• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАЦІС (Lacis) Віліс (12.5.1904, с. Рыну-жы, цяпер у межах г. Рыга — 6.2.1966), латышскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Нар. пісьменнік Латвіі (1947). Вучыўся ў Барнаульскай настаўніцкай семінарыі (1917—18). У 1940—46 старшыня Саў-наркома, у 1946—59 — Савета Мініс-траў Латвіі. Друкаваўся з 1921. Увёў у лат. л-ру самабытнага, валявога ге-роя — шукальніка праўды, носьбіта лепшых якасцей прац. народа: трылогія «Бяскрылыя іггушкі» (1931—33), рама-ны «Сын рыбака» (т. 1—2, 1933—34), «Старое марацкае гняздо» (1935—37, перапрацаваны варыянт «Сям’я Зіта-раў», 1955) і інш. Аўтар раманаў «Да новага берага» (1950—51, Дзярж. прэ-мія СССР 1952), «Страчаная бацькаў-шчына» (1953), аповесці і п’ес пра Вял. Айч. вайну «Кавалі будучыні» (1942), «Нявестка» (1943), «Перамога» (1945), рамана-эпапеі «Бура» (1945—48, Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш. Многія творы Л. інсцэніраваны і экранізаваны. На бел. мову асобныя творы пераклалі Я.Скрыган, В.Сёмуха.
    Тв.: Бел. пер. — Да новага берага. Мн., 1955; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—10. М., 1959—60; йзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1984.
    Літ.'. Соколова 11. ВЛацнс. Рмга, 1980.
    ЛАЦЫО (Lazio), ад.міністрацыйная вобласць у Цэнтр. Італіі, на Апенінскім п-ве. Уключае правінцыі: Вітэрба, Лаці-на, Рыеты, Рым, Фразіноне. Пл. 17,2 тыс. км2. Нас. больш за 5,3 млн. чал. (1995). Адм. і прамысл. цэнтр г. Рым. Большая ч. тэрыторыі перадгор’і Цэнтр. Апенін (выш. да 2247 м), у сярэдняй — нізіна (Рым. Кампанія). Клімат міжзем-наморскі. Ападкаў 500—1000 мм за год.
    168	ЛАЦЯНУ
    Прам-сць: маш.-буд. (электратэхн. і ра-дыёэлектронная), харч., паліграф., па-пяровая, буд. матэрыялаў, дрэваапр., швейная, тэкст., галантарэйная, хім., нафтаперапр., гумавая. Вытв-сць суве-ніраў, муз. інструментаў, цацак. Кіна-прамысловасць. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 1,2 млн. га, у т.л. пад ворывам каля 65%, пад лугамі і пашай 16%, пад садамі, вінаграднікамі і аліўкавымі насаджэннямі 15%. Выро-шчваюць вінаград, пшаніцу, аліўкі, ага-родніну. Транспарт чыг., аўтамаб., мар-скі. Міжнар. турызм.
    ЛАЦЯНУ (Loteanu) Эміль Уладзіміравіч (н. 6.11.1933, с. Клакушна Брычанскага р-на, Малдова), малдаўскі пісьменнік, рэжысёр, сцэнарыст. Засл. дз. маст. Малдовы (1968). Нар. арт. Расіі (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кіне-матаграфіі (1964). Аўтар зб-каў вершаў «Збянтэжанасць» (1956), «Рытмы» (1965), «Душа жаўрука» (1974), «Двай-ная спіраль» (1976), аповесці «Буколіка» (1966), кн. апавяданняў «Белая скрып-ка» (1963) і інш. У кіно дэбютаваў геро-іка-рэв. стужкай «Чакайце нас на сві-танні» (1964). Зняў фільмы па ранніх творах М.Горкага — «Табар адыходзіць у неба» (1976, гал. прыз Міжнар. кіна-фестывалю ў Сан-Себасцьяне) і АЧэха-ва «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978). Сярод інш. фільмаў «Гэта ім-гненне» (1970), «Лаугары» (1973), «Ган-на Паўлава» (1983, з Вялікабрытаніяй) і інш. Яго работы вылучаюцца рамант. светаадчуваннем, эмацыянальнасцю, імкненнем да адухоўленасці вобразаў. Піша сцэнарыі.
    Тв.: Нзбр. лнрнка. М., 1967.
    Ліш:. Лнпков А Эмнль Лотяну. М., 1983.
