Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ек і інш.; помнік Я.Райнісу, 1934, скулытг. Земдэга, арх. П.Арэнд; помнік Свабоды, 1935, скульпт. Зале, арх. Э.Ш.Талберг — усе ў Рызе). Фармаль-нымі эксперыментамі вызначалася дзейнасць «Групы рыжскіх мастакоў» (1919—39). У 1919 у Рызе засн. Вышэй-шыя маст. майстэрні (з 1920 Латв. AM). Для мастацтва Л. 1940—70-х г. харак-тэрны разнастайнасць кампазіцыйных вырашэнняў, лапідарнасць буйных форм, акгыўнасць колеру і факгуры ў жывапісе, манументальнасць скульпту-ры. У стварэнні манум. ансамбляў вы-карыстоўваліся традыц. для пластыкі Л. выяўл. магчымасці каменю (Мемар. ан-самбль памяці ахвяр фаш. тэрору ў Са-ласпілсе; скулыпары Л.Букоўскі, Я.За-
Да арт. Латвія. Помнік Свабоды ў Рызе. 1935.
Да арт Латвія. В. П у р в і т. Сакавіцкі вечар (Зімовы пейзаж). Каля 1901.
Да арг. Латвія. Дж. С к у л м е. Хлеб на дарогу. 1967.
152 латвія
рынь, А.Скарайніс, архітэктары Г.Аса-рыс, А.Закаменны, О.Остэнберг, І.Страўтманіс). У графіцы пашырыўся лінарыт (Г.Кроліс, Д.Рожкалн), дрэва-рыт (П.Упітыс). Дэкар.-прыкладное мастацтва харакгарызуецца спалучэн-нем нар. традыцый і сучасных маст. форм. Найб. развіваліся кераміка, у т.л, буйных дэкар. форм (насценныя кампа-зіцыі, садовая кераміка), маст. тэкстыль (габелены Э.Вігнерэ, Р.Хеймрата і інш.), вітраж. Працавалі жывапісцы Э.Калніньш, Дж.Скулме, Э.Ілтнер, М.Табака, Л.МурнДк, скульптары Л.Дзегузе, Зарынь, Скарайніс, В.Ал-берг, АГулбіс, графікі І.Хелмут, П.Упі-тыс, А Апініс. Мастацтва Л. 1980—90-х г. прадстаўлена творчасцю І.Зарыня, Скулме, В.Мерца, В.Озала, Б.Вегерэ, АЮр’яне, А.Аўзіня, І.Гейнрыхсана, Э.Калненіека і інш. У нар. мастацтве папіыраны разьба, абточка і выпальван-не па дрэве, кераміка, ткацтва і вязан-не, апрацоўка металу, дробная драўля-ная пластыка. У 1951 засн. Саюз маста-коў Л.
Музыка. Лат. муз. фальклор уключае прац., каляндарныя (найб. пашыраны купальскія — ліга-песні), сямейна-аб-радавыя, лірычныя, жартоўныя, кара-годныя, танц. песні. Пераважае аднага-лоссе, у некат. раёнах захавалася бур-доннае 2- і 3-галоссе. Харакгэрны песні і танцы ў суправаджэнні бразготак. Ся-род нар. муз. інструментаў струнна-шчыпковы кокле (тыпу цытры); смыч-ковыя скрыпка, дыга; духавыя стабуле (флейта), таўрэ (труба з дрэва, бяросты і інш.), ажарагс, дукас. 3 13 ст. развіва-ецца каталіцкая, з 16 ст. пратэстанцкая царк. музыка. Было пашырана хатняе музіцыраванне. У 17—18 ст. існавалі прыдворны аркестр у Елгаве (ставіліся оперныя і балетныя спектаклі), аматар-скае т-ва Калегіум музікум, Рыжскае муз. т-ва, Рыжскі ням. т-р (ставіў опер-ныя і драм. спекгаклі). Развіццё лат. прафес. музыкі пачалося ў 19 ст. з ад-крыццём настаўніцкіх семінарый у Вал-міеры (1839), Ірлаве (1841), Валцы (1849). Ствараліся лат. пеўчыя т-вы. У 1873 узнікла традыцыя агульналат. пеў-
Да арт. Латвія. П. У п і т ы с. Дубы каля Гаўі. 3 серыі «Гаўя». 1956—57.
