Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛАХВІЧ Фёдар Адамавіч (н. 12.4.1945, в. Грабава Жыткавіцкага р-на Гомель-скай вобл.), бел. вучоны ў галіне арган. і біяарган. хіміі. Чл.-кар. Нац. АН Бела-русі (1994), д-р хім. н. (1987), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). 3 1967 у Ін-це арган. хіміі AH СССР. 3 1971 у Ін-це фіз.-арган. хіміі, з 1974 у Ін-це біяарган. хіміі (у 1981—89 нам. дырэк-тара), з 1997 гал. вучоны сакратар Нац.
АН Беларусі. Навук. працы па хіміі стэ-роідаў, простагландзінаў і інш. нізкама-лекулярных біярэгулятараў, па стварэн-ні хіміка-біял. сродкаў аховы раслін (біярацыянальных пестыцыдаў) на ас-нове фіта- і інсектагармонаў. Прапана-ваў тэарэтычна і эксперыментальна аб-грунтаваную метадалогію поўнага сінтэ-зу і мадыфікацыі прыродных біярэгуля-тараў рознай хім. структуры. Сінтэзаваў шэраг злучэнняў з высокай біял. актыў-насцю, у тл. супрацьзапаленчыя, іму-натропныя, цытапратэкгарныя, суп-рацьпухлінныя рэчывы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв:. Гетеропростанонды: сннтез н бмол. ак-тнвность (разам з Ф.С.Пашкоўскім, А.В.Ка-ралёвай) // Успехн хнмнн. 1992. Т. 61, № 2; Брасснностеронды. Мн., 1993 (разам з У.АХрыпачом, У.М.Жабінскім).
Р.Лафлін. ФАЛахвіч
ЛАХЕМАА (Lahemaa), нацыянальны парк на ўзбярэжжы Фінскага заліва, у Эстоніі. Засн. ў 1971. Пл. каля 65 тыс. га, у т,л. лясная — 45 тыс. га. Падзеле-ны на функцыян. зоны: рэзерватаў, прыродных ландшафтаў, адпачынку і інш. Размешчаны на 4 паўастравах; па берагах абломкі скал, валуны. На рэч-ках і ручаях невял. вадаспады і парогі. Лясная расліннасць — зеленамошныя хвойнікі і ельнікі, у поймах рэк — за-балочаныя ўчасткі лесу з бярозы і воль-хі. Вярхбвыя балоты. У флоры 838 ві-даў, у т.л. 26 рэдкіх: чаравічак сапраўд-ны, луннік ажываючы, лабелія Дортма-на і інш. У фауне 37 відаў звяроў, у т.л. казуля, дзік, лось, мядзведзь, норка і інш.; 213 — птушак, у т.л. чорны бу-сел, глушэц, цецярук і інш.; шмат пера-лётных птушак.
ЛАХІШ, пячоры і пахаванні часоў эне-аліту; горад, заснаваны ў 2-м тыс. да н.э. ў паўд. Палесціне каля Тэль-эд-Ду-вейра ў Ізраілі. Горад не раз быў разбу-раны, у тл. ў 1580 да н.э. егіпцянамі, у 588 да н.э. вавіланянамі. У 15—13 ст. да н.э. ханаанеі пабудавалі ў Л. 3 храмы. Сусветную вядомасць Л. прынеслі вы-яўленыя тут тры групы надпісаў; да 18—17 я. да н.э. належыць кінжал з 4 сімваламі — адзін з трох найстараж. помнікаў алфавіта. У час раскопак у 1936 у Л. знойдзены дакументы, якія сведчаць аб заваяванні Іудзеі Навухада-носарам II (6 ст. да н.э.).
ЛАХМАНЕНКА Мікалай Архіпавіч (н. 21.12.1921, в Зоры Чэрыкаўскага р-на
ЛАЦІНААМЕРЫКАНСКАЯ 165
Магілёўскай вобл.), бел. вучоны-экана-міст. Д-р эканам. н. (1982), праф. (1983). Скончыў БДУ (1952), Мінскі юрыд. ін-т (1954). 3 1968 у Бел. эканам. ун-це. Навук. працы па праблемах тэхн. прагрэсу і яго ўзаемасувязі з эканам. адносінамі і вытв. акгыўнасцю працоў-ных.
