• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Вядома з 18 ст. У 1752 заснавана Лазовіц-кая езуідкая рэзідэнцыя. У 1780 у Клімавіц-кім пав. Магілёўскай губ.; 115 ж., 23 двары. 3 1784 мястэчка, праводзіліся 2 кірмашы на год. У 1861 — 236 ж., 32 двары, вадзяны мльш, сукнавальня, царква, касцёл, малітоў-ны дом. У 1909 у мястэчку 202 ж., 24 двары, у аднайм. сяле 269 ж., 42 двары, царква, царк.-прыходская школа, вінная крама. 3 1924 цэнтр сельсавета Клімавіцкага р-на Ка-лінінскай акругі. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 ням.-фаш. захоннікі часткова спалілі Л., пасля вайны адноўлена. У 1972 — 247 ж., 67 двароў.
    Клуб, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэкгуры — царква (пач. 20 ст.).
    У.У.Бянько.
    ЛАЗОЎСКІ Анатоль Аляксандравіч (н. 14.9.1936, в. Заронава Віцебскага р-на), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1987), праф. (1994). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1962). 3 1988 у Віцеб-скай акадэміі вет. медыцыны (заг. ка-федры). Навук. працы па ўдасканаленні племянных і прадукцыйных якасцей буйн. par. жывёлы, коней, авечак, мета-дах выкарыстання імунагенет. факгараў у племянной жывёлагадоўлі і кантролі за ўстойлівасцю да захворванняў.
    Тв.: Прнусадебное разведенне овец н коз. Мн., 1992.
    ЛАЗОЎСКІ Уладзімір Міхайлавіч (н. 14.1.1934, в. Нянькава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. мовазна-вец. Канд. філал. н. (1966), праф. (1997). Скончыў БДУ (1956). Настаўні-чаў. 3 1961 у БДУ (у 1966—96 нам. дэ-кана філал. ф-та). Ў 1981—85 выкладаў бел. мову ў Берлінскім ун-це імя Гум-бальта. Даследуе лексіку бел. літ. мовы і жывых нар. гаворак. Аўтар «Слоўніка антонімаў беларускай мовы» (1994), са-аўтар падручнікаў і вучэбных дапамож-нікаў ддя ВНУ «Сучасная беларуская мова: Пракгычныя заняткі» (1989), «Су-часная беларуская мова: Уводзіны. Фа-нетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікагра-фія. Фразеалогія. Фразеаграфія» (2-е выд. 1995).
    ЛАЗОЎСКІ Юрый Віктаравіч (16.1.1931, г. Іжэўск, Удмурція — 3.5.1993), бел.
    ЛАЙКІ
    103
    артыст аперэты, спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1980). Вучыўся ўтэ-атр. студыі пры Іванаўскім т-ры муз. камедыі (1947—48), з 1949 артыст гэта-га т-ра. У 1970—90 саліст Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Майстар каме-дыйнага вобраза, вострахаракгарнага сцэн. малюнка. Сярод лепшых роляў: Сцяпан Крыніцкі, Іенерал, Нарэйка («Паўлінка», «Сцяпан — вялікі пан», «Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семяня-кі), Скамарох («Несцерка» Р.Суруса), Фама («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), граф Кутайсаў («Халопка» М.Стрэльні-кава), Папандопула («Вяселле ў Малі-наўцы» Б.Аляксандрава), Кавалькадас («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Фядот («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Князь Тугавухаўскі («Гора ад розуму» А.Фельзера), барон Зета («Вясёлая ўда-ва» Ф.Легара), князь Воляпюк, Фраска-ці, Філіп, Генерал («Сільва», «Фіялка Манмартра», «Баядэра», «Д’ябальскі на-езнік» І.Кальмана), Дулітл («Мая цу-доўная лэдзі» Ф.Лоу) і інш.
    Літ.: Волчок Г. Юряй Лазовскнй // Тэатр. Мінск. 1980. № 4.
    ЛАЗЎКА Барыс Андрэевіч (н. 27.7.1955, в. Рэпеншчына Браслаўскага р-на Ві-цебскай вобл.), бел. мастацтвазнавец, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1977), працаваў у ім. 3 1996 у Мін-ве культуры Рэспублікі Беларусь, з 1998 прарэктар і заг. кафедры Бел. AM. Да-следуе бел. мастацтва 17—18 ст., тэарэт. праблемы стылю барока. Аўтар вучэб-нага дапаможніка «Гісторыя мастац-тваў» (1996).
    Тв.: Праблемы стылістыкі выяўленчага мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. // Вес-ці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1993. № 3; Параўнаўча-тыпалагічнае вывучэнне беларускага мастацтва эпохі барока // Там жа. 1995. № 2; Беларускае барока: Тэндэнцыі і напрамкі развіцця // Барока ў беларускай кулыуры і мастацтве. Мн., 1998.
