• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Я с н е ц Э.Я. К.Лавров. Л., 1977.
    ЛАЎРбЎ Пётр Лаўравіч (14.6.1823, в. Меліхава Пскоўскай вобл., Расія — 6.2.1900), рускі філосаф і сацыёлаг, публіцыст, ідэолаг рэв. народніцтва. Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылі-шча ў Пецярбургу (1842), выкладаў у ім (1844—66), потым у Пецярбургскай ар-тыл. акадэміі. 3 1852 выступаў як публі-цыст. 3 1862 у т-ве «Зямля і воля». У 1866 арыштаваны і сасланы ў Валагод-скую губ., адтуль уцёк у Парыж (1870). Быў чл. Парыжскага антрапалагічнага т-ва, чл. 1-га Інтэрнацыянала. Выдаваў час. «Вперёд!» (1873—77), газ. «Вперёд!» (1875—76). У 1883—86 Л. адзін з рэдак-тараў «Вестннка Народной волн». Яго філас. погляды сфарміраваліся пад уп-лывам сенсуалізму, пазітывізму, неаге-гельянства, неакантыянства, але ён не стаў прыхільнікам гэтых плыняў. Сваю філас. пазіцыю вызначаў як «антрапала-гічны пункт погляду», філасофію ўяўляў як філасофію прыроды, духу і гісторыі. Лічыў, што філасофія павінна грунта-вацца на тых жа рацыянальных асно-вах, пгто і прыродазнаўства. 3 яго імем звязаны т. зв. суб’ектыўны кірунак у са-
    цыялогіі. Лічыў, што грамадства, у ад-розненне ад прыроды, развіваецца па сваіх спецыфічных законах. Гал. асоба гісторыі -— чалавек. Гісторыю і яе зако-ны разглядаў праз прызму чалавечай свядомасці, функцыянавання «крытыч-най думкі». Чалавек свабодны ў дзеян-нях і ўчынках найперш з-за сваёй мэта-накіраванасці, наяўнасці пэўнага ідэала. 3 гэтага рабіў высновы пра ролю кры-тычна мыслячых асоб, паліт. партый у прагрэс. пераўтварэнні грамадства. Гра-мадскі ідэал Л. — «царства справядлі-васці», заснаванае на прынцыпах салі-дарнасці і «ўсеагульнай працы на ўсеа-гульнае шчасце»; дасягнуць яго магчы-ма шляхам сацыяльнай рэвалюцыі.
    Тв.: Фллософня н соцнологня. Т. 1—2. М., 1965
    Літ:. Богатов В.В. Фмлософмя П.Л.Лаврова. М., 1972; Лукнн В.Н. П.Л.Лавров как эстетяк я лмтературный крн-тнк. Саратов, 1979; Семенкова Т.Г. Экономнческне взгляды П.Л.Лаврова. М., 1980; А н т о н о в В.Ф. Революцнонное творчество П.Л.Лаврова. Саратов, 1984.
    ТІ.Адула.
    П.Л.Лаўроў	У.Дз.Лаўрыненкаў.
