• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Л. — адзін з пачынальнікаў новай рус. л-ры, рэфарматар рус. вершаскла-дання. У «Лісце аб правілах расійскага вершаскладання» (1739, апубл. 1778) абгрунтаваў сілаба-танічную сістэму вершаскладання. Стваральнік новых літ. жанраў, у т. л^рус. оды філас. і вы-сокага грамадз. гучання («На ўзяцце Хаціна», 1751, і інш.). Аўтар паэмы «Пётр Вялікі» (незавершаная, часткова апубл. 1760—61), трагедый у вершах «Таміра і Селім» (1750), «Дземафонт»
    (1752) і інш., вершаў на выпадак (над-пісы, эпіграмы і г.д.). Яго сатыра «Гімн барадзе» распаўсюджвалася ў спісах (апубл. 1859). Асн. рысы паэзіі Л — грамадзянскасць, патрыятызм, пачуццё ўласнай годнасці паэта. Перакладаў Га-мера, Вергілія, Авідзія і інш. ант. аўта-раў. Напісаў фумдаментальныя філал. працы: «Кароткі дапаможнік красамоў-ства» (1748; першая рус. рыторыка), «Расійская граматыка» (1757; першая рус. граматыка), «Прадмова пра ка-рысць кніг царкоўных у расійскай мо-ве» (1758; першая спроба рус. стылісты-кі). На дакумент. аснове склаў «Стара-жытную расійскую гісторыю ад пачатку расійскага народа да... 1054 года» (ч. 1—2, 1754—58, апубл. 1766), «Кароткі расійскі летапісец з радаводам» (1760), у якіх крытыкаваў нарманскую тэорыю. Вынайшаў і распрацаваў новы спосаб вырабу смальты для мазаік, заснаваў мазаічную майстэрню, у якой стваралі-ся партрэты, абразы, ландшафты («Воб-раз Хрыста», 1753; пано «Палтаўская баталія», 1762—64).
    Тв:. Полн. собр. соч. T.1—11. М.; Л., 1950—83; Сб. ст. м матермалов. Т. 1—9. М.; Л., 1940—91; йзбр. пронзв. Л., 1990; О вос-пмтаннв н образованнн. М., 1991
    Літ.: Меншутклн Б.Н. Жнзнеопнса-нме М.В. Ломоносова. 3 нзд. М.; Л., 1947; Кузнецов Б.Г. Творческмй нуть Ломоно-сова. 2 нзд. М., 1961; П а в л о в а Г.Е., Ф е -доров AC. М.В. Ломоносов, 1711—1765. М., 1988; Кулнковсквй П.Г. М.В. Ло-моносов — астроном н астрофнзнк 3 нзд. М.. 1986; М.В. Ломоносов н наукн о Земле. М., 1986; Безбородов М.Л. М.В. Ломо-носов — основоположнвк научного стекло-делмя. М., 1956; Западов АВ. Отец рус-ской поэзнн: О творчестве Ломоносова. М., 1961; Ломоносов в русская лмтература. М., 1987; Некрасова Е.А Ломоносов — ху-дожннк. М., 1988.
    С.Ф Кузьміна, А.П. Чарнякова.
    ЛАМАНСКІ Уладзімір Іванавіч (8.7.1833, С.-Пецярбург — 2.12.1914), расійскі гісторык, славіст. Акад. Пецярбургскай АН (1900). Д-р гіст. н. (1871). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1854), у 1865—99 дац., праф. у ім. Вучань І.І. Сразнеўска-га. Актыўны дзеяч этнагр. аддзялення рускага геагр. т- ва, рэдактар (з 1890) яго час. «Жйвая старйна». У 1875—78 адзін з лідэраў слав. руху ў Расіі. 3 пазі-цый панславізму вывучаў гісторыю, фі-лалогію і этнаграфію славян. Аўтар прац «Вывучэнне славянства і руская народная самасвядомасць» (1867), «Аб гістарычным вывучэнні грэка-славян-скага свету ў Еўропе» (1871), «Славян-скае жыціе святога Кірылы...» (1903— 04) і інш.
    ЛАМАНЦІНЫ (Trichechus), род вод-ных млекакормячых атр. сірэн. Вядо-мыя з плейстацэну Паўн. і міяцэну Паўд. Амерыкі. 3 віды, 2 падвіды. Па-шыраны каля берагоў Цэнтр. Амерыкі, у р. Амазонка і яе эстуарыі, каля атл. берагоў трапічнай Афрыкі і бас. р. Ні-гер. Жывуць на марскіх мелкаводдзях, у вусцях і нізоўях рэк. Трымаюцца група-мі. Усе віды і падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.
