• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск, ВПС і BMC. Агульная колькасць (1998) больш за 200 тыс. чал., у т.л. 100 тыс. чал. у мясц. войсках. Камплекта-ванне — па прызыве. У сухап. войсках каля 195 тыс. чал. асабовага складу, на ўзбраенні 55 танкаў, 70 бронетранспар-цёраў, каля 100 гармат палявой артыле-рыі і інш. У ВПС каля 3,5 тыс. чал., 30 баявых самалётаў, 15 верталётаў. У BMC 16 патрульньгх катэраў.
    Літаратура Найб. раннія помнікі эпіграфікі Л. датуюцца 13 ст. Пасля ўтварэння дзяржавы Лансанг (14 ст.) і пашырэння будызму з’явіліся першыя рэліг. і свецкія творы: паэма «Прынц Хуні» і «Паданне пра Кхуна Балому» (13—15 ст.). На фарміраванне л-ры Л. паўплывала стараж.-інд. л-ра (паэма «Рамаяна» і будыйскі канон «Тыпіта-ка>>). Пад уплывам мясц. фалькл. тра-дыцый сюжэты стараж.-інд. л-ры пе-рапрацоўваліся і пераасэнсоўваліся. Вяршыня развіцця сярэдневяковай л-ры — паэма «Сінсай» Панкхама (16—17 ст.). Развіваліся рэлігійна-ды-дактычныя і дыдактыка-быт. творы: «Настаўленне Інтыяна» і «Настаўленне дзеда ўнукам» Кэу Дангта; ананімныя аповесці «Путасен», «Мунла Тантай». У выніку распаду дзяржавы Лансанг (1707) і страты незалежнасці (канец 19
    5. Зак. 456.
    Да арт. Лаос. Пагада тхат Луанг у В’енцвя-не.
    130 ЛАОСКАЯ
    ст.) л-ра Л. заняпала. Адрадзілася пасля 2-й сусв. вайны і ў перыяд росту нац,-вызв. руху. Пасля ўзнікнення Лаоскай Нар.-Дэмакр. Рэспублікі (1975) паную-чым стаў рэаліст. кірунак. Пераважалі творы малых форм (невял. аповесці, апавяданні, вершы, песні) і публіцыс-тыка. Асн. тэмы — барацьба за неза-лежнасць, пабудова новага грамадства Найб. вядомыя паэты — Д.Самсі («Рэ-валюцыйная паэзія», 1977), Сісан, пра-заікі — Чантхі Дыянсаван (раман «Да-рогі жыцця», 1970), Сувантхонг Буфа-нувонг (раман «Другі батальён», 1976— 80), К.Фалсена (раман «Каханне». 1980) і інш.
    Архітэктура, выяўленчае і лэкаратыў-на-прыкладное мастацтва. Найб. раннія помнікі мастацтва Л. — вялізныя гра-нітныя «пасудзіны», згрупаваныя пера-важна ў Даліне Збаноў (нагор’е Тра-нінь, пач. н.э.). 3 сярэдзіны 1-га да пач. 2-га тыс. н.э. мастаіггва развівалася пад уплывам культуры кхмераў (свяцілішчы каля Саванакхета). 3 14 ст. пачала па-шырацца будыйская культура. Забудова гал. гарадоў (В’енцьян, Луангпрабанг) была рэгулярнай. Амаль да 20 ст. тут пераважалі драўляныя на палях і гліна-бітныя дамы. Для культавага буд-ва ха-рактэрны храмы-ваты — прамавуголь-ныя ў плане цагляныя будынкі з 3 не-
    Да арт. Лаос. Скульптура Буды кхафон у ваце Пхакео ў В’енцьяне. 17—18 сг.
    фамі, высокімі двухсхільнымі дахамі (Сіенг-Тхонг у Луангпрабангу, 1561; Фра-Кео ў В’енцьяне, 1565). У складзе вял. ватаў былі малельні, б-кі, свяцілі-шчы (тхаты). Тхаты паўсферычнай, зво-нападобнай ці ступеньчатай формы ста-вілі і асобна, спалучалі з тэрасамі, гале-рэямі (пагада тхат Луанг у В’енцьяне, 1586). Архітэктура 19 ст. адзначана ўплывам Сіяма (ват Сісакет у В’енцья-не, 1820). Сярод сярэдневяковых пом-нікаў выяўл. мастацтва — каменныя, драўляныя, бронзавыя статуі Буды (вя-домы з 14 ст.), у якіх кананічнасць кам-пазіцыі суіснуе з выразнай пластыкай форм і ліній. У 16—19 ст. створаны ва-тыўныя рэльефныя выявы на будыйскія сюжэты з выкарыстаннем жывапісу — пхаботы і пхакесоны. 3 20 ст. відавочны ўплыў еўрап. архітэктуры (больш рэгу-лярная планіроўка вуліц і кварталаў га-радоў). У архітэктуры 2-й пал. 20 ст. спалучаюцца сучасныя канструкііыі і формы класічнага дойлідства (комплекс ват Сіенг Кун, манумент Анусавары ў В’енцьяне, 1960-я г ). У 1950—80-я г. развіваюцца станковы жывапіс (мастакі Нуараонг, Вілівонг), графіка (Самнан), скулытгура, у нар. мастацтве — ткац-тва, апрацоўка металу, разьба па дрэве. Працягваюцца традыцыі насценнай размалёўкі і лакавага жывапісу «лайкхі-ян» і «лайсуай», жывапісу па трафарэце «лайпхок».