Тв.: Техннческое творчество трудятмхся. Мн., 1968, Техннческнй прогресс н творчес-тво масс: (Полнт.-экон. аспекты). Мн., 1976; Техннческнй прогресс н пронзводственные отношення соцналнзма. Мн., 1979.
ЛАХОР, горад на У Пакістана, на р. Ра-ві, за 25 км ад мяжы з Індыяй. Адм. ц. прав. Пенджаб. 5 млн. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам., гандл. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст., швейная, гар-
Агульны выгляд горада Лахор
барна-абутковая, харч., маш.-буд. (стан-кабудаванне, эл.-тэхн., зборка тракта-роў і матаролераў), металаапр., папяро-вая, шкляная, хім., у т.л. вытв-сць Mi-Hep. угнаенняў. Нар. промыслы: ручное дыванаткацтва, вышыўка, саматужна-мастацкія вырабы з тэкстылю, воўны і шоўку, серабра, бронзы і медзі. 2 ун-ты, у т.л. Пенджабскі. Музеі, у т.л. музей зброі. Арх. помнікі пераважна эпохі Вял. Маголаў (16—18 ст.): Шыш-Махал («Люстраны палац»), Бадшахі-Масджыт (адна з найбуйнейшых мячэ-цяў свету). Сады Шалімара (засн. ў 1641) і форт (16 ст.) уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Вядомы з 7 ст. У 10 ст. цэнтр індускага княства. У 1099—1114 і 1153—86 сталіда дзяржавы Газневідаў. Пры дэлійскіх султанах і Вялікіх Маголах цэнтр Пенджабскага намес-ніцгва. Л. неаднаразова разбуралі маголы (1240), хахары (1342, 1394), войскі Цімура (1398). Найб. росквіту дасягнуў у 16—17 ст., цэнтр транзітнага караваннага гандлю. У 1739 захоплены Надзір-шахам У 1799—1849 сталі-ца дзяржавы сікхаў. У 1849—1947 пад уладай Вялікабрытаніі, цэнтр Лахорскай вобл. і ад-найм. акругі Брыт. Індыі. У 1947—55 і з 1970
адм. ц. пакістанскай прав. Пенджаб, у 1955— 70 — вобласці Лахор і прав. Зах. Пакістан,
JIAXT (Laht) Уна (н. 30.4.1924, г. Валга, Эстонія), эстонскі пісьменнік. Зб-кам сатыр. вершаў «Малочныя зубы» (1954), «Запламбаваныя малочныя зубы» (1956), «Вэнджарыя вугры і росныя ру-жы» (1960), «Мая родная даматканая глуш» (1973), «Ружовы шум» (1981) і інш. уласцівы акіуальнасць тэматыкі і сатыр. вастрыня. Аўгар зб-каў гумарэ-сак і фельетонаў «Літаратурныя паро-дыі» (1969), навел «Ліквідацыя бардэля» (1974), прозы «На падножным корме» (1982), у якіх своеасабліва спалучаны сатыр. і рамант. элементы, п’ес. На бел. мову асобныя вершы Л. пераклаў У.Шахавец.
Тв.: Рус. пер. —Соленый огурец. М., 1956;
В одном лнце. М., 1960; Банановый корабль в снреневом тумане, н другое — с мягкнм прнбалтнйскнм акцентом. Таллнн, 1985.
ЛАХТАК, марскі заяц (Engnathus barbatus), воднае млекакормячае сям. сапраўдных цюленяў атр. ластаногіх. Пашыраны ў арктычных раёнах Атл. і Ціхага акіянаў, Ахоцкім моры. Трыма-ецца пераважна паасобку на мелкавод-дзях, восенню ўтварае лежбішчы па 1000 асобін і больш.
