• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    створана першая ў СССР ЭВМ «МЭСМ», шэраг хуткадзейных ЭВМ. Ленінская прэмія 1966, Дзярж. прэміі СССР 1950, 1969. У 1977 АН УССР устанавіла прэмію імя С.А.Лебедзева.
    ЛЕБЕДЗЕЎ Сяргей Васілевіч (25.7.1874, г. Люблін, Польшча —2.5.1934), савец-кі хімік, распрацоўшчык прамысл. спо-сабу атрымання сінт. каўчуку. Акад. АН СССР (1932, чл.-кар. 1928). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900) і працаваў у ім (з 1902), адначасова (з 1916) праф. Ваенна-мед. акадэміі. Навук. працы па даследаванні полімерызацыі, ізамерыза-цыі і гідрагенізацыі ненасычаных вугле-вадародаў раду дывінілу і алену (1908— 13). Распрацаваў прамысл. спосаб атры-мання бутадыену з этылавага спірту, першы ў свеце метад атрымання сінт. каўчуку (1926—28), гумы і гумава-тэхн. вырабаў на яго аснове (укаранёны з 1932).
    Літ.: Академнк С.В.Лебедев: К 80-летню co дня рожденая. М., 1954; Пнотров-сквй К.Б. Сергей Лебедев. М., 1960.
    ЛЁБЕДЗЕЎ Сяргей Малахіевіч (28.7.1907, г. Віцебск — 10.9.1965), бел. геадэзіст. Праф. (1960). Скончыў БСГА (1930). У 1954—63 заг. кафедры Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту (Го-мель). Навук. працы па інж. геадэзіі і аэрагеадэзіі. Распрацаваў першую ма-дэль графарэдуктара (геадэзічная пры-лада).
    Тв. : Аналнз погрешностей в лнннях н пло-шадях на аэрофотосннмках. Гомель, 1958; Геодезмя прв крупном промышленном стро-нтельстве 2 нзд. М., 1965 (разам з І.І.Купчы-навым); йнхенерная геодезня. М., 1968 (у сааўт.).
    ЛЁБЕДЗЕЎ Уладзімір Іванавіч (н. 13.4.1940, С.-Пецярбург), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў БДУ
    (1962). 3 1962 у Ін-це фізікі, у 1970—93 у Магілёўскім аддз. Ін-та фізікі АН Бе-ларусі, з 1993 у Магілёўскім дзярж. ун-це. Навук. працы па эксперым. оп-тыцы, фізіцы лазераў і светлаводаў, ды-наміцы выпрамянення лазераў і прас-вятленні асяроддзяў аптычным выпра-мяненнем. Даказаў магчымасць атры-мання рэгулярных звышкароткіх ім-пульсаў без выкарыстання метадаў актыўнай ці пасіўнай сінхранізацыі мод.
    Тв:. Регулярные автоколебання ннтенснв-носта в полупроводннковом лазере с внеш-ннм резонатором (разам з В.І.Барысавым, У.АЮрэвічам) // Журн. прнкладной спек-троскопнн. 1989. Т. 51. Ns 2.
    П.М.Лебедзеў
    С.АЛебедзеў.
    С. В.Лебедзеў.
    ЛЁБЕДЗЕЎ Яўген Аляксеевіч (15.1.1917, г. Балакова Саратаўскай вобл., Расія — 9.6.1997), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1968). Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Цэнтр. тэатр. вучылішча ў Маскве (1940). Працаваў у тэатрах Тбілісі, Ленінграда. 3 1956 у Санкт-Пецярбургскім Вял. драм. т-ры. Акцёру быў уласцівы глыбокі псіхала-гізм, эмацыянальная прыўзнятасць, схільнасць да вострай характарнасці, трансфармацыі і гратэску. Сярод найб. значных роляў: Рагожын («Ідыёт» па-водае Ф.Дастаеўскага), Манахаў і Бяс-семёнаў («Варвары» і «Мяшчане» М.Горкага), Артура Уі («Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта), Халстамер («Псторыя ка-ня» паводле Л.Талстога), Круціцкі («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Ас-гроўскага) і інш. Здымаўся ў кіно: «У агні броду няма» (1968), «Дзіўныя лю-дзі» (1970), «Блакада» (1975, 1978; Дзярж. прэмія Расіі 1980), «Кентаўры» (1979) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1968. Ленінская прэмія 1986 за тэатр. работы.
    Літ:. Рабмнянц Н. Евгеннй Лебедев. Л., 1969.
