• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Даўж ад 1,25 (кольчатая нерпа) да 6,5 м (марскі слон), маса ад 90 кг да 3,5 т, самкі драбнейшыя. Цела верацёнападобнае. Канеч-насці ў выглядзе ластаў (адсюль назва), вала-сяное покрыва кароткае, шчыльнае Пад ску-рай слой тлушчу да 10 см. Амаль увесь час праводзяць у вадзе. На сушы або лёдзе адпа-чываюць, ліняюць, нараджаюць і кормяць
    патомства. Кормяіша пераважна рыбай, рака-падобнымі, малюскамі. У перыяд размнажэн-ня збіраюцца ў вял. колькасці. Нараджаюць 1 дзіцяня. Аб’ект абмежаванага промыслу. Гл. таксама Морж, Цюлені.
    ЛАСТАУКІ, ластаўкавыя (Hirundirtidae), сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 20 родаў, 79 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Арктыкі, Антарктыкі і некат. акіянічных астра-воў. На Беларусі 3 віды: Л. берагавая, або беражанка (Riparia riparia), Л. вяс-ковая, або касатка (Hirundo rustica), і Л. гарадская, або варанок (Delichon urbica). 2 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
    Даўж. да 28 см, маса да 60 г. Апярэнне шчыльнае, пераважна цёмнае з метал. бляс-кам зверху і светлае знізу. Крылы доўгія, вуз-кія. Дзюба кароткая, сплюшчаная. Хвост вы-емчаты. Ногі кароткія. Кормяцца насякомы-мі, Л. дрэвавая амерыканская (Tachycineta bicolor) — ягадамі ядлоўцу. Гнёзды паўшара-падобныя або ў выглядае плоскай біклажкі, робяць з грунту, змешанага са слінай, прыма-цоўваюць іх да скал і пабудоў; у некат. відаў гнёзды ў норах і дуплах. Часта гняздуюцца калоніямі.
    «ЛАСТАЎЧЫНЫ ГНЁЗДЫ», гнёзды некаторых відаў саланган — птушак падатр. стрыжоў, падобныя да ластаў-чыных (адсюль назва). Пабудаваны з выдзяленняў пад’язычных слінных за-лоз. Саланганы прымацоўваюць іх пад столлю ў глыбіні высокіх пячор і гро-таў. У некат. краінах Паўд.-Усх. Азіі «Л.г» — далікатэс.
    ЛАСТбЎСКІ Вацлаў Юсцінавіч (8.11.1883, засценак Калеснікаў Глы-боцкага р-на Віцебскай вобл. -— 23.1.1938), бел. грамадска-паліт. дзеяч, гісторык, філолаг, этнограф, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец. Чл.-кар. Укр. акадэміі грамадазнаўства ў Празе (1926), акад. АН Беларусі (1928). У 1906—08 чл. Беларускай сацыялістычнай грамады. 3 сак. 1909 у Вільні. У 1909— 14 рэдакцыйны сакратар газ. «Наша ні-ва», рэдагаваў час. «Саха» (1912), «Бела-рускі сцяг» (1922), газ. «Гоман» (1916— 17). Уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Хрысціянская злучнасць» (1915). У 1918—19 чл. Віленскай беларускай рады, у сак. 1918 кааптаваны ад яе ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Удзельнічаў у абвяшчэнні 25.3.1918 незалежнасці БНР. У ліст. 1918 увайшоў у склад Літоўскай Тары-бы. У канцы 1918 узначаліў Бел. прад-стаўнштва пры Літ Тарыбе, потым бел. аташэ пры літ. пасольстве ў Берліне. 3 1919 чл. Беларускай партыі сацыяліс-таў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Яе пры-хільнікі ў снеж. 1919 стварылі Народную раду Беларускай Народнай Рэспублікі, у якой Л. ўзначаліў Кабінет Міністраў. 17.12.1919 арыштаваны польск. акупац. ўладамі. Вызвалены ў лют. 1920, перае-хаў у Рыгу. потым у Коўна. Разам з Т.Грыбам, К.Дуж-Душэўскім, А.Цвіке-вічам і інш. ўвайшоў у Камітэт замеж-ных груп беларускай партыі сацыяліс-таў-рэвалюцыянераў. Удзельнічаў у ар-ганізацыі партыз. руху супраць польск. акупантаў. 20.10.1920 на бел. канферэн-цыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Л. створа-
    ны блок бел. партый для барацьбы суп-раць сав. улады і польск. акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. У сувязі з разыходжаннямі па пытаннях тактыкі К-та замежных груп і ЦК БПСР (П.Бадунова, Я.Мамонька) на з’ездзе БПС-Р у Мінску ў снеж. 1920 выключаны з партыі бел. эсэраў, якія на сав. тэрыторыі ў гэты час падтрымлі-валі сав. ўладу. Удзельнік Першай Усе-беларускай канферэнцыі ў Празе (вер. 1921). У 1920—23 наведаў Бельгію, Гер-
    В.Ю.Ластоўскі.
