Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛАЙТА (Lajta) Бела (23.1.1873, Буда-пешт — 12.10.1920Д венгерскі архітэк-тар. Скончыў Тэхн. ун-т у Будапешце (1895), вучыўся таксама ў Італіі, Герма-ніі і інш. зах.-еўрап. краінах. 3 1901 працаваў у Будапешце. У пошуках вы-разных прасторавых і канстр. вырашэн-няў спрошчваў і геаметрызаваў формы, паступова перайшоў ад стылю мадэрн да функцыяналізму: будынкі камерцый-нага вучылішча (1910—12), прытулку для бедных (1911), дом Рожавёльдзьі (1911—12) — усе ў Будапешце, буды-нак банка ў Эржэбетвараш (1911).
ЛАКАДЫЎСКІЯ АСТРАВЬІ, група з 27 каралавых атолаў у Аравійскім м.; у складзе Індыі (саюзная тэр. Лакшад-віп). Пл. 28 км2. Выш. 3—4 м. Лагуны. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў каля 1700 мм за год. Выро-шчваюць какосавыя пальмы. Вываз ва-лакна какосавых пальмаў, копры, пан-цыраў чарапах. Рыбалоўства, здабыча марскога звера.
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ (ад лац. localis мясцо-вы), аднясенне чаго-небудзь да пэўнага месца; абмежаванне пэўнай прасторай месца дзеяння, распаўсюджання якой-н. з’явы, працэсу (напр., Л. пажару).
ЛАКАЛІТ (ад грэч. lakkos яма, упадзіна + lithos камень), грыбападобнае (кара-ваепадобнае) або лінзападобнае інтру-зіўнае цела (гл. Інтрузія), што ўтвараец-ца на невял. глыбіні пры ўкараненні магмы ў тоўпічу асадкавых горных па-род, якія купалападобна прыўзнімаюц-ца над інтрузівам. Бываюць пранізаны жыльнымі магматычнымі пародамі, якія адыходзяць ад ядра Л. Працэсы дэнуда-цыі могуць агаляць Л. на паверхні
ЛАКАМОЦЫЯ
105
Да арт. Лакаліт Гара Аюдаг у Крыме.
(напр., г. Аюдаг у Крыме, група Л. на Каўказе, у наваколлі гарадоў Пяцігорск і Кіславодск).
ЛАКАЛЬНАЕ ЗАБРЎДЖВАННЕ, мя-сцовае забруджванне, забру-джванне прыроднага асяроддзя вакол прамысл. прадпрыемстваў, населеных месцаў. будоўляў, кар’ерных распрацо-вак і інш. Можа быць хім., фіз., біял.. мех. ці комплексным. У розных ступе-нях адзначаецца ўсюды (у т.л. на Бела-русі), асабліва ў месцах канцэнтрацыі буйных прамысл. прадпрыемстваў, жы-вёлагадоўчых комплексаў, інтэнсіўнага земляробства, у наваколлі буйных гара-доў і інш. 3 сукупнасці Л.з. могуць фар-міравацца рэгіянальнае забруджванне і нават глабальнае забруджванне. Змян-шэнню Л.з. спрыяюць эфектыўныя сіс-тэмы ачысткі сцёкавых вод і прамысл. выкідаў, рацыяналізацыя выкарыстання вытв. сыравіны, укараненне безадходных тэхналогій, арганізац. і тэхн. меры па зніжэнні антрапагеннага ўздзеяння на прыроду.
ЛАКАЛЬНАЯ ВАЙНА, вайна, якая ў адрозненне ад сусв. вайны ахоплівае ад-носна невялікую колькасць дзяржаў і абмежаваны геагр. раён. Шырокае рас-паўсюджанне Л.в. атрымалі пасля 2-й сусв. вайны. За гэты час больш як 200 разоў па розных прычынах у свеце ўзні-калі Л.в. і ваен. канфлікгы. У Л.в. часта выпрабоўваюцца і дапрацоўваюцца но-выя сродкі і спосабы вядзення ўзбр. ба-рацьбы.
ЛАКАМАБІЛЬ (франц. locomobile ад лац. locus месца + mobilis рухомы), пе-расоўная ці стацыянарная парасілавая ўстаноўка. Mae поршневую паравую машыну і паравы кацёл, аб’яднаныя ў адзін агрэгат. У якасці паліва выкарыс-тоўваліся адходы вытв-сці (напр., кас-трыца, трэскі, пілавінне) або мясц. па-ліва (торф, дровы). Непатрабавальны да якасці вады і паліва. Выкарыстоўваўся
як сілавая машына ці крыніца пары ў сельскай гаспадарцы і на невял. пра-мысл. прадпрыемствах для тэхнал. мэт, напр., варкі, сушкі, ацяплення. 3 1960-х г. вытворчасць Л. ў б. СССР прыпыне-на з-за іх малой эканамічнасці.