    ЛАМАРКІЗМ НЗ
    Даўж. да 5 м, маса да 400 кг. Афарбоўка ад шэрай да чорна-шэрай. У адрозненне ад большасці млекакормячых маюць 6 шыйных пазванкоў. Верхняя губа раздвоеная. Замест разцоў рагавыя пласціны. На ластах 3 сярэд-нія пальцы з пазногцепадобнымі капыткамі. Хваставы плаўнік закруглены. Расліннаед-ныя. Нараджаюць 1 дзіцяня.
    ЛАМАНЦЫ, гл. ў арт. Лазанкі.
    ЛА-МАНШ (франц. La Manche), Ан-глійскі канал (англ. English Channel), праліў паміж мацерыковай часткай Еўропы (Францыя) і в-вам Вя-лікабрытанія. Злучае разам з пралівам Па-дэ-Кале (Дуўрскі праліў) Паўночнае м. з Атлантычным ак. Даўж. 578 км, шыр. 250 км на 3, 32 км на У, найб. глыб. 172 м, найм. глыб. на фарватэры 23,5 м. Шмат водмеляў, асабліва ва ўсх. частцы праліва. Частыя туманы. Mae важнае трансп. значэнне. Гал. парты: Портсмуг, Саўтгемптан, Плімут (Вялі-кабрытанія), Гаўр, Шэрбур (Францыя). Пад Л.-М. (паміж Дуўрам і Кале) у 1994 пабудаваны чыг. тунэль (т. зв. «Еўрату-нэль», даўж. 52,5 км, у т. л. 38 км пад дном праліва).
    ЛАМАРК (Lamarck) Жан Батыст Анту-анГГердэ Манэ (de Monet; 1.8.1744, Базантэн, Францыя — 18.12.1829), французскі прыродазнавец, стваральнік цэласнай тэорыі развіцця жывога свету (гл.Ламаркізм). Чл. Парыжскай АН (1783). У 1772—76 у Вышэйшай мед. школе ў Парыжы. Праф. Музея прыро-дазнаўчай гісторыі. Навук. працы па эвалюцыі жывога свету, распрацоўцы класіфікацыі і сістэматыкі раслін, пале-анталогіі, зоапсіхалогіі. Увёў падзел жы-вёл на пазваночных і беспазваночных, тэрмін «біялогія», апісаў шмат відаў вы капнёвых і сучасных арганймаў.
    ЛАМАРКІЗМ, першая цэласная кан-цэпцыя эвалюцыі ў жывой прыродзе, сфармуляваная ў 1809 Ж.Б. дэ Ламар-кам. Паводле Л., існуючыя віды раслін і жывёл фарміраваліся паступова, у вы-ніку працяглага прыстасавання арганіз-маў да вонкавых умоў (клімат, святло, цяпло і інш.) і пэўнага ўнутр. імкнення ўсіх арганізмаў да ўдасканалення. Ідэя Л. пра ролю вонкавага асяроддзя і спадчыны ў эвалюцыі была выкарыста-на Ч. Дарвінам у яго эвалюцыйнай тэо-рыі. Адраджэнне Л. ў форме неаламар-
    114 ЛАМАРЦІН
    кізму адбылося ў апошняй трэці 19 ст. як рэакцыя на пашырэнне дарвінізму.
    ЛАМАРЦІН (Lamartine) Альфонс Мары Луі Пра дэ (21.10.1790, г. Макон, Фран-цыя — 28.2 або 1.3.1869), французскі паэт-рамантык, паліт. дзеяч, дыпламат, гісторык. Чл. Франц. акадэміі (1830). 3 1814 афіцэр каралеўскай гвардыі. У 1820—21 з дыпламат. місіяй у Неапалі, у 1825—28 — у Фларэнцыі. 3 1833 чл. Палаты дэпугатаў. У рэвалюцыю 1848 міністр замежных спраў Часовага ўрада Францыі. Першым зб-кам («Паэтыч-ныя роздумы», 1820; «Новыя паэтыч-ныя роздумы», 1823) уласцівы летуцен-ная сузіральнасць і меланхолія, якія паступова змяняюцца малітоўнай одай (зб. «Паэтычныя і рэлігійныя сугуччы», 1830). Паэмы «Жаселен» (1836), «Па-дзенне анёла» (1838) прасякпуты адчу-ваннем нетрываласці зямнога быцця і тугой па тагачасным ідэале. Сярод інш. твораў — паэма «Смерць Сакрата» (1823), аповесці «Споведзь», «Рафаэль» (абедзве 1849), «Грацыэла» (1852). Асн. гіст. праца — «Гісторыя жырандыстаў» (т. 1—8, 1847).
