Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв: Рус. пер. — Опасные связн. М ; Л., 1965. А.В.Хадановіч.
ЛАКМУС (галанд. lakmoes), фарбаваль-нік, які атрымліваюць з некаторых відаў лішайнікаў. Водны раствор Л. (фіялета-вага колеру) выкарыстоўваюць як інды-катар (гл. Індыкатары хімічныя), у кіс-лым асяроддзі ён афарбоўваецца ў чыр-воны колер, у шчолачным — у сіні, у нейтральным не мяняе колеру.
ЛАКНЁЯ, рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Случ (бас. р. Прыпяць). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 274 км2. Пачынаецца ка-ля паўд. ускраіны в. Сунаі Капыльскага р-на. Асн. прыток — р. Вужанка (спра-ва). Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна добра выражаная, слабазвілістая, пераважна трапецападобная, шыр. 1 — 1,5 км. Рэчышча каналізаванае, шыр. 4—7 м.
ЛАКНб, возера ў Гродзенскім р-не, у бас. р. Бярвенка, за 27 км на У ад Грод-на. Пл. 0,45 км2, даўж. 1,8 км, найб. шыр. 340 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Схілы катлавіны выш. 5—8 м (на Пд да 2 м), параслі лесам, на 3 месцамі разараныя. Берагі на Пд нізкія, забало-чаныя. Востраў пл. 0,3 га. Дно амаль поўнасцю выслана сапрапелем, каля бе-рагоў пясчанае. Злучана ручаём з воз. Можнева (на ПнУ), на Пд выцякае ру-чай Лакніца ў р. Бярвенка.
ЛАКбТКА Аляксандр Іванавіч (н. 25.1.1955, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. архітэк-тар, этнограф. Д-р гіст. н. (1993). Скон-чыў БПІ (1977). 3 1978 працаваў у Бел. дзярж. музеі нар. архітэктуры і побыту (у 1989—95 нам. дырэктара), з 1982 у Бел. рэстаўрацыйна-праектным ін-це, з 1995 заг. аддзела архітэктуры і нам. ды-рэктара Ін-та мастацтвазнаўства, этна-графіі і фальклору Hau. AH Беларусі. Аўтар і кіраўнік шматлікіх праектаў
рэстаўрацыі помнікаў драўлянай архі-тэктуры. Навук. працы па гісторыі бел. архітэктуры. Аўтар кніг «Беларускае на-роднае дойлідства», «Сілуэты старога Мінска: Нарысы драўлянай архітэкту-ры» (абедзве 1991), «Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці» (1994) і інш.
7в.: Пад стрэхамі прашчураў. Мн., 1995; Дойліцства. Мн., 1997. (Беларусы. Т. 2.); Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн., 1999. С.А.Сергачоў.
ЛАКРЫМАТАРЫ (ад лац. lacrima сля-за), слёзатачывыя атрутныя рэчывы Раздражняюць слізістыя абалонкі вачэй і выклікаюць нястрымнае слёзацячэнне. Да Л. адносяцца бромбензілцыянід, хло-рацэтафенон, хлорпікрын і інш.
ЛАКРЫЧНІК. кветкавая расліна, тое, што салЬдка.
ЛАКСМАН Эрык (Кірыл) Густавіч (7.8.1737, г. Саванліна, Фінляндыя — 16.1.1796), натураліст і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1770). Вучыў-ся ва ун-це г. Турку (Аба) у Фінляндыі. 3 1762 у Расіі. Праводзіў даследаванні ў галіне мінералогіі, біялогіі, хіміі. Пада-рожнічаў па Алтаі і Усх. Сібіры. Прапа-наваў новую тэхналогію шкларобства, спосаб атрымання кухоннай соды, апублікаваў даследаванні па тэхналогіі салетры, соды, галыну. Адкрыў новыя мінералы (байкаліт, вілюіт), знайшоў радовішчы лазурыту, цыркону і інш., сабраў багатыя калекцыі мінералаў, на-сякомых, гербарыі.
ЛАКСНЕС (Laxness; сапр. Гудзьёў-н с а н; Gudjdnsson) Хальдаўр Кільян (23.4.1902, Рэйк’явік — 8.2.1998), іслан-дскі пісьменнік. Дэбютаваў раманам «Дзіця прыроды» (1919). У 1919—24 па-дарожнічаў па Еўропе. Вынік яго духоў-ных пошукаў — раман «Каля Святой гары» (1924). Паступовы адыход ад рэ-лігійнасці ў філас. рамане «Вялікі ткач з Кашміра» (1927). У 1927—29 жыў у 3LLIA і Канадзе, пазней наведаў СССР.
Да арт. Лакі мастацкія. Шкатулка «Тройка». Майстэрня АВііпнякова. Фядоскіна. 1880-я г.