    манію, Швейцарыю, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію, Францыю і інш., высту-паў за правы бел. народа, асабліва ў Зах. Беларусі. Працаваў у Міністэрстее беларускіх спраў Літвы, выдаваў час. «Крывіч» (1923—27), надрукаваў не-калькі падручнікаў. Запрошаны Інбел-культам на акад. канферэнцыю па рэ-форме бел. правапісу і азбукі (ліст. 1926), на якой выступіў прыхільнікам кірылічнага шрыфту. У крас. 1927 пера-ехаў у БССР: дырэкгар Бел. дзярж. музея, заг. кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце. 3 1927 правадз. чл. Інбел-культа, неадменны сакратар Бел. АН (1928—29). За публікацыю арт. Я.Стан-кевіча «Дыспалаталізацыя ў беларускай мове» (1928) пастановамі СНК БССР 20.11.1929 вызвалены з пасады неад-меннага сакратара Бел. АН, 6.12.1930
    iJ fi-A 4 GTO&G К 1 ^ АФ
    FlWOPbffl пеаяр^клн ^КРЫЙКЯЙ^
    К Н і Гі
    ?
    Вокладка кпігі В Ю.Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». 1926.
    ЛАТВІЙСКАЯ	145
    пазбаўлены звання акадэміка. 21.7.1930 арыштаваны Томскім ДПУ па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастано-вай Калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 вы-сланы на 5 гадоў у Саратаў. Працаваў заг. аддзела рэдкіх рукапісаў б-кі Сара-таўскага ун-та. Паўторна арыштаваны 20.8.1937. Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР 23.1.1938 «як агент польскай раз-ведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі» прыгавораны да расстрэлу. Па 1-м прыгаворы рэабілітаваны ў 1988, па 2-м — у 1958. Друкаваўся з 1909 (псеўд. Власт, Юры Верашчака, Арцём Музыка, Сваяк, Пагашчанін, Ю.Сулімскі і інш.). У навук. працы «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910, пе-равыд. 1992) канцэптуальна абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нац. гісторыі (падзеі да-ведзены да 1905). У «Нашай ніве» і ў газ. «Гоман» змясціў шэраг артыкулаў па гіст. Беларусі. У пач. 1920-х г. праца-ваў над «Нарысамі беларускай гісторыі» (захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Цэнтр. навук. б-кі АН Літвы). Даследа-ваў стараж.-бел. л-ру, гісторыю і пахо-джанне назвы Беларусь. Аўтар гіст. апо-весці «Лабірынты» (1923), сцэнічнага эпізода з жыцця Ф.Скарыны («Адзіно-кі», 1923). Апрацоўваў гіст. легенды. Выдаў «Падручны расійска-крыўскі (бе-ларускі) слоўнік» (Коўна, 1924). У 1925 апублікаваў «Летапісца Вялікага княс-тва Літоўскага і Жамойцкага» паводле спісу Рачынскага. Аўгар «Гісторыі бела-рускай (крыўскай) кнігі» (1926). Аўтар апавяданняў, артыкулаў пра С.Палуяна, П.Багрыма, Ц.Бычкоўскага, К.Каліноў-скага, В.Цяпінскага і інш., успамінаў пра М.Багдановіча, Я.Купалу, «наша-ніўскі перыяд». Перакладаў з рус. (А.Талстой), англ. (Р.Кіплінг, Б.Мэон), польск. (Э.Ажэшка, А. Валодзьскі. К.Тэтмаер), дацкай (Х.К.Андэрсен) і інш. моў.
    Літ:. Янушкевіч Я. Неадменны сак-ратар Ацраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мн., 1995. Я.Я.Янушкевіч
    ЛАСТЫ ў ж ы в ё л, відазмененыя пяці-пальцыя канечнасці, якія выконваюць плавальную фун'кцыю. Уласцівыя жы-вёлам, што вярнуліся да воднага споса-бу жыцця: паўзунам (напр., марскім ча-рапахам), птушка.м (напр., пінгвінам), млекакормячым (ластаногім, кітападоб-ным, сірэнам). Л. ўсіх жывёл (акрамя ластаногіх) не маюць пазногцяў.
    ЛАСЮКбЎ Прохар Аляксеевіч (10.8. 1902, в. Ахімкавічы Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.6 1970), гене-рал-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1958). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію (1932). У Чырв. Арміі з 1920. 3 1932 на адказ-ных пасадах у ВПС па стварэнні і ўдас-каналенні авіяц. тэхнікі. 3 1941 гал. ін-жынер ВПС Бранскага фронту, нам гал. інжынера ВПС. 3 1952 нам. галоў-накамандуючага ВПС, нам. нач. Ваен-на-паветр. інж. акадэміі.
