• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАПЕРЎЗА ПРАЛІЎ Паміж а-вамі Са-халін (Расія) і Хакайда (Японія). Злучае Ахоцкае і Японскае моры. Даўж. 94 км, найменшая шыр. 43 км, глыб. 27—118 м. Моцныя прыліўна-адліўныя цячэнні. Зімой укрыты лёдам. Марскі шлях па-між г. Уладзівасток, партамі Ахоцкага і Берынгава м. і Ціхім ак. Порт — Вака-най (Японія). Названы імем франц. ма-раплаўца Ж.Ф Лаперуза.
    ЛАПІКАЎ Іван Герасімавіч (7.7.1922, с. Горны Балыклей Дубоўскага р-на Вал-гаградскай вобл., Расія — 5.5.1993), ра-сійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1982). Вучыўся ў Харкаўскім тэатр. вучылішчы (1939—41). Працаваў у Валгаградскім т-ры. 3 1954 у кіно. Выканаўца драм. роляў, майстар эпізоду, ёмістай і дак-ладнай абрысоўкі героя. Лепшыя ролі: у кінафільмах — Сямён Трубнікаў («Старшыня», 1964), салдат Краюшкін («Хвіліна маўчання»), манах Кірыл («Андрэй Рублёў», абодва 1971), Сляп-цоў («Нечаканы госць», 1972), старшы-на Папрышчанка («Яны змагаліся за Радзшу», 1975), Панцялей («Стэп», 1977), Ерафеіч («Фронт за лініяй фрон-ту», 1978; «Фронт у тыле ворага», 1982), дзед Селіван («Крыніца», 1982) і інш.; у тэлефільмах — Панкрат («Вечны кліч», 1976—83), Міхаіл Ермакоў («Мой лёс», 1973) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1973. Дзярж. прэмія СССР 1979.
    Літ.'. Смелков Ю.С. Н.Лапнков. М 1976.
    ЛАПЛАС 133
    ЛАПІЛІ (ад лац. lapillus каменьчык), дробныя кавалачкі порыстай вулканіч-най лавы. Форма круглаватая або вугла-ватая. Памеры ад 2 да 50 мм. Выкідва-юцца пры вывяржэнні вулкана і за-цвердзяваюць у паветры. Складаюцца з свежых, радзей са старых лаў, не харак-тэрных для вулкана парод, або крышта-лёў.
    ЛАПІН Васіль Піліпавіч (12.2.1902, с. Новы Валавай Пачалмскага р-на Пен-зенскай вобл., Расія — 11.1.1991), бел. і расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў вак. аддзяленне Вучэбна-тэатр. камбіната (1933; цяпер Рас. акадэмія тэатр. мас-гацтва). 3 1933 саліст Вял. т-ра ў Мас-кве. У 1938—49 (з перапынкам) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. У 1949—63 у канцэртных арг-цыях Мас-квы. Валодаў сакавітым голасам прыго-жага тэмбру, дасканалай вак. тэхнікай і артыстызмам, пгго дазваляла яму ства-раць выразныя, эмацыянальна насыча-ныя вобразы. Сярод партый на бел. сцэне: Міхась («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Андрэй («У пушчах Па-лесся» А.Багатырова), Конрад («Кветка іпчасця» А.Туранкова), Мечыслаў («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Гер-ман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Уладзімір Дуброўскі («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Пінкертон («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні). Дз.М.Жураўлёў.
    ЛАІПНСКЕНЕ (Lapinskiene) Альма Пранаўна (н. 26.2.1946, в. Паюрышкяй Клайпедскага пав., Літва), літоўскі літа-ратуразнавец, перакладчык. Д-р гума-ніт. н. (1985). Скончыла Вільнюскі ун-т (1969). 3 1970 у Ін-це літ. л-ры і фальк-лору. Даследуе літ. л-ру пісьменнікаў Вільнюса міжваеннага перыяду, а так-сама бел.-літ. літаратурныя сувязі ад ча-соў старажытнасці да сучаснасці (кн. «Перазовы сяброўскіх галасоў», з А.Мальдзісам, 1988). Аўтар шматлікіх літаратурна-крытычных артыкулаў пра Я.Купалу, М.Багдановіча, В.Ластоўска-га і інш. Пераклала на літ. мову апо-весць «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча, раманы «Крыж міласэр-насці» В.Коўтун, «Вяртанне ў агонь» В.Хомчанкі, кнігу апавяданняў бел. пісьменнікаў «Акно ў зялёны сад», асобныя творы У.Арлова, А.Разанава і інш.
