Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ.: Карцева Е.Н. Берт Ланкастер. М., 1983.
.ЛАНКАСТЭР (Lancaster) Джозеф (25.11.1778, Лондан — 24.10.1838), ан-
124 ЛАНКАСТЭРСКІЯ
глійскі педагог, адзін са стваральнікаў Бел-Ланкастэрскай сістэмы ўзаемнага навучання. Далучыўшыся да руху ква-кераў, адкрыў бясплатную школу (1798), дзе вучыў малодшых вучняў з дапамогай старэйпіых і найб. падрыхта-ваных. Свой вопыт «таннай школы» абагульніў і выклаў у кн. «Удасканален-не навучання...» (1803). Ідэю ўзаемнага навучання развіў у працы «Брытанская сістэма навучання» (1810). Сістэма Л., створаная незалежна ад Э.Бела, вызна-чалася дэталёвай рэгламентацыяй за-няткаў, выкарыстаннем сістэмы заах-вочвання і пакарання. У школы Л. прымаліся дзеці рознага веравызнання, а рэліг. навучанне, у адрозненне ад школ Бела, не было асноўным. Для падтрымкі школ у 1808 засн. Каралеў-скае ланкастэрскае т-ва, якое садзейні-чала іх пашырэнню ў Вялікабрытаніі і інш. краінах, у т.л. Расіі. 3 1812 Л. ім-кнуўся ўкараніць сваю сістэму ў сярэд-нюю школу, аднак пацярпеў няўдачу (школы Л. былі раскрытыкаваны за ме-ханіцызм у навучанні і недастатковасць ведаў, якія яны давалі). У 1818 Л. вые-хаў у ЗША.
ЛАНКАСТЭРСКІЯ ШКОЛЫ, гл ў арт. Бел-Ланкастэрская сістэма.
ЛАНКАСТЭРЫ (Lancaster), арыстакра-тьгчны род і каралеўская дынастыя ў Англіі ў 14—15 ст., адгалінаванне План-тагенетаў. Найб. значныя прадстаўнікі:
Джон Гонт (1340—99), пачынальнік роду, сьш Эдуарда IV, герцаі Ланкастэрскі (з 1362), фактычны кіраўнік дзяржавы ў 1360— 70-я г. Яго палітыка выклікала Уота Тайлера паўстанне 1381. Падгрымліваў антыпапскі рух Цж.Уік-ііфа.
Г е н р ы х IV [1399—1413], сын Дж.Гон-та. За ўдзел у апазіцыі супраць караля Рыча-рда II (1387) пазбаўлены ўсіх багаццяў, ван-драваў. На баку Тэўгонскага ордэна ўдзельні-чаў у паходах на землі ВКЛ, у т.л. на Вільню (вер. 1390). У выніку мяцяжу знаці Паўн. Ан-гліі супраць Рычарда II абвешчаны каралём. Намагаўся ліквідаваць феад. апазіцьпо.
Н.Ланкрэ. Тан-цоўшчьпіа Камар-го. 1730.
Г е н р ы х V [1413—22], сын Генрыха IV, палкаводзец і дыпламат. У барацьбе за франц. трон аднавіў Стогадовую вайну 1337— 1453. У бітве пры Азенкуры (1415) разграміў франц. войска і да 1420 захапіў паўн. Фран-цыю, у т.л. Парыж. Паводле дагавора ў Труа (21.5.1420) прызнаны нашчадкам франц. прастола. Памёр у час аблогі г. Мо.
Джон (1389—1435), сын Генрыха IV, герцаг Бэдфард, рэгент Францыі пры мала-летнім Генрыху VI.
X е м ф р ы (1391—1447), сын Генрыха IV, герцаг Глостэрскі, рэгент Англіі пры мала-летнім Генрыху VI.
Генрых VI (1421—1471), кароль [1422—61, 1470—71). Псіхічнахворы У ходзе Пунсовай і Белай руж вайны 1455—85 скінуты Йоркамі і забіты ў Таўэры.
