Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
коўскага — Б.Асаф’ева (1947). На бел. сцэне паставіў балеты «Капелія» Л.Дэ-ліба (1935), «Салавей» М.Крошнера (разам з А.Ермалаевым), танцы ў оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939). Аўтар кніг «Шляхі балетмай-стра» (1925), «Шэсцьдзесят гадоў у ба-леце» (1966).
Літ:. Добровольская Г. Ф.Лопухов. Л.. 1976.
ЛАПЎШЫН Радзіслаў Яфімавіч (н. 10.12.1961, Мінск), бел. паэт. Канд. фі-лал. н. (1993). Скончыў БДУ (1985). У 1985—87 працаваў у газ. «Автозаводец», у 1990—98 у БДУ. Друкуецца з 1978. Піша на рус. мове. Паэт гар. тэматыкі. Паэт. зб-кам «Тры погляды» (1990), «Між лістотай і снегам» (1993) уласцівы напружаная філасафічнасць, тонкі псі-халагізм, пошук гармоніі, прага духоў-насці. Пераклаў на рус. мову асобныя вершы М.Багдановіча і інш.
Тв.: Взрослее облаков. Мн., 1996.
ЛАПЦЕВА ДЗМІТРЫЯ ПРАЛІЎ У Паўночным Ледавітым ак. паміж в-вам Вялікі Ляхаўскі і паўн. узбярэжжам ма-церыка Азія (Расія). Злучае моры Лап-цевых і Усх.-Сібірскае. Даўж. 115 км, шыр. 50—61 км, глыб. 11—16 м. Боль-шую ч. года пад лёдам. Названы ў го-нар удзельніка Вял. Паўн. экспедыцыі 18 ст. Цз.Я.Лапцева, які адкрыў праліў у 1740.
ЛАІІЦЕВЫХ МОРА, Сібірскае, Нордэншэльда, ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., каля паўн. ўзбя-рэжжа Усх. Сібіры, паміж п-вам Тай-мыр, а-вамі Паўн. Зямля і Новасібірскі-мі. На 3 пралівамі Вількіцкага, Ша-кальскага і Чырв. Арміі злучаецца з Карскім м., на У пралівамі Дзмітрыя Лапцева, Этэрыкан і Саннікава — з Усх.-Сіб. морам. Пл. 662 тыс. км2. Раз-
мешчана ў межах мацерыковай водмелі, якая на Пн стромка абрываецца да ло-жа акіяна. Пераважаюць глыбіні да 50 м, найб. глыб. 3385 м. Берагі моцна па-рэзаныя, утвараюць залівы: Хатангскі, Алянёцкі, Буор-Хая, Янскі. Найб. ас-травы: Вял. Бегічаў, Камсамольскай Праўды, Малы Таймыр і інш. Упада-юць рэкі: Лена, Хатанга, Анабар, Аля-нёк, Амалой і Яна. Клімат арктычны. Адно з самых халодных мораў Расіі. 3 кастр. да ліп. ўкрыта лёдам; на Пд шы-рокі прыпай, на Пн плывучыя льды. Сярэдняя т-ра вады на паверхні летам у цэнтр. ч. мора 2—3 °C, у залівах — да 8—10 °C. Салёнасць ад 20%о на Пд да 34%о на Пн. Прьшівы паўсутачныя (да 0,5 м). Рыбалоўства (асятровыя, омуль, муксун, нельма). Водзяцца нерпа, мар-скі заяц, морж, белы мядзведзь. На бе-рагах — птушыныя базары. Л.м. — частка Паўночнага марскога шляху. Гал. порт — Тыксі. Названа ў гонар рус. па-лярных даследчыкаў 18 ст. Цз.Я.Лапцева і Х.П.Лапцева.
ЛАПЦЕЎ Дзмітрый Якаўлевіч (1701 — 1767), расійскі даследчык Арктыкі. Ві-цэ-адмірал (1762). На флоце з 1718. 3 1736 кіраваў адным з паўн. атрадаў Дру-гой Камчацкай экспедыцыі. У 1739—42 даследаваў узбярэжжа паміж вусцем р. Лена і мыса.м Вял. Баранаў, у 1741—42 правёў здымку рэк Вял. Анюй і Ана-дыр. Па заканчэнні экспедыцыі да 1762 служыў на Балт. флоце. Імем Л. назва-ны мыс у дэльце р. Лена, праліў (гл. Лапцева Дзмітрыя праліў); у гонар Дз.Я. і Х.П.Лапцевых названа Лапцевых мора. ЛАПЦЕЎ Канстанцін Антонавіч (Міка-лаевіч; 3.11.1904, Кіеў — 19.9.1990), ук-раінскі і расійскі спявак (барытон). Нар. арт. СССР (1957). Скончыў Кіеў-скі муз.-драм. ін-т імя М.Лысенкі (1929). У 1930—52 саліст Адэскага і Кі-еўскага, у 1952—68 — Ленінградскага т-раў оперы і балета. У 1973—83 выкла-даў у Ленінградскай кансерваторыі. Ва-лодаў мяккім голасам прыемнага тэм-бру, драм. талентам. Сярод партый: Ас-гап, Мікола («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» Лысенкі), Яўген Анегін, Ма-зепа, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Мазепа», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская ня-веста» М.Рымскага-Корсакава), Эска-мільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Рэната, Рыга-лета, Аманасра («Баль-маскарад», «Ры-галета», «Аіда» Дж.Вердзі), Фігара («Се-вільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выконваў рамансы, рус., укр. нар., неа-палітанскія песні. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1935).