    ЛАЎРбЎСКІ (сапр. I в а н о ў) Леанід Міхайлавіч (18.6.1905, С.-Пецярбург — 27.11.1967), расійскі арт. балета, балет-майстар, педагог. Нар. арт. СССР (1965). Скончыў Ленінградскае харэа-графічнае вучылішча (1922). У 1922—35 артыст, у 1938—44 маст. кіраўнік балет-най трупы Т-ра оперы і балета імя Кі-рава, у 1935—38 — Малога т-ра ў Ле-нінградзе. У 1944—64 (з перапынкамі) гал. балетмайстар Вял. т-ра ў Маскве. 3 1964 маст. кіраўнік Маскоўскага харэа-графічнага вучылішча. У 1948—67 вык-ладаў у Дзярж ін-це тэатр. масгацтва (з 1952 праф.). Сярод партый: Амун («Егі-пецкія ночы» А.Арэнскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Дэзірэ, Зігфрыд («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае во-зера» П.Чайкоўскага), Юнак («Шапэні-яна» на муз. Ф.Шапэна). Сярод паста-новак: «Каўказскі нявольнік» Б.Асаф’е-ва (1938), «Рамэо і Джульета» С.Пра-коф’ева (1940), «Раймонда» А.Глазунова (1945), «Чырвоны мак» Р.Гліэра і «Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно (1949), «Фадэта» на муз. Л.Дэ-ліба (1952), «Сказ пра каменную квет-ку» Пракоф’ева (1954), «Паганіні» на муз. С.Рахманінава (1960), «Начны го-рад» на муз. Б.Бартака і «Старонкі жыцця» А.Баланчывадзе (1961). Аргані-затар і кіраўнік (1959—64) першай у
    краіне ірупы «Балет на лёдзе». Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1950.
    Літ.: Луцкая Е. Л.М.Лавровскнй // Мастера Большого театра. М., 1976; Л.М.Лавровскнй: Документы. Статьн. Воспо-мннання М., 1983.
    ЛАЎРбЎСКІ Міхаіл Леанідавіч (н. 29.10.1941, Тбілісі), расійскі артыст ба-лета, балетмайстар. Сын Л.М.Лаўроў-скага. Нар. арт. СССР (1976). Скончьгў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1961), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1980, педагог Р.Захараў). У 1961—88 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Маст. кіраў-нік Т-ра імя Паліяшвілі (Тбілісі, 1983— 85). Класічны танцоўшчык рамантыка-трагедыйнай накіраванасці. Сярод пар-тый: Блакітная птушка, Зігфрыд, Шчаў-кунок («Спячая прыгажуня», «Лебя-дзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоў-скага), Вацлаў («Бахчысарайскі фантап» Б Асаф’ева), Альберт («Жызэль» А.Ада-на), Прынц, Рамэо («Папялушка», «Pa-Mao і Джульета» С.Пракоф'ева), Ферхад («Легенда пра каханне» А.Мелікава), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Спар-так («Спартак» А.Хачатурана). Сярод пастановак: «Рамэо і Джульета», джаз-балет на муз. оперы «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна (абедзве 1983) у т-ры імя Паліяшвілі; тэлебалеты і інш. Аўтар ус-памінаў пра бацьку. 1-я прэмія Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэмія В.Ніжынскага (Парыж, 1972). Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія СССР 1977.
    Літ.: Лопухов Ф. Росснйскне апосто-лы танпа // Сов. балет. 1986. № 6
    ЛАЎРЫ, знак ці сімвал перамогі, тры-умфу, славы. Паходзіць ад звычаю ў стараж. грэкаў і рымлян увенчваць пе-раможцаў вянком з лісця лаўра высака-роднага.
    ЛАЎРЫНЕНКАЎ Уладзімір Дзмітрые-віч (17.5.1919, в. Птахіна Пачынкаўска-га р-на Смаленскай вобл., Расія — 14.1.1988), удзельнік вызвалення Бела-русі ў Вял. Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1944), ген.-палк. авіяцыі (1971). Скончыў Чугуеўскае ва-ен. авіяц. вучьшішча (1941), ваен. ака-дэміі імя Фрунзе (1948) і Генііггаба (1954). 3 ліл. 1942 на Зах., Варонеж-скім, Сталінградскім, Паўд., 3-м і 1-м Бел. франтах, удзельнік баявых вылетаў з авіяпалком «Нармандыя—Нёман»: ка-мандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 448 баявых вылетаў, збіў 46 самалётаў ворага. Чл. ЦК КПБ (1966—71), Дэп. Вярх. Савета БССР (1967—71). Аўтар кн. «Вяртанне ў неба» (1974), «Сокал-1» (1976), «Без вайны» (1982) і інш.