Да арт. Лакі мастадкія. Б.Е р м а л а е ў. Шкатулка «Снягурка». Палех. 1959
ЛАКХНАЎ 109
Яго светапогляд эвалюцыяніраваў да сацыяліст. ідэй: раманы «Салка Валка» (т. 1—2, 1931—32), «Самастойныя лю-дзі» (т. 1—2, 1934—35), кнігі эсэ і пуб-ліцыстыкі «Шлях на Усход» (1933) і «Руская казка» (1938). У рамане «Свят-ло свету» (т. 1—4, 1937—40) пошукі гармоніі паміж рэалізмам і ідэалізмам. Аўтар раманаў: гіст. «Ісландскі звон» (т. 1—3, 1943—46), патрыят. і антываен. «Атамная база» (1948), «Герпла» (1952), «Летапіс хугара Брэкукат» (1957), п’есы «Срэбны месяц» (паст. 1954). 3 1960-х
Х.Лакснес.
г. у яго творах схільнасць да эксперым. форм, шырокае ўжыванне сімволікі, гратэску: раманы «Вернуты рай» (1960), «Хрысціянская апека пад ледавіком» (1968), «Вымольванне Божых дароў» (1972), аўтабіягр. трылогія («На лужку каля роднай хаты», 1975; «Я быў мала-ды», 1976; «Гісторыя сямі мудрацоў», 1978), зб. навел «Буквар з сямі літар» (1964), драмы «Банкет са смажанымі га-лубамі» (1966) і інш. Асобныя творы Л. на бел. мову пераклаў І.Пташнікаў. Но-белеўская прэмія 1955.
Тв.: Бел. пер. — Агамная база. Мн., 1991; Рус. пер. —Салка Валка. 2 нзд. Л., 1985; Са-мостоятельные людн. Нсландскнй колокол. М., 1977; Свет мнра. М., 1994.
Літ.: Крымова Н., Погоднн A Халлдор Лакснесс. М., 1970.
Л.П.Баршчэўскі.
ЛАК'ГАБАЦЫЛЫ (Lactobacillus), род малочнакіслых бактэрый сям. лактаба-цылавых. Уключаюць віды, што ажыц-цяўляюць гомаферментатыўнае (утвара-юць пераважна малочную к-ту) або ге-тэраферментатыўнае (утвараюць такса-ма воцатную к-ту, спірты, эфіры) малочнакіслае браджэнне. Трапляюцца ў малочных, мясных і раслінных пра-дуктах, паразітуюць у ротавай поласці, кішэчным і мочапалавым трактах мно-гіх цеплакроўных жывёл.
Клеткі палачкападобнай формы, даўж. 0,7—8 мкм, размешчаныя паасобку або ў выглядзе кароткіх ланцужкоў. Нерухомыя, грамстаноўчыя. Факультатыўныя анаэробы. Некат. віды выкарыстоўваюцца ў вытв-сці кісламалочных прадуктаў, сыроў, пры хлеба-пячэнні, квашанні агародніны, сіласаванні кармоў і інш. Звычайна непатагенныя.
ЛАКТАІЕННЫ ГАРМОН, тое, што пралактын.
ЛАКТАМЫ, арганічныя рэчывы; унут-раныя цыклічныя аміды амінакіслот. Ма-юць у цыкле групоўку —С(О)—NR— (R — атам вадароду Н ці арган. рады-кал). Паводле колькасці атамаў у цыкле
адрозніваюць а-Л. (3 атамы), р-Л. (4 атамы), у-Л. (5 атамаў) і г.д. Л. — крышт. рэчывы. Добра раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках (гл. Кап-ралактам). Паводле хім. уласцівасцей падобныя да амідаў карбонавых кіслот. Многія Л. — біялагічна актыўныя рэ-чывы (напр., р-Л. ўваходзяць у састаў лактамных антыбіётыкаў, у прыватнас-ці пеніцылінаў). У прам-сці вы-карыстоўваюць пераважна для / u ВЫТВ-СЦІ полі- \ амідных валок-наў.
ЛАКТАТДЭГІДРАГЕНАЗА (ЛДГ), фер мент вугляводнага абмену, які каталізуе найважнейшую рэакцыю гліколізу — узаемапераўтварэнне піравінаграднай і малочнай кіслот. Адносіцца да фермен-таў класа аксідарэдукгаз. Акгыўнасць Л. ў сываратцы крыві і адноснае ўтрыман-не яе ізаферментаў з’яўляюцца дыяг-настычнымі тэстамі пры інфаркце мія-карда, парэнхіматозным гепатыце, лей-козах і інш.
