• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    В.В. Краснова.
    ЛАМАІСЦКІЯ ШКОЛЫ, інстыгут ду-хоўнай адукацыі ў ламаізме. Існавалі пераважна пры манастырах, радзей у форме індывідуальнага навучання. Рых-тавалі ламаў. Да паступлення ў манас-тыр навучанне грамаце, пач. культавым абрадам і малітвам вялося ламай у сям’і. 3 6-гадовага ўзросту хлопчыка ад-давалі ў манастыр паслушнікам, потым ён займаўся ў пач. рэліг. школе, дзе ўдасканальваўся ў пісьме і веданні культу, вывучаў паэтыку, стылістыку, сінаніміку і кампазіцыю тэксту, астра-логію, асновы харэаграфіі і драмы (т. зв. «5 малых прадметаў»), Навучэнцаў знаёмілі таксама з «5 вялікімі прадмета-мі» (мовазнаўства, логіка, медыцына, філасофія, тэхналогія). Здольных вуч-няў у 15-—20-гадовым узросце размяр-коўвалі ў манастырскія (дацанскія) школы, якія падзяляліся на 3 класы: ні-жэйшы і сярэдні па 5 гадоў навучання, старэйшы — 4. У дацанскіх школах выкладалася т. зв. «ўнутраная наву-ка» — рэліг.-філас. сістэма будызму. Яе выпускнікі набывалі сярэднюю ступень адукацыі ламы і маглі паступаць у вы-шэйшую рэліг.-філас. школу (7 гадоў навучання). Заканчэнне яе давала права паступаць на багаслоўскія або філас. ф-ты пры буйнейшых манастырах, дзе 10—15 гадоў вучылі навук. і містычную філасофію, аддаючыся медытацыі для «дасягнення стану Буды». Выпускнікі ва ўзросце 50—60 гадоў атрымлівалі вышэйшыя вучоныя ступені. У 20 ст. шэраг Л.ш. існуе ў Тыбеце і інш. рэгіё-нах пашырэння ламаізму.
    112	Л AM AKA
    ЛАМАКА Віктар Мацвеевіч (н. 19.5. 1940, г.п. Алеўск Жытомірскай вобл., Украіна), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1962), дзе і працуе. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў, мікра-электроніцы, прыладабудаванні. Дасле-даваў механізмы радыяцыйнага пашко-джання паўправадніковых матэрыялаў і прылад. Выявіў вагальныя рэакцыі пе-рабудовы і фазавыя пераходы 2-га роду цвёрдых раствораў структурных дэфек-таў у матрыцы паўправадніка.
    Тв:. Колебательная реакцня перестройкн дефектов в кремннм (разам з П.В. Кучын-скім, Л.М. Шахлевіч) // Пнсьма в Журн. эк-спернмент. н теорет. фнзхкн. 1987. Т. 45, вып. 7; Радаацнонные эффекты в прнборах в ннтегральных схемах на арсенвде галлня. Мн., 1992 (разам з Я.Р. Аствацатур'янам, Дз.В.Громавым).
    ЛАМАКА Лідзія Ціханаўна (н. 25.5. 1928, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1982), праф. (1986). Скончыла Міііскі мед. ін-т (1953). У 1956—92 у Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (заг. аддзела). Навук. працы па функцыян. асаблівас-цях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў но-ванароджаных у норме і паталогіі, ка-рэкцыі яе парушэнняў.
    Тв.: В семье заболел ребенок. Мн., 1975; Кровообрашенме новорожденного пря забо-леванмях матерн. Мн., 1988
    ЛАМАКА Міхаіл Мікалаевіч (н. 6.5. 1929, Мінск), бел. вучоны ў галіне фты-зіятрыі і пульманалогіі. Д-р мед. н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). У 1958-—91 дырэктар Бел. НДІ фтызіятрыі і пульманалогіі, з 1971 адна-часова ў Мінскім мед. ін-це (у 1991—98 заг. кафедры). Навук. працы па фун-кцыянаванні ўнутр. органаў і сістэм пры паталогіі органаў дыхання, удаска-наленні дыягностыкі і лячэння захвор-ванняў органаў дыхання, барацьбе з ту-беркулёзам.
    Тв.. Туберкулез органов дыхання н отяго-шаюшне его факторы. Мн., 1985 (у сааўт.); Руководство по фтнзяатрян. 2 нзд. Мн., 1991 (разам з С.І. Суднікам, С.А. Собалем).