    ЛЁБЕДЗЕЎ-КУМАЧ (сапр. Л е б е -д з е ў) Васіль Іванавіч (8.8.1898, Мас-ква — 20.2.1949), расійскі паэт. Вучыў-ся ў Маскоўскім ун-це (1919—21). 3 1922 супрацоўнік шэрагу газет, час. «Крокоднл». Друкаваўся з 1916. Аўтар сатыр. вершаў, апавяданняў, фельето-наў (зб-кі «Чаінкі ў сподачку», 1925; «Сумныя ўсмешкі», 1927; «Калючыя вершы», 1945, і інш.). Адзін са ства-ральнікаў сав. масавай песні. Напісаў тэксты песень да кінафільмаў «Вясёлыя хлопцы» (1934), «Цырк» (1936), «Волга-Волга» (1937). Аўтар тэкстаў папуляр-ных песень, у тл. «Песня пра Радзіму», «Вясёлы вецер», «Спартыўны марш»
    ЛЕБЛОН 175
    (усе 1936); яго песня «Свяшчэнная вай-на» (апубл. 24.6.1941) стала своеасаблі-вым гімнам у час Вял. Айч. вайны. Вы-даў паэт. зб-кі «Кніга песень» (1938), «У бой за Радзіму» (1941), «Вершы для эс-трады» (1948) і інш. Пісаў п’есы («Кі-руіпкава перамога», 1926; «Жонка заў-мага», 1940), вершы для дзяцей. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі ААстрэйка, АКуляшоў. Дзярж. прэмія СССР 1941.
    Тв:. Нзбранное. М., 1984; Песня о Родане: Нзбр. стнхотворенмя. Кемерово, 1983.
    ЛЙБЕДЗІ (Cygnus), род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадоб-ных. 7 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Афрыкі і Антарктыды. На Беларусі 3 ві-ды: Л.-шыпун (С. оіог), Л.-клікун (С. cygnus) і Л. малы, або тундравы (С. bewickii). Жывуць на прэсных вадаёмах. Л.-шыпуна і Л. чорнага (С. atratus) га-дуюць як дэкар. птушак. Л.-шыпун за-несены ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Л.-шыпун даўж. да 1,8 м, масай да 13 кг; дзюба чырв., з чорным нарастам. Л.-клікун даўж. да 1,6 м, масай да 12 кт; дзюба лімон-на-жоўгая з чорным, без нарасту. Л. малы даўж. да 1,2 м, масай да 7 кг; дзюба чорная з жоўтымі плямамі па баках каля асновы. Апя-рэнне гэтых відаў белае. Добра плаваюць, ныраць не могуць з-за пнеўматызацыі шкіле-
    Лебедзі: 1 — клікун; 2 — ншпун; 3 — чоряы.
    та. Кормяцца раслінамі і дробнымі беспазва-ночнымі. Манагамы. Гняздуюцца каля вады. Нясуць 3—5 (зрэдку да 12) яец. На Беларусі паляванне на Л. забаронена.
    ЛЕБЕДЗЬ (лац. Cygnus), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка Дэнеб (а Л.) 1-й зорнай велічыні; з зоркамі Р, у, 5 і s Л. яна ўтварае фігуру крыжа, доўгая вось якога выцягнута ўздоўж па-ласы Млечнага ІПляху. У Л. выяўлены 2 крыніцы рэнтгенаўскага выпрамянен-ня — Cyg Х-1 і Cyg Х-2, першая з якіх, магчыма, звязана з чорнай дзірой. 3 тэр. Беларусі Л. відаць вясной, летам і во-сенню. Гл. Зорнае неба.
    Сузор'е Лебедзь
    «ЛЕБЕДЗЬ», прыватнаўласніцкі герб у Полынчы, Літве, Беларусі і на Украіне, якім карысталася больш за 220 родаў, у т.л. Даўгялы, Доўгірды, Дунін-Марцін-кевічы, Гінвілы, Галоўчынскія, Завішы, Матушэвічы, Тальвашы, Шэметы, Юн-дзілы. Mae ў чырв. полі выяву сярэбра-нага лебедзя. Клейнод — над прылбі-цай з каронай такі ж самы лебедзь. Вя-домы з 13 ст., у ВКЛ — пасля Гара-дзельскай уніі 14J3.
    ЛЕБЕДЗЬ Сямён Сцяпанавіч (н. 25.7.1934, в. Казьяны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1994). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1958). 3 1961 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па стварэнні новай тэхні-кі для механізацыі працаёмкіх працэсаў ляснога комплексу. Распрацаваў тэарэт. асновы праектавання загрузачных і па-кетафармавальных машын малой энер-гаёмістасці.
    Тв:. Теоретнческне основы нсследованмя процессов формнровання пакетов круглых лесоматерналов // Технологня н оборудова-нне заготовкм н переработкн древеснны. Мн., 1988. Вып. 3. Я.Г.Міляшкевіч.
