Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ.: Карскяй Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 1. М., 1916; Азбелев С.Н. Огноше-нне преданмя, легенды н сказкм к действн-тельностн // Славянскнй фольклор н мсторм-ческая действмтельность. М., 1965; Чнс-тов К.В. Русскне народные соцнально-уто-пмческме легенды XVII—XIX вв. М., 1967; Беларуская народна-паэтычная творчасць. Мн., 1979. І.У.Саламееіч.
ЛЕГЕНДА ў н ў м і з м а т ы ц ы, б'а-ністыцы, сфрагістыцы, над-піс на аб’екце даследавання. Па форме напісапня бывае гарызантальная (рад-ковая), дугавая (кругавая, паўкрутавая), вертыкальная; па месцы размяшчэння ў полі манеты — прыгуртавая (змешчана ўздоўж краю кружка), бакавая (разме-шчана па баках выявы), нізавая (знахо-дзіцца на абрэзе манеты). Паводле тэх-нікі выканання адрозніваюць Л. рэль-ефныя, контррэльефныя і камбшава ныя, а таксама суцэльныя і разарваныя, калі разрыў зроблены іншым надпісам, знакам пасярэдзіне або паміж пачаткам і канцом Л. He з’яўляюцца Л. асобныя лічбы, літары і словы, што не маюць адносін да сюжэта відарыса. II. Сінчук.
ЛЕГЕНДА карты, сукупнасць умоўных знакаў на карце і тлумачэнне да іх. Слу-жыць ключом для чытання карты і ў некаторай ступені раскрывае яе змест, значэнне і суадносіны асобных элемен-таў. Змяшчаецца на палях або на воль-най плошчы ўнутры рамак карты, ра-дзей на адвароце. У атласах і шматліс-тавых картах Л. можа займаць асобны ліст або дадавацца ў выглядзе тлума-чальнай запіскі са звесткамі, якія нель-га перадаць графічна.
ЛЕГЕНДАРНЫЯ КАЗКІ, пераходны жанр ад рэліг. легенды да казкі, у якіх фантастыка звязана з вобразамі Бога, Хрыста, святых, анёлаў, чарцей і падпа-радкавана пераважна асэнсаванню сац,-быт. адносін ці супярэчнасцей; від ка-зачнага эпасу. Частка ўзыходзіць да не-кананічных твораў хрысціянскай л-ры на тэмы Старога і Новага запаветаў, напр., казкі «Цар Саламон (салдат, ка-валь) ратуецца з пекла», «Чорт у Ное-вым каўчэіу» і інш. У бел. рэпертуары каля 500 сюжэтаў Л.к., ва ўкраінскім — 196, у рускім — 56. Найб. папулярныя бел. сюжэты «Хто з’еў просвірку» (11 бел., 22 укр., 10 рус. апубл. тэкстаў), «Несцерка, або залатое стрэмечка» (12 бел. і рус., 9 укр. апубл. тэкстаў), «Пра-веднік у царкве» (12 бел., 10 укр., 5 рус. апубл. тэкстаў) і інш. Грані паміж Л.к. і казкамі інш. жанраў часта ледзь улоў-ныя. Бел. Л.к. цесна звязаны з чара-дзейнымі казкамі і бытавымі. Большасць з іх накіравана супраць рэліг. міфаў і догмаў. Бог у іх падаецца як несправяд-лівы і жорсткі, святыя — амбітныя, зайздросныя, ілжывыя, помслівыя; ім проціпастаўляюцца справядлівыя людзі.
ЛЕГКАПЛАЎКІЯ 183
Нярэдка ў адпаведнасці з нар. светапог-лядам святыя гаспадарлівыя, праніклі-выя, дзейнічаюць на карысць працаўні-ка-селяніна. Так, у казцы са зб. У.Даб-равольскага «Суддзя праведны» герой выкрывае несправядлівасць Бога і свя-тш, якія абараняюць багатых. Сумнен-ні героя ў праведнасці Бога і бескарыс-лівасці святых пераходзяць у іронію над царк. вучэннем і пратэст супраць гра-мадскай несправядлівасці. Напр., у каз-цы «П’яніца» просты п’яніца высмей-вае ашуканства святых Пятра, Паўла, Іаана-евангеліста і г.д. У сатырычных Л.к. высмейваюцца біблейскія міфы аб стварэнні Богам зямлі, чалавека, жы-вёл, нярэдка ў іх сатырычна абмалява-ны і святары. Л.к. адаюстравалі супя-рэчнасці ў светапоглядзе сялян, у іх ра-зуменні Бога і святых, свяшчэннага пі-сання.
Публ:. Чарадзейныя казкі. Ч. 2. Мн., 1978; Легенды і паданні. Мн., 1983.
Літ:. Малорусскне народные предання н рассказы: Свод М.Драгомамова. Кнев, 1876; Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969; Сравнмтельный указатель сюжетов: Восточ-нославянская сказка. Л., 1979. С. 185—217.
