• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЕБЯДА (Chenopodium), род кветкавых раслін сям. лебядовых. Больш за 200 ві-даў (па інш. звестках — да 400). Пашы-рана ва ўмераным і субтрапічным пая-сах. На Беларусі 16 дзікарослых [найб. вядомыя Л. белая (Ch. album), шызая (Ch. glaucum), чырв. (Ch. rubrum), ra-радская (Ch. urbicum)] i 2 інтрадукава-ныя віды.
    Адма-, радзей шматгадовыя травямістыя расліны і кусцікі. Лісце чаргаванае, пераваж-на надрэзана-зубчастае, часта пакрытае, як і сцёблы, мучністым налётам. Кветкі двухпо-лыя з зялёным калякветнікам, сабраныя клу-бочкамі ў коласападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — арэшак. Харч., кармавыя, лек., тэхн., інсектыцыдныя і дэкар. расліны; некат. ядавітыя.
    ЛЕБЯДА, Л я б ё д к а, рака ў Шчучын-скім і Лідскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 67 км. Пл. вадазбору 791 км2 Пачынаецца ка-ля в. Калечыцы Шчучынскага р-на, ця-чэ па Лідскай раўніне. Асн. прытокі: Касцянеўка, Жалудзянка (справа), Жужма, Шкардзянка, Голдаўка (злева). У верхнім цячэнні называецца Л я -б ё д к а. Даліна трапецападобная, у ні-зоўі месцамі невыразная. Пойма нізкая, двухбаковая, большай ч. забалочаная, шыр. 500—700 м. Рэчышча звілістае, на працягу 20,4 км каналізаванае, шыр. яго ад 8—12 м у вярхоўі да 15—25 м у ніжнім цячэнні. Берагі стомкія і абры-вістыя. У пойме меліярац. каналы.
    ЛЕБЯДА Тодар (сапр. Ш ы р о к а ў Пётр Фёдаравіч; 6.1.1914, г. Віцебск — пач. 1970), бел. пісьменнік. Скончыў Віцебскае рамеснае чыгуначнае вучылі-шча. 3 1933 вучыўся ў Мінскім пед.
    ЛЕВАНОВІЧ 177
    ін-це. У 1936 рэпрэсіраваны, высланы ў Новасібірскую вобл. У 1940 вернугы ў Мінск для перагляду справы. У час ням.-фаш. акупацыі жыў у Віцебску, рэдагаваў газ. «Беларускае слова» (1943—44), пісаў вершы, апавяданні, п’есы. У 1947 зноў арыштаваны, сасла-ны ў Сібір. Вызвалены ў 1956. У 1960— 62 у Слоніме, працаваў у Чэрвені ў рай-газеце. Памёр у Разанскай вобл. Друка-ваўся з 1931. П’еса «Загубленае жыццё» пра калектывізацыю і рэпрэсіі (паст. 1943 Мінскім гар. т-рам, выдадзена ў Канадзе, 1952). Лагерныя вершы склалі зб. «Песні выгнання» (1944, факсім. выд. 1991). П’еса «У нас, на Гродзен-шчыне» (1961) пра вясковае жыццё. Ay-rap аднаактоўкі «Людзі ў Хрысце» (1960).
    Тв:. Загубленае жыццё // Тэатр. Беларусь. 1995. № 2.
    Літ:. Ч ы г р ы н С. Трагічны лёс Тодара Лебяды // Тэатр. Беларусь. 1995. № 2.
    І.У Саламевіч. ЛЕБЯДЗЁЎКА, возера ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Дняп-ро, за 3 км на Пн ад г. Жлобін. Пл. 0,2 км2, даўж. 1,6 км, найб. шыр. 140 м. Старычнае, разгалінаванае на залівы. Упадае ручай з воз. Буйнякава.
    ЛЕБЯДЗІНЫ, біялагічны заказнік рэсп. значэння, у прыгараднай зоне Мінска. Створаны ў 1984 для аховы прыбярэжнага фауністычнага комплек-су рэдкіх відаў жывёл і птушак. Пл. 51 га.
    Тэрыгорыя — забалочаны і меліяраваны луг з закінутымі тарфянымі кар’ерамі і хмыз-някамі. У цэнтры заказніка вадаём. У арніта-фауне каля 60 птушак (44 гнездавальных), у т.л. з Чырв. кнігі Беларусі: лебедзь-шыпун, малыя паганка, чайка, крачка і бугай, уліт вялікі, паручайнік і інш.; 10 відаў млекакор-мячых, у т.л. выдра, амер. норка, гарнастай і інш. Заказнік служыць для рассялення пры-бярэжных відаў птушак па інш. вадаёмах, стварэння спрыяльных умоў для пералётных і інш. відаў птушак. Аб’ект прыродазнаўчых экскурсій.