    Літ.: Моанесян С.й. Лаос: соц.-экон. развнтне (конец XIX — 60-е г. XX в.). М., 1972; Кожевннков В.А Очеркя новей-шей нсторнн Лаоса. М., 1979; Сммонов В.В. Экономнческое развнтне Лаоса (50— 80-е гг.). М., 1988.
    І.Я.Афнагель (прырода, насельніцгва, гас-падарка), Р.Ч.Лянькевіч (узброеныя сілы), С.А.Сергачоў, В.Я.Буйвал (архітэктура, выяў-ленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацгва). ЛАбСКАЯ мбВА адна з тайскіх моў (паўд.-зах. падгрупа). Мова лао, дзярж. мова Лаоса. Пашырана таксама на ПнУ Тайланда. Некалькі дзесяткаў блізкіх дыялектаў і гаворак. У Лаосе гаворкі і дыялекты складаюць 3 групы: цэнтр., паўн., паўднёвую. У аснове літ. мовы в’енцьянскі дыялект.
    Л.м. — танальная (5—-7 тонаў у розных дыялектах), у аснове — монасілабічная (спрадвечная лексіка аднаскладовая). Ізалява-ная мова, грамат. катэгорыі выражаюцца пе-раважна аналітычна, парадак слоў фіксаваны, Асн. ч. лексікі агульная з тайскімі мовамі, шмат запазычанняў з палі і санскрыту. Найб. раннія помнікі 15 ст. (пераважна эпіграфіч-ныя). 2 асн. віды пісьменнасці: цывільнае пісьмо «туа лао» (асн. сродак фіксавання мо-вы) і «туа тхам» (духоўнае пісьмо для запісу рзліг. тэкстаў); абодва паўд.-інд. паходжання (гл. Індыйскае пісьмо). Найб. раннія з вядо-мых літ. помнікаў — «Прынц Хунг» (15—16 ст.)
    Літ:. Морев Л.Н., Москалев АА., П л а м Ю.Я. Лаосскнй язык. М., 1972.
    ЛАО ШЭ (сапр. Ш у Ш э ю й; 3.2.1899, Пекін — 24.8.1966), кітайскі пісьменнік. Скончыў Пекінскую нас-таўніцкую семінарыю (1918). Выкладаў у Лонданскім ун-це (1924—29), праф. ун-та ў Цзінані (з 1931). У першых ра-манах «Філасофія шаноўнага Чжана» (1926), «1 сказаў Чжао», «Двое з сям’і Ма» (абодва 1928) у рэаліст. манеры
    асэнсоўваў шляхі развіцця кіт. бурж. грамадства. У сатыр. рамане «Запіскі пра Кашэчы горад» (1933) высмейваў сац.-эканам. палітыку тагачасных улад. «Маленькі чалавек» — герой раманаў «Развод» (1933), «Рыкша» (1939), зб-каў апавяд. «Вішні і мора» (1935), «Серп маладзіка» (1948) і інш. Тэмы антыяп. барацьбы ў рамане «Спаленне» (1940), п’есах «Касмыкі туману», «Справа гона-ру» (абедзве 1940), «Дзяржава вышэй за ўсё» (1943). Аўтар трылогіі «Чатыры па-каленні адной сям’і» (1946), драм «Ка-нава Драконаў вус» (1950), «Чайная» (1957), гіст. «Кулак у імя справядлівас-ці» (1961) і інш.
    Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. М., 1957; Нзбр. пронзв. М., 1991.
    Літ.: Антнповскнй А.А Раннее творчество Лао Шэ. М., 1967; Болотнна О.П. Лао Шэ: Творчество военных лет, 1937—1949. М., 1983. Л.П.Баршчэўскі.
    ЛАПА Віталій Вітальевіч (н. 21.6.1951, в. Сугакі Ваўкавыскага р-на Гродзен-скай вобл.), бел. вучоны ў галіне аграхі-міі. Д-р с.-г. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1972). 3 1977 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхі-міі (з 1989 нам. дырэктара), адначасова з 1997 у БСГА. Навук. працы па рацы-янальным выкарыстанні ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.
    Тв.: Агрохнмня. Мн., 1995 (у сааўт.).
    ЛАПА Іван Іванавіч (1869—23.12.1944), расійскі гісторык. Акад. Пецярбургскай АН (1912). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1892). Праф. Юр’еўскага (Тартускага; 1905—19), Каўнаскага (1933—40), Ві-ленскага (1941) ун-таў. У 1921—33 жыў у Празе. Даследаваў пераважна гісто-рыю ВКЛ 16 ст. Выдаў «Полацкую рэ-візію 1552 г.» (1905), 2 тамы Метрыкі ВКЛ, або «Літоўскай метрыкі» («Рус-ская нсторнческая бнблнотека», т. 27, 1910; т. 30, 1914). Яго працы напісаны ў тыповым для прадстаўніка дзярж. шко-лы гіст.-юрыд. духу, каштоўныя бага-тым фактычным матэрыялам.