    ЛАТА, с ц я н а, у беларусаў традыц. прылада для лоўлі рыбы на хугкім ця-чэнні. Уяўляла сабой аднасценную сет-
    ку, прывязаную вяроўкамі да двух па-лак, і абвешаную паплаўкамі і грузілам так, каб яна не танула на дно. У час ру-ху ў вадзе сетка прымала форму жола-ба, і рыба збіралася каля яе задняй сця-ны. Летам Л. рыбачылі як падвалокай, зімой выкарыстоўвалі як зімовы невад. Была пашырана-пераважна на Брэстчы-не і Гродзеншчыне.
    ЛАТАК, 1) вадавод незамкнутага сячэн-ня з безнапорным рухам вады. Выраб-ляецца з драўніны, металу, жалезабето-ну і інш.; укладваецца на паверхні зям-лі або на эстакадзе. Выкарыстоўваецца ў гідраэнергетыцы, ірыгацыі. 2) Прыс-тасаванне ў выглядзе каўша ці ночваў для прамывання пароды пры разведач-ных работах. 3) Карыта з невял. жола-бам у млыне для ссыпання збожжа ў жорны.
    ЛАТАКІЯ, горад на ПнЗ Сірыі. Адм. ц. мухафазы Латакія. Засн. фінікійцамі да н.э. 284 тыс. ж. (1992). Порт на Між-земным м Аэрапорт. Прам-сць: бавоў-наачышчальная, мукамольная, тытунё-вая; вытв-сць электраматораў, аліўкава-га алею, шаўковых тканін. Ун-т.
    ЛАТАРЫНГІЯ (Lorraine), гістарычная вобласць і сучасны эканам. раён на ПнУ Францыі. Уключае дэпартаменты Мозель, Мёрт і Мозель, Мёз, Вагезы. Пл. 23 тыс. км2 Нас. каля 3,4 млн. чал. (1995). Гал. гарады і прамысл. цэнтры Нансі і Мец. Большую ч. тэрыторыі зай-мае Латарынгскае ўзв., на У горы Ваге-зы. Клімат умераны. Гал. раён жалеза-руднай і металургічнай прам-сці. Зда-быча жал руды, вугалю і каменнай со-лі. Прам-сць: металаапр., маш.-буд. (выпуск металаканструкцый, абсталя-вання для горнай і металургічнай прам-сці, с.-г. машын, трансп. сродкаў, эл.-тэхн вырабаў і інш.), тэкст., дрэва-апр., хім., нафтаперапрацоўчая. Пасевы збожжавых, цукр. буракоў, бульбы. Мя-са-малочная жывёлагадоўля. Транспарт чыг., аўтамаб., унутр. водны.
    У сярэднія вякі Л. наз розныя дзярж. і тэр. ўгварэнні. У 855—900 пасля распаду Франкскай дзяржавы і падзелу ўладанняў ім-ператара Лотара I (адсюль назва) у бас. ніж-няга і сярэдняга Рэйна ўзнікла каралеўства Л.; з 925 герцагства ў складзе Герм. каралеў-ства, у 959 падзелена на 2 герцагствы — Ніж-нюю Л. і Верхнюю Л. У 11—12 ст. Ніжняя Л. распалася на графствы Лувен, Намюр, Лім-бург і інш. Пазней Ніжняя Л. ўвайшла ў склад Бельгіі і Нідэрландаў. Герцагства Верх-няя Л. (менавіта яе тэрыторыі адпавядае гіст. вобласць Л.) з 12 ст. паралельна наз. герцаг-ствам Л. У 13-—15 ст. за валоданне ёю сапер-нічалі Германія і Францыя, у вьшіку чаго герцагі Л прызнавалі сябе васаламі абедзвюх дзяржаў. 3 2-й пал. 16 ст. пачалося далучэнне латарьшгскіх зямель да Францыі, якая ў 1633 пашырша сваю ўладу на ўсю тэр Л. У 1697 герцагства Л. ўвайшло ў склад «Свяшчэннай Рымскай імперы». Паводле Венскага мірнага дагавора (1738) перададзена ў пажыццёвае ўладанне каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Ляшчынскаму, пасля смерці якога (1766) у складзе Францыі на правах асобнай правін-цыі. У 1871 Усх. Л. і Эльзас далучаны да Гер-маніі (імперская прав. Эльзас-Л.), у 1919 вер-нугы Францыі. У 1940 яны анексіраваны фаш. Германіяй, у 1944 вызвалены і вернуты Францыі.