУГбВАЯ ЯДЗЕРНАЯ РЭАК-ЦЫЯ, ядзерная рэакцыя, у якой часці-цы, што выклікаюць яе, утвараюцца як
    У
    -а
    р х
    Ланцутовая лінія у = ach(x/a).
    Ланцуговая перадача: 1 — бясконцы ланцуг; 2, 3 — зорачкі.
    Першыя пакаленні нейтронаў, якія ўтвара-юцца пры ланпуговай ялзернай рэакцыі
    лао 127
    прадукты гэтай рэакцыі. Звязана з вял. энергавыдзяленнем (каля 200 МэВ на кожны акі дзялення ядра урану ці плу-тонію) і праходзіць з удзелам паволь-ных ці хуткіх нейтронаў. Выкарыстоў-ваецца як крыніца энергіі (гл. Ядзерны рэактар), на ёй заснаваны прынцып работы ядзернай зброі.
    Адзіная вядомая Л.я.р. — рэакцыя дзялен-ня урану і некагорых трансуранавых элемен-таў пад уздзеяннем нейтронаў — здзейснена Э.Фермі (1942) з дапамогай уран-графітавага рэактара, Суправаджаецца выдзяленнем не-калькіх нейтронаў, якія ў сваю чаргу могуць захоплівацца нераздзеленымі ядрамі і выклі-каць іх дзяленне. Характарыстычная велічы-ня Л.я.р. — каэфіцыент размнажэння к, які вызначаецца ўсярэдненымі лікамі актаў дзя-лення ў паслядоўных звёнах ланцуга. Сама-падтрымная рэакцыя магчыма толькі пры к>1; маса дзялільнага рэчыва для здзяйснен-ня такой рэакцыі наз. крытычнай; яе велічы-ня залежьвдь ад формы і ізатопнага складу гэтага рэчыва і вагаецца ад соцень грамаў да соцень тон. Рухомыя стрыжні з матэрыялу, які добра паглынае павольныя нейтроны, дазваляюць зрабіць Л.я.р. кіравальнай.
    Э.А.Рудак.
    ЛАНЦУГОВЫЯ ХІМІЧНЫЯ РЭАК-ЦЫІ, хімічныя рэакцыі, у якіх узнік-ненне прамежкавай актыўнай часціцы (атама, свабоднага радыкала, іона) і яе рэгенерацыя (узнаўленне) у кожным элементарным акце рэакцыі выкліка-юць вялікую колькасць (ланцуг) пера-ўтварэнняў зыходных рэчываў у прадук-ты рэакцыі. Тыповыя Л.х.р. — тэрміч-ны крэкінг, піроліз, акісленне, радыкаль-ная полімерызацыя, галагеніраванне.
    Л.х.р. складаецца з некалькіх элементарных стадый: зараджэнне ланцуга (ініцыіраван-не) — утварэнне актыўных часціц (АЧ), якое адбываецца, напр., у выніку дысацыяцыі мале-кул; працяг ланцуга — узаемадзеянне АЧ з зыходнымі рэчывамі, якое прыводзіць да ўтварэння малекул прадукту рэакцыі і новых АЧ; абрыў ланцуга («знікненне» АЧ) у выніку рэкамбінацыі свабодных радыкмаў, узаема-дзеяння АЧ са сценкамі пасудзін ці з інгібіта-рамі. Адрозніваюць Л.х.р. неразгалінаваныя і разгалінаваныя. У неразгалінаваных на кож-ную АЧ, якая расходуецца пры працягу лан-цуга, узнікае адна актыўная часціца, напр., рэакцыя хларыравання вадароду. Пры ініцыі-раванні ўтвараецца свабодны атам хлору (С1), які ўзаемадзейнічае з малекулай вадароду Н2(С1+Н2 -* HC1+H) з утварэннем малекулы хлорыстага вадароду HC1 і свабоднага атама вадароду, які ўзаемадзейнічае з малекулай
    С12(Н+С12 -► HC1+C1), і г.д. У разгалінаваных Л.х.р. на адну АЧ, расходаваную пры працягу ланцуга, узнікае некалькі АЧ (2 і больш), ад-на з іх працягвае першы ланцуг, а інш. пачы-наюць новыя, што прыводзіць да разгаліна-вання. Калі скорасць разгалінавання меншая за скорасць знікнення АЧ, разгалінаваная Л.х.р. адбываецца ў стацыянарным рэжыме. Пры нестацыянарным рэжыме (скорасць знікнення АЧ меншая за скорасць разгаліна-вання) агульная скорасць ланцуговага працэсу імкліва ўзрастае. Пераход да нестацыянарнага рэжыму адбываецца скачком і разглядаецца як самазагаранне рэакцыйнай сумесі ці лан-цуговы выбух. Значны ўклад у развіццё тэо-рыі Л.х.р. М.М.Сямёнава і С.Н.Хіншэлвуда. Гл. таксама Кінетыка хімічная.
