Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Я.Грот, В.Лаціс, Я.Судрабкалн, Упіт, Э.Адамсан, Я.Плаўдыс, А.Чак і інш. У цэнтры ўвагі пісьменнікаў гіст. этапы жыцця краіны, розныя сац. слаі грамад-ства. У жанрава і тэматычна разнастай-най л-ры развіваліся паэзія, навела і ра-ман, сатыр. камедыя і гіст. драма. У га-ды 2-й сусв. вайны гал. літ. жанрамі былі паэзія (В.Лукс, Судрабкалн, \.Гры-гуліс, Ю.Ванаг, Ф.Рокпелніс) і апавя-данне (Г.Саксэ, Лаціс); у жанры філас. эсе выступілі З.Марыня і К.Раўдыве. Пасляваен. пакаленне пісьменнікаў (у паэзіі — Лукс,' Грот, Чак, А.Баладыс, С.Калдупе, у прозе — Лаціс, Саксэ, Г.Бродэле, Д.Зігмантэ, З.Скуінь і інш.) імкнулася да больш глыбокага адлюс-травання рэчаіснасці, да раскрыцця ўнутр. свету сучаснікаў. Стылёва раз-настайная пасляваен. паэзія (І.Аўзіньш, В.Бэлшэвіца, І.Зіеданіс, М.Чаклайс, АВеян, А.Скалбе, О.Вацыеціс, А.Элк-сне і інш.) вызначаецца шырынёй ахо-пу падзей, філасафічнасцю (грамадз. і інтымная лірыка М.Кемпе). Л-ра 1970—80-х г. адметная тэматычнай ак-туальнасцю, эпічнасцю, маштабнасцю, паглыбленым пранікненнем у духоўны свет героя, спалучэннем глыбока інды-відуальнага светаадчування пісьменніка і героя (/У.Бэлс, А.Калве, Я.Маўліньш, Р.Эзера, Скуінь, В.Югане, А.Ханбергс, А.Якубанс, М.Зарыньш). Гал. асаблі-васць прозы 1990-х г. — гістарызм, да-мінуе мемуарная л-ра. Акгыўна развіва-ецца драматургія (Х.Гулбіс, П.Петэр-сан, П.Путніньш, Л.Стумбрэ, М.Бірзэ, Скуінь).
Бел.-лат. літ. сувязі развіваюцца з
1920-х г. У 1926 Райніс наведаў Бела-русь, дзе адбыліся яго сустрэчы з Я.Ку-палам, Я.Коласам і інш. пісьменнікамі, знаёмства з бел. культурай. Бел.-лат. су-вязі актывізаваліся ў 1950-я г. Гэтаму спрыялі дэкады л-ры і мастацтва, аса-бістыя кантакты пісьменнікаў, іх перак-ладчыцкая дзейнасць. На лат. мове вы-дадзены анталогіі паэзіі («Беларуская сасна», 1960; «Хлеб-соль», 1974), прозы («Дом пад сонцам», 1960), асобныя кні-гі лірыкі Я.Купалы, Р.Барадуліна, П.Броўкі, П.Панчанкі, М.Танка, рама-ны «Глыбокая плынь» (1953) і «Сэрца на далоні» (1966) І.Шамякіна, «Людзі на балоце» (1966) і «Подых навальніцы» (1969) І.Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля (1968), «Трэцяе пакаленне» К.Чорнага (1971), зб. апавяданняў «Ча-зенія» У.Караткевіча (1976), кн. «На ім-перыялістычнай вайне. Віленскія каму-нары» М.Гарэцкага (1978), «Плач пера-пёлкі» І.Чыгрынава (1980), «На роста-нях» Я.Коласа (1982), шэраг аповесцей Я.Коласа, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Кудраўца, Шамякіна, В.Казько, А.Масарэнкі, п’есы «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы (1953), «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча (1960), «Лявоні-ха на арбіце» А.