    ЛАЗУРЫТ (ад лац. lazur нябесна-бла-кітны колер), мінерал групы фельдшпа-
    тоідаў, складаны алюмасілікат кальцыю і натрыю, N«[AlSiO4|Ca2[SO4]S. Крыш-талізуецца ў кубічнай сінганіі. Масіў-ныя, суцэльныя агрэгаты, рэдка крыш-талі (дадэкаэдры). Колер ад блакітнага да цёмна-сіняга і зеленавата-сіняга. Бляск шкляны да тлустага. Цв. 5,5—6. Шчыльн. каля 2,4 г/см3. Утвараецца ў магнезіяльных і вапняковых скарнах. Сумесь Л. з кальцытам наз. ляпіс-лазу-рак. Каштоўны вырабны камень; пры-родная сіняя фарба (ультрамарын). Ра-довішчы ў Расіі, Афганістане, Чылі і інш.
    ЛАЗУТКА (Lazutka) Станісловас (н. 7.5.1923, в. Байсогала Венгераўскага р-на Новасібірскай вобл., Расія), літоў-скі гісторык. Д-р гіст. н. (1974), праф (1976). Засл. дз. культ. Літвы (1979). Скончыў Вільнюскі ун-т (1950), Акадэ-мію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1958). 3 1948 у Вільнюскім ун-це (у 1959—76 прарэктар). Даследаваў падзеі 1859—64 у Літве, гісторыю Віленскага ун-та і інш. У 1968—92 кіраўнік групы Вільнюскага ун-та па вывучэнні і вы-данні Статутаў і Метрыкі ВКЛ; адзін з выдаўцоў сучасных акад. выданняў Ста-тута ВКЛ 1529 і Метрыкі ВКЛ. Рэсп. прэмія Літвы 1979, 1995.
    М Ф. Спірыдонаў.
    ЛАЗЮК Генадзь Ільіч (н. 2.4.1927, Мінск), бел. вучоны ў галіне медыцын-скай генетыкі, заснавальнік медыка-ге-нет. службы Беларусі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1995), чл.-кар. Pac. АМН (1986), д-р мед. н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950), у 1967—80 працаваў у ім. 3 1981 дырэк-тар Мінскага філіяла Ін-та мед. генеты-кі АМН СССР, з 1988 дырэкгар НДІ спадчынных і прыроджаных захворван-няў. Навук. працы па тэраталогіі чала-века, мед. генетыцы, этыялогіі прыро-джаных заган развіцця, паталаг. анато-міі храмасомных хвароб, клінічнай сіндрамалогіі, генет. выніках Чарно-быльскай катастрофы, прафілактыцы
    Да арт. Лазурыт Ляпіс-лазурак.
    Лазурыт
    спадчынных хвароб, арганізацыі меды-ка-генет. службы на Беларусі.
    Тв.: Тератологвя человека: Руководство для врачей. 2 нзд. М., 1991 (у сааўг.); На-следственные снндромы множественных врожденных пороков развнтня М , 1983 (ра-зам з І.В.Лур’е, Я.Д.Чарствым); Болезнм пло-да, новорожденного н ребенка: Нозологня, дяагностнка, патол. анатомня: Справ. посо-бме. Мн., 1996 (у сааўг ).
    Г.І.Лазюк.
    ЛАЗібк Інеса Ьіьінічна (н. 20.3.1928, ст. Славечна Ельскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-р мед. н., праф. (1992). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1950). 3 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па неадкладнай прамянёвай дыягностыцы захворванняў дзіцячага ўзросту.
    Тв:. Основы кардаологня детского возрас-та: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.); Энцнклопе-дня детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт.). ЛАЗЯЧЫЯ ПбЛАЗЫ. род паўзуноў сям. вужападобных змей; гл. ў арт. По-лазы.
    ЛАЙБА, у беларусаў хадавое пласкадон-нае судна з ветразем, завостранымі но-сам і кармой, без палубы і даху. Вядо-мы з 15 ст., напачатку — лёгкія ўстой-лівыя лодкі. 3 цягам часу ўдасканалены і павялічаны ў памерах (даўж. 25—30 м, шыр. 4—5 м, грузападымальнасць 24— 80 т). 3 сярэдзіны 19 ст. паступова вы-цяснялі інш. віды суднаў. Хадзілі на Л. па Зах. Дзвіне, Віліі і ў верхнім цячэнні Дняпра. Шырока выкарыстоўваліся да пач. 20 ст. Н.І.Буракоўская.