    ЛАМАКІН Гаўрыіл Якімавіч (Іаакіма-віч; 6.4.1812, г. п. Барысаўка Белгарод-скай вобл., Расія — 21.5.1885), рускі ха-равы дырыжор, педагог. Сын прыгон-нага. 3 1822 спяваў і вучыўся ў капэле графа Дз.М. Шарамецева, адпушчаны ім на валю. 3 1830 выкладчык спеваў, у 1850—72 кіраўнік капэлы, з 1874 узна-чальваў мужчынскі хор С.Дз. Шараме-цева. Адначасова ў 1848—59 выкладаў у навуч. установах Пецярбурга. 3 М.Бала-кіравым заснаваў Бясплатную муз. шко-лу, яе першы дырэктар і выкладчык (1862—68). Аўтар хар. твораў і перала-жэнняў для хору, дапаможнікаў «Карот-кая метода спеваў» (1878) і «Кіраўніцтва да навучання спевам у народных шко-лах» (б.г.), «Аўтабіяграфічных запісак» (выд. 1886).
    Ліш:. Г о р я й н о в ІО.С. Г.Я. Ломакнн М„ 1984.
    ЛАМАМІ (Lomami), рака ў Цэнтр. Аф-рыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга, ле-вы прыток р. Конга. Даўж. каля 1500 км, пл. басейна 110 тыс. км2. Пачына-ецца на плато Катанга, цячэ на Пн у глыбокай даліне, парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1700 м3/с. Пад’ём уз-роўню вады ў сезон дажджоў з вер. да красавіка. Суднаходная на 330 км ад вусця. У вусці — г. Ісангі.
    М.АЛаман
    ЛАМАН Мікалай Афанасьевіч (н. 1.1.1941, в. Загор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галі-не фізіялогіі раслін. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1996), д-р біял. н. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1963). 3 1968 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі, з 1974 вучоны сакратар Аддзялення біял. навук Нац. АН Бела-русі, з 1979 заг. лабараторыі, з 1997 ад-начасова нам. дырэктара Ін-та экспе-рым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па марфафізіял. заканамернасцях структурна-функцыян. арганізацыі рас-лін, біял. асновах павышэння прадук-цыйнасці с.-г. раслін і ўстойлівасці іх аграфітацэнозаў, эвалюцыйных аспек-тах фарміравання функцыян. сістэм аў-татрофаў. Прапанаваў гіпотэзу аб перы-адычнасці светлавых крызісаў у эвалю-цыі жыцця на Зямлі.
    Тв.: Бмологнческмй потенцнал ячменя: Ус-тойчмвость к полеганню н продуктнвность Мн., 1984 (разам з Н.М Стасенка, С.А. Ка-лер); Потенцнал продуктнвностм хлебных злаков: Технол аспекты реалмзацмн. Мн., 1987 (разам з Б.Н. Янушкевічам, К.І. Хмур-цом); Методнческое руководство по нсследо-ванню смешанных агрофнтоценозов. Мн., 1996 (у сааўт ).
    ЛАМАН Пётр Аляксандравіч (н. 11.7.1949, в Маласелыіы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. пісьмен-нік, акцёр. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1971). Працуе ў Бел. т-ры імя Я. Коласа ў Віцебску. Друкуецца з 1970. У зб-ках паэзіі «Зерне імгненняў» (1983), «Стары млын» (1988), кнізе аповесцей «Астравы» (1989) — прыгажосць род-най зямлі, трывогі і клопаты сучасні-ка.
    ЛАМАНАЯ РЫФМА, канцавая рыфма, якая звязвае не цэлыя словы, а толькі часткі іх, раздзеленыя (разламаныя) міжрадковымі паўзамі:
    Яны вучылі ненавідзець пана, яшчэ — кахаць хаўрус сям’і працоў-
    ных і працы. I ў абшарпана-га пастушка будзілі кроў. (У. Дубоўка. «Там, дзе азёры»). Пры фармальнай зададзенасці Л.р. можа служыць больш дынамічнаму, рытмічнаму стварэнню вобразаў:
    Прысніў-ся мне звон дзіў-ны ў сне. Прыйшоў я ў гай — мой жоў-ты край. (Я. Сіпакоў. «Мелодыя на званах»),
    В.П. Рагойша.
    ЛАМАНбвіЧ Ніна Іосіфаўна (н. 27.8. 1951, в. Лапічы Асіповіцкага р-на Ма-гілёўскай вобл.), бел. харавы дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скон-чыла Бел. кансерваторыю (1977, клас \.Кагадзеева). 3 1976 хормайстар, з 1991 гал. хормайсіар Нац. акад. т-ра оперы Беларусі. Спектаклі, пастаўленыя з яе ўдзелам, вызначаюцца высокай якасцю харавога гучання: «Новая зямля» Ю.Се-мянякі, «Дзікае паляванне караля Ста-ха» У.Солтана, «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Князь Наваградскі» А.Бан-дарэнкі, «Візіт ламы» С.Картэса, «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шаста-ковіча, «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Ба-рыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Рыга-лета», «Набука», «Дон Карлас» Дж.Вердзі, «Паяцы» Р.Леанкавала, «Сельскі гонар» П.Масканьі, «Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці, «Турандот» Дж.Пучыні, вак.-харэаграфічнае прад-стаўленне «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа, балет «Страсці» А.Мдывані (хар. фінал). У рэпертуары Л. таксама буйныя творы хар. класікі, у т.л. Рэ-квіем Вердзі. Адна з арганізатараў (1990) Дзіцячага муз. т-ра-студыі пры Нац. т-ры оперы.