ЛАПЦЕЎ Харытон Пракопавіч (1700— 63/64), расійскі даследчык Арктыкі. Ка-пітан 1-га рангу. Стрыечны брат Яз.Я.Лапцева. На флоце з 1718. У 1739—42 кіраваў адным з паўн. атрадаў Друтой Камчацкай экспедыцыі, правёў пры ўдзеле С.1.Чэлюскіна, Н.Чэкіна і Г.Мядзведзева апісанне п-ва Таймыр
136 ЛАПЦЁНАК
паміж вусцямі рэк Хатанга і Пясіна, ад-крыў і апісаў некаторыя бліжэйшыя ас-травы. Па заканчэнні экспедыцыі слу-жыў на Балт. флоце. Імем Л. названы: марскі бераг на п-ве Таймыр, мыс на п-ве Чэлюскін і інш.; у гонар Х.П. і Дз.Я.Лапцевых названа Лапцевых мора. ЛАІІЦЁНАК Сяргей Данілавіч (н. 1.5. 1935, в. Васільеўка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.), бел. філосаф і сацыё-лаг. Д-р філас. н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1958). 3 1963 у БДУ (у 1972—74 заг. кафедры, з 1986 заг. лаба-раторыі). Навук. працы па праблемах тэорыі этыкі, маральнага выхавання, сямейна-шлюбных адносін, каштоўнас-ных арыентацыях і паводзін моладзі.
Тв:. Семья н духовное развнтне лнчностм Мн., 1977; Снстема нравственного воспнта-ння. М., 1982; Советская семья: соц.-этнч. пробл. Мн., 1985; Этнка н этнкет. Мн., 1998; Духовно-нравственный мнр учаіцейся моло-дежн. Мн., 1999. П.М.Бараноўскі.
ЛАІІЦІ, плецены абутак з лыка або вя-ровак у слав., балцкіх і некаторых інш. народаў. Да пач. 20 ст. асн. від абутку бел. сялян. Паводле спосабу пляцення былі прамыя і косыя. Беларусы рабілі Л. пераважна з падэшваю прамога пля-цення, якую для трываласці падпляталі лазою, лыкам, вяровачкамі або падшы-валі скураю. Найпрасцейшыя з іх (Ві-цебшчына і Магілёўшчына) — «шчар-бакі» ці «шчарбачні». Найб. пашыраныя на Беларусі былі коверзні. На Палессі і ў некат. раёнах цэнтр. Беларусі насілі Л. з адкрытым верхам наска — «зра-чыя». Л. косага пляцення — «пахлап-ні», «пахрасні» бытавалі ва ўсх. раёнах Беларусі як святочны абутак. На Бела-русі выраблялі таксама скураныя і вя-ровачныя Л. В М.Бялявіна.
ЛАПЦІНСКІ Валерый Мікалаевіч (н. 27.8.1940, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1963). 3 1967 у Магілёўскім машына-буд. ін-це, з 1974 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўн., аўтам. кі-раванні, алгебры, геаметрыі, функцыя-нальным аналізе, механіцы, тэорыі ад-носнасці. Распрацаваў асновы кан-структыўнай тэорыі істотна нелінейных сістэм дыферэнцыяльных ураўн. і эфек-тыўныя метады іх даследавання.
Лалці: 1 — «шчарбакі»; 2 — «зрачыя»; 3 — «пахлапні»; 4 — «коверзні».
Тв:. Об ограннченных на полуосн решенм-ях нелянейных днфференцнальных сястем // Днфференц. уравненмя. 1997. Т. 33, № 2; Конструктнвный аналнз управляемых коле-бательных снстем. Мн., 1998.
