Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛАТЫШСКІЯ СТРАЛКІ, ваеннаслужа-чыя латышскіх фарміраванняў рас. ар-міі, створаных у 1915 у час 1-й сусв. вайны для абароны Прыбалтыкі ад герм. войск. У 1916 разгорнуты ў стралк. дывізію. 3 мая 1917 знаходзіліся пад уплывам бальшавікоў. Л.с. актыўна ўдзельнічалі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917, у грамадз. вайне, падаўленні ан-тысав. выступленняў, у т.л. Доўбар-Мус-ніцкага мяцяжу 1918, ахоўвалі сав. ўрад у Маскоўскім Крамлі. У крас. 1918 з Л.с. сфарміравана 1-я Лат. стралк. дыві-зія, у пач. 1919 яна разгорнута ў Армію Сав. Латвіі. Пасля паражэнняў улетку 1919 зноў зведзены ў дывізію, якая ў ліст. 1920 расфарміравана.
Літ.: Нсторня латышекмх стрелков (1915— 1920): Пер. с латыш. Рнга, 1972; Революцм-онные латышскне стрелкн (1917—1920). Рн-га, 1980.
ЛАТЭНСКАЯ 157
ЛАТЫШЫ (саманазва л а т в і е ш ы), нацыя, асноўнае насельніцтва Латвіі (1390 тыс. чак; 1992). Жывуць таксама ў краінах СНД, у тл. на Беларусі 2658 чал. (перапіс 1989), Зах. Еўропы, у ЗША, Канадзе, Аўстраліі. Агульная колькасць 1,54 млн. чал. (1992). Гаво-раць на латышскай мове. Вернікі пера важна пратэстанты, часткова — католі-кі, праваслаўныя.
У этнагенезе Л. удзельнічалі балцкія, фіна-угорскія і часткова слав. плямёны. Кансаліда-валіся ў народнасць да пач. 17 ст. У 19 ст. фарміруецца лат. нацыя. Традыц. паселішчы Л. — невял. вёскі і хутары Асн. заняткі — земляробства і жывёлагадоўля, на ўзбярэж-жы — рыбалоўства. Найб. развітыя рамёс-твы — ткацгва, кавальства, ганчарства, дрэ-ваапрацоўка, піва- і сыраварэнне. Нац. адзенне: у жанчын тунікападобная вышытая кашуля, паласатая або ў клетку спадніца з лі-фам, узорысты пояс і інш.; характэрная част-ка лат. гарнітура — пакрывала-плед, прыш-піленае на плячы або на грудзях вял. круглай спражкай-брошкай (сактас); у мужчын — ка-роткая вышытая кашуля, белыя паласатыя або ў хлетку штаны, кафтан, капялюш і інш.
Этнакульт. сувязі бел. і лат. народаў маюць даўнія традыцыі. Яшчэ ў 13 ст. жыхары Полацкай зямлі разам з латга-ламі і інш. балцкімі плямёнамі змагалі-ся супраць ням. рыцараў. У 16—18 ст. у склад ВКЛ, а пасля Рэчы Паспалітай уваходзілі т.зв. ІІольскія Інфлянты, частка Ліфляндыі, населеная пераважна каталіцкім насельніцтвам. Балцкая яго частка сфарміравала народнасць лат-гальцаў, якія разглядаюцца як частка лат. народа. Перасяленне Л . на У і ПнУ бел. зямель найб. інтэнсіўна ішло ў 1860—80-я г. У 1897 значныя групы Л. жылі ў Віцебскім (каля 4 тыс.), Аршан-скім (да 3,7 тыс.), Полацкім (каля 1,7 тыс.) і Быхаўскім (каля 1 тыс.) паветах. У 1-ю сусв. вайну колькасць Л. на Бе-ларусі павялічылася (больш за 20 тыс. чал ), у 1920—30-я г. зменшылася (14 тыс. чал.; перапіс 1926). У 1910-я г. ў Віцебску існавала Лат. дабрачыннае т-ва, у наваколлі Лёзна — правасл. брацтва. У 1910—20-я г. ў Віцебску дзейнічала культ.-асв. т-ва «Проме-тэйс». У 1920-я г. было Лат. бюро пры ЦК КП(б)Б і ЛКСМБ, консульства Латв. Рэспублікі ў Віцебску. У 1910— 30-я г. сярод вернікаў-латышоў Магі-лёўшчыны існавала група евангельскіх хрысціян, т.зв. апусталі. Працавала 5 нац. лат. сельсаветаў, калгасы (23 у 1935), у месцах кампактнага пражыван-ня Л. — лат. школы (24 у 1930/31 на-вуч. г., 12 лат., 2 бел.-лат., 1 лат.-літ. ў 1935/36 навуч. г.). Гісторыю лат. пера-сяленчага руху, матэрыяльную і духоў-ную культуру Л. на Беларусі вывучала Лат. камісія Інбелкульта (засн. ў 1927), з 1929 —лат. сектар Бел. АН, з 1933 — лат. секцыя Ін-та нацменіпасцей АН Беларусі. У 1929 апублікавана «Прагра-ма даследавання латышскіх калоній», якая прадугледжвала збіранне і выву-чэнне этнагр. і фалькл. матэрыялаў. У 1929—30 праведзены экспедыцыі ў раё-ны кампактнага пражывання Л. на Ві-цебшчыне і Полаччыне. Былі выдадзе-ны некалькі навук. прац на лат. мове па гісторыі лат. насельніцтва Беларусі. У
1930—40-я г. колькасць Л. на Беларусі значна зменшылася. Пасля Вял. Айч. вайны адбывалася міграцыя часткі Л. Беларусі ў Латвію, на тэр. Беларусі іш-ло перасяленне пэўнай колькасці Л. з Латвіі. У 1959 на Беларусі было 2631 Л., у 1970 — 2660, у 1979 — 2617. Мігран-ты з Латвіі (пасляваен.) і нашчадкі ко-лішніх перасяленцаў на Беларусі, зна-ходзячыся ў пастаянных этнакульт. кантактах з мясц. насельніцтвам, захоў-ваюць некаторыя этнічныя асаблівасці (мову, абрады, рэлігію і інш.). 3 1995 дзейнічае Саюз латышоў Віцебскай вобл. «Даўгава».
