• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАТАРЫНГСКІ ЖАЛЕЗАРЎДНЫ БА-СЁЙН, буйнейшы ў Зах. Еўропе рудны раён на паграніччы Францыі, Германіі, Белыіі і Люксембурга Пл. басейна Kana 1100 км2. Асадкавага паходжання. Руданосная пясчана-карбанатная тоў-шча юрскага ўзросту, магутнасць 10— 60 м, рудных пластоў — 1—13 м. Руды дробнааалітавыя, з гётыту, жалезістых хларытаў і сідэрыгу. Агульныя запасы руд 15 млрд. т, дзе жалеза 31—32%. Здабыча падземным спосабам. Цэнтр здабычы —г. Мец (Францыя).
    ЛАТАРЭЯ (франц. loterie ад lot жэра-бя), розыгрыш рэчаў або грашовых сум па білетах. Продаж латарэйных біле-таў — форма прыцягнення сродкаў, частка з якіх ідзе на фінансаванне вый-грышаў, частка выкарыстоўваецца арга-нізатарамі для камерцыйных, дабра-чынных і інш. мерапрыемстваў. Лата-рэйны білет з’яўляецца каштоўнай па-перай на прад’яўніка. Уладальнік білета, на які выпаў выйгрыш, мае пра-ва патрабаваць яго аплаты ў грашовай або натуральнай (рэчавай) форме.
    ЛАТАФАГІ (ад грэч. lotofagoi), у стара-жытнагрэчаскай міфалогіі мірнае пле-мя, што кармілася пладамі чароўнага лотасу. Пакаштаваўшы гэтых пладоў, спадарожнікі Адысея забыліся пра радзі-му і пажадалі назаўсёды застацца ў кра-іне Л., але Адысей сілай прымусіў іх вярнуцца на караблі.
    ЛАТВІЙСКАЯ СВДЛАВІНА, прыўзня-тая тэктанічная структура на ПнЗ Ус-ходне-Еўрапейскай платформы, якая ад-дзяляе Балтыйскую сінеклізу ад Мас-коўскай і ў выглядзе сядла з невял. па-ніжэннем паверхні фундамента злучае Балтыйскі шчыт з Беларускай антэклі-зай. Размешчана на тэр. паўн. Беларусі, Латвіі, зах. ч. Пскоўскай вобл. Расіі. Выцягнута ў шыротным напрамку на 250—300 км, шыр. да 200 км. Фарміра-ванне яе адбывалася пераважна ў поз-набайкальскі і каледонскі этапы. Па-верхня крышт. фундамента залягае на глыбіні ад -500 да -1000 м. На ёй вылу-чаны выступы, прагіны, монакліналі, абмежаваныя разломамі з амплітудай 50—100 м і ўскладненыя лакальнымі малаамплітуднымі (50—70 м) падняц-цямі. Платформавы чахол Л.с. складзе-ны з вендскіх, кембрыйскіх, ардовік-скіх, сілурыйскіх, дэвонскіх і антрапа-генавых адкладаў. Г.У.Зінавенка.
    ЛАТВІЙСКАЯ ЦЁМНАШбВАЯ ІІА-
    РОДА а в е ч а к Выведзена ў пач. 20 ст. ў Латвіі скрыжаваннем мясцовых грубашэрсных і помесяў танкарунных авечак з англ. мяснымі караткашэрсны-мі пародамі шропшыр і оксфардшыр Паўтанкарунная, скараспелая, мяса-воўнавага кірунку. Найб. пашыраная на Беларусі парода, гадуюць у Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.
    Жывая маса бараноў да 110 (найб. да 150), матак да 65 (найб. да 95) кг. Галава кароткая
    146	ЛАТВІЙСКІ
    і шырокая. Шыя кароткая, мясістая. Грудзі, спіна і паясніца шырокія. Касцяк моцны. Воўна даўж. 8—11 см. Гадавы настрыг з ба-раноў 5—6, з матак 3,5—4,5 кг, выхад чыстай воўны 55—60%. Пладавітасць 130—160 ягнят на 100 матак.
    Авечка латвійскай цёмнагаловай пароды
    ЛАТВІЙСКІ ЗАПРАЖНЫ КОНЬ, па-рода, выведзеная ў Латвіі шляхам па-ляпшэння мясц. запражнога каня скры-жаваннем з зах.-еўрап. запражнымі па-родамі (у асн. ардэнскай, гановерскай, альдэнбургскай, тракененскай). Зацвер-джана ў 1952. Выдзяляюць цяжкі (за-пражны) і лёгкі (спарт.) тыпы. На Бела-русі выкарыстоўваюцца ў племянной рабоце і конным спорце.