Даўж. да 2,7 м, маса да 360 кг. Валасяное покрыва негустое, грубае, бура-шэрае, часам са светлымі плямамі на спіне. Корміцца дон-нымі беспазваночнымі, рыбай. Размнажаецца вясной на дрэйфуючых ільдах. Нараджае 1 дзіцяня. Аб’ект промыслу. Э.Р.Самусенка.
ЛАХТЫ (Lahti), горад на Пд Фінлян-дыі, на воз. Пяяне. Засн. ў 1878, гар. правы з 1905. Каля 100 тыс. ж. (1997). Чыг. вузел. Прам-сць: дрэваапр. (піла-матэрыялы, фанера, запалкі, мэбля), маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для цэлюлозна-папяровай прам-сці), тэкст., абутковая, шкляная, харчовая. Цэнтр турызму і зімовых відаў спорту.
Жыллёвае буд-ва ў Л. адметнае раз-настайнасцю планіроўкі мікрараёнаў, арганічнай сувяззю іх з ландшафтам. Сярод пабудоў 20 ст.: ратуша (1912, арх. Э.Саарынен), канцэртная зала (1957, арх. К. і Х.Сірэн), будынак банка «КОП» (1963—67, арх. В.Рэвель). У Л. манумент «Мір» (1950—52, скульпт. В.В.Аалтанен).
ЛАХУЦІ Абулькасім Ахмедзадэ (31.12.1887, г. Керманшах, Іран — 16.3.1957), таджыкскі паэт; адзін з зас-навальнікаў тадж. паэзіі. Па паходжанні перс. 3 1922 у СССР. Друкаваўся з 1907. Развіваў традыцыі перс. і тадж. прытчы-алегорыі (масал), уводзіў у паэ-зію новыя страфічныя формы, памеры, пабудаваныя на фалькл. аснове. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Дыван Лахуці» (кн. 1—2, 1938—40), «Таджыкістанскія вершы» (1940), «Узброеныя песні» (1942), «Падарунак фронту» (1944), «Покліч жыцця» (1956). Для яго паэзіі характэрна ўмоўна-алегарычная манера пісьма, спалучэнне лірызму з грамадз. і публіцыстычным пафасам. Быў знаёмы з Я.Купалам, прысвяціў яму верш і арт. «Памяці Купалы» (1942). На бел. мову паасобныя вершы Л. пераклалі П.Броў-ка, К.Кірэенка, Т.Кляшторны, Ю.Ля-вонны.
Тв:. Рус. пер. — йзбранное. М., 1959; Стн-хотворенмя н поэмы. Л., 1981.
Літ.: й с а к о в Й.С. йспытанме Лахугн. Душанбе, 1967.
ЛАЦІНААМЕРЫКАНСКАЯ АСАЦЫ-
ЯЦЫЯ ІНТЭГРАЦЫІ (ЛАІ), гандлёва-эканамічная арг-цыя 11 краін Лац. Амерыкі (Аргенціна, Балівія, Бразілія, Венесуэла, Калумбія, Мексіка, Параг-вай, Перу, Уругвай, Чылі, Эквадор). Створана ў 1981 замест Лацінаамеры-канскай асацыяцыі свабоднага гандлю, якая дзейнічала з 1960. Асн. задача ЛАІ — садзейнічанне развіццю рэгія-нальнага эканам. супрацоўніцтва і ган-длю; гал. мэта — стварэнне лацінаамер. агульнага рынку. Вышэйшы орган — Савет Міністраў; штаб-кватэра ў г. Мантэвідэо (Уругвай).
ЛАЦІНААМЕРЫКАНСКАЯ КАНФЕ-ДЭРАЦЫЯ ПРАЦОЎНЫХ аб’яднанне прафсаюзаў лацінаамерыканскіх краін на аснове левай, антыімперыял. ідэало-гіі ў 1938—63. Уваходзіла ў Сусветную федэрацыю прафсаюзаў. Распушчана ў сувязі са стварэннем Пастаяннага кан-грэса прафсаюзнага адзінства Лацінскай Амерыкі.