    ЛАНДА, паласа ўвільготненых нізінных раўнін уздоўж узбярэжжаў мораў на Пн Расіі, што заліваецца вадой пры высокіх прылівах і высыхае пры адлівах. Шы-рыня да некалькіх кіламетраў. Часта ўкрыта лугавой і балотнай галафітнай расліннасцю. У шырокім разуменні Л. — плоскі забалочаны ўчастак тун-дры і лесатуцдры са шматлікімі дроб-нымі азёрамі.
    ЛАЙКА, мяккая скура, якую вырабля-юць пераважна са шкур авечак і коз. Л. цягучая і пластычная, але няўстойлівая да ўздзеяння вады. 3 Л. вырабляюць га-лантарэйныя вырабы (напр., пальчаткі), верх абутку і інш.
    ЛАНКІ, група парод універсальных па-ляўнічых сабак. Пашыраны ў тундравай
    104 ЛАЙКМАА
    і лясной зонах Паўн. паўшар’я. Некат. пароды выкарыстоўваюцца як ездавыя (Л. эскімоская, паўн.-ўсходняя ездавая, аляскінскі маламут), пастухоўскія (Л. ненецкая). На Беларусі гадуюць Л.: рус-ка-еўрап. (выш. ў карку да 58 см, масць чорная з белым), зах.-сібірскую (выш. да 60 см, масць белая, шэрая, рабая), усх.-сібірскую (выш. да 63 см, масць белая, шэрая, рабая, рыжая), карэла-фінскую (выш. да 48 см, масць рыжая).
    Склад цела сухі, моцны. Галава клінапа-добная, вушы стаячыя, трохвугольныя. Поў-сць прамая, з густым падшэрсткам. Хвост загнуты на спіну, Вынослівыя, рухавыя сабакі з развітым паляўнічым інстымктам.
    Э.Р. Самусенка.
    ЛАНКММ (Laikmaa) Антс (да 1935 Лайпман Ханс; 5.5.1866, Вігала, Эстонія — 19.11.1942), эстонскі жыва-пісец; адзін з заснавальнікаў нац. маст. школы. Вучыўся ў AM у Дзюсельдорфе (1891—97, з перапынкамі). Працаваў у Дзюсельдорфе (1897—99), Фінляндыі (1907—09), Італіі і Паўн. Афрыцы (1909—13). Заснавальнік і кіраўнік маст. студыі ў Таліне (1903—07, 1913— 32). Працаваў у жанрах партрэта і пей-зажа, пераважна ў тэхніцы пастэлі. Ся-род твораў: «Маленькая Альма» (1900), «Стары Айтсам», партрэт М.Ундэр (абодва 1904), «Капры» (1911), аўтапар-трэт (1917), «Міку» (1926), «Маладуха з Вігалы» (1934), «Зімовы пейзаж» (1938) і інш. У доме Л. ў Таэбле яго мемар. музей.
    Лайкі: 1 — руска-еўрапейская; 2 — карэла-фінская; 3 — усходнесібірская; 4 — маламуг.
    ЛАЙН (Line), падводныя горы ў Ціхім ак., частка сістэмы Цэнтральна-Ціха-акіянскіх горных падняццяў. Працягва-юцца ад атола Джонстан да а-воў Туа-моту. Даўж. 3400 км, шыр. да 200 км, падножжа на глыб. каля 5000 м. Най-меншая глыб. над грэбенем 640 м. Найб. высокія вяршыні вулканічнага паходжання ўтвараюць а-вы Лайн.
    ЛАЙН (Line), Спарады Ц э н -тральныя Палінезійскія, група 3 11 каралавых астравоў (атолаў) у межах экватарыяльнай ч. Ціхага ак., у Палінезіі; у складзе дзяржавы Кірыбаці. Найб. атолы — Каляд (пл. 359 км2), Табуаэран, Тэраіна. Агульная пл. каля 500 км . Нас. каля 1,5 тыс. чал. Выро-шчваюць какосавыя пальмы, хлебнае дрэва. Здабыча копры. Рыбалоўства. На а-вах Пальміра і Каляд аэрапорты, на в-ве Табуаэран — важная трансакіян-ская кабельная станцыя на лініі Калі-форнія — Фіджы — Новая Зеландыя. Адкрыты ў 1777 Дж.Аукам.
    ЛАЙНЕР (англ. liner ад line лінія), вялі-кае марское, звычайна пасажырскае, судна, якое рэгулярна курсіруе паміж аддаленымі портамі па пэўнай лініі. Ад-носіцца да найб. быстраходных і кам-фартабельных трансп. суднаў. Паветра-нымі Л. наз. скарасныя шматмесныя самалёты далёкіх зносін.