І.У.Саламевіч.
ЛЕГІЁН [лац. legio (legionis) ад legere збіраць, набіраць], 1) у Стараж. Рыме найбуйнейшае агульнавайск. фарміра-ванне (напачатку назва ўсёй арміі). Меў сцяг з выявай арла. Падзяляўся на ка-горты, маніпулы, турмы, цэнтурыі; скла-даўся з пешых салдат, коннікаў і абозу (3—10 тыс. чал.). 2) 3 16 і 18 ст. назва асобных вайск. фарміраванняў (пера-важна з наёмнікаў і добраахвотнікаў) у піэрагу краін. Сярод іх былі легіёны польскія, Рускі Л. у Францыі ў канцы 1-й сусв. вайны (снеж. 1917—18; пер-шапачаткова 51 афіцэр і 1629 салдат-добраахвотнікаў; прайшоў з баямі праз Латарынгію, Эльзас, Саар, дайшоў да г. Вормс, Германія; страціў 2 тыс. чал ), нямецкі Л. «Кондар» у час грамадз. вайны 1936—39 у Іспаніі (ваяваў на ба-ку франкістаў у баях за Мадрыд, Біль-бао і інш., разбурыў г. Герніка), Чэха-славацкі Л. у СССР у 1939—41 (да 700 чал., камандзір Л.Свобада). На тэр. Бе-ларусі ў 1-й пал. 20 ст. легіянерамі на-зывалі польск. вайскоўцаў корпуса ген. Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага і Арміі Краёвай, а таксама вайскоўцаў, створаных у складзе ням.-фаш. войск з палонных чырвонаармейцаў Татарскага (Волжска-Татарскага) Л. (у 1942—43 нёс ахоўную службу і дзейнічаў супраць сав. парты-зан у раёне Віцебска) і Туркестанскіх Л. (адзін з батальёнаў дыслацыраваўся ў Рэчыцы). 3 1831 існуе франц. Замежны Л. (удзельнічаў ва ўсіх калан. войнах Францыі; паводле некаторых звестак на 1995—96, 12 б. легіянераў жывуць на Беларусі, у т.л. 8 з іх у Магілёве). 3) Назва грамадскіх арг-цый у некаторых краінах (напр., Амерыканскі легіён: ката-ліцкі духоўна-дабрачынны Л. Марыі, засн. ў 1921 у Дубліне).
Літ.: П е т н П. Русскме в составе фран-цузской армнн во время Велнкой войны 1914—1918 гт.: Пер. с фр. // Военно-нст. журн. 1998. № 3; М а р ь н u a В.В. Чехосло-вацкнй легнон в СССР (1939—1941 гт.) //
Вопр. нсторнм. 1998. № 2; С т у д н е в Д. Нностранный легнон // Армня. 1996. № 4.
ВА.Юшкевіч, У.Я.Калаткоў.
ЛЕГІЁНЫ ПбЛЬСКІЯ, добраахвотніц-кія польскія воінскія фарміраванні пры іншаземных арміях, якія ствараліся ў 18—20 ст. з мэтай барацьбы за аднаў-ленне Польшчы. Упершыню 2 Л.п. створаны ў Ламбардыі (Паўн. Італія) ген. Я.Г.Дамброўскім у 1797 (з 1799 фак-тычна ў складзе франц. арміі). У 1799 пры франц. арміі ў Паўд. Германіі сфарміраваны таксама Прьідумайскі ле-гіён. У 1801 усе яны рэарганізаваны ў інш. польск. часці. Вядомы таксама 2 Л.п. ў складзе франц. арміі ў 1806—07, 2 у Венгрыі і 1 у Італіі ў час нац -вызв. рэвалюцый 1848—49. У 1-ю сусв. вайну ў складзе рас. арміі існавалі 2 Л.п. (кастр. 1914 — сак. 1915), у аўстра-венг. арміі — створаныя Ю.ІІілсудскім 2 Л.п. (жн.—вер. 1914) і 1 брыгады ле-гіянераў (1914—18), чый асабовы склад стаў першапачатковым ядром арміі не-залежнай Польшчы.
Літ.. Lubicz-Pachoriski J Legiony polskie 1794—1807 — prawda i legenda. T. 1— 4. Warszawa. 1969—79.
ЛЕГІРАВАНАЯ СТАЛЬ, сталь, y якой акрамя звычайных дамешкаў ёсць т. зв. легіруючыя элементы, ппо ўводзяцца для надання сталі лепшых тэхнал. і экс-плуатацыйных уласцівасцей. Увядзенне ў расплаўленую сталь легіруючых эле-ментаў (легіраваннё) робіцца з выкарыс-таннем ферасплаваў і лігатур.