    ЛАГІІНЫІІ (Lapips), Л а п і н ь Артур (11.2.1911, с. Саты Тукумскага р-на, Латвія — 1983), латвійскі тэатр. мастак і мастацтвазнавец. Нар. мастак Латвіі (1954). Чл.-кар. AM СССР (з 1970). Ву-чыўся ў Рызе ў Латвійскай AM (1929— 32). У 1940—41 гал. мастак Т-ра драмы Латвіі. 3 1945 у Акад. т-ры оперы і ба-лета Латвіі ў Рызе. Адначасова (да 1947) прарэктар Латв. AM. Стварыў выразныя паводле колеравага і кампазіцыйнага вырашэння дэкарацыі да спектакляў у т-ры оперы і балета Латвіі: «Кармэн» Ж.Бізэ (1945), «Барыс Гадуноў» М.Му-саргскага (1949), «Сакга свабоды» А.Скултэ (1950), «Вайна і мір» С.Пра-
    коф’ева (1961), «Валькірыя» Р.Вагнера (1963), «Граў я, скакаў» І.Калніньша (1977). Аўтар манаграфій пра класікаў лат. жывапісу А.Алксніса, Я.Валтэра, Ф.Варславана, К Гуна, Я.Розентала, Ю.Федэра і інш. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
    ЛАПІТАЛЬ (L’Hospital) Пём Франсуа Антуан дэ (1661, Парыж — 1704), французскі матэматык. Аўтар першага друкаванага падручніка па дыферэнцы-яльным злічэнні (1696), у аснову якога пакладзены лекцыі Х.Бернулі. Даследа-ваў шэраг складаных задач матэм. ана-лізу, даў адно з раіпэнняў задачы аб брахістахроне.
    Тв.: Рус. пер — Аналмз бесконечно ма-лых. М.; Л., 1935.
    ЛАПІФЫ, у старажьггнагрэчаскай мі-фалогіі дзікае, ваяўнічае, роднаснае кентаўрам племя нашчадкаў Лапіфа — сына Апалона, што жыло ў гарах Феса-ліі. Л. перамаглі кентаўраў, удзельнічалі ў многіх інш. міфалагічных падзеях, у т.л. ў паходзе арганаўтаў; іх цар Піры-фой быў назаўжды прыкаваны да скалы ў Аідзе за спробу (разам з Тэсеем) вы-красці адтуль багіню Персефону, былі пераможаны Эгіміем — сынам Дора (міфічнага родапачынальніка дарыйцаў), якому дапамог Геракл.
    ЛАПІЦКІ Мікалай (26.1.1907, в. Грэлікі Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 8.8.1976), бел. рэлігійны дзеяч. Магістр багаслоўя (1935). Скончыў Віленскую правасл. духоўную семінарыю (1930), багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та (1934). У 1935 абараніў магістэрскую працу «Праваслаўе ў Вялікім княстве Літоўскім з часоў панавання Уладзісла-ва Ягайлы» (выд. 1978). 3 1934 святар у Ашмянах, з 1935 у в. Сцяфанпаль Міёр-скага р-на. 3 1942 у Мінску, працаваў у мітрапаліцкай управе, настаяцель Свя-та-Казанскай (Чыгуначнай) царквы. Удзельнік царк. сабору (30.8—2.9.1942), які абвясціў Беларускую аўтакефальную праваслаўную царкву. Супрацоўнічаў з ням.-фаш. захопнікамі, прыводзіў да прысягі батальёны Беларускай краёвай абароны, удзельнік Другога Усебеларус-кага Кангрэса 1944. 3 1944 у эміграцыі ў Германіі. 3 1950 у ЗША, служыў наста-яцелем бел. храма св. Ефрасінні Полац-кай у г. Саўт-Рывер. У 1951—76 стар-шыня Злучанага беларуска-амерыканска-га дапамогавага камітэта. Ініцыятар стварэння і фактычны кіраўнік (1970— 76) Беларускай праваслаўнай царквы Паўночнай Амерыкі ў юрысдыкцыі Кан-станцінопальскага патрыярхата.
    Тв:. Беларуская аўтакефальная праваслаў-ная царква (фрагмент) // Беларуская думка XX ст. Варшава, 1998.
    Літ:. К і п е л ь В. Беларусы ў ЗІІІА. Мн.. 1993; Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняіі Нямеччыне 1945—1950. Ныо-Ёрк; Беласток, 1994.
    Л.У.Языковіч.
    ЛАПІЦКІ Уладзімір Міхайлавіч (н. 15.2.1959, г. Гродна), бел. спартсмен (фехтаванне на рапірах) Майстар спор-ту СССР міжнар. класа (1978). 3 1977 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Ся-
    рэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у камандным першын-стве. Чэмпіён свету сярод юнакоў (1977), сярод дарослых (1979), чэмпіён VII летняй Спартакіяды народаў СССР (1979) у камандным першынстве.
    ЛАПІЧЫ, вёска ў Асіповіцкім р-не Ма-гілёўскай вобл., каля Асіповіцкага вада-сховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнЗ ад г. Асіповічы, 186 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Лапічы. 1012 ж., 406 двароў (1998).