Макаёнка (1962) і інш. Для дзяцей на лат. мове выйшлі паэт. твсры: «Хлопчык і лётчык» Я Купалы, «Залатыя рукі» Э.Агняцвет, «Чытанка-маляванка» В.Віткі, аповесці «ТВТ» Я.Маўра, «Міколка-паравоз» М.Лынь-кова, «Таямнічы надпіс» В.Зуба, кнігі бел. нар. казак (1960, 1977). На лат. мо-ву бел. паэзію перакладалі Ю.Ванаг, А.Веян, Вацыеціс, В.Ліўземніек, Я.Плотніек, Судрабкалн, Е.Стулпан і інш., прозу — Ванаг, Т.Руліс і інш. На бел. мове выдадзены анталогіі лат. паэ-зіі («Ветрык, вей!», 1959; «Латышская савецкая паэзія», т. 1—2, 1984), прозы («Латышскія апавяданні», 1956; «Сучас-ныя латышскія апавяданні», 1978), кнігі вершаў, апавяданняў, казак «Песня Даўгавы» (1986), лат. нар. песень «Дай-ны» (1987), зборнікі паэзіі Я.Райніса, Судрабкална, Бэлшэвіцы, кн «Выбра-нае» (1993, вершы, літ.-крытычныя ар-тыкулы, п’есы) Райніса, асобныя рама-ны Лайцэна, Лаціса, Б.Саўлітыса, А.Колберга, кнігі прозы Упіта, Грывы, Вілкса, п’есы Райніса, творы для дзя-цей Ванага, З.Эргле, В.Бранка, кнігі нар. лат. казак і інш. На бел. мову тво-ры лат. пісьменнікаў перакладалі Аг-няцвет, Барадулін, Броўка, Вітка, А.Вярцінскі, Н.Гілевіч, С.Грахоўскі, А.3вонак, І.Калеснік, К.Кірыенка, М.Лужанін, В.Лукша, П.Макаль, С.Па-нізнік, Панчанка, У.Паўлаў, Ю.Свірка, В.Сёмуха, М.Танк, У.Шахавец, С.Шушкевіч, Я.Янішчыц, празаічныя творы — А.Жук, Кудравец, А.Марціно-віч, П.Місько, Сёмуха, Я.Скрыган. У.Яцко і інш. Лат.-бел. сувязям прыс-вечаны працы М.Абалы і Дз.Віксны «Гэта сяброўства ведае вечнасць» (1977) і кн. І Апіне «Беларусы ў Латвіі» (1995).
150
ЛАТВІЯ
Архітэктура У 1-м тыс. да н.э. на тэр. Л. будавалі ўмацаваныя паселішчы ро-давых абшчын (пілскалны), у 1-м тыс. н.э. — неўмацаваныя паселішчы (крэ-пасці-сховішчы), абкружаныя валамі з плятнём і частаколам наверсе. Да канца 12 ст. пераважалі пабудовы з дрэва. У канцы 12—15 ст. пераважала буд-ва му-раваных абарончых і культавых будын-каў (найб. стараж. з мясц. вапняку) у раманскім стылі. У 13—14 ст. склаліся асн. тыпы рыцарскіх замкаў: вежа-дан-жон (замкі Турайдскі ў Сігулдзе, пач. 13 ст.; у Ліелстраўпе, сярэдзіна 14 ст.), канвенцкі дом (замкі ў Вентспілсе, 1290; у Рызе, 1330—1515), замак т.зв. нерэгулярнага тыпу, канфігурацыя ўма-цаванняў якога імітавала схілы замкава-га ўзгорка (замак у Кокнесе, закладзе-ны ў пач. 13 ст.). Часта замкі станавілі-ся цэнтрамі гарадоў (Валміера, Цэсіс). Храмы ўзводзілі зальныя (царква ў 1к-шкіле, 1185—13 ст), базілікальныя з
Да арт. Латвія. Вежа-данжон Турайдскага замка ў Сігулдзе. Пач. 13 ст.
Да арт. Латвія. Скулытгура ў інтэр'еры Дом-скага сабора.