    Даўж. тулава каля 170, выш. ў карку да 162 см. Масць бурая, вараная, гнядая, цёмна-гня-дая, рыжая, зрэдку шэрая. Корпус добра раз-віты, касцяк моцны. Галава сярэдняй велічы-ні, грудзі шырокія і глыбокія, карак высокі і доўгі. Hori невысокія, моцныя, з развітым за-пясцем. М.Л.Гарбукоў. ЛАТВІЙСКІ ТЭАТР ОПЕРЫ I БА-ЛЁТА. назва ў 1940—89 Нацыянальнай оперы Латвіі.
    ЛАТВІЯ (Latvija), Латвійская Рэспубліка (Latvijas Republika), дзяржава ва Усх. Еўропе, у Прыбалты-цы. Мяжуе на Пн з Эстоніяй, на У з Рас. Федэрацыяй, на Пд з Літвой і Рэс-публікай Беларусь, на 3 абмываецца во-
    Герб і сцяг Латвіі
    дамі Балтыйскага м. і Рыжскага заліва. Пл. 64,6 тыс. км2. Нас. 2,5 млн. чал. (1997). Дзярж. мова — латышская. Ста-ліца — г. Рыга. Падзяляецца на 26 раё-наў. Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (16 лістапада).
    Дзяржаўны лад. Л. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1922, адноўле-ная і змадыфікаваная 6.7.1993. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае парламент на 2 гады і 3 м-цы. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму парла-менту — Сейму (100 дэпутатаў), які вы-біраецца на 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ер-мі-ністрам, якога прызначае прэзідэнт.
    Прырода Тэр. Л. размешчана на ПнЗ Усх.-Еўрапейскай раўніны, каля паўд.-ўсх. берагоў Балтыйскага м. Берагі сла-ба парэзаныя, з ііясчанымі дзюнамі выш. да 15—20 м. Уздоўж узбярэжжа цягнецца прыморская нізіна, якая ў бас. р. Ліелупе пераходзіць у Сярэдне-латвійскую нізіну. У цэнтр. ч. разме-шчана Відземскае ўзв. з найвыш. пун-ктам рэспублікі г. Гайзінькалнс (выш. да 311 м), на ПдУ — Латгальскае ўзв.
    (выш. да 289 м). Паміж імі — Усх.-Лат-війская нізіна. На ПнУ -т- Алукснен-скае ўзв. (выш. да 271 м), на 3 — Кур-земскае ўзв. (выш. да 184 м). На фармі-раванне рэльефу вял. ўплыў зрабіла дзейнасць ледавікоў. Крышт. фунда-мент залягае на глыб. ад 400—600 да 1800 м (граніты, гнейсы), які перакры-ваюць дэвонскія, месцамі трыясавыя і юрскія пароды, а таксама чацвярцічныя адклады. Карысныя выкапні: торф (ка-ля 6 тыс. радовішчаў, запасы — каля 530 млн. т), вапнякі, гіпсавы камень, даламіты, пяскі, гліны, нафта. Мінер. крыніцы і лячэбныя гразі. Клімат пера-ходны ад марскога да кантынентальна-га. Зіма мяккая, частыя адлігі, лета ўме-рана цёплае. Сярэдняя т-ра студз. ад -2,6 °C у Ліепаі да -6,6 °C у Даўгаўпіл-се, ліп. адпаведна 16,8 °C і 17,6 °C. Ападкаў ад 550 да 850 мм за год. Рачная сетка вельмі разгалінаваная, У Л. каля 12,4 тыс. рэчак, з іх 94% даўж. менііі за 10 км, 17 рэк — больш за 100 км. Гал. рэкі: Даўгава (Зах. Дзвіна), Вента, Ліе-лупе. Азёры займаюць 1,71% тэрыторыі; буйныя: Лубанас, Рэзнас, Буртніеку, Усмас. Глебы пераважна дзярнова-па-дзолістыя, тарфяна-балотныя, на ПдЗ — дзярнова-карбанатныя, у далі-нах рэк — алювіяльныя. Пад лесам ка-ля 46% тэрыторыі, пашыраны пераваж-на хваёвыя (асабліва на ўзбярэжжы Балтыйскага м.), з лісцевых — бяроза-выя, альховыя, асінавыя лясы, на ПдЗ — дубравы. Каля 10% тэрыторыі займаюць балоты і забалочаныя землі. У фауне 60 відаў млекакормячых (заяц, вавёрка, барсук, лось, буры мядзведзь, рысь, воўк і інш.), 308 відаў птушак (глушэц, цецярук, курапатка, рабчык), 29 відаў марскіх (салака, кілька, ласось, камбала) і 28 прэснаводных (сіг, вугор, шчупак, судак) рыб, 7 відаў паўзуноў. Запаведнікі: Грыні, Марыцсала, Тэйчы, Слітэрэ, Крусткалны. Нац. парк Гаўя.