    Вядома з 16 ст. У 1560 упамінаецца як сяло дзярж. Свіслацкай вобласці ў ВКЛ, 38 двароў. Паводле адм.-тэр. падзелу 1565—66 уваходзі-ла ў Мінскі пав. Належала Радзівілам, Неза-бытоўскім. 3 1793 у Рас. імперыі, у Ігумен-скім пав. Мінскай губ. У 1795 мястэчка, 50 двароў, царква, мльш, карчма У 1831 за ўдзел Незабытоўскіх у паўстанні 1830—31 маёнтак Л. канфіскаваны, перададзены ў дзярж. ўласнасць. Пасля 1861 у Пагарэльскай вол. Ігуменскага пав. У 1909 Л. складаліся з 2 частак: у сяле 138, у мястэчку 90 даароў. 3 1924 цэнтр сельсавета ў Асіповіцкім р-не. У Вял. Айч. вайну ў 1942 ням.-фаш. захопнікі часткова спалілі вёску. Пасля вайны адбуда-вана. У 1972 — 625 ж., 216 двароў.
    Лясніцтва. Дом культуры, б-ка, баль-ніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. На паўд. ускра-іне вёскі гарадзішча ранняга жал. веку.
    В.Л.Насевіч.
    ЛАПЛАНДСКАЯ НЯЯСЫЦЬ, птушка, гл. Няясыць барадатая.
    ЛАПЛАНДСКІ ЗАІІАВЕДНІК На Кольскім п-ве ў бас. воз. Імандра, у Мурманскай вобл., Расія. Засн. ў 1930 з мэтай аховы дзікага паўн. аленя, ася-роддзя яго месцаў пражывання. Пл. больш за 278 тыс. га. Рэльеф гарысты. Схілы, цясніны, абрывы, азёрныя кат-лавіны, рэкі і горныя ручаі. Рэдкаство-лыя хваёвыя і яловыя лясы з прымессю бярозы. Горныя тундры. Месцамі заба-лочаныя ўчасткі. У флоры 530 відаў са-судзістых раслін, 184 імхоў, 106 лішай-нікаў. Пераважаюць вечназялёныя рас-ліны. Шмат ягаднага кустоўя, насяко-маедных раслін (расянка, тлушчанка, плывунец). У фауне 30 відаў млекакор-мячых, у т.л. паўн. алень, лось, буры мядзведзь, ліс, куніца, вавёрка, заяц; 180 — птушак, у т.л. глушэц, цецярук. рабчык, белая і тундравая курапаткі, ястраб, сава.
    ЛАПЛАНДЫЯ, прыродная вобласць на Пн Еўропы, у Швецыі, Нарвегіі, Фін-ляндыі і на 3 Кольскага п-ва (Расія). Размешчана паміж 64—66° паўн. ш. Та-ежныя і тундравыя ландшафты. Асн. раён рассялення саамаў (лапары, або лапландцы). На 3 Кольскага п-ва Лап ландскі запаведнік.
    ЛАПЛАС (Laplace) П’ер Сімон дэ (23.3.1749, Бамон-ан-Ож, Францыя — 5.3.1827), французскі астраном, матэма-тык і фізік, адзін са стваральнікаў ня-беснай механікі і тэорыі імавернасці. Чл. Парыжскай АН (1785), Замежны га-
    134
    ЛАПЛАСА
    наровы чл. Пецярбургскай АН (1802). 3 1818 маркіз і пэр Францыі. Вучыўся ў школе бенедыкцінцаў. 3 1771 праф. Ва-ен. школы ў Парыжы, з 1790 — стар-шыня Палаты мер і вагі. У 1799 міністр унутр. спраў. Навук. працы па нябеснай механіцы, касмагоніі, тэорыі імавернас-цей (Лапласа тэарэма), тэорыі дыфе-рэнцыяльных ураўненняў (Лапласа пе-раўтварэнне, Лапласа ўраўненне), матэм. фізіцы (Лапласа аператарў малекуляр-най фізіцы (Лапласа закон), акустыцы, электрычнасці і магнетызме, оіггыцы, філасофіі прыродазнаўства і інш. Рас працаваў тэорыю ўзбурэнняў нябесных цел, прапанаваў новы спосаб вызначэн-ня іх арбіт, даказаў устойлівасць Сонеч-най сістэмы ў межах вельмі працяглага часу. Выказаў гіпотэзу паходжання Со-нечнай сістэмы (гіпотэза Л.), сфармуля-ваў прынцып мех. дэтэрмінізму, які стаў асновай метадалогіі класічнай фізі-кі. Актыўна садзейнічаў рэарганізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў Францыі і ўкараненню ў практыку метрьмнай сістэмы мер.