    Тв.: Рус. пер. — у кн. Французская элегня XVIII—XIX вв. в переводах поэтов пушкмн-ской поры. М„ 1989. С. 304^33.
    А.В Хадановіч.
    ЛАМБАРД, установа, якая выдае пазы-кі пад заклад рухомай маёмасці, рэчаў, што перадаюцца ёй на захоўванне. Вар-тасць рэчаў ацэньваецца па ўзгадненні бакоў. Уладальніку рэчы выдаецца імянны ламбардны білет (распіска). У выпадку невяртання пазыкі, нявыкупу маёмасці яго ўладальнікам яна перада-ецца ва ўласнасць Л. і можа быць пра-дадзена. Часам Л. з’яўляецца надзей-ным сховішчам маёмасці. Упершыню заснаваны ў 15 ст. ў Францыі ліхвярамі з італьян. правінцыі Ламбардыя (ад-сюль назва).
    ЛАМБАРДА, Ламбардзі (Lombardo, Lombardi) П’етра (каля 1435, Кара-на, Швейцарыя —чэрвень 1515), італь-янскі архітэктар, вядучы дойлід і скулыттар эпохі Ранняга Адраджэння ў Венецыі. Яго пабудовы адметныя свя-точнай лёгкасцю, жывапіснай вытанча-насцю ордэрных фасадаў, выкарыстан-нем каляровых мармураў і пышнага скулытг. дэкору: царква Санта-Марыя дэі Міраколі (1481—89), Палацца Вен-драмін-Калерджы (1504—09), Палац дожаў (у 1489—1511 кіраваў яго буд-вам, аўтар фасада, Лесвіцы гігантаў, з А.Ры-ца, дэкарацый для інтэр’ераў). Спакой-най гармоніяй вылучаюцца надмагіллі дожаў (Мачэніга ў царкве Санці-Джава-ні э Паала, 1476—81). Большасць скулыгт. твораў, дэкар. рэльефы выка-наў з сынамі Туліо (каля 1455, Вене-цыя — 17.11.1532) і Антоніо (каля 1458, Венецыя — каля 1516).
    ЛАМБАРДА ТАЛЕДАНА (Lombardo Toledano) Вісенгэ (16.7.1894, г. Тэсьютлан, Мексіка — 16.11.1968), мексіканскі па-
    літ., дзярж. і прафс. дзеяч, вучоны-гра-мадазнавец, дзеяч міжнар. прафс. руху і руху прыхільнікаў міру. Д-р права і фі-ласофіі. Скончыў Мекс. нац. ун-т (1919), у 1919—33 праф. у ім. У 1923 гу-бернатар штата Пуэбла. У 1926—28 і з 1964 дэп. кангрэса Мексікі. Арганізатар шэрагу мекс. нац. прафсаюзаў (1930-я г.) і Рабочага ун-та Мексікі (1936). У 1936—40 ген. сакратар Канфедэрацыі працоўных Мексікі. У 1938—63 стар-шыня Канфедэрацыі працоўных Лац. Амерыкі. У 1945—65 віцэ-старшыня Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў. За-снавальнік (1948) і ідэолаг Сацыяліст. нар. партыі Мексікі. 3 1950 чл. Сусв. Савета Міру. Аўтар шэрагу прац па па-літ. і сац. пытаннях.
    ЛАМБАРДА-ВЕНЕЦЫЯНСКАЕ КАРА-
    ЛЕУСТВА, аўстрыйскае ўладанне ў Паўн. Італіі ў 1815—66. Утворана аўстр. манархіяй з абласцей Ламбардыя і Вене-цыя, перададзеных Аўстрыі паводле ра-шэнняў Венскага кангрэса 1814—15. Цэнтр — г. Мілан. Кіравалася віцэ-ка-ралём. Аўстр. ўлады перашкаджалі раз-віццю эканомікі і культуры, устанавілі рэжым жорсткіх паліцэйскіх праследа-ванняў. У выніку аўстра-італа-фран-цузскай вайны 1859 б. ч. Ламбардыі адышла да Сардзінскага каралеўства. Венецыянская вобл. і невял. частка Ламбардыі заставаліся ў складзе Аў-стрыі пад назвай Л.-В.к. да 1866, калі ў выніку аўстра-італьянскай вайны 1866 былі далучаны да аб’яднанага Італьян. каралеўства.