    Насельнінтва Асн. насельніцтва — латышы (55,3%, 1997). Жывуць рускія (32,5%), беларусы (4%), украінцы (2,9%), палякі (2,2%), літоўцы (1,3%) і інш. Пасля выхаду Л. са складу СССР назіраўся адток насельніцтва з краіны, асабліва рускамоўнага. Сальда міграцыі насельніцтва і натуральны прырост ад-моўныя. Асн. колькасць вернікаў — хрысціяне (пратэстанты, праваслаўныя, катогцкі). Сярэдняя шчыльн. 39 чал. на 1 км . Гар. насельніцтва складае 69%. Найб. гарады (1997, тыс. чал.): Рыга (815,9), Даўгаўпілс (117,5), Ліепая (97,3), Елгава (71), Юрмала (59), Вент-спілс (46,6).
    Гісторыя. Чалавек на тэр. Л. пасяліўся ў эпоху мезаліту (9—4-е тыс. да н.э., верагод-на, фіна-угорскія плямёны). У 2-м тыс. да н.э. тут з'явіліся продкі балтаў, якія жылі ва ўмацаваных паселішчах — гарадзішчах (іх у Л. выяўлена каля 400), займаліся земляроб-ствам і жывёлагадоўляй. У пач. 1-га тыс. н.э. ўтварыліся плямёны земгалаў, куршаў, латга-лаў, селаў, ліваў. На тэр. Латгале знаходаіўся залежны ад ГІолацкага княства г. Герцыке. Сярод інш. стараж.-лат. гарадоў былі Талава (залежала ад Пскова), Лудза (засн. ў 1177), Саласпілс (засн. ў 1186). 3 пач. 2-га тыс. ў Л. пачало пранікаць хрысціянства, у т.л. ў выні-ку каланізацыі лат. зямель ням. крыжакамі на
    латвія 147
    Да арт Латвія Краявід на Відземскім узвьші-шы.
    чале з епіскапамі, якія заснавалі ордэн меча-носцаў. У 13 ст. лівы, латгалы і інш. лат. пля-мёны разам з продкамі літоўцаў і славянамі супраціўляліся ням. экспансіі (гл. Крыжовыя паходы супраць славян і балтаў у 12—15 ста-годдзях), аднак да канца 13 ст. былі падпарад-каваны, а землі Л. ўвайшлі ў склад Лівоніі. Ням. панаванне да 17 ст. запаволіла працэс кансалідацыі латышоў у народнасць. У выні-ку міжусобіц і знешніх фактараў да сярэдзіны 16 ст. дробныя лівонскія дзяржавы спынілі існаванне, а тэр. Л. была падзелена паміж ВКЛ і Даніяй (1560—62). У 1583 Данія пера-дала Рэчы Паспалітай сваю частку Курляндыі. У ходзе Лівонскай вайны 1558—S3 і вайны Рэ-чы Ііаспалітай са ПІвецыяй 1600—29 землі Л. значна спустошаны. Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 паўн.-зах. частка Л. разам з Рыгай уключана ў склад Швецыі (гл. Задзвін-скае герцагства), усходняя (Латгале) заста-лася ў Рэчы Паспалітай. У час Паўночнай вайны 1700—21 Рыгу занялі рус. войскі (1710). Да канца 18 ст. ўся тэр. Л. апынулася ў складзе Рас. імперыі (у 1721 Відземе, у 1772 Латгале, у 1795 Курляндскае герцагства} У 19 — пач. 20 ст. эканам. развіццю Л. садзей-нічалі буд-ва чыгунак і выкарыстанне для транзітных і інш. патрэб мясц. партоў (Вен-
    Да арт Латвія. На ўзбярэжжы Рыжскага залі-ва.
