• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Т.М. Міхеева. ЛАМНІЦКІ (Lomnicki) Тадэвуш (18.7. 1927, г. Падгайцы, Украіна — 22.2.1992), польскі акцёр. Скончыў студыю пры т-ры «Стары» ў Кракаве (1947). Вучыўся ў Вышэйшай школе тэатр. і кінамастац-тва ў Варшаве (1951—53), з 1969 выкла-даў у гэтай школе (у 1971—81 рэктар, з 1974 праф ). 3 1947 у т-рах, у т. л. вар-шаўскіх: «Вспулчэсны», «Нарадовы»,
    «На Волі» і інш. Характарны акцёр. Выконваў драм. і камед. ролі: Кардыян («Кардыян» Ю.Славацкага), Ян («Пер-шы дзень свабоды» Л. Кручкоўскага), Глумаў [«На ўсякага мудраца хапае прастаты» (на польск. сцэне — «Запіскі падлюгі») А. Астроўскага], Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Артура Уі («Кар’ера Артура Уі» Б. Брэхта) і інш. Ставіў спектаклі. 3 1946 здымаўся ў кі-но: «Пакаленне» (1955), «Пан Валады-еўскі» (1969; Залаты медаль на Міжнар. кінафестывалі ў Маскве), «Чалавек з мармуру» (1977), «Дом вар’ятаў» (1984) і інш. Аўтар п’ес «Ной і яго звярынец» (1948), «Пустазелле і пшаніца» (1951), кінасцэнарыяў, успамінаў «Тэатральныя сустрэчы» (1984). Дзярж. прэмія Поль-шчы 1968.
    Літ.: Filler W. Tadeusz Lomnicki. Warszawa, 1976.
    ЛАМПРАФІР, жыльная магматычная горная парода, складзеная з палявога шпату (радзей фельдшпатоідаў) і павы-шанай колькасці каляровых мінералаў (не менш за 30%; біятыт, амфібол, алі-він, меліліт і інш.). Колер цёмна-шэры да чорнага. Вылучаюць Л. вапнякова-шчолачныя (спесартыт, керсантыт), шчолачныя або фельдшпатоідныя (кам-птаніт) і мелілітавыя (альнеіт). Утвара-юць серыі малых інтрузіўных цел (сілаў, даек, некаў, трубак выбуху), цесна злу-чаных з разломнай тэктонікай.
    ЛАМЫ (Lama), род млекакормячых жывёл сям. вярблюдавых атр. мазаляно-гіх. 1 дзікі від — гуанака і 2 свойскія формы: уласна Л. (L. guanicoe glama) і альпака. Пашыраны ў стэпах (пампа), паўпустынях і гарах Паўд. Амерыкі.
    Свойскія Л. буйнейшыя за дзікіх (маса да 110 кг). He маюць гарба. Афарбоўка цела
    Ламінарыя цукрыстая.
    стракатая. Бегаюць інахаддзю. Расліннаед-ныя. Дзікія і свойскія Л. пры скрыжаванні могуць даваць пладавітае патомства. Нара-джаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняг. Свойскія Л. прыручаны інкамі 4—4,5 тыс. гадоў назад. Л. выкарыстоўваюць як уючных жывёл на гор-ных дарогах. 3 шэрсці самак вырабляюць грубыя тканіны і вяроўкі.
    ЛАМ^, Л я м э (Lame) Габрыэль (22.7. 1795, г. Тур, Францыя — 1.5.1870), французскі матэматык і інжынер. Чл. Парыжскай АН (1843). Чл.-кар. Пецяр-бургскай АН (1829). У 1820—32 праца-ваў у Пецярбургу ў Ін-це інжынераў шляхоў зносін. У 1832—63 праф. Полі-тэхн. школы і Парыжскага ун-та (1848—63). Навук. працы па тэорыі пругкасці і матэм. фізіцы. Распрацаваў агульную тэорыю крывалінейных каар-дынат і метады іх выкарыстання ў меха-ніцы (1859), устанавіў сувязь паміж кампанентамі мех. напружання і дэфар-мацыі (пастаянныя Л.), увёў спец. клас функцый (функцыі Л.). Аўтар першага трактата па тэорыі пругкасці цвёрдых цел (1852). Даследаванні Л. бьыі пакла-дзены ў аснову тэнзарнага аналізу.
    Літ: Вороняна М.М. Габрыэль Ламе, 1795—1870. Л., 1987.
    ЛАН (польск. fan ад ням. Lehn лён), зя-мельная мера ў сярэдневяковай Еўропе, якая адпавядала поўнаму сял. надзелу, абкладзенаму павіннасцямі. У асобных краінах выкарыстоўваліся нац. назвы Л. (манс у Францыі, гайда ў Англіі, гуфа ў Германіі, бол у Даніі, гак у Інфлянтах і інш.). Напачатку Л. складаў тэр. сял. гаспадаркі не менш за 3 маргі. Пазней (у Польшчы з 13 ст.) адзінкай вымярэн-ня была плошча зямлі, якая апрацоўва-лася. Найб. былі пашыраны Л. фламан-дскі (16,7 — 17,5 га) і Л. франконскі (або тэўтонскі; 22,6 — 25,8 га). У 16 ст. ў ВКЛ пашырылася валока, якая пахо-дзіла ад рыжскага Л., вядомага з 13 ст. (складаўся з 30 маргоў). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793, 1795 Л. выкарыстоўваўся разам з новымі зя-
    Лама
    ЛАНГЕРГАНСА 117
    мельнымі мерамі, у т. л. дзесяцінай, у Рас. імперыі.