Да арт Латвія. К. 3 а л е. Джузэпе Гарыбаль-дзі. 1918.
чых свят. Вядучым жанрам прафес. му-зыкі стала хар. песня (Я.Цымзе, К.Баў-маніс, Э.Вігнер і інш.). Вял. ўклад у развіццё музыкі Л. зрабілі заснавальнік лат. кантаты і сімф. музыкі к.Юр’ян і Я.Вітал. У 1912 засн. Лат. опера. У пач. 20 ст. створаны першыя ўзоры нац. класікі: оперная дылогія «Агонь і ноч» Яніса Медыньша (1919), опера «Баню-та» (1919), кантата «Судны дзень» (1917), сімф., вак., хар. творы А.Кал-ніньша. У 1919 засн. Латв. кансервато-рыя. Сярод лепшых опер 1920—30-х г. «Багі і людзі», «Спрыдытыс» Яніса Ме-дыньша, «Вайдэлотэ» («Жрыца») Язэпа Медыньша, «Цудоўная птушка Лаліты», «Гамлет», «У агні» Я.Калніньша. Разві-валася сімф. і камерная музыка (Вітал. Яніс і Язэп Медыньшы, А.Абеле, Я.Калніньш, В.Дарзіньш, П.Барысан, Я.Іваноў, А.Скултэ). 3 канца 1940-х г. рэгулярна праводзяцца Лат. пеўчыя святы Створаны новыя прафес. муз. арг-цыі і калекгывы, канцэртныя залы, у т.л. ў Домскім саборы ў Рызе. Сярод вядучых майстроў лат. музыкі кампазі-тары Іваноў, Скултэ, М.Зарыньш, К.Жылінскіс, Л.Гарута, Я.Кепітыс,
І.Калніньш (оперы «Іграў я, скакаў», «Іфігенія ў Аўлідзе», араторыі, 5 сімфо-ній), П.Дамбіс (араторыі), Р.Калсан (5 сімфоній, канцэрты для інстр. з аркес-трам), Р.Медыньш, П.Васк, Г.Раман, А.Грынуп, П.Плакідыс, Алдоніс, Кал-ніньш, В.Камінскіс, Р.Ермак; у галіне эстр. музыкі працуе Р.ІТаулс. Сярод вы-канаўцаў: дырыжоры Р.Глазуп, А.Ян-санс, Э.Тонс, Л.Вігнер, В.Сінайскі, Г.Ардэлоўскіс, харавыя — І.Кокар, Р.Ванаг, Т.Калніньш, Е.Медыньш, Я.Озаліньш, Д.Гайліс, А.Дэркевіца, Я.Думіньш, Х.Медніс, Э.Рачэўскіс, І.Цэпітыс; спевакі М.Вігнерэ-Грынбер-га, Р.Берзіньш, А.Кактыньш, М.Брэх-мане-Штэнгеле, А.Вілюманіс, К.За-рыньш, Ж.Гейнэ-Вагнерэ, А.Фрынберг, Э.Пакуль, А.Дашкоў, Р.Фрынберга; пія-ністы І.Граўбіня, Г.Браўн; арганісты М.Ванадзіньш, П.Сіпалніек. У Л. пра-цуюць: Нацыянальная опера Латеіі, Рыжскі т-р аперэты (з 1945), філармо-нія (з 1941, у яе складзе Дзярж. акад. хор і камерны аркестр, з 1967), Дзярж. акад. сімф. аркестр Латв. радыё (з 1926), хор тэлебачання і радыё (з 1940), Дзярж. ансамбль танца «Дайле», Эстр,-сімф. аркестр Дзяржтэлерадыёкампаніі (з 1966), фалькл. ансамблі «Ліўліст» (з 1971), «Скандыніекі» (з 1976). Дзейні-чаюць Латв. кансерваторыя (з 1919), муз. вучылішчы, дзіцячыя муз. шкалы.
Высока развіта самадз. хар. культура. У 1944 створаны Саюз кампазітараў Л. У 1987 у Л. праведзены Дні камернай му-зыкі Беларусі.