ЛАКТАЦЫЯ (ад лац. lactare мець ма-лако, карміць малаком), утварэнне ма-лака ў малочных залозах, назапашванне і перыядычнае выдзяленне пры ссанні ці даенні. Уласціва самкам млекакормя-чых жывёл і чалавеку. Складаны нейра-эндакрынны працэс, які харакларызуец-ца значнай перабудовай фізіял. і біяхім. працэсаў усяго арганізма. Пачынаецца пасля родаў, працягваецца да пераходу дзіцяняці на інш. віды ежы і паступова затухае. Працягласць Л. ад 10—20 дзён у некат. дробных грызуноў да 25 меся-цаў у кашалота; у свойскіх жывёл: каро-ва — да 10 месяцаў, авечкі — 4—5, кабылы — 9 месяцаў, свінні — 60—70 дзён. Вышэйшы цэнтр рэгуляцыі Л. — кара галаўнога мозга, гал. падкоркавы цэнтр — гіпаталамус.
Л.Л.Галубкова, А.С.Леанцюк.
ЛАКТОЗА. малочны цукар (C12H22O11), вуглявод з групы дыцукры-даў, складаецца з рэшткаў галактозы і глюкозы. Утвараецца ў малочнай зало-зе, ёсць у малацэ ўсіх млекакормячых жывёл і чалавека (2—8,5%), у некат. раслінах. Белае крышт. рэчыва, салод-кае на смак, добра раствараецца ў ва-дзе. Ад браджэння Л. малака атрымлі-ваюць кісламалочныя прадукты. У пра.м-сці вылучаюць з малочнай сыро-ваткі. Mae вял. значэнне ў харчаванні. Выкарыстоўваецца ў медыцыне і мікра-біялогіі (гатуюць пажыўныя асяроддзі).
ЛАКТбнЫ, арганічныя рэчывы; унуг-раныя цыклічныя складаныя эфіры ак-сікіслот, маюць у цыкле атамную гру-поўку —С(О)—О—.
Л.— вадкасці ці легкаплаўкія цвёрдыя рэ-чывы. Добра раствараюцца ў вадзе і паляр-ных арган. растваральніках. Ніжэйшыя Л.— лакрыматары. Л., якія маюць у цыкле больш за 8 атамаў, адносяцца да макралідаў. М а к -р а л і д ы — макрацыклічныя Л., якія мо-гуць мець розныя замяшчальнікі; многія з іх прадуцыруюцца штамамі бактэрый і з’яўля-
юіша антыбіётыкамі. Л. ёсць у малацэ і ма-лочных прадуктах, раслінных мускусах (гл. Мускус). Сінт. Л. атрымліваюць цыклізацыяй адпаведных аксі- і галагенакіслот. Вы-карыстоўваюць у арган. сінтэзе, як пахучыя рэчывы, лек. сродкі. Гл. таксама Кумарын.
Ob?)"
ЛАКТЫШЫ, вадасховішча ў Ганцавіц-кім р-не Брэсцкай вобл. і Клецкім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лактышы і Будча. Створана ў пойме р. Лань у 1977. Пл. 15,9 км2, даўж. 6 км, найб. шыр. 4,2 км, найб. глыб. 4,9 м, аб’ём вады 50,2 млн. м3. Катлавіна — частка забалочанай поймы. На працягу 9,8 км вадасховішча агароджана дамбай. Для сцёку ў вадасховішча вады з рэк Лань і Нача пабудаваны перапуск са шлюзам-рэгулятарам каля в. Лактышы. Дно плоскае, пераважна глеістае. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Выка-рыстоўваецца для двухбаковага рэгуля-вання вільготнасці меліяраваных с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі. Ф.М.Ашэраў.
Вадасховішча Лактышы.
ЛАКЎНА (ад лац. lacuna паглыбленне, упадзіна; поласць), у ж ы в ё л — по-ласць паміж органамі, якая не мае ўлас-най сценкі, запоўненая гемалімфай ці лімфай; у чалавека — таксама раз-галінаваныя паглыбленні на паверхні органа (напр., у міндалінах); у р а с -л і н (ліставая лакуна, ліставая шчылі-на) — прарыў у цэнтр. цыліндры сцяб-ла ў месцы, дзе да ліста адыходзіць пра-водзячы пучок. А.С.Леанцюк.
ЛАКУЦІ, вёска ў Заходскім с/с Шклоў-скага р-на Магілёўскай вобл., на шашы Магілёў—Орша. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Шклоў, 26 км ад Магілёва. 208 ж. 94 двары (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік зем-лякам. Помнік архітэктуры — пашто-вая станцыя (сярэдзіна 19 ст.).
ЛАКХНАЎ, горад на Пн Індыі, на р. Гоматы, левым прытоку Ганга. Адм. ц. штата Утар-Прадэш. 1,6 млн. ж. (1991).
110 ЛАКЦІЁНАЎ
Трансп. вузел і гандл.-прамысл. цэнтр даліны ў сярэднім цячэнні Ганга. Прам-сць: тэкст. (пераважна баваўня-ная), папяровая, металаапр., гарбарна-абутковая, паліграф., харч., у т.л. алей-ная. 3-д дакладных інструментаў. Тра-дыц. маст. рамёствы: разьба па метале, дрэве, косці, ткацтва, вышыўка. Ун-т (з 1921). Бат. сад. Арх. помнікі 16—18 ст.