    тспілс, Рыга, Ліепая); у прам-сці пераважалі машынабудаванне, вытв-сць электратэхн. аб-сталявання і гумавых вырабаў. Павялічылася колькасць рабочых і іх apr-цый; у 1904 засн. Лат. с.-д. рабочая партыя. Працоўныя Л. ўдзельнічалі ў рас. рэвалюцыях 1905—07, Лютаўскай і Кастрычніцкай 1917. У 1-ю сусв. вайну значная частка Л. акупіравана герм. войскамі; у 1915 у складзе дзеючай рас. арміі створаны часці латышскіх стралкоў.
    У канцы 1-й сусв. вайны лат. сацыял-дэмакраты і нац. партыі склікалі ў Рызе Нац. савет, які абвясціў Л. незалежнай парламенцкай і дэмакр. рэспублікай (18.11.1918). Першым прэм’ер-мініс-трам Л. быў К.Ульманіс, урад якога прызналі краіны Антанты і інш. дзяр-жавы (22.12.1918 фармальна і СНК РСФСР). 13—15.1.1919 1-ы з’езд Саве-таў у Рызе абвясціў Л. сав. рэспублікай, што прывяло да сутыкнення паміж 2 лат. рэспублікамі (урад Сав. Л. самарас-пусціўся ў студз. 1920). Адбыліся такса-ма ўзбр. канфлікты Л. з Літвой і Поль-шчай. У канцы 1919 з Л. выведзены герм. войскі. 11.8.1920 у Рызе падпіса-
    ны лат.-сав. мірны дагавор. Тэр. Л. (ра-зам з Латгале, дзе жылі і беларусы) склала 65,8 тыс. км2, насельніцтва — 1,6 млн. чал. Урад Ульманіса правёў агр. рэформу (паводле закону ад 17.9.1920), садзейнічаў стварэнню школ для нац. меншасцей (складалі каля 25% насельніцтва краіны), у тл. дая белару-саў. У чэрв. 1920 прынята часовая, у лют. 1922 канчаткова зацверджана кан-стытуцыя Л. 30.6.1930 падпісана кан-венцыя аб лат.-літ. мяжы. Да 1934 найб. уплывовымі паліт. сіламі краіны былі С.-д. рабочая партыя і Лат. сял. саюз. У эканоміцы Л. 2/з яе экспарту прыпадала на Вялікабрьгтанію і Германію. 16.5.1934 у Л. адбыўся дзярж. перава-рот, у выніку якога ў краіне ўстаноўле-на дыктатура Ульманіса (з мая 1936 прэзідэнт Л.). У пач. 2-й сусв. вайны пасля размежавання сфер уплыву паміж Германіяй і СССР паводле пакта Ры бентропа—Молатава 1939 Л. 5.10.1939 заключыла пакт з СССР, які прадугле-джваў размяшчэнне на яе тэрыторыі сав. баз і войск (апошнія 18—20.6.1940 уведзены ў Л.). У гэтых умовах у краіне адбыліся змена ўрада і дзярж. ладу, а Л. 5.8.1940 увайшла ў склад СССР як 15-я саюзная рэспубліка. У чэрв.—ліп. 1941 Л. акупіравалі ням.-фаш. войскі. Рыга стала цэнтрам рэйхскамісарыята «Ост-ланд». На тэр. Л. дзейнічалі каля 20 тыс. сав. партызан, частка латышоў супра-цоўнічала з акупац. ўладамі. У выніку Прыбалтыйскай аперацыі 1944 і інш. бітваў тэр. Л. да мая 1945 вызвалена ад ням.-фаш. войск. У 1947 лат. прам-сць дасягнула даваен. ўзроўню, да 1950 у асноўным калектывізавана сельская гаспадарка; праводзіліся інш. сац.-эка-нам. мерапрыемствы на ўзор СССР. Сярод інш. сав. рэспублік Л. вызнача-лася больш высокімі тэмпамі эканам. росту (у т.л. жывёлагадоўлі), асабліва ў 1970-я г. У час «перабудовы» ў СССР (з сярэдзіны 1980-х г.) у Л. актывізаваліся нац. сілы, у т.л. Нар. фронт (узнік у 1988). Пасля перамогі Нар. фронту (выступаў за дэнансацыю пакга Рыбен-тропа—Молатава як не адпаведнага нормам міжнар. права) на выбарах