    Літ:. С е м е н о в Н.Н. 0 некоторых проблемах хнммческой кннетнкн н реакцл-онной способностн. 2 нзд. М., 1958; Яго ж.
    Развмтне теорнн цепных реакцнй н теплово-го воспламенення. М., 1969. Дз.І.Мяцеліца.
    ЛАНЦЭТНІКІ (Amphioxus), род мар-скіх жывёл падтыпу бесчарапных тыпу хордавых. Апісаны П.С.Паласам (1774). 7 відаў. Пашыраны ўсюды ў цёплых і ўмераных водах. Жывуць на пясчаным грунце на глыб. да 30 м і больш.
    Даўж. да 8 см. Цела паўпразрыстае, ружа-ватага колеру. Спінны плаўнік пераходзіць у хваставы, які мае форму ланцэта (адсюль назва). Шкілет прадстаўлены хордай. Сэрца адсутнічае. Дыханне шчэлепнае. Кормяцца планктонам. Раздзельнаполыя.
    Ланцэтнік.
    ЛАНЬ, д а н і э л ь (Cervus dama), мле-какормячая жывёла сям. аленяў атр. парнакапытных. Пашырана ў Еўразіі і Паўн.-Зах. Афрыцы, акліматызавана ў Амерыцы і Аўстраліі. Жыве ў мяшаных і лісцевых лясах. 1 падвід — Л. іран-ская (C.d. mesopotamica) — у Чырв. кнізе МСАГІ.
    Даўж. да 1,6 м, выш. ў карку да 1 м, маса да 120 кг, самкі драбнейшыя. ІІоўсць на спі-не і баках летам рыжавата-бурая з белымі плямамі, зімой шаравата-бурая. Каля хваста
    Рака Лань каля вёскі Мокрава Лунінецкага раёна.
    невял. белая шіяма — «люстэрка». Рогі ў самцоў лапатападобныя, самкі бязрогія. Кор-міцца травяністай, хмызняковай расліннас-цю, лісцем, парасткамі, галінкамі. карой ліс-цевых парод дрэў. Палігамы. Нараджаюць 1—2 цялят. Аб’ект палявання і гадоўлі.
    ЛАНЬ, рака ў Мінскай і Брэсцкай абл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 147 км. Пл. вадазбору 2190 км2. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Гарбуны Нясвіжскага р-на, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкае Палессе. Асн. пры-токі: Нача, Люта (справа), Цапра, Бал-ванка (злева). Даліна ў верхнім цячэнні скрынкападобная (шыр. 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Пойма шыр. 0,6—1 км, парэзаная меліярац. каналамі. Рэчышча каналізаванае, шыр. 4—8 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м. Бе-рагі пераважна адкрытыя, тарфяністыя, выш. ў верхнім цячэнні 1,5—2 м, на ас-татнім працягу 1—1,5 м. На рацэ ство-рана вадасх. Лактышы, якое моцна ўплывае на гідралагічны рэжым ракі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў крас., сярэдняя выш. над межанным уз-роўнем да рэгулявання ракі 1,5 м, най-большая 1,9 м (1947) каля в. Лактышы. У летні перыяд рэжым узроўняў рэгу-люецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэка-дзе снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,3 м3/с. Выкарыстоўваецца як водапрыём-нік меліярац. сістэм. На рацэ г. Клецк. ЛАНЬ, вёска ў Нясвіжскім р-не Мін-скай вобл., каля р. Лань. Цэнтр сельса-вета і калект. сельскай гаспадаркі. За 10 км на Пд ад г. Нясвіж, 122 км ад Мін-ска, 10 км ад чыг. ст. Клецк. 794 ж., 294 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія за-гінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архі-тэкгуры — Троіцкая царква (19 ст.).