Літ.: Шкільтэр К. Латышскія калоніі на Беларусі: Гіст. развіццё латыпі. сялянскіх гаспадарак. Мн., 1931. І.В.Карашчанка.
ЛАТЭКС НАТУРАЛЬНЫ (ад лац. latex вадкасць, сок), млечны сок каўчуканос-ных раслін, пераважна гевеі бразіль-скай; калоідная сістэма з дыспергава-ных у вадзе глобул (дыяметрам 0,2—2 мкм) каўчуку натуральнага (НК). Mae 37—41% (па масе) сухіх рэчываў, у тл. 35—38% НК, і да 2,5% бялкоў.
Атрымліваюць падсочкай кары дрэва Для прадухілення каагуляцыі і гніення ў свежы Л.н. ’дадаюць аміяк, гідраксід натрыю. буракс і інш. кансервавальныя агенты. Для перапра-цоўкі канцэнтруюць, у асн. цэнтрыфугаван-нем (канцэнтрат мае каля 60% НК). Выка-
Тыповыя рэчы латэнскай культуры: 1,2 — жалезныя мячы; 3, 4 — фібулы; 5, 6 — посуд; 7— 9 — бронзавыя бранзалеты; 10 — бронзавая віыйная грыўня; 11, 12 — фрагменты залатых шыйных грыўняў.
рыстоўваюць для атрымання НК, латэксных вырабаў, кляёў. Гл. таксама Латэксы сінтэ-тычныя.
ЛАТЭКСНЫЯ ФАРБЫ тое. што эмульсійныя фарбы.
ЛАТЭКСЫ СІНТЭТЫЧНЫЯ. водныя дысперсіі сінт. палімераў. У Л.с. макра-малекулы палімера знаходзяцца ў вы-глядзе глобул (сярэдні дыяметр 0,01— 0,1 мкм). Калоідная сістэма стабілізава-на паверхнева-актыўнымі рэчывамі (эмульгатарамі).
Атрымліваюць Л.с. пры полімерызацыі (су-полімерызацыі) адпаведных манамераў у вод-ным асяроддзі ці пры эмулыаванні ў вадзе раствораў палімераў (напр., бугылкаўчуку, сінт. поліізапрэну) у арган. растваральніках (такія латэксы наз. штучнымі). Паводле хім. саставу палімера адрозніваюць бутадыен-стырольныя, бугадыен-нітрыльныя, хлара-прэнавыя і інш. Выкарыстоўваюць для атры-мання латэксных вырабаў (пальчаткі, метэа-ралагічныя абалонкі, гумавыя ніткі), кляёў, фарбаў; для апрэтавання і прамочвання тэкст. вырабаў, апрацоўкі паперы, лакіраван-ня натуральнай і штучнай скуры, надання эластычнасці бетону і інш.
ЛАТЭНСКАЯ КУЛЬТУРА. археалагіч-ная культура кельцкіх плямён, якія ў
158 ЛАТЭНТНЫ
2-й пал. 1-га тыс. да н.э. насялялі тэр. Еўропы ад Атлантыкі і Брытаніі да паўд. схілаў Альпаў і зах. схілаў Карпат (Украіна). Назва ад мяст. Латэн у Швейцарыі. Насельніцтва Л.к. стварыла своеасаблівую цывілізацыЮ; уплыў якой адчуваўся ва ўсёй Еўропе. Ен прывёў да стварэння т.зв. латэнізаваных археал. культур Еўропы: пшэворскай культуры, зарубінецкай культуры, Паянешты-Лу-кашоўка, ясторфскай і інш. культур. Ад Л.к. атрымаў назву асобны перыяд жал. веку Еўропы латэн (5—1 ст. да н.э., па-між гальштатам і рымскім часам). Ім-парты з арэалу Л .к. і іх мясц. імітацыі знойдзены на тэр. Усх. Еўропы, у т.л. на Беларусі (фібулы, бранзалеты і інш.).
