Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛАРЭН (Lorrain; сапр. Ж э л е, Gellee) Клод (1600, Шамань, каля г. Эпіналь, Францыя — 23.11.1682), французскі жывапісец і графік. Вучыўся ў А.Тасі ў
Рыме (з 1613?). Зазнаў уплывы П.Бры-ля, ХЭльсхаймера, Анібале Карачы. Працаваў пераважна ў Рыме. Стварыў уласны варыянт класіцыстычнага «ідэ-альнага» пейзажа, у якім адзінства прасторы дасягалася праз найтанчэй-шую прапрацоўку святлопаветр. асярод-дзя. Творы вызначаюцца майстэрскай перадачай эфекгаў рассеянага ранішня-га або вечаровага святла, якое растае ў залацістай смузе («Адплыццё св. Урсу-лы», 1646; «Выгнанне Агары», 1668; «Кампа Вачына»), элегічным ладам кампазіцый, падпарадкаваннем сюжэта і фігур ідэалізаванаму пейзажнаму ма-тыву (цыкл «Раніца», «Поўдзень», «Ве-чар», «Ноч», 1651—72). Малюнкам і афортам уласціва віртуозная святлоце-нявая нюансіроўка.
Літ.: Ларнонова Э.й Клод Лоррен: (Альбом). М„ 1979.
ЛАРЙН (Loren; сапр. Шыкалоне; Scicolone) Софія (н. 20.9.1934, Рым), італьянская кінаактрыса. У кіно з 1949. Выканала драм. і трагікамічныя ролі жанчын з народа, неапалітанак і рым-лянак у фільмах рэж. В. Дэ Сікі: «Зола-та Неапаля» (1954), «Чачара» (1960, прэмія Оскар), «Учора, сёння, заўгра» (1963), «Шлюб па-італьянску» (1964), «Сланечнікі» (1969), «Паездка» (1974). Здымалася ў фільмах галівудскіх рэжы-сёраў («Гордасць і пачуццё», «К.аханне пад вязамі», «Чорная архідэя», усе 1958; «Ключ», 1959, і інш.), меладрамах, пры-годніцкіх і інш. («Субота, нядзеля, па-нядзелак», 1990; «Прэт-а-партэ», 1995) кінастужках. Прэміі Мгжнар. кінафес-тываляў у Венецыі (1958), Канах (1961), Маскве (1965), Сан-Себасцьяне (1974). Спец. прэмія Оскар (1990). Аўтар успа-мінаў (1979).
ЛАРЭНСУ-МАРКІШ (Louren^o Marques), назва г. Мапуту да 1976.
ЛАРЭНЦ^ЦІ (Lorenzetti), італьянскія жывапісцы, браты; прадстаўнікі Сіен-скай школы жывапісу.
П ’ е т р а Л. (каля 1280, г. Сіена, Іта-лія — 1348?). Зазнаў уплывы Дуча ды Буанінсенья, Джота ды Бандоне, Дж.Пі-зана. Творы вызначаюцца імкненнем да жыццёвай пластычнасці форм, адухоў-ленасці вобразаў, трагічным пафасам і
АЛарэнцэці. Мадонна на троне з немаўлём. 1330-я г.
К.Ларэн. Кампа Вачына.
манументальнасцю выяў. У кампазі-цыйнай пабудове выкарыстоўваў арх. матывы ў лінейнай перспектыве. Сярод твораў: паліпціхі «Мадонна з немаўлём і святымі» ў царкве П’еве ды Санта-Ма-рыя ў Арэца (1320) і «Гісторыя блажэн-най Умільты» (пасля 1332), трыпціх з алтарнай карцінай «Нараджэнне Ма-рыі» (1342), фрэскі «Страсці Хрыстовы» ў Ніжняй царкве базілікі Сан-Франчэс-ка ў Асізі (1325—29 і пасля 1340) і інш.