ЛАПЦІНСКІ Ігар Васілевіч (н. 11.1. 1930, г. Магілёў), бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1951). 3 1951 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. У 1963—94 рэ-жысёр (1975—80 гал. рэжысёр), з 1994 на студыі літ.-драм. праграм Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі. Ся-род роляў: Гільём («Салавей» З.Бядулі), Брыгадзір Янка («Крылы» А.Карнейчу-ка), Змітрок («Простая дзяўчына» К.Гу-барэвіча), Пракурор (1000 франкаў уз-нагароды» В.Гюго), Пэра («Пані мініс-тэрша» Б.Нушыча). Яго пастаноўкі ра-дыёспектакляў вылучаюцца глыбокім зместам, жыццёвай пераканаўчасцю, эмацыянальнай насычанасцю: «Спар-так» паводле Р.Джаваньёлі (1987), «Па-лескія рабінзоны» паводле Я.Маўра (1989), «Дарога на дваіх» (1996), «Вяр-танне да сябе», «Не праміні свой лёс» (усе паводле М.Калошкі), «Сцяжынкі-сцяжыначкі» паводле А.Сыскаўца, «Лі-вень» паводле А.Жука (усе 1997), «Час дыназаўра» паводле Л.Шчэрбача (1998). Паставіў лірычна-дакумент. радыёапо-весць Г.Пашкова «Палескія вандроўні-кі» (1998; Дзярж. прэмія Беларусі 1998). ЛАПЦЙВІЧ (дзявочаё Ляўхненка) Людміла Георгіеўна (н. 7.1.1938, с. Якаўлеўка, Казахстан), бел. мастацтва-знавец. Канд. мастацтвазнаўства (1974). Скончыла БДУ (1960). ІІрацавала ў Маст. музеі Беларусі (1960—65), з 1968 у Ін-це мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Аднача-сова выкладала ў Бел. тэатр.-маст. ін-це (да 1982), Мінскім харэаграфічным вучылішчы (1964—65). Даследуе манум. і манум.-дэкар. мастацтва Беларусі. Адна з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3, 5—6, 1989, 1992—94).
Тв.: Манументальна-дэкаратыўнае маста-цтва ў інтэр'ерах грамадскіх будынкаў Бела-русі ■// Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1969. № 4; Роль нскусства в формнрованнн н развлтнн советского образа жлзнл Мн., 1979 (у сааўт.). Г.А.Фатыхава
ЛАПЧЫНСКІ Леанід Васілевіч (17.3.1936, Мінск — 16.9.1994), бел. жыванісец, педагог. Скончыў Бел. тэ-атр.-маст. ін-т (1962). 3 1962 выкладаў у
Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта і пейзажа, ствараў абстрактныя кампазі-цыі. Зазнаў уплывы мадэрнісцкага мас-тацтва пач. 20 ст. Творчасць вызначаец-ца імкненнем да перадачы ўнутр. свету чалавека сродкамі каларыту, танальнай атмасферы, праз характар пейзажа. Ся-род твораў: «Пільніца» (1956), «Весна-
Л.Лапчынскі Паргрэт жанчыны. 1964.
вая раніца» (1957—58), «Зваршчык» (1961), «Мірскі замак» (1963), «Партрэт жанчыны» (1964), «Жыровічы», «Нава-градак» (абодва 1965), партрэт А.Каш-курэвіча (1973), «Пейзаж з ратондай», «Раніца» (абодва 1975), «Верхні горад», «Вуліца Старавіленская» (абодва 1979), «Вечар» (1980), «Дарога праз Баяры» (1987), «Веснавы дзень» (1991), «Пры-вакзальная плошча» (1994), цыкл «Дой-лідства Беларусі» (1970-я г.) і інш.
Г.Г. Сакалоў-Кубай.
ЛАПШЫН Валерый Міхайлавіч (н. 11.1.1938, г.п. Малочнае Валагодскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне ра-дыётэхнікі і электронікі Канд. тэхн. н. (1967), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (19 59), дзе і працаваў (у 19 87—90 нач. кафедры). 3 1998 у Ін-це сучасных ведаў. Навук працы па радыётэхнйіы, спосабах вымярэння адлегласцей у ра-дыёлакацыі.
Тв.: Прлмененме аппарата структурных функцкй прн построеннн снстем автоматл-ческой подстройкл частоты (разам з У.В.Акімцавым) // йзв. вузов. Радлоэлектро-ннка 1987. Т. 30, № 1. М.П.Савік ЛАПЯНКОЎ Іван Адамавіч (15.1.1912, в. Яськаўшчына Шклоўскага р-на Магі-лёўскай вобл. — 6.12.1972), Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вай-
ЛАРСА 137
ны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінійскім, Варонежскім, 1-м Укр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Віслы. 3 групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсі-равання, захапіў 2 лодкі, пераправіўся і замацаваўся на левым беразе; 6 гадзін група адбівала контратакі ворага, ства-рыўшы ўмовы для фарсіравання ракі.