Эдуард (1453—1471), сын Генрыха VI, прынц Уэльскі, апошні прадстаўнік асн. лініі Л. Загінуў у бітве пры Цьюксберы. Дамаганмі Л. на трон былі адноўлены іх далёкімі родзі-чамі Цюдарамі. Дз.М. Чаркасаў.
ЛАНКЕСТЭР (Lankester) Эдвін Рэй (15.5.1847, Лондан — 15.8.1929), ан-глійскі заолаг і эмбрыёлаг. Чл. Лондан-скага каралеўскага т-ва (1875). Праф. 71874) каледжа ў Лондане і Оксфар-дскага ун-та (1890), у 1898—1907 ды-рэктар прыродазнаўча-гіст. аддзела Бры-танскага музея. Навук. працы па сістэ-матыцы выкапнёвых рыб і беспазваноч-ных, анатоміі і эмбрыялогіі кольчатых чарвей, малюскаў і членістаногіх. Па-дзяліў гругту чарвей на 3 тыпы (плоскія, круглыя і кольчатыя). Прапанаваў сіс-тэму жывёльнага свету з вылучэннем у самастойную групу губак.
ЛАНКР^ (Lancret) Нікала (22.1.1690, Парыж — 14.9.1743), французскі жыва-пісец, прадстаўнік ракако. Вучыўся ў П.Дзюлена (да 1708), К.Жыло (1712— 18). Зазнаў уплыў А.Вато. 3 1719 чл. Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры. Аўтар вытанчаных галан-тных тэатр. і быт. сцэн, дэкар. пейза-жаў, лапісаных у мяккай жывапіснай манеры: «Канцэрт у парку», «Урок му-зыкі», «Танец», «Баль», «Вясковае вя-селле» (1737), «Поры года» (1738) і інш. Партрэты распрацоўваў як жанравыя сцэны («Сям'я Бурбон-Канці»; «Тан-
цоўшчыца Камарго», 1730). Ілюстраваў «Байкі» і «Казкі» Ж.Лафантэна.
ЛАНСЕР^, расійскія мастакі; бацька і сын.
Яўген Аляксандравіч (24.8.1848, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 4.4.1886), скулыттар. У 1867 і 1876 вывучаў маст. ліццё ў Парыжы. Майстар дробнай, пе-раважна жанравай скульптуры, анімаліст. Ся-родтвораў: «Тройка» (1868), «Сакалінас паля-ванне» (1872), «Запарожац пасля бітвы» (1873), «Кіргізскі касяк адпачывае» (1880), «Арабская конная гульня» (1884), «Святас лаў» (1886). Яўген Яўгенавіч (4.9.1875, г. Паўлаўск Ленінградскай вобл. — 13.9.1946), графік і жывапісец. Акад. жывапі-су (з 1912). Засл. дз. маст. Грузіі (1933). Нар. мастак Расіі (1945). Вучыўся ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастакоў у Пецяр-бургу (1892—95), у акадэміях Каларосі і Жу-ліяна ў Парыжы (1895—98). Чл. аб'яднапня «Свет мастацтва». Выкладаў у Тбіліскай AM (1922—34), Маскоўскім арх. ін-це, Усерасій-скай AM у Ленінградзе (1934-—38). Зазнаў уплывы АБенуа і К.Сомава. Творчасць вы-значаеода імкненнем да жыццёвай перака-наўчасці, канкрэгнасці ў перадачы гіст. эпохі, цікаўнасіцо да нар. жыцця. Выконваў сатыр. малюнкі для часопісаў «Жупел», «Адская почта», «Зрмтель» (1905—08), ілюстраваў тво-ры Л.Талстога, М.Лермантава і інш. Аўтар станковых работ «Нікольскі рьшак у Пецяр-бургу» (1901), «Імператрьша Лізавета Пятроў-на ў Царскім сяле» (1905), «Караблі часоў Пятра I» (1911), серыі «Трафеі рускай зброі» (1942), манум. размалёвак у будымках Казан-скага вакзала (1933—34, 1945—46) і гасціні-цы «Масква» (1937) у Маскве. Афармляў спектаклі ў Малым т-ры ў Маскве. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Літ.: Подобедова О.Н. Е.Е.Лансере. М., 1961.