вежай над фасадам (цэрквы Яня ў Цэ-•сісе, 1283—87; св. Сімяона ў Валміеры, 1283 — пач. 15 ст.). Пераходны стыль раманска-гатычных форм і канструк-цый адлюстраваны ў Домскім саборы ў Рызе (1211—70). У 13—16 ст. развівала-ся гар. буд-ва: ратушы, будынкі гіль-дый, бюргерскія жылыя дамы з высокі-мі дахамі і стуііеньчатымі франтонамі (Рыга, Цэсіс). Да сталай готыкі нале-жыць царква св. Петэра ў Рызе (13—15 ст.). У познагатычнай архітэктуры час-цей выкарыстоўвалі цэглу, ускладнены дэкор фраіггонаў і скляпенняў (царква св. Яня ў Рызе, канец 15 — пач. 16 ст.). У 2-й пал. 17 ст. сцвярджаюцца формы барока: фасад царквы св. Петэра (1689—94, арх. Р.Біндэншу і інш), т.зв. дом Даненштэрна (1694—98) у Рызе. У перыяд росквіту барока (1700—70-я г.) ствараліся буйныя палацава-паркавыя ансамблі (палацы ў Рундале, 1736—40, 1763—67, і Елгаве, 1738—72; арх. абод-вух В.В.Растрэлі), свецкія будынкі (Акадэмія Петрына ў Елгаве, 1773—75, арх. С.Енсен). У канцы 18 — сярэдзіне 19 ст. панаваў класіцызм: лютэранская царква ў Алуксне (1781—88, арх. К.Ха-берланд), арсенал-пакгаўз у Рызе
Да арт. Латвія. Акадэмія Петрына ў Елгаве. 1773—75.
(1828—30, арх. Ю.Шпацыр), будынак гар. т-ра ў Рызе (1860—63, арх. Л.Бон-штэт), палацавыя комплексы ў Каздан-зе і Дурбе (арх. І.Г.Берліц). У 2-й пал. 19 ст. фарміруецца нац. арх. школа но-вага часу. На мяжы 19—20 ст. пара-лельна з эклектызмам (пабудовы Я.Ф.А.Баўманіса) развіваўся нац.-ра-мант. кірунак, які спалучаў традыцыі нар. лат. дойлідства з элементамі стылю мадэрн (жылыя дамы ў Рызе, 1906—09, арх. Э.Лаўбе і А.Ванаг). Пабудовам 1-й пал. 20 ст. ўласцівы класіцысгычныя тэндэнцыі (актавая зала Латв. ун-та ў Рызе, 1929—38, арх. Э.Шталберг), рысы рацыяналізму з захаваннем стылізатар-ства ў духу нац. рамантызму (царква ў Алажах, 1927). 3 сярэдзіны 1950-х г. буд-ва вядзеццВ пераважна паводле ты-павых праекгаў з цэглы ці зборнага жа-лезабетону. Будынкі жылых кварталаў групуюцца ў гармоніі з наваколлем, з цэнтрамі трансп. і быт. абслугоўвання (жылыя раёны Агенскалнскія Сосны, 1958—62, арх. М.Рэндэль; Пурвунеме, з 1964, арх. С.Алксне, Э.Драндэ ў Рызе, і інш ). Для грамадскіх будынкаў харак-тэрны строгая планіроўка, выразнасць канструкцый (санаторый у Яўнкемеры,
Да арт Латвія. Домскі сабор у Рызе. 13 ст.
1.1 арі Латвія Іамак у Hacke. 13—16 ст.
ЛАТВІЯ 151
Да арт Латвія. Лютэранская царква ў Алук-сне. 1781—88.