    «ЛАЧПЛЕСІС», латышскі гераічны эпас. Складзены ў 1888 А.Пумпурам на аснове лат. фальклору (казак, паданняў) і сярэдневяковых хронік. Вьгтрыманы ў асн. памеры лат. нар. песень (харэй у спалучэнні з дактылем). Персанаж ча-радзейных казак Лачплесіс (Той, хто раздзірае мядзведзя) ператвораны Пум-пурам у эпічнага волата, нац. героя, правадыра народа ў барацьбе супраць ням. рыцараў. У «Л.» выкарыстаны тра-дыц. эпічныя сюжэты: першы подзвіг героя, гераічныя вандраванні (на зача-раваны востраў), жаніцьба на дзеве — памочніцы волата Лаймдата, барацьба з ведзьмаком Кангарам і інш. Лачплесіс перамагае ў паядынку Цёмнага рыцара, але гіне сам; народ чакае вяртання ге-роя і канчатковага вызвалення ад заня-вольнікаў. На аснове «Л.» ўзнік другас-ны фальклор (паданні).
    Публ.: П умпу р А. Лачплеснс. М., 1975.
    ЛАЧЭНС (Lutyens) Эдвін Лэндсір (29.3.1869, Лондан — 1.1.1944), англій-скі архітэктар; прадстаўнік неакласі-цызму. Вучыўся ў Каралеўскім каледжы мастацтва ў Лондане (1885—87). Прэзі-дэнт Лонданскай AM (з 1938). У твор-
    часці звяртаўся да нац. арх. традыцый, адрадзіў традыц. тып англ. сядзібнага дома, прыўнёс у яго элементы сучасна-га камфорту (дом Дынеры-гардэнс у Сонінгу, 1901). Стварыў імпазантны афіц. стыль адм. і дзелавых будынкаў (палац віцэ-караля, цяпер Раштрапаці Бхаван, г. Нью-Дэлі, Індыя, 1913—30). Працаваў у галіне горадабудаўніцтва (планіроўка г. Нью-Дэлі, з 1912, цяпер у межах Дэлі). Аўгар манументаў на ўшанаванне памяці ахвяр 1-й сусв. вай-ны («Кенатаф» у Лондане, 1919—20).
    ЛАШАК, гібрыд ад скрыжавання аслі-цы з жарабцом. Знешне бліжэй да каня, чым да асла. Звычайна драбнейшы за мула і не такі дужы. Бясплодны. Гасп. значэння амаль не мае (выключэнне Л., якога гадуюць у Кітаі).
    ЛАШАНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА У Уздзенскім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сена-жаткі. Створана на р. Лоша ў 1967. Пл. 3,45 км2, даўж. 3 км, найб. шыр. 1,8 км, найб. глыб. 4,5 м, аб’ём вады 5,4 млн. м3. Катлавіна — частка забалочанай поймы р. Лоша. Берагі спадзістыя, дно роўнае, пераважна тарфяное, месцамі пясчанае. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,5 м. Часткова зарастае асакой, рагозам. Выкарыстоўваецца для абвад-нення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі. Мес-ца адпачынку. ФМ.Ашэраў.
    ЛАШАНСКІ ТОРФАМАСІЎ, балота ў Капыльскім, Слуцкім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Лоша. Нізіннага тыпу. Пл. 11 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 7,8 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 2,1 м. Здабыча торфу для вытв-сці брыкетаў і на ўгна-енне. Большая ч. балота асушана.
    ЛАШАНЫ, вёска ў Мінскім р-не, каля аўтадарогі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПнЗ ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Беларусь. 539 ж., 192 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
    ЛАШКАВА Лілі Марынава (н. 7.9.1943, Сафія), балгарскі мовазнавец і пера-кладчык. Канд. філал. н. (1972). Скон-чыла Сафійскі ун-т (1966), дзе працуе на кафедры слав. мовазнаўства. Удзель-ніца бел.-балг. навук. сімпозіумаў па параўнальным мовазнаўстве ў Мінску (1976, 1982, 1987), Сафіі (1979). Аўгар даследаванняў «Пра некаторыя функ-цыянальныя адпаведнасці балгарскага азначальнага члена ў беларускай мове» (1976; разам з Л.Куевай-Шверчак), «Да тыпалогіі складаных прыметнікаў у бе-ларускай і балгарскай мовах» (1983) і інш. На балг. мову пераклала аповесці «Дрыгва» Я.Коласа, «Найдорф» І.Пташ-нікава, «Запіскі Занядбайлы» Б.Сачан-кі, «Раданіца» А.Кудраўца, асобныя апавяданні Я.Коласа, Л.Гаўрылкіна, М.Гіля, Г.Далідовіча, Кудраўца, Пташ-нікава для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981).