ЛАНСІНГ (Lansing), горад у ЗША, на р. Гранд-Рывер. Адм. ц. штата Мічыган. Засн. ў 1837. 127 тыс. ж., з прыгарадамі 435 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўта-дарог. Цэнтр аўтамаб. прам-сці. Стан-кабудаванне, выпуск трактароў, помпаў, с.-г. прылад. Цукр. заводы. Ун-т.
ЛАНСКІ САБОР, сабор Нотр-Д а м, помнік архітэктуры франц. готы-кі 12—13 ст. у г. Лан. Пабудаваны ў 1150—1215 на месцы сабора, што зга-рэў у 1111. Крыжападобная ў плане 3-нефавая базіліка ўключае гал. неф з галерэяй і трыфорыем, трансегп, флан-кіраваны 4 вежамі (2 не скончаны), хор без апсіды, квадратную ў плане вежу-ліхтар над сяродкрыжжам. Зах. фасад з 3 парталамі і традыц. акном-ружай фланкіраваны 2 вежамі з фігурамі бы-коў. У інтэр’еры вітражы (у хорах — 13 ст.), рашотка хораў 18 ст.
ЛАНCbfe, кадрыля-лансье (франц. Іапсіег літар. улан), англійскі бальны Ta-Heu. У сярэдзіне 19 ст. пашыраны ў Еў-ропе. Выконваюць 4 пары, размешча-ныя крыж-накрыж у карэ. Складаецца з 5 фігур; муз. памер для 1-й, 3-й, 4-й фі-гур 6/8, для 2-й і 5-й — 2/4. Кожная фігура, акрамя 5-й, пачынаецца муз. ус-тупам (інтрадукцыяй; 8 тактаў). У не-кат. краінах, у тл. ў Расіі, быў пашыра-ны ў нар. побыце; у Беларусі вядомы пад назвай «Лянцей». У нар. танц. прак-тыцы існуюць шматлікія варыянты Л.
ЛАНЦА 125
Я.Я.Лашсерэ. Імператрыца Лізавета Пягроўна ў Царскім сяле. 1905.
ЛАНТАН (лац. Lanthanum), La, хімічны элемент ІП групы перыяд. сістэмы, ат. н. 57, ат. м. 138,9055, адносіцца да рэд-казямельных элементаў. Прыродны Л. складаецца з 2 ізатопаў 139U (99,911%) і радыеактыўнага 138La (перыяд паўрас-паду 2 ■ 1011 гадоў). У зямной кары 2,9 • 10’3% па масе. Адкрыты швед. хі-мікам К.Мосандэрам у 1839. Назва (ад грэч. lanthano хаваюся) абумоўлена цяжкасцю атрымання.
Серабрыста-белы метал, tm 920 °C, шчыльн. 6162 кг/м3. У вільготным паветры акісляецца. Пры пакаёвай т-ры ўзаемадзейнічае з вадой, мінер. к-тамі, пры награванні — з большас-цю металаў і неметалаў. Выкарыстоўваюць
Ланскі сабор.
для легіравання алюмініевых, магніевых, ні-келевых і кобальтавых сплаваў, як кампанент міш-металу — сплаў 45—50% цэрыю, 22— 25% Л., 15—17% неадыму і інш. рэдказя-мельных элементаў з жалезам (да 5%) і крэм-ніем (0,1—0,3%), для паляпшэння мех. улас-цівасцей сталі, чыгуну.
ЛАНТАНОІДЫ (ад лантан + грэч. eidos выгляд, від), сям’я з 14 хім. элементаў VI перыяду перыяд. сістэмы з ат. н. 58—71, размешчаных услед за ланта-нам: цэрый Се, празеадым Рг, неадым Nd, праметый Pm, самарый Sm, еўропій Eu, гадаліній Gd, тэрбій ТЬ, дыспрозій Dy, гольмій Но, эрбій Ег, тулій Тт, ітэрбій Yb, лютэцый Lu. Адносяцца да рэдказямельных элементаў. Падзяляюць на цэрыевую (Се—Eu; лёгкія Л.) і ітры-евую падгрупу (Gd—Lu; цяжкія Л.). Устарэлая назва — л а н т а н і д ы.