    ЛЕ БЕЛЬ (Le Bel) Жазеф Ашыль (24.1.1847, г. Пешэльброн, Францыя — 6.8.1930), франц. хімік, адзін з засна-вальнікаў стэрэахіміі. Чл. Акадэміі пры-родазнаўчых навук (1929). Скончыў По-літэхн. школу ў Парыжы (1867). Навук. працы па даследаванні з’яў аптычнай акгыўнасці арган. злучэнняў. Прапана-ваў тзорыю асіметрычнага атама вугля-роду (1874, адначасова з Я.Х. вант Го-фам). Атрымаў першае аптычнаактыў-нае несіметрычнае амоніевае злучэнне (1891). Прэзідэнт Франц. хім. т-ва (1892).
    ЛЕБЕРЭХТ (Leberecht) Ганс Фрыдры-хавіч (1.12.1910, г. С.-Пецярбург — 10.11.1960), эстонскі пісьменнік. Ву-чыўся ў Ленінградскім вячэрнім літ. ун-це імя М.Горкага (1935—37). Друка-ваўся з 1930. Пісаў на эст. і рус. мовах. Аповесць «Святло ў Каордзі» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949) пра пасля-ваен. жыццё эст. вёскі. Аўтар раманаў «Капітаны» (1954), «Салдаты ідуць да-дому» (1956), «Палацы Васараў» (1960), аповесцей «Вечны колер» (1936), «У ад-ной хаце» (1957). На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў Л.Салавей.
    Тв.: Бел. пер. — Святло ў Каордзі. Мн., 1952; Рус. пер. — Повестм. М., 1953; Солда-ты ндуг домой. М., 1960; Дворцы Вассаров. М., 1965.
    ЛЕБЛОН (Leblond) Жан Батыст Алек-сандр (1679—1719), французскі архітэк-тар. Працаваў у Парыжы, у 1716—19 па запрашэнні Пятра I — у Расіі. Удзель-нічаў у планіроўцы і буд-ве Санкт-Пе-цярбурга, паркаў Стрэльны і Летні сад, Петрадварца. Перапрацаваў і дапоўніў (1710) «Курс архітэкгуры» Ш.Давіле (1691).
    176 ЛЕБОН
    ЛЕБбН (Le Bon) Густаў (7.5.1841, г. Нажан-ле-Ратру — 13.12.1931), фран-цузскі сацыёлаг, антраполаг і публі-цыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Д-р медыцыны. Скончыў Па-рыжскі ун-т (1886). Даследаваў псіхала-гічныя дэтэрмінанты этн. канфлікгаў і цыклічны характар развіцця цывіліза-цый, ролю псіхічных факіараў (эмо-цый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гіст. працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства. Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «ду-хоўнага адзінства натоўпу». Увёў класі-фікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секгы, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парла-менцкія сходы і інш.). Прадказваў нас-тупленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамад-ства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Вы-ступаў супраць усіх форм сац. роўнасці і рэвалюцый, дасягменні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, аса-бістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.
    Тв.: Рус. пер. Псяхологня народов м масс. СПб., 1995; Пснхологня соцналнзма. СПб., 1996. Э.С.Дубянецкі.
    ЛЕБРЭН, Л е Б р э н (Lebrun, Le Brun) Шарль (24.2.1619, Парыж — 12.2.1690), французскі жывапісец, дэка-ратар і рысавальшчык. Вучыўся ў Ф.Пер’е (з 1632) і С.Вуэ (1634—37). У 1642—46 пад кіраўніцтвам Н.Пусэна ў Італіі вывучаў творчасць Рафаэля, ба-лонскіх акадэмістаў, ант. скультуру. Стварыў шэраг карцін пад уплывам Пу-сэна («Муцый Сцэвала», «Смерць Ка-тона» і інш.). Адзін з заснавальнікаў (1648), з 1668 рэктар Каралеўскай ака-дэміі жывапісу і скулытгуры ў Парыжы. У 1660-я г. «першы жывапісец караля» і дырэктар каралеўскай мануфактуры га-беленаў. Кіраваў дэкар. афармленнем інтэр’ераў Луўра, Версаля і інш., выкон-ваў плафоны (Люстраная галерэя ў Вер-салі, 1678—84, і інш.), кардоны для га-беленаў, эскізы для садовай скулытгу-ры, мэблі. У жывапісных работах спалу-чаў нарматыўнасць класіцысцкай кампазіцыі, прасякнутай тэатралізава-най патэтыкай, з дэкар. пышнасцю ба-рока: «Магдаліна каецца» (1656—57), серыя карцін «Гісторыя Аляксандра Македонскага» (1660—68) і інш.