    ЛАМБАРДСКАЯ ЛІГА, саюз гарадоў Ламбардыі ў 12—13 ст. для абароны ад экспансіі «Свяшчэннай Рымскай імпе-рыі». Сфарміравана ў снежні 1167 (тэр-мінам на 20 гадоў) з 16 гарадоў: Падуя, Мілан, Венецыя, Мантуя, П’ячэнца, Верона, Вічэнца, Бергама, Крэмона, Трэвіза, Ферара, Брэшыя, Лодзі, Пар-ма, Мадэна, Балоння (пазней склад га-радоў мяняўся). Мела падтрымку рым.
    П Ламбарда, АРьта. Фасад Палаца дожаў і Лесвіцы гігантаў у Венецыі.
    папы і сіцылійскага караля. У 1176 апалчэнне лігі разбіла каля г. Леньяна войска імператара Фрыдрыха I Барбаро-сы. Паводле Канстанцкага міру 1183 ламбардскія гарады захавалі самастой-насць. У 1198 ліга намінальна адноўле-на (на 30 гадоў). Спроба Фрыдрыха II усталяваць у Паўн. Італіі сваю неабме-жаваную ўладу падштурхнула шэраг га-радоў на чале з Міланам аднавіць (на 25 гадоў) лігу, супраціўленне якой вы-мусіла Фрыдрыха адмовіцца ад заваёў-ніцкіх планаў. 3 2-й пал. 13 ст. ліга не аднаўлялася.
    ЛАМБАРДСКАЯ НІЗІНА, гл ў арт. Паданская раўніна.
    ЛАМБАРДСКАЯ ШКбЛА, мастацкая школа ў архітэктуры і жывапісе Паўн. Італіі (назва ад гіст. вобласці Ламбар-дыя) у 8—15 ст. У архітэктуры склалася на працягу 8—-10 ст. Адыграла вырашальную ролю ў фарміраванні т.зв. першага раманскага стылю ў Італіі. Узор яе царк. архітэктуры — 3-нефавая базіліка са слаба выражаным трансеп-там. крыггтай і кампанілай. У інтэр’еры строгае рытмічнае чляненне, падкрэс-ленае сістэмай скляпеністых перакрыц-цяў, тэктанічны ўзор вонкавых сцен з лапатак, аркатурных фрызаў і аркад-ных, т. зв. карлікавых галерэй (цэрквы Сант-Амброджа ў Мілане, асн. буд-ва ў 11—12 ст.; Сан-Дзена Маджорэ ў Веро-не, 12 ст.). У росквіце было мастацтва разьбы на камені (майстры Нікалао, Бенедэта Антэламі і інш.). Готыка тут атрымала падкрэслена статычную ін-тэрпрэтацыю, набыла дэкар. характар (Міланскі сабор, пачаты ў 1386). Пабу-довы эпохі Адраджэння (арх. А. Філарэ-тэ, Г. Салары, Дж. А. Амадэо) адмет-ныя багаццем дэкар. уставак, якія пад-крэсліваюць роўнядзь сцяны, наватар-скімі па будове ўнутр. прасторы арх. кампазіцыямі (творчасць Д. Брамантэ). Ж ы в а п і с у ламбардскага трэчэнта і ранняга кватрачэнта ўласцівы крохкая вытанчанасць форм, паэтычнасць. Ён развіваўся ў рэчышчы т. зв. інтэрнац. готыкі (мініяцюры ў рукапісных «герба-рыях» і «лячэбніках», анімалістычныя малюнкі Дж. дэ Грасі). Значная роля ў развіцці жывапісу кватрачэнта нале-жыць Пізанела. У 2-й пал. 15 ст. ўзмац-ніліся ўплывы фларэнтыйскага мастац-тва і творчасці А. Мантэньі. У творах майстроў гэтага часу пераважалі плас-тычная яснасць кампазіцыі, змякчаны каларыт, святлоценявая мадэліроўка (В. Фопа, Іль Берганьёне, Браманціна, Брамантэ). У эпоху Высокага Адра-джэння асноватворным стаў уплыў мас-тацтва Леанарда да Вінчы і яго школы. У 2-й пал. 16 ст. ўтварылася асобная брэшыянская школа, у якой спалучылі-ся традыцыі Л.ш. і еенецыянскай школы жывапісу.