    Літ.: Dunin-W^sowicz A. Pomiaiy gruntu w Koronie w XVI—XVIII wieku. Warszawa, 1994.
    ЛАНАВбЙ Васіль Сямёнавіч (н. 16.1. 1934, Масква), расійскі акцёр. Нар. ар-тыст СССР (1985). Скончыў Тэатр. ву-чылішча імя Шчукіна (1957). Працуе ў т-ры імя Я.Вахтангава. Акцёру ўласцівы прыгажосць і высакароднасць пластыч-нага малюнка ролі, рамант. пафас. Mac-Ta выконвае ролі ў амплуа «героя-палю-боўніка»: Калаф («Прынцэса Турандот» К. Гоцы), Цэзар Актавіян («Антоній і Клеапатра» У. Шэкспіра), Казанова («Тры ўзросты Казановы» М. Цвятае-вай). Зняўся ў кіна- і тэлефільмах: «Атэстат сталасці» (1954), «Пунсовыя ветразі» (1961), «Вайна і мір» (1966— 67), «Ганна Карэніна» (1968), «Любоў Яравая» (1970), «Афіцэры» (1971), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Ганна і Камандор» (1976), «Дзіўная жанчына» (1978), «Пятроўка, 38» і «Ага-рова, 6» (1980) і інш. Ленінская прэмія 1980 за чытанне дыкгарскага тэксту ў фільме-эпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). Аўтар успамінаў «Шчаслівыя су-стрэчы» (2-е выд. 1986).
    Літ.: Войткевнч Н.Р. Сгупенн твор-чества. Ставрополь, 1975.
    ЛАНАЛІ Н (ад лац. Іапа шэрсць + oleum масла), ачышчаны шарсцяны воск; жы-вёльны воск (гл. ў арт. Воскі). Вязкая белая ці светла-жоўтая мазепадобная маса. tna 35—37° С, шчыльн. 940—970 кг/м . He раствараецца ў вадзе і этано-ле; раствараецца ў бензоле, хларафор-ме, дыэтылавым эфіры. Mae значную колькасць (каля 10%) стэрынаў, у тл. халестэрыну. Атрымліваюць ачысткай шарсцянога воску, які экстрагуюць арган. растваральнікамі з воўны. Выка-рыстоўваюць як аснову мазей і касме-тычных крэмаў (добра ўсмоктваецца і змякчае скуру).
    ЛАНГАБАРДЫ (ням. Langobarden лі-тар. доўгабародыя), адно з плямён ста-раж. германцаў. У 1 ст. н. э. жылі на ле-вым беразе Эльбы, у 4—5 ст. — у бас. сярэдняга Дуная. У 568 пад націскам авараў на чале вял. саюза плямён (сак-сы, сарматы, свевы, балгары і інш.) міг-рыравалі ў Паўн. Італію. Заваявалі Лам-бардыю (атрымала гэту назву ад Л.) і Таскану, дзе стварьші сваё каралеўства, пазней — Спалета і Беневента, якія сталі самаст. герцагствамі. У 6 — 8 ст. асн. масу Л. складалі вольныя абшчын-нікі, развіваліся рамяство і гандаль; пе-ранялі ад рымлян больш высокія агра-тэхн. прыёмы, пісьмо, афіц. мову (ла-цінскую). Далейшыя заваяванні Л. (за-хоп у 751 Равены, спроба захапіць Рым) скончыліся няўдачай. У 773—774 кара-леўства Л. заваявана Карлам Вялікім.
    Літ:. Шервуд Е.А Законы лангобар-дов: Обычное право древнегерман. племенн: (К раннему этногенезу нтальянцев). М.. 1992.
    ЛАНГБАРД Іосіф Рыгоравіч (18.1.1882, г. Бельск-Падляскі, Польшча — 3.1.1951), архітэктар, адзін з заснаваль-нікаў сав. архітэктуры Беларусі. Засл.
    дз. маст. Беларусі (1934). Д-р архітэісгу-ры (1939). Скончыў Пецярбургскую AM (1914). У 1935—50 у Ленінградзе, вы-кладаў у AM (з 1939 праф.), у Ін-це жывапісу, скулыгтуры і архітэктуры. Асн. работы: у Мінску — Дом урада Рэспублікі Беларусь, Дом афіцэраў, буды-нак Дзярж. акад. Вял. т-ра оперы і ба-лета Беларусі (1936—37), гал. корпус АН Беларусі (1939); Магілёўскі Дом Са-ветаў. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроў-кі Мінска» і схемы генплана Гомеля (абодва 1944). Сярод інш. работ: жылыя
    І.Р.Лангбард.	К.Ланге.