Л. — серабрыста-белыя металы, некат. (Рг, Nd) з жоўгым адценнем. Пластычныя, элек-траправодныя, лёгка паддаюцца мех. апра-цоўцы. Маюць блізкія хім. ўласцівасці, што абумоўлена падабенствам канфігурацый вон-кавых электронных абалонак. У хім. злучэн-нях характэрная ступень акіслення +3. У па-ветры акісляюіша (лёгкія Л. пры пакаёвай т-ры, астатнія пры 180—200 °C). Узаемадзей-нічаюць з вадой з вылучэннем вадароду і ўтварэннем нерастваральных гідраксідаў, з к-тамі (салянай, сернай, азотнай), пры награ-ванні — з галагенамі, азотам, борам, серай. Аксіды. фтарыды, сульфіды Л. — тутаплаўкія рэчывы (напр., для аксідаў ^ 2200—2500 6С). Утвараюць шматлікія інтэрметал. і комплек-сныя злучэнні. Выхарыстоўваюцца як легіру-ючыя дабаўкі для чыгуну, сталі і сплаваў ка-ляровых металаў, гетэры ў электронных пры-борах, кампаненты магн. матэрыялаў, акуму-лятараў вадароду, міш-металу і інш
І.В.Баднар ЛАНЎ (Lanoux) Арман (24.10.1913. Па-рыж — 23.3.1983), французскі пісьмен-нік. Дэбютаваў дэтэктыўным раманам «Забітая канадка» (1943). Аўтар антыва-ен. і антыфаш. трылогіі «Шалёная Мар-го» (1956—63), дылогіі «Гісторыя Па-
рыжскай камуны» (1971—72), раманаў «Пчаліны пастыр» (1974), «Бывай, жыц-цё, бывай, каханне» (1977, дакумен-тальны). У манеры натуралізму напіса-ны нарысы «Фізіялогія Парыжа» (1954) і «Каханне дзевяцісотых гадоў» (1961). Аўтар паэт. зб-каў «Разносчык» (1952) і «Вобразы Эпіналя» (1969), раманізава-ных біяграфій Э.Заля, Г. дэ Мапасана, літ.-знаўчых прац. За раман «Калі мора адступае» (1963) Ганкураўская прэмія.
Тв:. Рус. пер. — Когда море отступает. М., 1965; Песочные замкн: [Новеллы]. М., 1982.
ЛАНУА (Lannoy) Жыльбер дэ (1386— 22.4.1462), бургундскі падарожнік, дып-ламат, мемуарыст. Шмат падарожнічаў (Германія, Данія, Іспанія, Сірыя, Св. Зямля). У 1413—14 і 1421 здзейсніў 2 падарожжы па Усх. Еўропе. 1-е адбыло-ся пасля яго ўдзелу ў паходзе крыжакоў на Полынчу і пралягала праз-ВКЛ па маршруце Дынабург—Вільня—Трокі— Коўна—Мемель. Сустракаўся з вял. кн. Вітаўтам. У час 2-га падарожжа праехаў праз Падолле, у Камянцы зноў сустрэў-ся з Вітаўтам, прысугнічаў пры пры-няцці ім пскоўскага і наўгародскага па-сольстваў. У дзённіках шмат каштоўных звестак па гісторыі ВКЛ, у т.л. і этна-графічнага зместу. Адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ «асобнай» мовы і існа-ванне 12 епархій. Як католік папракаў Вітаўта за сувязь з гусітамі. Місія Л. падвяла рысу пад доўгім перыядам на-сцярожана-варожага стаўлення да ВКЛ як да дзяржавы «язычнікаў» і садзейні-чала пашырэнню ведаў аб ёй у Зах. Еў-ропе. А.В.Белы.