Амброджа Л. (?—1348). Зазнаў уплыў фларэнційскага мастаптва Про-тарэнесансу, вывучаў ант. скулыттуру, праблематыку перспектывы. У манум. кампазіцыях спалучаў алегарычнасць сюжэтаў з карцінамі rap. і сялянскага побыту, велічнай пейзажнай панарамай. Сярод твораў: «Мадонна з немаўлём» з царквы Сант-Анджэла ў Віка л’Абаце каля Фларэнцыі (1319), «Мадонна на троне з немаўлём» (1330-я г ), фрэскі «Пакутніцтва францысканцаў» 1 «Зарок св. Людовіка Тулузскага» ў царкве Сан-Франчэска (1330—31), «Алегорыя Доб-рага і Кепскага кіравання і іх плады ў горадзе і вёсцы» ў Палацца Публіка (1337—39. абодва ў Сіене), алтарныя карціны «Прынясенне ў храм» (1342), «Дабравешчанне» (1344) і інш.
В.Я.Буйвал.
ЛЛСА (Lasso) Арланда ды [сапр. Р a -лан дэЛасю (Roland de Lassus); ка-ля 1532, г. Монс, Бельгія — 14.6.1594], нідэрландскі кампазітар; найб. значны прадстаўнік нідэрландскай школы. Пра-цаваў у Палерма, Неапалі, Рыме, Ан-тверпене. 3 1556 пеўчы, з 1563 кіраўнік прыдворнай капэлы ў Мюнхене. Творча пераўтвараў і абагульняў харакгэрныя рысы нідэрл., ням., франц., італьян. муз. культуры. Майстар хар. поліфаніі.
А. ды Ласа
Стварыў больш за 2 тыс. свецкіх і ду-хоўных твораў — мадрыгалы, віланелы, песні, месы, магніфікаты, матэты, псалмы і інш., насычаныя глыбокім і шматвобразным эмацыянальна-псіхал. зместам. Узбагаціў выразныя сродкі по-ліфаніі строгага стылю. Яго музыцы ўласцівы меладычная насычанасць га-ласоў, шырокае выкарыстанне нар.-пе-сеннага тэматызму, зварот да прыёмаў гамафоннага пісьма. Прадвызначыў па-яўленне манодыі. Узоры поліфанічнага мастацгва змешчаны ў зб. матэтаў «Magnum opus musicum» (т. 1—6, 1604). Сярод вучняў Якіабрыэлі.
JIACAJIb (Lassalle, да 1846 Lassal) Фер-дынанд (11.4.1825, г. Брэслаў, цяпер Вроцлаў, Польшча — 31.8.1864), дзеяч герм. рабочага і сацыяліст. руху, публі-цыст. У 1843—46 вывучаў філасофію, філалогію і гісторыю ў Брэслаўскім і Берлінскім ун-тах. Яго погляды сфармі-раваліся пад уплывам ідэй І.Г.Фшпэ, Г.Гегеля, Л.Блана і ПЖ.Прудона У 1848—49 суіірацоўнік «Neue Rheinische Zeitung» («Новай Рэйнскай газеты»), якую рэдагаваў К.Маркс; за ўдзел у рэв. руху ў г. Дзюсельдорф у 1848 быў зня-волены. Распрацоўшчык асноў прагра-мы, адзін з заснавальнікаў (1863) і пер-шы прэзідэнт Усеагульнага герм. рабо-чага саюза. Прапагандаваў «жалезны за-кон» заработнай платы (паводле яго заробак вагаецца вакол фізічна неаб-ходнага мінімуму сродкаў існавання ў залежнасці ад росту або скарачэння ра-бочага насельніцтва), выступаў за ўсеа-гульнае і роўнае выбарчае права, ства-рэнне з дзярж. дапамогай асацыяцый рабочых, дасягненне бяскласавага гра-мадства шляхам рэформаў і інш. Быў прыхільнікам аб’яднання Германіі пад вяршэнствам Прусіі. У 1863—64 нама-гаўся супрацоўнічаць з О.Бісмаркам суііраць лібералаў. Аўгар прац «Філасо-фія Геракліта» (ч. 1—2, 1858), «Сістэма набытых правоў» (т. 1—2, 1861; гал. па-літ. твор), драмы «Франц фон Зікінген» (1859) і інш. Памёр ад раны, атрыманай на дуэлі.