    ЛЕБЯДЗЯНКА, вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Вабіч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад г.п. Бялынічы, 44 км ад Магілё-ва, 19 км ад чыг. ст. Вендрыж. 261 ж., 93 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
    ЛЕБЯДбВЫЯ (Chenopodiaceae), ся-мейства двухдольных кветкавых раслін парадку гваздзіковых. Больш за 100 ро-даў, каля 1500 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна па засоленых месцах ва ўме-раным і субтрапічным паясах. Найб. вядомыя роды бурак, вярблюдка, лебяда, лябеднік, салянка, шпінат, хрупляўнік і інш. Трапляюцца на палях, агародах, каля пабудоў, уздоўж дарог.
    Пераважна шматгадовыя травы і кусцікі, часта з членістымі сукулентнымі сцёбламі і галінкамі, радзей невял. дрэўцы, кусты і лія-ны. Лісце чаргаванае і суцэльнае, бывае рэду-каванае (фотасінтэз ажыццяўляюць сцёблы). Кветкі дробныя, двухполыя ці аднаполыя, беспялёсткавыя ў шчыльных густых клубоч-ках, сабраных у суквецці. Ветра- і насякома-апыляльныя, часта самаапыляльныя. Сярод Л. —харч. (бурак, шпінат), кармавыя (лябед-
    нікі і інш.), пашавыя (вярблюдкі, кохіі, ку-марчыкі, салянкі і інш.), лек. (лебада), фар-бавальныя (лебяда, лябеднік), інсектыцыд-ныя (ітсегек, лебяда) расліны, замацавальнікі пяскоў (саксаул, салянкі і інш.).
    Літ.: Жнзнь растенмй. Т. 5, ч. 1. М., 1980. ЛЕБЯДОЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, археала-гічная культура плямён эпохі позняй бронзы (11—9 ст. да н.э.). Назва ад в. Лебядоўка Кіеўскай вобл., дзе даследа-вана паселйпча гэтай культуры. На дум-ку некат. даследчыкаў, з’яўляецца поз-нім этапам сосніцкай культуры. Частка даследчыкаў акрэслівае яе паўн. мяжу па р. Дзясна і Сейм, другія пашыраюць яе позні этап на ўсё Бел. Падняпроўе. Для Л.к. харакгэрны грубыя ляпныя гаршкі з дамешкамі жарствы ў гліну, цюльпанападобнай ці яйцападобнай формы, са слабапрафіляваным тулавам і вузкім няўстойлівым дном, пад венчы-кам арнамент наколамі круглай палачкі. У Беларусі даследаваны паселішча Л.к. Заспа Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. і курганны могільнік Прыбар Гомель-скага р-на. М.У.Бычкоў.
    ЛЕБЯЖбДА, рака, гл. Ашмянка.
    ЛЕВАБЯРЙЖНАЯ УКРАІНА, гісторы-ка-геаграфічная назва часткі Украіны на левым беразе р. Дняпро, далучанай да Расіі паводле Андросаўскага перамір 'я 1667 і «Вечнага міру» 1686 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай; наз. таксама гет-маншчынай. Уключала тэр. сучасных Чарнігаўскай, Палтаўскай, левабярэж-най ч. Кіеўскай і Чаркаскай абласцей, Кіеў з невял. раёнам вакол яго на пра-вым беразе Дняпра і паўн. ч. Днепра-пятроўскай вобл. Да 1781 тут (акрамя Кіева і яго наваколля) існавала аўт. кі-раванне з адм. падзелам на «палкі» і «сотні» (да 1722 і ў 1750—64 яго ўзна-чальваў гетман). У 1781 уведзены агуль-нарас. адм. падзел. Гл. таксама раздзел гісторыя ў арт. Украіна. У наш час наз-ва Л.У. ўжываецца толькі як геагр. па-няцце.
    ЛЕВАЙ РУКІ ПРАВІЛА, мнеманічнае правіла для вызначэння напрамку Ам-пера сілы і магн. часткі Лорэнца сілы.
    Паводле Л.р.п. левую далонь размяшчаюць так, каб выцягнутыя пальцы былі накіраваны ўздоўж вектара шчыльнасці току (ці скорасці дадатнага зараду), а сілавыя лініі магн. поля ўваходзілі ў далонь, тады адагнуты вялікі па-лец пакажа напрамак сілы, якая дзеймічае на праваднік з токам (ці дадатна зараджаную часціцу).
    Левай рукі правіла для сілы Лорэнца.
    ЛЕВАНЁЎСКІ Сігізмунд Аляксандравіч (1902, С.-Пецярбург — 13.8.1937), па-лярны лётчык, Герой Сав. Саюза (1934). Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Гродзенскай губ. Скончыў ваен. школу марскіх лётчыкаў у Севастопалі (1925). У Чырв. Арміі з 1918, удзельнік гра-мадз. вайны. За ўдзел у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін», які зата-нуў у Чукоцкім м. (крас. 1934), стаў ад-ным з першых Герояў Сав. Саюза. Упершыню ажыццявіў пералёт з Севас-топаля на Чукотку (1933) і беспасадач-ны пералёт з ЗША (г. Лос-Анджэлес) у Маскву (1936). Прапаў без вестак у час беспасадачнага пералёту Масква— Паўн. полюс—Нью-Йорк.