Тэатр. Элементы тэатр. мастацтва бы-лі ў нар. гульнях, абрадах. У 1205 у Ры-зе адбылося першае тэатр. прадстаўлен-не ням. місіянераў на сюжэт са Старога запавету. У сярэдневякоўі былі пашы-раны містэрыі, школьныя драмы на ням. і лац. мовах. 3 1742 у Рызе высту-пала пастаянная ням. трупа, у 1782 па-будаваны спец. тэатр. будынак. Першы спектакль на лат. мове пастаўлены ў 1868 («П’яніца Бертуліс» паводле А.Стэндэра). У 1870 А.Алунан заснаваў аматарскі Рыжскі лат. т-р (з 1880-х г. прафесійны). У канцы 19 — пач. 20 ст. працавалі прафес. і аматарскія т-ры ў Рьізе, Ліепаі, Елгаве, дзе ставіліся п’есы Алунана, Р.Блаўмана, А.Астроўскага, М.Гогаля, А.Пушкіна, Г.Лесінга, Ф.Шылера, У.Шэкспіра і інш. Сярод прафес. акцёраў: Д.Акментыня, Е.Ду-бур, А.Міерлаўк, П.Озаліньш, Б.Румні-ецэ, Ю.Скайдрытэ, А.Фрэйманіс, Р.Ян-сан і інш. У 1902—05 дзейнічаў Новы лат. т-р, у 1908 засн. Новы рыжскі т-р, у якіх ставіліся п’есы Я.Райніса, А.Упі-та, Г.Гаўптмана, Г.Ібсена, Л.Талстога, Г.Хеермана. Развіваліся нац. рэжысура (Т.Амтманіс, Міерлаўк), акцёрскае мас-тацтва (А.Амтман-Брыедыт, Т.Банга, Г.Жыбалт, Б.Скуеніецэ, Э.Смільгіс, М.Шмітхене). У час 1-й сусв. вайны болыпасць рэжысёраў і акцёраў эмігры-равала з акупіраванай Л.; лат. т-ры дзейнічалі ў Маскве, Петраградзе, Талі-не, Харкаве. У 1919 у Рызе пад кіраў-ніцтвам Упіта створаны Рабочы т-р Сав. Л. (пазней Нац. т-р, з 1971 Латвій-скі т-р драмы імя Упіта), у 1920 —
ЛАТВІЯ 153
Да арт. Латвія. Э. В і г н е р э. Святоч-ны салют. Габелен. 1975.
Маст. т-р імя Райніса. У тэатр. мастац-тве 1920—30-х г. развіваліся рэаліст. і мадэрнісцкія кірункі. Вял. ўклад у раз-віццё т-ра Л. зрабілі Амтман-Брыедыт, А.Клінт, Т.Лаціс, Міерлаўк, Я.Осіс, Смільгіс, Э.Фельдманіс, Л.Шпільберг і інш. Пасля 2-й сусв. вайны пашырылі сваю дзейнасць т-ры ў Ліепаі, Валміе-ры. Ставіліся лат., рус., сусв, класіка, п’есы А.Грыгуліса, ВЛаціса, Х.Гулбіса, Ю.Палевіча і інш. У развіццё т-ра Л. вял. ўклад зрабілі В.Артмане, Э.Баруне, Л.Баўмане, Л.Берзінь, Э.Зіле, Ж.Кат-лапс, В.Ліне, П.Луціс, Э.Радзіня, К.Себрыс, Л.Фрэймане, Ц.Херцберг, А.Яўнушан і інш.
У 1920—30-я г. ў Рызе, Даўгаўпілсе і інш. гарадах Л. дзейнічалі бел. тэатр. калектывы. У 1927 арганізавана Т-ва бел. т-ра ў Л. У 1928 адкрыліся Рыжскі і Дзвінскі (Даўгаўпілскі) бел. нар. т-ры. Ставіліся п’есы Я.Купалы, У.Галубка, М.Чарота, Л.Родзевіча. У т-рах пастаў-лены бел. п’есы «Паўлінка» Я.Купалы, «Пяюць жаваранкі» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Злавацца не трэ-ба» Зуба, «Выбачайце, калі ласкаі», «Ля-воніха на арбіце» і «Трыбунал» А.Мака-ёнка, «Амністыя» М.Матукоўскага, «Трывога» А.Петрашкевіча, «Не верце цішыні» І.Шамякіна, «Вечар» і «Рада-выя» А.Дударава.