ЛАСАЛЬЯНСТВА, канцэптуальная раз-навіднасць і плынь сацыялізму, пашыра-ная ў герм. рабочым і с.-д. руху ў 1860-я г. — 1891. Яго заснавальнік і лі-дэр — Ф.Ласаль.
ЛАСАСіНА, рака ў Віцебскім і Лёзнен-скім р-нах Віцебскай вобл., правы пры-ток р. Сухадроўка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 158 км2. Па-чынаецца на зах. схілах Віцебскага ўзв. з воз. Запецкае, за 1,8 км на 3 ад в. Цішкава Віцебскага р на. Даліна пера-важна трапецападобная. Пойма шыр. 200—600 м. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцназвілістае.
ЛАСАСЯНКА, рака, гл. Ласосна.
ЛАС-ВЕГАС (Las Vegas), горад на 3 ЗША, у штаце Невада. Горад з 1905. 258 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 500 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аў-тадарог. Міжнар. аэрапорт. Развіта ін-дустрыя адпачынку і забаў агульнанац. значэння, у т.л. ігральныя дамы. Боль-шая частка насельніцтва занята ў гандлі і сферы абслугоўвання. Прам-сць: хім., паліграф., шкляная, эл.-тэхн., харчовая. Каляровая металургія. Ун-т. Буйны цэнтр турызму. Кліматычны курорт.
ЛАСЕНКА Антон Паўлавіч (10.8.1737, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна — 4.12.1773), расійскі жывапісец і рыса-валыпчык. Вучыўся ў Пецярбургу ў майстэрні І.Аргунова (1753—58) і AM (1758—60). Пенсіянер AM у Парыжы (1760—65), Рыме (1766—69). 3 1770 праф. Пецярбургскай AM, з 1772 — яе дырэктар. Пісаў карціны на біблейскія і міфалагічныя тэмы, працаваў у гіст. і партрэтным жанрах. У творчасці спалу-чаў патэтычнасць вобразаў і дынаміч-насць кампазіцый позняга барока з тра-дыцыямі класіцызму. Сярод твораў: «Дзівосны ўлоў рыбы» (1762), «Ахвя-
АЛасенка. Развітанне Гектара з Андрамахай. 1773
ЛАСІЛА 141
рапрынашэнне Аўрама» (1765), «Каін» (1768), «Зеўс і Фетыда» (1769), «Уладзі-мір перад Рагнедай» (1770), «Развітанне Гектара з Андрамахай» (1773), партрэты П.Шувалава (1760), Ф.Волкава (1763) і інш. Яго малюнкам уласцівы даклад-насць форм і тонкая тэхніка. Склаў ву-чэбны дапаможнік «Тлумачэнне сціслай прапорцыі чалавека...» (1772).
Літ.: Кагановнч А.Л. Антон Лосенко н русское нскусство середмны XVIII столе-тая. М., 1963.
ЛАСЕН-ШК (Lassen Peak), дзеючы вулкан у ЗША (штат Каліфорнія), у паўднёвай ч. Каскадных гор. Выш. 3187 м. Складзены з дацытаў. Лававыя палі, вулканічныя конусы, гейзеры, гарачыя крыніцы. Апошняя актыўнасць назіра-лася ў 1914—17. Хвойныя лясы і інш. разнастайная расліннасць. Багаты жы-вёльны свет. Нац. парк Ласен-Волканік з 1916.