    ЛАМАНбСАВА ХРЫБЕТ, падводны хрыбет у Паўн. Ледавітым ак. Распасці-раецца ад Новасібірскіх а-воў праз цэнтр. ч. акіяна да в-ва Элсмір у Ка-надскім Аркгычным архілелагу амаль на 1800 км. Шыр. ад 60 да 200 км. Уз-вышаецца над дном акіяна ў сярэднім на 3300—3700 м. Найменшая глыб. над асобнымі вяршынямі 900 м. Схілы стромкія, расчлянёныя каньёнамі, укрытыя слоем пясчаністага ілу. Ад-крыты у 1948 сав. экспедыцыямі. На-званы ў гонар М.В. Ламаносава.
    ЛАМАНЙСАВА ЦЯЧ^ННЕ, Эква-тарыяльнае падпаверхне-вае супрацьцячэнне, у Ат-лантычным ак. Працягласць каля 5000 км. Шыр. ад 370 — 440 км на 3 да 185 — 220 км на У. Макс. скорасць ця-чэння 3,6 км/гадз у сярэдняй ч. патоку. Рухаецца на У паміж 2° паўд. ш. і 22° паўн, ш. на глыб. ад 50 да 200 м пад Паўднёвым Пасатным цячэннем, якое ідзе на 3. Адкрыта ў 1959 сав. экспеды-цыяй на судне «Міхаіл Ламаносаў». Назва ад імя судна.
    ЛАМАНОСАЎ Міхаіл Васілевіч (1911. 1711, в. Дзянісаўка, цяпер с. Ламаноса-ва Халмагорскага р-на Архангельскай
    вобл., Расія — 15.4.1765), рускі вучоны-прыродазнавец, паэт, мастак, гісторык, асветнік. Акад. Пецярбургскай АН (1745), чл. рас. Акадэміі мастацтваў (1763). Ганаровы чл. Шведскай (1760) і Балонскай (1764). Вучыўся ў Славя-на-грэка-лац. акадэміі ў Маскве (1731—35), у акад. ун-це ў Пецярбургу (1735), у Германн (1736—41). 3 1742 у Пецярбургскай АН, праф. хіміі (з 1745). 3 1748 працаваў у першай у Расіі хім. лабараторыі пры АН (створана па яго ініцыятыве), адначасова (з 1756) на за-
    МВЛаманосаў	Ж.Б.Ламарк
    снаванай ім шкляной ф-цы. Навук. даследаванні па хіміі, фізіцы, астрано-міі, геаграфіі, геалогіі, металургіі. Рас-працаваў асновы карпускулярнага (атамна-малекулярнага) вучэння; мале-кулярна-кінетычную тэорыю цяпла і га-заў, тэорыю колераў. Эксперыменталь-на даказаў закон захавання масы рэчы-ва ў хім. рэакцыях (1756), сфармуляваў прынцып захавання матэрыі і руху. Адзін з заснавальнікаў фіз. хіміі. Аб-грунтаваў неабходнасць выкарыстання фіз. метаду ў хіміі, даў фіз. хіміі азна-чэнне, блізкае да сучаснага, напісаў «Увядзенне ў сапраўдную фізічную хі-мію» (1752). Прапанаваў канструкцыю шэрагу (каля 100) розных прылад, у т. л. аптычных. Адкрыў існаванне атмас-феры на Венеры (1761). У працы «Пер-шыя асновы металургіі або рудных спраў» (1763) апісаў уласцівасці металаў і пракгычныя метады іх атрымання. Выклаў асновы тэорыі геал. развіцця Зямлі і зямной кары. Растлумачыў па-ходжанне многіх карысных выкапняў і мінералаў. Быў кіраўніком Геагр. дэ-парзамента. 3 яго ўдзелам складаўся геагр. «Атлас Расійскі». Даследаваў мар-скія льды і даў іх першую класіфіка-цыю. Выказаў ідэю аб важнасці для Ра-сіі даследавання Паўн. марскога шляху і асваення Сібіры. У 1755 па ініцыятыве Л. створаны Маскоўскі ун-т.