Л.с. бывае: нізкалегіраваная (сумарная доза ўведзеных легіруючых элементаў да 2,5%), сярэднелегіраваная (ад 2,5 да 10%) і высока-легіраваная (больш за 10%); канструкцыйная, інструментальная сталь і сталь з асаблівымі ўласцівасцямі — гарачатрывалая і гарача-ўстойлівая (гл. Гарачатрывалыя матэрыялы, Гарачаўстойлівыя матэрыялы), нержавеючая сталь, электратэхнічная сталь і інш. 3 Л.с. робяць дэталі машын і канструкцый, інстру-менты, эл.-тэхн. апараты і г.д.
ЛЕГІРАВАННЕ (ням. legieren сплаў-ляць ад лац. ligare звязваць, злучаць), увядзенне ў метал. сплавы спец. эле-ментаў-дамешкаў для надання ім пат-рэбных фіз., хім., мех. і тэхнал. уласці-васцей.
Легіруюць звычайна расплаўленыя сплавы, часам — цвёрдыя (т.зв. паверхневае Л. — дыфузійная металізацыя, напр., алітаеанне, азатаванне, берылізацыя, цэментацыя). У якасці легіруючых элементаў пры Л. жалезавугляродзістых сплаваў (сталей, чыгуну) выкарыстоўваюць хром, нікель, ма-лібдэн, марганец, крэмній, вальфрам, вана-дый, тытан і інш.; пры Л. каляровых металаў і сплаваў — цынк, алюміній, крэмній, медзь, марганец, магній і інш. Легіруючыя элементы могуць утвараць з асн. металам (сплавам) эў-тэктыкі, цвёрдыя растворы, хім. злучэнні (карбіды, аксіды, нітрыды), якія надаюць сплаву новыя ўласцівасці. На аснове Л. спо-раны легіраваная сталь, легіраваны чыгун, бронза, дуралюмін, сілумін і інш. Л. наз. так-сама дазіраванае ўвядзенне пабочных атамаў, дамешак, структурных дэфектаў унутр цвёр-дага цела (пераважна паўправаднікоў) бам-бардзіроўкай іх паверхні іонамі (і о н н а е Л . ) для змены эл. уласцівасцей. Л. вядома са старажьггнасці (пра гэта сведчаць знойдзеныя ўзоры халоднай зброі). У Расіі з 1830-х г. прамысл. доследы Л. праводзіў П.П.Аносаў.
Ён распрацаваў тэорыю і тэхналогію выплаў-кі легіраванай сталі.
ЛЕГІРАВАНЫ ЧЫГЎН, чыгун, у які ўводзяць т. зв. легіруючыя элементы для надання пэўных уласцівасцей (гл. Легіраванне).
Бывае нізкалегіраваны (легіруючых эле-ментаў да 3%), сярэдне- (ад 3 да 10%) і высо-калегіраваны (больш за 10%); гарачатрывалы і гарачаўстойлівы (гл. Гарачатрывалыя матэ-рыялы, Гарачаўстойлівыя матэрыялы), анты-фрыкцыйны, зносаўстойлівы, немагнітны і інш. Чыгун, у які легіруючыя элементы пера-ходзяць з руды, наз. прыродналегіраваным. Л.ч. ідзе на блокі цыліндраў, поршні, кален-чатыя валы, падшьпінікі, дэталі вузлоў трэн-ня і інш
ЛЕГІСЛАТЎРА [лац lex (legis) закон + latus унесены, устаноўлены], 1) тэрмін паўнамоптваў, а таксама перыяд дзей-насці выбранага прадстаўнічага органа. 2) Назва заканад. органаў у асобных дзяржавах, а таксама ў шэрагу штатаў ЗША.
ЛЕПТЫМАЦЫЯ (ад лац. legitimus за-конны), прызнанне або пацвярджэнне законнасці якога-н. права, паўнамоц-тваў.
ЛЕГІТЫМІСТЫ, у Францыі пасля Лі-пеньскай рэвалюцыі 1830 прыхільнікі звергнутай дынастыі Бурбонаў, пераваж-на буйныя землеўладальнікі-арыстакра-ты і вышэйшае каталіцкае духавенства. У 1830—48 былі ў апазіцыі да Ліпеньс-кай манархіі, пасля Рэвалюцыі 1848 у Францыі ў перыяд Другой рэспублікі ра-зам з арлеаністамі ўваходзілі ў склад контррэвалюцыйнай «партыі парадку». У больш шырокім сэнсе Л. называюць манархістаў — прыхільнікаў звергнутых дынастый у любой краіне.
ЛЕГІТЫМНАСЦЬ (ад лац. legitimus за-конны) палітычнай улады, прызнанне народам і паліт. сіламі краі-ны правамернасці, законнасці паліт. улады, яе інструментаў, механізмаў дзейнасці, а таксама спосабаў яе ўста-лявання. Л. улады не з’яўляецца права-вым працэсам і не валодае юрыд. фун-кцыямі; яна нефармальна фіксуе ўжо існуючы факт прызнання ўлады наро-дам.