ЛАСІЛА (Lassila) Маю [сапр. У н т a -ла Ціецявяйнен (Untola Tieta-vainen) Алгат; 28.11.1868, Тохмаярві, Карэлія — 21.5.1918], фінскі пісьмен-нік. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Сортавала. У 1898—1904 жыў у Пе-цярбургу. У аўтабіягр. раманах «Харха-ма» і «Мартва» (абодва 1909) элементы рэалізму пераплятаюцца з містыкай. Вядомасць прынеслі сатыр.-гумарыс-тычныя аповесці «Па запалкі» (1910, аднайм. сав.-фін. кінафільм 1980, рэж. Л.Гайдай), «Бацька і сын» (1914), «Ад вялікага розуму» (1915), «Басяк з таго свету» (1916), п’есы «Калі любяць удаў-цы» (1911), «Малады млынар» (1912), «Вечны рухавік» (апубл. 1962). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі У.Арлоў, Я.Лапатка.
142 ЛАСІЦА
Тв.: Бел. пер. — Басяк з таго свету. Ад вя-лікага розуму. Мн., 1990; Рус. пер. — За спнчкамн: Повестм. Петрозаводск, 1988.
Л.П.Баршчэўскі.
ЛАСІЦА рака ў ГІастаўскім р-не Віцеб-скай вобл., правы прыток р. Галбіца (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 160 км2. Пачынаецца каля в. Турчына, цячэ па зах. ч. Полацкай нізі-ны праз азёры Крывое і Ласіца.
ЛАСІЦА, возера ў Пастаўскім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Ласіца (цячэ праз возера), за 33 км на У ад г. Паста-вы. Пл. 0,46 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 510 м, найб. глыб. 3,8 м, даўж. бе-рагавой лініі 3,5 км. Пл. вадазбору 108 км2. Схілы катлавіны выш. 11—15 м, пад хмызняком, на У, ПдУ і ПдЗ раэа-раныя. Берагі нізкія, месцамі забалоча-ныя. Мелкаводдзе пясчанае. У цэн-тры — востраў пл. 0,2 га.
ЛАСІЦК, вёска ў Пінскім р-не Брэс-цкай вобл., на р. Стыр. Цэнтр сельсаве-та і калгаса. За 40 км на ПдУ ад горада і 44 км ад чыг. ст. Пінск, 215 км ад Брэста. 726 ж., 296 двароў (1998). Ляс-ніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, агггэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі стаянка і паселі-шча эпохі неаліту і ранняга жал. веку.
ЛАСІЦКІ (Lasicki) Ян (каля 1534, в. Ла-сіцы Сахачоўскага пав. Раўскага ваяв., Полыпча — пасля 1599), польскі гісто-рык, бібліёграф, пратэстанцкі рэліг. дзеяч. У 1556—61 вучыўся ва ун-тах Страсбурга, Жэневы, Лазаны, Цюрыха, Парыжа, Падуі і інш. Займаўся кніга-знаўствам, напісаў некалькі кніг па гіс-торыі вывучэння рэлігіі (пераважна кальвінізму). 3 1581 у Вільні. Быў нас-таўнікам і выхавальнікам сыноў мінска-га кашталяна Я.Глябовіча. Апошнія га-ды жыцця правёў у Заслаўі каля Мін-ска, цікавіўся этнаграфіяй народаў Рэ-чы Паспалітай, тэорыяй культуры. Пісаў на лац. мове. У зб. прац розных аўтараў, куды ўключыў і сваю «Пра рэ-лігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татараў...» (1582), апісваюцца (часам з акцэнтацыяй увагі на негатыўным) ся-мейныя абрады, нар. адзенне, стравы і інш. бакі матэрыяльнай культуры бела-русаў, асаблівасці архітэктуры Полацка, Вільні і інш. гарадоў. Яго твор «Пра ба-гоў самагітаў, іншых сарматаў і несап-раўдных хрысціян» (1615) пра свет язычніцкіх вераванняў жыхароў тага-часнай Літвы.