    С.АЛеванеўскі.
    ЛЕВАНбВІЧ (сапр. Л я в о н а ў) Леа-нід Кірэевіч (н. 14.9.1938, в. Клеявічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). 3 1963 працаваў у рэдакцыях га-зет, час. «Неман», «Полымя», у 1980— 82 гал. рэдактар літ.-драм. перадач Бел. тэлебачання. 3 1984 у выд-ве «Мастац-кая літаратура». Друкуецца з 1955. Кніп нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялё-ны трохкутнік» (1973) пра вёску. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Ма-донна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), зб. публіцыстыкі «Хлеб і муж-насць» (1987). Прататып аповесці «Ва-ланцёр свабоды» (1983) Ф.Варанішча — удзельнік рэв. руху ў Аргенціне і Іспа-ніі, руху Супраціўлення ў Францыі. У цыкле раманаў-хронік пра пасляваен. вёску «Шчыглы» (1986), «Паводка ся-род зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993), «Сіняе лета» (1998) імкненне паказаць нар. душу, жыццястойкасць бел. нацыі, матывы дома і сям’і, працягу роду. Ay-Tap кн. «Вяртанне ў радыяцыю» (1997). Піша п’есы (аднаактоўка «Ці любіце вы грэчку?», 1972; драмы «Пасля разводу», нап. 1972; «Чабор», 1973, апубл. 1980; гераічная хроніка «Павел і Хуаніта», нап. 1974). Аўгар сцэнарыя дакумент. фільма «Дом майстроў» (1973) і інш.
    Те:. Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста: Аповесць, п’есы. Мн., 1998.
    Літ.: Р а г у л я А. Святло знутры // Род-нае слова. 1998. № 9; Б у г а ё ў Дз. Дасягну-тае і страчанае // Полымя. 1999. № 1.
    І.У. Саламееіч.
    ЛЕВАНОВІЧ Павел Антонавіч (3.11.1914, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1943), бел. пісьменнік. Удзельнік Вял. Айч.
    178	ЛЕВАНТ
    вайны, загінуў на фронце. 3 1934 дру-каваў вершы, апавяданні, нарысы. У кн. апавяданняў для дзяцей «Дружба» (1938) паказаў сябе знаўцам дзіцячай псіхалогіі.
    П.АЛевановіч.	АЯ.Левашоў.
    ЛЕВАНТ (ад франц. Levant або італьян. Levante Усход), агульная назва краін усх. ч. ўзбярэжжа Міжземнага м. (Сі-рыя, Ліван, Ізраіль, Егіпет, Турцыя, Грэцыя, Кіпр), у больш вузкім сэнсе — Сірыі і Лівана.
    ЛЕВАРУКАСЦЬ, пераважнае карыстан-не левай рукой пры выкананні розных дзеянняў. Абумоўлена генетычна дэтэр-мінаваным дамінаваннем правага (а не левага, як у праўшы) паўіпар’я галаўно-га мозга. Выяўляецца ў канцы першага года жыцця. Назіраецца ў 1—7% лю-дзей. Леварукія дзеці ў фіз. і псіхічным развіцці не адстаюць ад праварукіх, на-сільнае перавыхаванне не рэкамендуец-ца.
    ЛЕВАШбЎ Анатоль Яўгенавіч (8.8. 1898, г. Жаркент Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 27.12.1979), фізік-тэарэтык, заснавальнік бел. навук. шко-лы па гравітацыі. Д-р фіз.-матэм. н. (1960), праф. (1962). Скончыў Сярэдне-азіяцкі ун-т у Ташкенце (1925). 3 1962 у БДУ. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА) і рэлятывісцкай элек-традынаміцы Развіў бескаардынатныя тэнзарныя метады і выкарыстаў іх у ды-намічнай метэаралогіі, фізіцы элемен-тарных часціц і тэтраднай фармулёўцы АТА.
    Тв.: Двнженне н двойственность в релятн-внстской электродннамлке. Мн., 1979.
    М.М.Касцюковіч.
    ЛЕВАШбЎ Валянцін Сяргеевіч (6.8. 1915, Масква — 29.8.1994), расійскі кампазітар, харавы дырыжор. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў Новасібірскае муз. вучылішча (1939), вучыўся ў Ле-нінградскай кансерваторыі. У 1946—62 маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Амурскай флатыліі, Сібірскага нар. хо-ру, з 1962 — Рускага народнага хору імя М.Пятніцкага. Аўтар запісаў і апрацо-вак сібірскіх нар. песень. Сярод твораў: аперэта «Вятры вясновыя» (1964); паэ-ма-кантата «Мая Сібір» (1950), «Паэма аб Амуры» (1949); аркестрава-хар. і вак.-харэаграфічныя сюіты; творы для аркестра нар. інструментаў, для голасу і