166 ЛАЦІНААМЕРЫКАНСКАЯ
ЛАЦІНААМЕРЫКАНСКАЯ ЭКАНА-МІЧНАЯ СІСТбМА (ЛАЭС), рэгія-нальная міждзярж. эканам. арг-цыя 26 краін Лац. Амерыкі. Створана ў 1975. Асн. задачы ЛАЭС — каардынацыя планаў развіцця, садзейнічанне рэгія-нальнай інтэграцыі, ажыццяўленне эка-нам. праектаў і даследаванняў, кансуль-тацыі і абмен інфармацыяй. Вышэйшы орган — Лацінаамерыканскі Савет; штаб-кватэра ў г. Каракас (Венесуэла).
ЛАЦІНААМЕРЫКАНСКІ ІІРАФЦЭНТР ПРАЦбЎНЫХ (ЛАПП), аб’яднанне прафсаюзаў, кааператываў, сялянскіх, жаночых і маладзёжных арг-цый краін Лац. Амерыкі на аснове хрысц. сацы-яльнай ідэалогіі. Засн. ў 1954 (да 1971 наз. Лацінаамерыканская канфедэра-цыя хрысц. прафсаюзаў). Уваходзіць у Сусветную канфедэрацыю працы. Бюро (кіруючы орган) ЛАПП знаходзіцца ў г. Каракас (Венесуэла).
ЛАЦІНІЗМ, слова ці выраз, што перай-шлі з лацінскай мовы як запазычанні ці ў выглядзе словаўтваральных, семан-тычных або сінтакс. калек. У ранні пе-рыяд развіцця бел. мовы гал. роля ва ўзбагачэнні яе тэрміналогіі Л. належала польскай мове, з 2-й пал. 16 ст. ў сувязі з пашырэннем на тэр. Беларусі грамад-скіх і культ. функцый лац. мовы Л. за-пазычваліся і непасрэдна праз пісьмо-вую і вусную мовы. У 14—18 ст. Л. значна папоўнілася бел. грамадска-па-літ., юрыд., канцылярская («депутать», «статуть», «секретарь») і сац.-эканам. («аренда», «сума») лексіка, атрымала новыя сродкі выражэння тэрміналогія навукі, л-ры, мастацтва («вершь», «но-та», «студенть»), Многія старыя Л. заха-валіся ў бел. мове да нашага часу. У 19—20 ст. крыніцай Л. для бел. мовы стала рус. мова, з якой запазычваюцца пераважна інтэрнацыяналізмы («інфля-цыя», «эвалюцыя»), Спецыфічная пры-кмета Л. — канцавыя спалучэнні «-ум» («пленум»), «-ус» («корпус»), «-ент» («апа-нент»), «-цыя» («градацыя»), «-тар» («экватар») і інш.
Літ:. Булыка AM. Лексічныя запазы-чанні ў беларускай мове XIV—XVIII стст. Мн., 1980. А.М.Булыка. ЛАЦІНСКАЕ ПІСЬМб, л а ц і н к а, літарнае пісьмо, якім карысталіся ста-раж. рымляне і якое пакладзена ў асно-ву пісьма большасці народаў Еўропы, Афрыкі, Амерыкі і Азіі (карыстаецца каля 35% насельніцтва свету). Назва па-ходзіць ад племені лацінаў. Узнікненне лац. алфавіта, які ўзыходзіць да грэч. (гл. Грэчаскае пісьмо), адносяць да 4—3 ст. да н.э. Напрамак пісьма напачатку бустрафедон (1-ы радок — справа на-лева, 2-і — злева направа і г.д.), з 4 ст. да н.э. — злева направа. У ант. Л.п. знакаў прыпынку не было, падзел на вял. і малыя літары адсутнічаў. Словы аддзяляліся адно ад аднаго пераважна словараздзяляльнымі знакамі, якія ста-