    ЛАШКЁВІЧ Рыгор Іосіфавіч (10.10. 1904, в. Востраў Кармянскага р-на Го-
    мельскай вобл. — 16.1.1992), бел. вучо-ны ў галіне раслінаводства. Чл.-кар. АН Беларусі (1961), д-р с.-г. н. (1958), праф. (1960). Скончыў БСГА (1927). У 1930—41 у НДІ балотнай гаспадаркі УАСГНІЛ (Мінск). 3 1945 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гасггадаркі (да 1972 заг. аддзела). Навук. працы па аграбія-логіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Рас-працаваў эфектыўныя прыёмы выка-рыстання пашы, вырошчвання с.-г. культур, прымянення сістэмы мікраў-гнаенняў на тарфяных глебах; даследа-
    Р.І.Лашкевіч
    ваў уплыу воднага рэжыму і дажджа-вання на прадукцыйнасць с.-г. раслін.
    Тв.: Прнмененме мнкроудобренлй на тор-фяных почвах. Мн., 1955; Плодородае тор-фяных почв н возделыванне коноплн. Мн., 1962; Сахарная свекла на торфяных почвах. Мн., 1965.
    ЛАШТ (ням. Last цяжар, груз), адзінка масы ў сістэме мер ВКЛ. Выкарыстоў-ваўся ў балт. партах 13—20 ст. пераваж-на для вымярэння ёмістасці марскіх і рачных суднаў пры гандлі с.-г. прадук-тамі (збожжа, масла, паташ, смала, дзё-гаць, лён і інш.). Існавалі Л. польскі, крулявецкі, рыжскі, рускі розных зна-чэнняў. У цэлым Л. вагаўся ад 1,5 да 3 т.
    ЛАЯЛПЎР, горад у Пакістане, гл. Фей-салабад.
    ЛАЯЛЬНАСЦЬ (ад англ., франц. loyal надзейны, пэўны, правільны), 1) адда-насць дзеючым законам, пастановам органаў улады (часам знешняя, фар-мальная). 2) Карэктныя, добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-небудзь.
    ЛАЯН, горад у цэнтр. ч. Кітая, на р. Лахэ (бас. Хуанхэ), у прав. Хэнань. Засн. ў 12 ст. да н.э. 760 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Буйны цэнтр вытв-сці трактароў, горнага аб-сталявання і падшыпнікаў. Развіта так-сама гумава-тэхн., тэкст., харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Каля Л. — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т.л. пачатку н.э. За 10 км на У — храм Баймасы (68 н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на Пд — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898, цяпер музей).
    ЛЕАНАРДА ДА ВІНЧЫ (Leonardo da Vinci; 15.4.1452, г. Вінчы, Італія — 2.5.1519), італьянскі жывапісец, скульп-тар, архітэктар, тэарэтык мастацтва, ву-чоны, інжынер. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў Высокага Адраджэння.
    ЛЕАНАРДА	169
    Імкнуўся да спалучэння навук. і маст. мыслення, разглядаў жывапіс як уні-версальную мову, якая пры дапамозе прапорцый і перспектывы ўвасабляе ўсю разнастайнасць праяўлення разум-нага пачатку ў прыродзе. У творчасці спалучаў натуралістычнасць выявы з ідэалістычнасцю задумы, увасобіў новы эстэт. ідэал, стварыў вобраз гарманічна-га, духоўнага і фйічна дасканалага ча-лавека.
    Вучыўся жывапісу ў майстэрні А.Ве-рок’ё (1467—72). Яе метады працы, у якіх маст. практыка спалучалася з тэхн. эксперыментамі, збліжэнне з астрано-мам П.Тасканелі, паўплывалі на развіц-цё яго навук. інтарэсаў. У ранні фла-рэнційскі перыяд (1452—81) развіваў традыцыі кватрачэнта. Творам уласціва плаўная аб’ёмнасць форм, падкрэсле-ная мяккай святлаценню («Мадонна Роскін», анёл у карціне Верок’ё «Хры-шчэнне Хрыста», пасля 1470; «Дабраве-шчанне», каля 1474; т.зв. «Мадонна Бе-нуа», каля 1478). Карціна «Пакланенне вешчуноў» (1481—82, не скончана) вызначаецца пошукамі драм. экспрэсіі, заснаванай на міміцы і руху. У 1482— 1500 працаваў у Мілане пры двары гер-цага Л.Сфорцы, празванага Мора, які даручыў Леанарда заснаваць Акадэмію мастацтва. Для выкладання ў ёй склаў трактаты пра жывапіс, святло, цень, рух, прапорцыі цела чалавека і інш. Быў ваен. інжынерам, гідратэхнікам, арганізатарам прыдворных феерый. Як архітэктар распрацаваў варыянты «ідэ-
    Леанарда да Він-чы. Мадонна з дэідем (Мадонна Літа). Каля 1490— 91.