    Тв.: Велнкое княжество Лнтовское за вре-мя от заключення Люблянской уннн до смертн Стефана Баторня (1569—1586): Опьгг нсслед. полнт. н обіцеств. строя. Т. 1. СПб., 1901; Лнтовскмй статут в Московском пере-воде-редакцнн. Юрьев, 1916; Западная Рос-сня н ее соеднненне с Польшей в нх нсторн-ческом прошлом: йст. очеркя. Прага, 1924; Ндея еданства русского народа в Юго-Запад-ной Русн в эпоху прнсоедннення Малорос-снн к Московскому государству. Прага, 1929; Лнтовскнй статут 1588 г. Т. 1—2. Каунас, 1934—38. М. Ф. Спірыдонаў.
    ЛАПА (Л а п о) Мацвей Міхаіл Дзям’я-навіч (Дамінікавіч; 13.10.1788, б. маён-так Рудобелка, цяпер у складзе г.п. Ак-цябрскі Гомельскай вобл. — 27.8.1840), удзельнік руху дзекабрыстаў. Выхоўваў-ся ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме, Пецярбургскім пансіёне пастара Колін-са. 3 1819 у лейб-гвардыі, з 1824 падпа-ручнік. 3 1819 чл. тайнага т-ва «Хейрут» («Вольнасць», філіял «Саюза дабрабы-ту»), У снеж. 1825 спрабаваў узняць на паўстанне каля Пецяргофа батальён, у якім служыў. Арыштаваны 4.1.1826. Разжалаваны ў радавыя без пазбаўлення дваранства, у вер. 1826 пераведзены ў
    ЛАПАТО
    131
    Каўказскі асобны корпус, дзе даслу-жыўся да чыну прапаршчыка. У 1835 звольнены ў адстаўку, жыў на радзіме ў Рудобелцы пад наглядам паліцыі.
    ВВШвед ЛАПА-ДАНІЛЁЎСКІ Аляксандр Сярге-евіч (27.1.1863, с. Удачнае Днепрапят-роўскай вобл., Украіна — 7.2.1919), ра-сійскі гісторык. Чл. Пецярбургскай АН (1899). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1886); з 1890 прыват-дацэнт (пазней праф.) гэтага ун-та. Прадстаўнік дзяр-жаўнай школы ў рас. гістарыяграфіі. Даследаваў скіфскія старажьггнасці, эканам. лад сярэдневяковага Вял. Ноў-гарада, гісторыю Маск. дзяржавы і Рас. імперыі 18—19 ст., уплыў «лаціна-польскай» адукаванасці Рэчы Паспалі-тай на рас. грамадскую думку 17 — 1-й чвэрці 18 ст.; публікаваў і аналізаваў гіст. крыніцы.
    Тв:. Йсторня русской обшественной мыслн н культуры, XVII—XVIII вв. М., 1990.
    Дз.У.Караў.
    ЛАПАРАТАМІЯ, чэравасячэн-н е, хірургічная аперацыя разразання брушной поласці. Робіцца пры запален-чых, пухлінных і інш. захворваннях, пры раненнях і пашкоджаннях органаў брушной поласці з лячэбнымі (часам дыягнастычнымі) мэтамі. У залежнасці ад размяшчэння органа, віду аперацыі робяць падоўжныя (часцей сярэдзін-ныя), папярочныя, касыя і вуглавыя разрэзы.
    ЛА-ПАС (La Paz), горад у Балівіі, фак-тычная сталіца краіны. Знаходзіцца ў Цэнтр. Андах, на выш. каля 3700 м, у даліне р. Ла-Пас. Адм. ц. дэпартамента Ла-Пас. 1,25 млн. ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, у тл. Панамерыканская шаша. Міжнар. аэра-порт Эль-Альта. Гал. прамысл. (каля 75% усёй прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны), гандл.-фін., навук. і культ. цэнтр Балівіі. Прам ць: тэкст., харч., гарбарна-абутковая, цэм., мэбле-вая, шкляная. Рамесніцкая вытв-сць вырабаў з керамікі, золата, серабра. 2 ун-ты. АН, Нац., археал. і інш. музеі. Астр. абсерваторыя.
    Засн. ў 1548 ісп. канкістадорам Алонса Мендосай. Названы (La Paz — мір) з нагоды прымірэння варагуючых паміж сабою ісп. эа-ваёўнікаў. У 1809 у горадзе адбылося антыісп. паўстанне. У 1825 вызвалены ад ісп. панаван-ня войскамі ген. К.Х.Сукрз. 3 1898 фактычна сталіца Балівіі, месцазнаходжанне рэзідэнцыі прэзідэнта і парламента (афіц. сталіца — г. Сукрэ).