А.М.Мядзведзеў.
ЛАЙНТНЫ ПЕРЬІЯД, скрыты перыяд, 1) у фізіялогіі — час ад моманту ўздзеяння на арганізм, ор-ган, клетку раздражняльніка да праяў-лення рэакцыі ў адказ. Працягласць Л.п. залежыць ад філагенет. і індывід. развіцця арганізма, яго функцыян. ста-ну, складанасці рэакцыі і хуткасці пра-цэсаў у цэнтр. і перыферычных звеннях нерв. сістэмы. Устанаўленне Л.п. мае значэнне ў медыцыне (вызначэнне функцыі здаровага і хворага арганізма), псіхалогіі. 2) Л.п. цяжарнасці — часовая затрымка ў развіцці аплоднена-га яйца некат. млекакормячых. Напр., апладненне ў барсука адбываецца ў лет-не-асенні перыяд, а паскоранае развіц-цё яйцаклеткі — у канцы зімы, таму цяжарнасць працягваецца 9 і болей ме-сяцаў. 3)У медыцыне — перша-пачатковы скрыты перыяд хваробы, які знешне не праяўляецца; тое, што інку-бацыйны перыяд. У.М.Калюноў.
ЛАТЭРАНСКІЯ ДАГАВОРЫ 1929, па гадненні па ўрэгуляванні канфлікту па-між Італіяй і папствам з-за «Рымскага пытання». Падпісаны 11.2.1929 Б.Муса-ліні і кардыналам П.Гаспары. Складалі-ся з асн. дагавора, фін. канвенцыі і канкардату. У дагаворы Італія прызна-вала каталіцызм «адзінай дзярж. рэлігі-яй» у краіне, згаджалася на стварэнне на тэр. Рыма папскай дзяржавы — На тыкана, прызнавала за святым прасто-лам права дыпламат. зносін з інш. дзяр-жавамі. Абвяшчалася, што «горад Ваты-кан заўсёды і ва ўсякіх выпадках будзе разглядацца як тэрыторыя нейтральная і недатыкальная». Паводле фін. канвен-цыі, Італія абавязвалася выплаціць Ва-тыкану 1750 млн. італьян. лір. Канкар-дат вызначаў правы і прывілеі італьян. каталіцкай царквы. Асн. дагавор дзейні-чае дагэтуль. У 1984 Італія і Ватыкан зацвердзілі новую рэдакцыю канкарда-ту, паводле якой абмежаваны прывілеі італьян. каталіцкай царквы.
ЛАТЭРЬІТ (ад лац. later цэгла), шчыль-ная гліністая ці порыстая, шлакападоб-ная камяністая горная парода чырвона-га колеру, складзеная з гідраксідаў алю-мінію і жалеза з прымессю мінералаў
тытану. Утвараецца ва ўмовах вільгот-нага трапічнага і субтрапічнага клімату ў выніку выветрывання алюмасілікат-ных горных парод. Магутнасць Л. ад некалькіх да 50 м, узрост — ад юрскага да сучаснага. 3 Л. звязаны радовішчы жал. руд, нікелю, хрому, кобальту, бак-сітаў, золата і інш. У глебазнаўстве Л. наз. жалезістыя гарызонты інфільтра-цыйнага паходжання, якія ўваходзяць у склад латэрытных глеб.
ЛАТЭРЫТНЫЯ ГЛЕБЫ. глебы, якія маюць у профілі гарызонт латэрыту.
ЛАЎБЕ (Laube) Гёнрых Рудольф Кан-станц (18.9.1806, Шпротаў, Германія — 1.8.1884), нямецкі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Вывучаў тэалогію і л-ру ва ун-тах Гале і Брэслаў (1826—30). Кіраўнік венскага «Бургтэатра» (1849—67), пра-цаваў у Лейпцыгскім (1869—70) і Вен-скім гар. (1872—80) т-рах. Чл. групы пісьменнікаў «Маладая Германія». Леп-шы раман «Маладая Еўропа» (1833— 38), напісаны пад уражаннем Ліпень-скай рэвалюцыі 1830 у Францыі і паў-стання 1830—31, пра прыгнечаную Польшчу, яе сац. і нац. праблемы. Аў-тар рамана «Графіня Шатабрыян» (1843), драм «Вучні школы Карла» (1847, пра маладога Ф.Шылера), «Граф Эсекс» (1856), тэатразнаўчых прац. Як рэжысёр паўплываў на развіццё рэаліст. традыцый аўстр. і ням. т-раў.
ЛАЎДА (Lauda) Нікалаўс (н. 22.2.1949, Вена), аўстрыйскі спартсмен (аўтагон-кі). На працягу 18 гадоў удзельнічаў у 296 гонках. Чэмпіён свету ў класе го-начных аўтамабіляў «Формула-1» (1975, 1977, 1984), 25-разовы пераможца спа-борнштваў «Гран-пры» (стартаваў 171 раз). У 1978 засн. авіякампанію «Лаўда Эр» (узначальвае з 1985).