Лакаматывы: 1 — першы лакаматыі (створаны англій-скім вынаходнікам Р.Трэвіцікам у 1804); 2 — «лакамашына» (першы Паравоз на дзяржаўнай чыгунцы Англіі, пабудаваны ў 1825); 3 — пасажыр-скі паравоз (1915, Расія); 4 — цеплавоз ТЭ-3 (СССР).
ЛАКАМАТЫЎ (франц. locomotive ад лац. loco moveo зрушваю з месца), са-маходная цягавая машына для перамя-шчэння па рэйкавым пуці цягнікоў або асобных вагонаў; частка чыг. рухомага саставу.
Бываюць з эл. рухавіком (электравоз), ды-зелем (цеплавоз, матавоз), газавай турбінай (газатурбавоз), паравой машынай (паравоз) і камбінаваныя (напр., дызель-элекгравоз). Функцыі Л. выконваюць таксама маторныя вагоны ў складзе дызель-паяздоў, аўтаматры-сы. Адрозніваюць Л. магістральныя, манеўро-выя, прамысловыя, у т.л. тыя, іпто працуюць на кар’ерах, у рудніках, на ўнутрызаводскіх пуцях і інш.
ЛАКАМОЦЫЯ (ад лац. locus месца + motio pyx), перамяшчэнне, су-купнасць узгодненых рухаў у жывёл і чалавека, цгго забяспечваюць акгыўнае і мэтанакіраванае перамяшчэнне ў прасторы. Адрозніваюць водную, павет-раную і сухапутную Л., якія рэалізуюц-ца ў розных тыпах: бег (вынослівы, ім-клівы, скачкамі, цяжкі, таранны і інш.); лажанне; плаванне (рыбападобнае, брас, ныранне); палёт (парашутаванне, пла-ніраванне); поўзанне; хадзьба (на 2 або 4 нагах) і інш. Тыпы Л. мяняліся і ўскладняліся ў працэсе эвалюцыі жывёл
106 ЛАКАНІЗМ
і вызначалі асаблівасці іх будовы. Паяў-ленне новых тыпаў Л. звязана з удаска-нальваннем рухальнага апарату, органаў пачуццяў і асабліва ц.н.с. Найб. склада-ная і разнастайная Л. ў пазваночных. Прагрэсіўныя змены Л. ў прыматаў (пе-раход да прамахаджэння і інш.) адыгра-лі важную ролю ў антрапагенезе.
А. С.Леанцюк.
ЛАКАНІЗМ (ад грэч. lakonismos), гра-нічная сціпласць і дакладнасць у выказ-ванні думак. Паводле легенды, такой рысай славіліся жыхары Лаканіі (Ста-раж. Грэцыя) — спартанцы ў адрознен-не ад красамоўных афінскіх аратараў. Л. выступае як вызначальная адзнака асобных фальклорных жанраў (прыказ-ка, прымаўка, загадка, анекдот, жарт), абумоўлівае жанрава-кампазіцыйныя формы эпіграмы, эпітафіі, карацелькі. Лаканічнасцю вызначаюцца крылатыя словы, афарызмы. Л. можа з’яўляцца адным са сродкаў выяўлення ідэі літ. твора.
ЛАКАНІЯ (Lakonia), Л а к а н і к а, паў-днёва-ўсходняя вобласць п-ва Пелапа-нес у Стараж. Грэцыі на мяжы з Арга-лідай і Аркадыяй на Пн, Месеніяй на 3. У 12 ст. да н.э. заваявана дарыйцамі, якія на яе тэрыторыі заснавалі дзяржаву Спарта (афіц. назва Лакедэмон). Назвы Л., Лакедэмон, Спарта часта выкарыс-тоўваюцца як сінонімы. Паводле падан-няў жыхары Л. былі вядомы дакладнас-цю і сцісласцю мовы — лаканізмам.
ЛАКАНОС (Phytolacca), род кветкавых раслін сям. лаканосавых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Афрыкі, Паўд. і Усх. Азіі. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі іл-традукавана 6 відаў. Найб. вядомыя Л. амерыканскі (Ph. americana), які з 18 ст.
Лаканос амерыканскі.
культываваўся ў вінаробчых раёнах Еў-ропы (цёмна-чырв. сок ужываўся для падфарбоўкі віна, адсюль назва роду), і ягадны (Ph. acinosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльна-крайняе Кветкі дробныя, пераважна двухпо-лыя, у гронкападобных суквеццях. Плод са-каўны, ягадападобны. Лек., харч. і дэкар. расліны.
ЛАКАРНСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ 1925, міжнародная канферэнцыя міністраў замежных спраў Бельгіі, Вялікабрыта-ніі, Германіі, Італіі, Польшчы, Францыі і Чэхаславакіі, якая адбылася 5— 16.10.1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) у развіццё гарантыйных палажэнняў Вер-сальскага мірнага дагавора 1919 і Даўэса плана. На канферэнцыі былі парафіра-ваны 9 дакументаў, у т.л. Рэйнскі га-рантыйны пакг (гл. Лакарнскія дагаворы 1925). У сакрэтным парадку канферэн-цыя мела і антысав. накіраванасць (спроба схіліць Германію да канфранта-цыі з СССР). Садзейнічала ўзмацненню знешнепаліт. пазіцый Германіі, аслаб-леных пасля 1-й сусв. вайны.
Кр.. Локарнская конференцня 1925 г.: Док. М., 1959.
Літ.: Клнмовскнй Д.С. Германня н Польша в локарнской снстеме европейскнх отношеннй: Нз ясторян зарождення второй мяровой войны. Мн., 1975.
ЛАКАРНСКІЯ ДАГАВОРЫ 1925, Л a -карнскі пакт. Парафіраваны 16.10. 1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) пасля абмеркавання на Лакарнскай канферэн-цыі 1925, падпісаны 1.12.1925 у Лонда-не. Асн. дакумент — т.зв. Рэйнскі га-рантыйны пакт паміж Бельгіяй, Вялі-кабрытаніяй, Германіяй, Італіяй і Францыяй, які прадугледжваў непаруш-насць герм.-бельг. і герм.-франц. ме-жаў, вызначаных паводле Версальскага мірнага дагавора 1919, і захаванне дэмі-літарызацыі Рэйнскай зоны. Гарантамі пакта выступалі Вялікабрытанія і Італія. Рэйнскі пакт дапоўнілі пагадненні пра арбітражы, заключаныя Германіяй асобна з Бельгіяй, Францыяй, Поль-шчай і Чэхаславакіяй, а таксама дагаво-ры аб гарантыях, заключаныя Францы-яй асобна з Польшчай і Чэхаславакіяй (Францыя абавязалася аказваць дапа-могу гэтым краінам у выпадку нападу на іх Германіі). Вынікам Л.д. было прыняцце Германіі ў вер. 1926 у Лігу нацый са статусам вял. дзяржавы. У 1936 Германія ў аднабаковым парадку скасавала Л.д. і ўвяла свае войскі ў Рэйнскую зону.
Літ.: Гл. пры арт. Лакарнская канферэнцыя 1925
ЛА-КАРЎНЬЯ (La Coruna), горад на Пн Іспаніі. Адм. ц. аўт. вобл. Галісія і прав. Ла-Карунья. 245 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўгадарог. Гандл.-ры-балоўны порт на Атлантычным ак. Прам-сць: нафтаперапр., алюмініевая, маіп.-буд. (у т.л. суднабудаванне), харч. (у асн. рыбаперапрацоўчая), тэкст., ва-енная. Арх. помнікі 12—18 ст.
ЛАКАТАР (ад лац. Іосаге змяшчаць), лакацыйная станцыя, прыла-да (станцыя) для вызначэння месцазна-
ходжання і інш. харакгарыстык аб’екта (лакацыі) з дапамогай адбітых або вы-прамененых ім гукавых ці эл.-магн. хваль. Ваен. Л. таксама вызначаюць па-раметры руху цэлей, распазнаюць, су-праваджаюць, наводзяць ракеты і інш. лятальныя апараты. Бываюць радыёла-катары (гл. Радыёлакацыйная станцыя), Л. гукавыя, у т.л. гідралакатары, і ап-тычныя, у т.л. лазерныя.
ЛАКАУТ (англ. lock out літар. зачыняць дзверы перад кім-н.), закрыццё прад-прыемстваў і масавае звальненне рабо-чых з мэтай аказання на іх эканам. ціс-ку, прадухілення забастовак.
ЛАКАФАРБАВАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ. галіна хімічнай прамысловасці, якая зай-маецца вытв-сцю лакафарбавых матэ-рыялаў: лакаў і эмалей, розных фарба-вальнікаў, пакосту і інш. Алейныя фар-бы звычайна вырабляюцца з тонка-здробненага пігменту, які размеркаваны ў масе плёнкаўтваральнага рэчыва — пакосту (раней атрымлівалі толькі з расліннага алею). Разам з натуральным пакостам наладжана вытв-сць сінт. і паўсінт. (гліфталевага) пакосту. Сыраві-на для атрымання фарбавальнікаў і піг-ментаў разнастайная, найб. значнай з’яўляюцца араматычныя вуглевадаро-ды — бензол, талуол, нафталін, антра-цэн, ксілол і іх вытворныя. Шырока выкарыстоўваліся бітумныя лакі — рас-творы прыродных або штучных бітумаў ва ўайт-спірыце, ксілоле, шкіпінары і інш. растваральніках. У 1-й пал. 20 ст. з’явіліся лакі на аснове эфіраў цэлюло-зы, потым— сінт. смол. Цяпер выка-рыстоўваюцца лакі на аснове палімераў (алкідных смол), якія ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні мнагаатамных спіртоў з многаасноўнымі кіслотамі.