    дамы і стадыён імя Леніна ў С.-Пецяр-бургу (1934), помнік Т.Р. Шаўчэнку ў Харкаве (1935, з М. Манізерам) і інш.
    Літ: Вовнов АА Н.Г. Лангбард. Мн., 1976. А.А. Воінаў.
    ЛАНГЕ Іван Іванавіч (1894, г. Пскоў, Расія — 29 3.1919), удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. 3 1915 на Зах. фронце. Летам 1915 арганізаваў і ўзна-чаліў бальшавіцкую ячэйку ў Навабе-ліцкім гарнізоне. 3 сакавіка 1917 чл. Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з крас. 1917 чл. Палескай арг-цыі РСДРП(б). Пасля Кастр. рэва-люцыі 1917 ваен. камісар Гомеля, нач. Гомельскага гарнізона. У канцы 1918 старшыня Слуцкага пав. рэўкома. 3 студз. 1919 старшыня Гомельскай пав. ЧК. Загінуў у час стракапытаўскага мя-цяжу 1919.
    ЛАНГЕ (Lange) Крысціян (17.9.1869, г. Ставангер, Нарвегія — 11.12.1938), дзе-яч нарв. і міжнар. руху прыхільнікаў мі-ру. Скончыў yn-т у Осла (1893). На-стаўнічаў. У 1909—33 ген. сакратар Міжпарламенцкага саюза. Выступаў з пазіцый пацыфізму. У 1920—37 дэлегат ад Нарвегіі ў Лізе нацый. Нобелеўская прэмія міру 1921 (разам з К.Я.Брантын-гам).
    ЛАНГЕ Мікалай Мікалаевіч [24.3.1858, С.-Пецярбург — 15.2.1921] расійскі і ўкраінскі псіхолаг, адзін з заснавальні-каў эксперыментальнай псіхалогіі. Ско-нчыў Пецярбургскі ун-т (1882). Праф. філасофіі Новарасійскага ун-та (Адэса; 1888—1921), дзе арганізаваў эксперы-мент. псіхал. лабараторыю. Сфармуля-ваў канцэпцыю стадыяльнасці (фаза-васці) працэсу ўспрымання. якая прадуг-леджвае змену фаз успрымання ад больш агульнага да прыватнага, дыфе-рэнцыраванага. Распрацаваў маторную тэорыю ўвагі, паводле якой рух разгля-
    даецца як умова, што суправаджае і па-ляпшае ўспрыманне, прысутнічае ў працэсах мыслення, побач з памяццю. Вывучаў філас. і сац. аспекты развіцця псіхікі і свядомасці, творчасць В.Вунта, І.Канта.
    Тв:. Нсторня нравственных ндей 19 в. Ч. 1. СПб, 1888; Душа ребенка в первые годы жнз-нм. СПб., 1891; ІЛснхологаческме нсследова-ння. Одесса, 1893; ...Теорня В.Вундга о нача-ле мнра. Одесса, 1912.
    ЛАНГЁ (Longuei) Шарль (14.2.1839, г. Кан, Францыя — 5.8.1903), дзеяч франц. і міжнар. сацыяліст. руху, жур-наліст. 3 пач. 1860-х г. супрацоўнік і рэдапар шэрагу апазіц. газет, удзельнік апазіц. руху супраць Другой імперыі. У 1865—70 у эміграцыі ў Бельгіі. 3 1865 чл. Інтэрнацыянала 1-га, у 1866—68 і 1871—72 чл. яго Ген. савета. У 1871 — 80 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі. У франка-прускую вайну 1870—71 удзе-льнічаў у абароне Парыжа, чл. Парыж-скай камуны 1871 і гал. рэдактар яе дру-каванага органа. У 1880-я г. супрацоў-нічаў з пасібілістамі. Дэлегат 1-га (1889) і 5-га (1900) кані'рэсаў Інтэрнацыянала 2-га. Пераклаў на франц. мову (1901) твор К.Маркса «Грамадзянская вайна ў Францыі».
    ЛАНГВДОК (Languedoc), гістарычная вобласць і сучасны эканам. раён на Пд Францыі; на 3 ад ніжняга цячэння р. Рона паміж Цэнтр. масівам, узбярэж-жам Міжземнага м. і Пірэнеямі. На тэр. Л. дэпартаменты Усх. Пірэнеі, Од, Эро, Гар, Лазер і частка некалькіх суседніх. Пл. 42,1 тыс. км2. Нас. каля 2,5 млн. чал. (1995). Гал. горад Тулуза. Гал. раён вінаградарства і вінаробства. Прам-сць: харч., лёгкая, маш.-буд., металаапр., нафтаперапрацоўчая. Асн. прамысл. цэнтры — цэнтры дэпартаментаў: га-рады Тулуза, Перпіньян, Нім, Карка-сон, Манпелье, Манд; г. Маркуль — цэнтр атамнай прам-сці. Невял. здабы-ча вугалю і баксітаў. Турызм.