1967, арх. А.Рэйнфельд і інш.), стрыма-ная па колеры аддзелка інтэр’ераў (лет-няя канцэртная зала ў Дзіятары, 1959— 60, арх. М.Гелзіс і А.Вецсіліс), выка-рыстанне на фасадах абліцоўкі з металу і пластыкаў. Найб. значныя збудаванні 1970—90-х г.: Маст. т-р імя Я.Райніса (1976, арх. М.Станя, Х.Кандэр, І.Якаб-сан), комплекс аэрапорта «Рыга» (1974, арх. Л.Іваноў, В.Ермалаеў), жылыя ра-ёны Пуруцыемс і Межцыемс (1980— 90-я г.) — усе ў Рызе, Дом культуры «Юрас варты» ў Вентспілсе (1977, арх. В.Вавулс, АДамброўскі) і інш. У 1945 засн. Саюз архітэктараў Л.
Выяўленчае масгацтва Найб. стараж. помнікі мастацгва на тэр. Л. вядомы з 5-га тыс. да н.э. (выявы жывёл на кас-цяных дзяржаннях кінжалаў). 3 4—3-га тыс. да н.э. паходзяць скулытг. гліня-ныя выявы твара чалавека, фігуркі лю-дзей і жывёл з дрэва, косці, гліны, бур-штыну. У 5—8 ст. высокага ўзроўню дасягнула апрацоўка металу (латгаль-
скія дзявочыя вянкі з бронз. спіральных дратоў, аздобленыя прывескамі і браз-готкамі). 3 13 ст. мастацтва Л. развіва-лася ў рэчышчы культуры Зах. Еўропы, у асн. ганзейскіх гарадах. Працавалі пе-раважна замежныя майстры. Рысы ра-манскага і гатычнага стыляў выявіліся ў скулыгг. афармленні капітэляў, калон, надмагілляў, у рэльефах. У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. пашырыўся манье-рызм, які найб. праявіўся ў дэкар. рэль-ефах. У перыяд барока (2-я пал. 17—18 ст.) у работах мясц. майстроў пераважа-ла драўляная скулыггура з выразнымі рысамі нар. мастацтва. Найб. ярка сты-лістыка барока ўвасобілася ў творах скульпт. майстэрні сям’і Сёфрэнсаў (алтар царквы Анас у Ліепаі, 1697), італьян. мастакоў Ф.Марціні і КДзукі (размалёўкі палаца ў Рундале, 1760-я г.) і інш. Нар. драўляная скулытгура прад-стаўлена пашыранымі ў Латгаліі ў 17 ст. ўкрыжаваннямі. У пач. 19 ст. ў мастац-тве Л. пераважаў класіцызм. Мастакі Л. вучыліся пераважна ў Пецярбургу, дзе ў канцы 1880-х г. стварылі маст. гурток «Rukis» («Працаўнік»), 3 2-й пал. 19 ст. пачала фарміравацца нац. маст. школа. Карціны на гіст. тэмы ствараў К.Гун, працавалі пейзажысты Ю.Федэр, А.Э.Алксніс, В.Пурвіт, партрэтыст Я.Розентал, графікі Р.Зарыньш, Э.Брэнцэн, Т.Удэр. У 1-й пал. 20 ст. кі-рунак развіцця лат. скулытгуры вызна-чыўся ў творчасці Т.Залькалнса. Жыва-піс развіваўся ў рэчышчы постімпрэсія-нізму (Е.Казак, Я.Гросвалд), сімвалізму (В.Матвей). У 1920—30-я г. жывапісцы імкнуліся да стварэння праз каларыс-тычныя пошукі рамантычна-абагульне-нага вобраза свету (пейзажы Пурвіта, К.Убана, нацюрморты і пейзажы Л.Свемпа, вясковыя сцэны К.Міесніе-ка, Г.Эліяса, жанравыя палотны Я.Ліе-піньша, партрэты Я.Тылберга, В.Тоне). Працавалі скульпт. К.Зале, КЗемдэга, К.Янсан і інш. Развіваліся тэатр.-дэка-рацыйнае (Л.Ліберт, О.Скулме) і дэкар,-прыкладное (А.Цыруліс) мастацтва, графіка (Ліепіньш), надмагільная плас-тыка (комплекс Брацкіх могілак, 1924—36, скулыгг. Зале, арх. А.Бірзені-