Кіно Кінавытворчасць у Л. пачалася каля 1910: хранікальныя, дакумент., ві-давыя фільмы (рэпартажы аператара Э.Тысэ пра г. Ліепая, і інш.). Першы ігравы фільм — «Дзе праўда?» (1913). У 1920—30-я г. здымаліся пераважна ка-мерцыйныя фільмы. Лепшая стужка гэ-тага перыяду — «Сын рыбака» паводле рамана В.Лаціса (1939, рэж. В.Лапені-ек). У 1940 у Рызе створаны студыі маст. і дакумент. фільмаў (у 1948 аб’яд-наны ў Рыжскую кінастудыю). Пасля
2-й сусв. вайны развіццё лат. кіно было звязана з дзейнасцю ленінградскіх і маскоўскіх рэжысёраў і аператараў. У канцы 1940 — пач. 1960-х г. экраніза-валіся творы Лаціса «Перамога» («Вяр-танне з перамогай», 1948, рэж. А.Іва-ноў), «Да новага берага» (1955, рэж. Л.Лукаў), «Сын рыбака» (1957, рэж. В.Круміньш), «Бура» («На парозе бу-ры», 1961, рэж. Круміньш, Р.Кал-ніньш), створаны гіст.-біягр. фільм «Райніс» (1949, рэж. Ю.Райзман), pa-Mam. драма «Меч і ружа» (1960, рэж. Л.Лейманіс), фільмы ваен. тэматыкі («Рыта», 1958, рэж. А.Нерэтніецэ, і інш.). 3 1960-х г. фільмы сталі больш разнастайнымі паводле тэматыкі і жан-раў. Імкненнем асэнсаваць сваю гісто-рыю, яе драм. моматы праз лёсы кан-крэтных людзей вызначаюцца стужкі «Я ўсё памятаю, Рычард!» (1967, рэж. Калніньш), «Калі дождж і вецер стука-юць у акно» (1968, рэж. А.Брэнч), «Змова паслоў» (1966, рэж. М.Розан-цаў). У 1966 на Рыжскай кінастудыі створана груна лялечных фільмаў. У 1970—80-я г. фільмы надзённай тэма-тыкі стваралі Я.Стрэйч («Мой сябра ча-лавек несур’ёзны», 1976; «Лімузін коле-ру белай ночы», 1981), Дз.Рытэнберг («Гэтыя небяспечныя дзверы на бал-кон», 1977), Г.Цылінскіс і В.Брасла («Саната над возерам», 1976) і інш. Эк-ранізавалася нац. класіка («У ценю смерці» паводле Р.Блаўмана, 1971, «Вей, ветрык» паводле Я.Райніса, 1974, абодва рэж. Г.Піесіс); здымаліся пры-годніцкія стужкі («Слугі д’ябла», 1970, рэж. А.Лейманіс), дэтэкгывы («Быць лішнім», 1977, рэж. Брэнч); пашырыўся выпуск тэлефільмаў («Майстра», 1976, рэж. Стрэйч; «Смерць пад .ветразем», 1977, рэж. Нерэтніецэ). У 1981 зняты першы шматсерыйны тэлефільм «Доў-
гая дарога ў дзюнах» (рэж. Брэнч). Вы-сокім майстэрствам вызначаліся даку-мент. фільмы «Валміерскія дзяўчаты» (1970, рэж. І.Селецкіс), «След душы» (1972), «Забароненая зона» (1975, абод-ва рэж. Г.Франк), «Жанчына, якую ча-каюць» (1978), «Пашырэнне свету» (1980, абодва рэж. Селецкіс), «Вышэй-шы суд» (рэж. Франк), «Ці лёгка быць маладым» (рэж. Ю.Подніек) і інш. Ся-род дзеячаў лат. кіно: рэжысёры Кру-міньш, О.Дункер, акцёры ВАртмане, Х.Ліепіньш, К.Себрыс, Э.Павулс, М.Мартынсоне, Г.Якаўлеў, А.Кайрыша, Л.Озаліня і інш.