    ЛАЎРЫНбВІЧ Міхаіл Фёдаравіч (н. 4.12.1929, в. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл ), гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамаб. прам-сці Беларусі. Засл. машынабудаўнік Бела-русі (1984). Скончьгў БШ (1961). 3 1950 у вытв. аб’яднанні «Белаўтамаз» (з 1982 ген. дырэкгар аўтазавода). 3 1994 прэзі-дэнт Бел. навук-прамысл. асацыяцыі.
    ЛАЎРЭНСІЙ	161
    Дзярж. прэмія Беларусі 1974, Дзярж. прэмія СССР 1977.
    ЛАЎРЫНбвІЧ Уладзімір Сцяпанавіч (1913, в. Порса Вілейскага р-на Мін-скай вобл. — 31.1.1945), Герой Сав. Са-юза (1945). 3 1944 на 2-м і 1-м Бел. франтах. Кулямётчык сяржант Л. вы-значыўся ў час ліквідацыі варожай гру-поўкі ва Усх. Прусіі: 31.1.1945 адбіваў атакі гітлераўцаў, падтрыманых танкамі і самаходнымі гарматамі; з гранатамі кі-нуўся пад танк і падарваў яго. Яго імем названа вуліца ў г. Вілейка.
    ЛАЎРЫНОВІЧ Эдуард Віктаравіч (27.10.1909, в. Кулакова Верхнядзвін-скага р-на Віцебскай вобл — 12.3.1982), Герой Сав. Саюза (1944). 3 1938 старіпыня калгасаў у Буда-Каша-лёўскім р-не. 3 жн. 1941 у тыле ворага: камандзір дыверсійнай групы, узвода, 1-й Гомельскай партыз. брыгады. Зван-не Героя прысвоена за мужнасць і гера-ізм пры выкананні ўрадавых заданняў. У 1943—71 на сав. і адм. рабоце. Аўтар кн. «Вогненныя рэйкі» (2-е выд., 1974).
    У.С.Лаўрыновіч
    Э.В.Лаўрыновіч
    ЛАЎРЫХА, С м ы ч ы ц а, рака ў Мя-дзельскім р-не Мінскай вобл. і Пастаў-скім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Галбіца (бас. р. Дзісна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 128 км2. Цячэ па ўзго-рыстай раўніне, значна забалочанай і аблесенай. Л. — водапрыёмнік мелія-рац. каналаў.
    ЛАЎРЫШАВА, Л а ў р ы ш а ў, вёска ў Шчорсаўскім с/с Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. На левым беразе р. Нёман. За 27 км на У ад Навагрудка, 189 км ад Гродна, 55 км ад чыг. ст. На-ваельня. 232 ж., 109 двароў (1998).
    Узнікла ў 13 ст . як паселішча вакол Лаўры-шаўскага манастыра. 3 1795 у Рас. імперыі. У 1885 сяло Нягневіцкай вол Навагрудскага пав., 460 ж., 52 даары, школа, царква, каплі-ца. У 1908 — 513 ж., 77 двароў. 3 1921 у Польшчы, вёска Нягневіцкай гміны Нава-грудскага пав., 214 ж., 38 двароў. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Любчанскага, з 1956 — Навагрудскага р-наў. 3 1959 у Шчорсаўскім с/с.
    Базавая школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1798), помнік святому Елісею Лаўрышаўскаму (1996). У.У.Бянько.
    ЛАЎРЫШАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, бел. рукапісны помнік 1-й пал. 14 ст. Напі-
    сана для Лаўрышаўскага манастыра ўставам на пергаменце царк.-слав. мо-вай. Тэкст размешчаны ў 2 калонкі. Mae 374 нумараваныя старонкі. Змя-шчае кананічны тэкст 4 евангельскіх кніг Новага запавету, што ўзыходзіць да стараж.-рус. традыцыі, дастасаваны да царк. службы (т. зв. апракас), а таксама 14 разгорнугых запісаў 14—16 ст. пра ўклады ў манастыр землямі, дваровымі людзьмі, збожжам, грашамі з упамінан-нем мясц. прозвішчаў і геагр. пунктаў. Укладныя запісы перамяжоўваюцца ўстаўкамі на старабел. мове і маюць сціслыя каментарыі 16—17 ст. на бел. і польск. мовах. Кніга аздоблена вял. колькасцю па-мастацку выкананых іні-цыялаў у тэраталагічным стылі і 19 мі-ніяцюрамі на евангельскія сюжэты, не-каторыя — складаныя шматфігурныя кампазіцыі. Пераплёт зроблены з до-шак, абцягнутых аксамітам. На пера-плёце замацаваны адзін з самых стараж. бел. абкладаў. На верхняй вокладцы 4 навугольнікі з бірузой. Іх краі аздобле-ны суцэльным карункавым арнаментам У цэнтры абклада на сярэбранай плас-ціне выява святога з дзідаю і шчьггом. Некат. даследчыкі лічаць, што ў вобразе святога ўвасоблены заснавальнік Лаў-рышаўскага манастыра Войшалк, на думку інш. даследчыкаў — гэта Дзміт-рый Салунскі. Сярэднік на ніжняй вок-ладцы — пазалочаны крыж-распяцце. Кніга рэстаўрыравана ў 1887. Зберага-ецца ў б-цы імя Чартарыйскіх у Крака-ве.
    Літ:. Ш а п о в Я.Н. Восточнославянскме н южнославянскне рукопнсные кннгн в соб-раннях Польской Народной Республмкл. М., 1976. С. 78—85; Свентнцкнй Н.С. Лав-рашевское Евангелве начала XIV в.: (Пале-огр.-граммат. опмсанме) // Нзв. отд. Рус. яз. м словесностн нмп. Академнн наук. СПб., 1913. Т. 18, кн. 1. А.МПяткееіч.
    Лаўрышаўскае евангелле. Пераплёт з абкла-дам (16 ст.’).
    ЛАЎРЫШАЎСКІ МАНАСТЫР, адзін са старажытных манастыроў Беларусі. Існаваў у 13—19 ст. у в. Лаўрышава ка-ля г. Навагрудка Гродзенскай вобл. Засн. ў 13 ст. вял. кн. ВКЛ Войшал-кам — у манастве Лаўрыш (паводде царк. версіі, заснавальнікам манастыра лічыцца прападобны Елісей Лаўрышаў-скі, якому ў 1996 у Лаўрышаве пастаў-лены помнік). У 13 ст. быў адным з цэнтраў летапісання Беларусі. Каля 1329 тут створана Лаўрышаўскае еван-гелле. У 14—15 ст. манастыр атрымаў ад бел. феадалаў і шляхты зямельныя па-дараванні, вёскі з сялянамі, права збору царк. дзесяціны. У 16 ст. пры манасты-ры працавала правасл. школа. У 1569 манастыр стаў уніяцкім, з 1615 належаў базыльянам. У сувязі са скасаваннем мітрапалітам І.Руцкім архімандрыі ў Лаўрышаве і адбіраннем свецкімі асоба-мі падараванняў у сярэдзіне — 2-й пал. 17 ст. манастыр збяднеў і заняпаў. Ма-настырскі комплекс адбудаваны ў 1775—80. У канцы 18 — 1-й трэці 19 ст. тут дзейнічала Брэсцкая епархіяль-ная уніяцкая семінарыя, былі б-ка (ка-ля 500 т., 1824) і архіў з вял. зборам да-кументаў 14—19 ст. Пры царкве існава-ла брацтва. У 1816 манастыр валодаў 3 вёскамі з 18 валокамі зямлі і 588 сяля-намі. У 1824 было 5 манахаў. У 1834— 36 скасаваны, збудаванні не зберагліся.